Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Падрастаў я й вучыўся ў пачатковых польскіх школах у Наваельні Наваградзкага й Шчары ды Парэччы Слонімскага паветаў, дзе ўтой час бацьку даводзілася быць на парахвіях.
Ад верасьня 1935 году да канца студзеня 1939 году наведваў польскія сярэднія школы ў Слоніме й Баранавічах.
Ад 1933 да 1938 году майго бацьку з-за хвальшывага палітычнага паклёпу палякі перасьледавалі й судзілі, у выніку чаго, хоць і абезьвінавачаны2, ён быў засланы на найбяднейшую парахвію ў Гарадзенскай япархіі3.
За мой непрыхованы беларускі патрыятызм дазнаў і я нямала непрыемнасьцяў ад шавіністычных польскіх настаўнікаў і нават паліцыі ў Слоніме й да цяпер не магу дараваць павадырам Грамады, што, замест стварыць партыю на змаганьне за веру й зямлю, пайшлі на служ-
* Хведар Данілюк быў высьвячаны ў сьвятары 24 кастрычніка 1921 г. гарадзенскім япіскапам Уладзімерам. Першай парафіяй былі Сынковічы Слонімскага павету (сёньня Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласьці), адкуль у 1922 г. яго перавялі ў Старыя Дзявяткавічы. Больш падрабязна пра гэта — ва ўспамінах Барыса Данілюка „Слова пра бацьку“, выдрукаваных у кнізе Аляксандра Адзінца „Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў" (Мінск, 2007).
Хведара Данілюка асудзілі на шэсьць месяцаўумоўнага зьняволеньня, што забараняла яму служыць сьвятаром. Аднак апэляцыя дазволіла абскардзіць гэты прысуд.
3 Маецца на ўвазе парафія Гавенавічы.
бу Саветам і гэтым далі палякам магчымасьць называць усе праявы беларускасьці камунізмам.
ГІасьля далучэньня Заходняе Беларусі ў БССР [верасень 1939], зразумеўшы няўхільнасьць бацькавага арышту й вывазу сям’і ў Казахстан ці Сібір за бацькавы ўдзел у незалежніцкім змаганьні ў 1920-х гадох ды за незаплату раз за разам падыйманага культавага падатку за царкву, я пакінуў навукуў савецкай дзесяцігодцы й затаіўся ў родным бацькавым сяле, памагаючы ў вельмі малой спадчыннай гаспадарцы ды працягваючы знаёміцца з курсам сярэдняе школы з падручнікаў.
На шчасьце, нейкім чынам саветы не пасьпелі да пачатку вайны зь немцамі арыштаваць ці вывезьці каго-колечы з нашае сям’і, дык пасьля перайма ўлады нямецкім цывільным начальствам ды з пачаткам беларусізацыі мясцовае адміністрацыі, у верасьні 1941 году, я, дзякуючы добрай ведзе беларускае мовы, уладзіўся на працу сакратаром слонімскага акруговага школьнага інспэктарату.
Калі ж немцы дазволілі арганізаваць Беларускую (спачатку Нацыянальную, ці Народную) Самапомач4, а неўзабаве зьмяніўшы назоў толькі на Беларускую Самапомач, я на пачатку 1942 году, спадзеючыся на больш актыўны ўдзел у беларусізацыі мясцовых уладаў і грамадзтва ды гэтым падрыхтоўцы да асягненьня дзяржаўнае незалежнасьці Бацькаўшчыны, перайшоў працаваць сакратаром слонімскае акруговае ўправы гэтае арганізацыі5.
4 Беларускую народную самапомач (БНС) арганізавалі на загад генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ, на чале стаў Іван Ермачэнка. Рэальная праца, як то заснаваньне акруговых, павятовых і валасных управаў, пачалася са студзеня 1942 г. 30 чэрвеня 1943 г., пасьля выдаленьня ў красавіку 1943 г. зь Беларусі ў выніку палітычнага скандалу Івана Ермачэнкі, БНС афіцыйна распусьцілі й на яе аснове заснавалі Беларускую самапомач.
5 Згодна са справаздачай кіраўніка БНС слонімскай акругі Рыгора Зыбайлы ад 10 лютага 1942 г., першы склад слонімскай управы быў наступны: старшыня — Рыгор Зыбайла, намесьнік — Аляксей Васіленя, сакратаром жа ўправы быў Сяргей Хмара-Сіняк. Аддзел беларускай культуры (з сэкцыямі пазашкольнай асьветы, драматычным гуртком, музычна-вакальным гуртком), аддзел грамадзкай апекі й самапомачы ўзначальваў Аляксандр Кіслы, прапаганды — Алена Залажук, выдавецкі — Сяргей Хмара-Сіняк, праўных парадаў — Анатоль Суравы. Барыс Данілюк узначальваў аддзел адміністрацыйнай гаспадаркі (паводле: НАРБ. Ф. 384. Воп. 1. Спр. 5. Арк. 15).
Цікава, што ва ўспамінах, выдрукаваных у кнізе А. Адзінца, Данілюк піша, што яго абралі скарбнікам раённай управы (Адзінец, А. Паваенная эміграцыя... С. 221).
Разам з гэтым я стаў і ўдзельнікам мастацкае самадзейнасьці ў Слонімскім народным доме, сьпярша сьпяваючы ўхоры кампазытара Антона Валынчыка, а крыху пазьней, аж да лета 1943 году, выступаючы ў паказах драматычнага й танцавальнага гурткоў гэтае ўстановы.
На жаль, пасьля зьвярненьня цывільнай нямецкай адміністрацыяй захопленае адразу пасьля пачатку вайны палякамі ды сьмяротнае для немалое колькасьці сьвядомых беларусаў улады, месцы гэтых ворагаўу нямецкіх урадах, зь нястачы нямецкамоўных беларускіх патрыётаў, занялі ўдзельнікі савецкага падкоп’я й неўзабаве абярнулі іхных нямецкіх гаспадароў у паслухмяных выканальнікаў падкопніцкіх заданьняў.
Ня менш важным заданьнем савецкага падкоп’я, пасьля выведу, было спыненьне або запаволеньне беларусізацыі мясцовых урадавых установаў ды выкліканага праз гэта росту нацыянальнае сьвядомасьці й беларускага патрыятызму ўсяго грамадзтва.
Галоўнай перашкодай у выкананьні гэтага заданьня была якраз Беларуская самапомач, што, нягледзячы на афіцыйна дазволеную ёй ролю толькі дапамаговае арганізацыі, была няспынным пачынальнікам, рухавіком, штурхачом і абаронцам гэтага працэсу.
У выніку гэтага савецкае падкоп’е праз прыслугоўванае ім і абдуранае нямецкае начальства дамаглося „чысткі“ кіраўніцтва слонімскае Самапомачы ад бескампрамісных беларускіх патрыётаў ды іхнай паступовай замены асьцярожнымі людзьмі або й затоенымі падкопнікамі.
Першай ахвярай гэтае чысткі быў першы акруговы старшыня самапомачы інжынэр Рыгор Зыбайла, якому немцы далі „падвышэньне", перакінуўшы на становішча апанаванае палякамі раённае ўправы ў Дзярэчыне.
Наступны прыцэл быў накіраваны супраць мяне, перш праз націск пайсьці на службу ў авалоданую палякамі слонімскую паліцыю, а калі я ўпорыста ад гэтага адмаўляўся, за, быццам, адыход зь месца працы ўва ўрадавыя гадзіны, засланьне на перакладніка ў раённую ўправу ў Быцені.
Калі ж я, паводле выстаранага загаду з Генэральнага Камісарыяту, прайшоўшы ў Менску курс спартовых інструктароў СБМ і стаўшы гэткім інструктарам у Слоніме, здавалася, ад засланьня выкруціўся, мяне пад арыштам завезьлі ў мясцовыя казармы, дзе арганізаваўся 48-мы Беларускі Стралецкі (Schutzmanshaft) Батальён, і пакінулі там служыць перакладнікам.
Незадоўга сьледам за мною немцы звольнілі ды выслалі назад у Прагу й доктара Янку Геніюша, што, побач з працай акруговым лекарам, узяў на сябе абавязкі старшыні акруговае ўправы Самапомачы.
На прымусовай службе ў 48-м батальёне6 мне пашчасьціла не апынуцца з амаль цалкам загінулымі ў Рудзе Яварскай і Галынцы 2-й і 3-й ротамі ці невядома куды пасланай 2-й і конным эскадронам, а замест таго атрымаў прызначэньне на перакладніка ў батальённым штабе ў Слоніме. Трэба сказаць, што, нягледзячы на маю адмову падпісаць добраахвотніцкую дэклярацыю, немцы абыходзіліся з мною па-людзку, a дзе-якія нават па-сяброўску, ды амаль ад самага пачатку мае службы дазволілі жыць удома й толькі прыходзіць на працу ў канцылярыі ўдзень.
Дзякуючы гэтай папусклівасьці я й змог 21 лістапада 1943 году ажаніцца з Марыяй Дземідовіч. На прадвесьні 1944 году 48-мы Беларускі батальён быў зьліквідаваны, а яго парэшткі далучаныя да іншанацыянальных фармацыяў. Батальённы нямецкі штаб абняў каманду над эвакуяванымі разам зь сем’ямі ўзброенымі каўказцамі, паселенымі ў вёсках Слонімскага павету.
Мяне, аднак, немцы затрымалі надалей пры іхным штабе. Яны дазволілі мне стаць дэлегатам ад Слонімскае акругі ды ўзяць удзел ва Ўсебеларускім Кангрэсе ў Менску 28 чэрвеня 1944 году. Вярнуўшыся зь Менску церазь дзень пасьля Кангрэсу, я ўжо не застаў батальённага штабу ў Слоніме, які паводле загаду падаўся ў сяло Міжэвічы, каб зарганізаваць і ачоліць эвакуацыю каўказцаў7. Спозьненым самаходам забралі туды й мяне, у Слоніме засталася мая цяжарная жонка й бацькі, зь якімі я ледзь пасьпеў разьвітацца, ня маючы часу дамовіцца, што будзем рабіць у абліччы недалёкага паўторнага савецкага займу.
На наша шчасьце, мой цесьць, пазычыўшы каня й воз, зьезьдзіўу Слонім забраць дамоў дзьве малодшыя сястры мае жонкі, што вучыліся ў школе, ды разам захапіў і маю жонку, а таксама й маіх бацькоў з найболей патрэбнымі ды насьпех схопленымі рэчамі.
Мая жонка й бацькі думалі заставацца ў родных ваколіцах, але я неяк здолеў намовіць іх ехаць усім разам зь немцамі й каўказцамі на Захад ды ў будучыні спадзявацца на Божую ласку.
6 Камандзірам батальёну быў Язэп Дакіневіч. Больш падрабязна пра батальён чытайце ў кнізе Ф. Кушаля „Спробы арганізацыі беларускага войска“ (Мінск, 1999).
7 Відаць, маюцца ўсё ж на ўвазе казакі, якія былі раскватараваныя ў Беларусі.
Mae намовы, аднак, маглі б быць дарэмнымі, бо ехаць мы ня мелі на чым таму, што каўказцы пазабіралі ад сялянаў з шырокай ваколіцы ўсіх коней з вазамі, дык праз здабыцьцё калёсаў з пацягной жывёлінай не даводзілася нават думаць.
На шчасьце, калі ўцякацкі абоз ужо пачынаў рухацца, я ўпрасіў п’янога камандзіра батальёну адабраць ад двох нямецкіх жандармаў лішні растрэсены вазок са сьляпою на адно вока кабылкай, і мы, паўкідаўшы на той вазок, што ўлезла з нашага дабра, падаліся, найбольш пешкі, у няведамую куды дарогу на Захад, не спадзеючыся, што ўжо ня вернемся назад.
Затрымаўшыся, змораныя клопатамі з нашым растрэсеным вазком, на адпачынак у Малой ці Вялікай Бераставіцы, мы здолелі купіць у каўказцаў за мацін пярсьцёнак і дзьве залатыя царскія пяцірублёўкі моцную кабылу й вялікі воз, пасьля чаго ўжо ехалі выгадней і спакайней.
Дарога ў нас была даўгая, бо павяла ня толькі празь Беласточчыну, Мазуры. Пераехаўшы Віслу ды абмінуўшы кіпелую паўстаньнем Варшаву, праз Куявы, скончылася адно недалёка ад Каліша, каля мястэчка Здуньская Воля, на вялікім лузе пры заселеным „фольксдойчамі“ сяле Боршэвіцэ. Там мы затрымаліся на даўжэйшы пастой, відаць, з прычыны расправы нацыстаў за спробу забіць Гітлера8. Падчас гэтага пастою, а не ў дарозе, мая жонка нарадзіла сына, якому мы далі імя Расьціслаў.
Неўзабаве пасьля гэтага стала вядома, што каўказцаў пашлюць у Югаславію, а немцаў — у Нарвэгію, а я зразумеў, што зьявілася нагода вызваліцца ад прымусовае службы. 3 гэткай просьбаю зьвярнуўся да загадчыка канцылярыі штабу й, на дзіва, бяз слова пярэчаньня атрымаў згоду ды пісьмовае накіраваньне ў недалёкі ўцякацкі лягер, а адтуль на працу ў Нямеччыне. Туды нас з колькімі яшчэ беларускімі сем’ямі завезьлі чыгункай у таварных вагонах, абмінаючы большыя месцы, ажно пад галяндзкую мяжу ды памясьцілі ў бараках для остарбайтараўскіх дзяўчат з Украіны пры вялікай паперні каля месца Оснабрук9.