Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Вось толькі такая невялікая колькасьць знаных сёньня мастацкіх твораў з пары буйнага расьцьвету ў нас манумэнтальнага малярства й малярства наогул. Дзеля гэтага ж акурат захаваныя ў большай колькасьці малюнкі нашых майстроў таго ж часу па касьцёлах Полынчы
29 Хроніка Стрыйкоўскага. Варшава, 1776. X. 387
На Захад i Ўсход. (Пра беларускую культурную экспансію) маюць асабліва вялікую вагу й каштоўнасьць для гісторыі беларускага малярства.
Заносячы ў Польшчу сваё малярства, Беларусь не магла адначасна занесьці туды ў касьцёлы й сваёй разьбы, дзеля той простай прычыны, што праваслаўе, як вядома, не дапускае скульптурных вытвораўу цэрквах. Тамуж гэтая галіна мастацтватак слаба разьвілася і ў нас. Разьба ў Польшчу прыйшла з Захаду, галоўна спачатку зь Нямеччыны. Акурат у пару караляваньня таго ж Казіміра Ягайлавіча ў польскім сталічным Кракаве расьцьвітае скульптурная творчасьць вельмі выдатнага разьбяра, немца з Нюрнберга, Вайта Стоса (па-польску Віта Ствоша).
Хто ж былі тыя выдатныя мастакі, што пакінулі нам так цэнныя й шматгаворачыя доказы нашай колішняй культурнай экспансіі на Захад?
На жаль, дакладнейшага адказу на гэта тымчасам даць ня можна. Гісторыя перадала нам толькі нічога не гаворачыя імёны некаторых зь іх (напрыклад, успамінаны ўжо Андрэй, аўтар Люблінскіх фрэскаў). Прозьвішчаў іншых, ані месца паходжаньня, ані яны самі, ані іншыя не пераказалі, хаця ў захаваных да сёньня рахунках скарбніка кракаўскага замку з 1426 г. відаць, што майстроў добра аплачвалі й пры ад’езьдзе дамоў дарылі іх кажухамі й коньмі. Далей гэтых драбніц тымчасам жыцьцё іхнае невядомае. Гавораць яны да нас праз стагодзьдзі толькі каштоўнымі пладамі працы сваіх рук і мастацкай душы — захаваўшыміся шчасьліва сьценнымі малюнкамі30.
Некаторыя аўтары думаюць, што Ягайлавы маляры былі зь Вільні (Сакалоўскі — Malarstwo ruskie, Макарэвіч, Т. Вайцяхоўскі й інш.). Гэта зусім магчыма, але напэўна не даказана. Маглі яны паходзіць і зь іншых тагачасных беларускіх земляў.
Нястача дакладнейшых дадзеных аб радзіме маляроў дае магчымасьць некаторым украінскім дасьледчыкам ставіць гіпотэзу аб паходжаньні зь земляў Галіччыны. На гэта, зразумела, няма ніякіх доказаў, і наадварот, ёсьць проста непраўдападобным, каб Ягайла заклікаў мастакоў, як музыкаў і сьпевакоў, з далёкага, невядомага й зусім чужога
30 Аб беларускіх фрэсках у касьцёлах Польшчы існуе ўжо багатая навуковая літаратура ў мовах польскай, расейскай, украінскай, нямецкай і нават лацінскай. Найменш, на жаль, дагэтуль цікавіліся гэтым пытаньнем нашыя адмыслоўцы. Бібліяграфія літаратуры аб гэтых фрэсках знаходзіцца ў працы М. Валіцкага: Malowidla scienne kosciola sw. Trojcy na zamku w Lublinie. Zaklad Architektury Polskiej. Studja do dziejow sztuki w Polsce. Tom III. Warszawa, 1930. S. 5—6.
сабе культурнага асяродзьдзя. Зусім жа натуральным і лягічным ёсьць, што яны мусілі быць пакліканыя з культурных кругоў, зь якімі Ягайла быў знаёмы ад сваёй моладасьці, у якіх ён гадаваўся.
Як бачым, старыя беларускія фрэскі ў Польшчы — гэта багатая й слаўная старонка зь колішняга культурнага лучаваньня Беларусі навонкі, „на Захад і Усход“. Калі прыпомнім тут ізноў і абгавораны ўжо раней творчы ўплыў, які пасьля Крэўскай вуніі адчула на сабе польская мова й літаратура, тады толькі зможам вырабіць прыблізную ўяву аб тым вялікім культурным пасагу, які атрымала ад нас Польшча, абіраючы сабе за караля нашага гаспадара, вялікага князя Ягайлу.
Вяковы экспарт талентаў і дзяржаўных мужоў
Наш культурны ўплыў на Полыпчу, які пачаўся ад Крэўскай вуніі за Ягайлам, адбываўся бесьперарыўна праз усе далейшыя вякі. Калі з часам перастаў ужо гаварыць сам каралеўскі двор, дык далей гэтыя ўплывы ішлі праз нашае баярства й праз таленты нашай зямлі, што пайшлі, у выніку стварыўшагася гістарычнага палажэньня, на службу польскай культуры.
Сілу гэтага ўплыву мы зразумеем, калі сабе прыпомнім тое, колькі выдатных людзей вякамі давалі нашыя землі для польскай культуры, грамадзка-палітычнага й дзяржаўнага жыцьця.
Аб літаратуры ўжо ўспаміналася. Там, пачынаючы перадусім з канца XVIII ст. ёсьць шмат беларускіх прозьвішчаў (Нарушэвіч, Нямцэвіч, Міцкевіч, Сыракомля, Ажэшка, Родзевіч, Крашэўскі і шмат іншых). Бязь іх польская літаратура не магла б асягнуць тых узвышшаў, якія ёй прынесла хаця б рамантычная пара.
А колькі ж нашыя землі далі яшчэ вучоных, мастакоў, палітыкаў і дзяржаўных мужоў? Манюшка, Карловіч, або Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы, Глябовічы, Кішкі, Касьцюшка й г. д. аддалі нямала сваіх нештодзённых здольнасьцяў для славы культуры й польскага аружжа.
Як вядома, усё нашае баярства празь некалькі вякоў пасьля вуніі з Полыпчай спалячэла й цалкам адыйшло ад нашага народу. Адбылося гэта перадусім у XVI—XVII вякох. Беларускі народ згубіў так незьлічоную колькасьць сваіх магнацкіх і баярскіх радоў, увесь культурна й палітычны вядучы ў тую пару слой грамадзянства. Яны пад уплывам езуіцкай рэлігійнай агітацыі спачатку пераходзілі з праваслаўя (або яшчэ часьцей з моднага тады ў нас пратэстантызму) у каталіцтва, а пасьля гінулі для нас і нацыянальна, паступова палянізаваліся.
У выдадзенай у 1610 г. у Вільні кніжцы Frinos (Трэнас) манаха віленскага сьвятадухаўскага манастыра Мялеція Сматрыцкага, пазьнейшага полацкага архіяпіскапа, гарачымі палкімі словамі апісаны плач тагачаснай праваслаўнай царквы пад адышоўшымі тады ўжо слаўнымі беларускімі і ўкраінскімі радамі (у кнізе гаворыцца агульна „рускімі"). Вось гэтае месца з кніжкі:
„...Радзіла я дзяцей і выгадавала, а яны адракліся мяне й спрычыніліся да майго ўпадку. Таму сяджу адна цяпер, як удовая, у плачы. Дзень і ноч плачу й сьлёзы, якручаіны, цякуць па абліччы маім, і няма каму пацешыць мяне — усе паўцякалі ад мяне, усе пагардзілі мной. Mae сваякі далёка адмяне, мае прыяцелі сталімне ворагамі...“
,Дзе цяпер той бясцэнны камень-карбункул, бліскучы, як сьветач, каторы я насіла ў кароне галавы маёй між іншымі пэрламі, як сонца між зорамі, — дом князёў Астрожскіх, што сьвяціў ад усімі іншымі бляскам сьветласьці старой сваёй веры?Дзе іншыя й такжа бясцэнныя камяні той кароны — слаўныя дамы рускіх князёў, бясцэнныя шафіры, бясцэнныя дыямэнты: князі Слуцкія, Заслаўскія, Збараўскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія, Пронскія, Ружынскія, Саламярэцкія, Галоўчынскія, Крошынскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія. Лукомскія, Пузыны й іншыя незьлічоныя, якія доўга было б пералічваць паасобку?
Дзе й іншыя прыіхмае клейнады? Разумею радавітыя, слаўныя, высокадумныя, сільныя й даўныя дамы, па ўсім сьвеце галосныя сваёй добраю славаю, магутнасьцю й адвагай народу рускага: Хадкевічы, Глябовічы, Кішкі, СапегўДарагастайскія, Войны, Валовічы, Зяновічы, Пацы, Галецкія, Тышкевічы, Карсакі, Храптовічы, Трызны, Гарнастаі, Мышкі, Гойскія, Сямашкі, Гулевічы, Ярмалінскія, Цалганскія, Каліноўскія, Кірдзяі, Загароўскія, Мялешкі, Богавітыны, Паўловічы, Сасноўскія, Скуміны, Пацеі й іншыя'^1.
Гэтая незьлічоная чарада нашых перадавых баярскіх радоў, якіх ужо больш 300 гадоў таму паэта-манах пералічыў і аплакаў, пазьней яшчэ значна павялічылася. Усе яны загінулі для беларускага народу,
31 Езуіты пажаліліся на гэтую кніжку каралю, які быў тады з войскам пад Смаленскам. Кароль Зыгмунт III у выніку гэтага даносу выдаў 1 красавіка 1610 г. загад: „...спаліць гэтыя пашквілі й падазроньія кнігі, а друкара й аўтараў тых паійквіляў і падазроных кніг пасадзіць у турму й затрылшць да далейшага нашага распараджэньня“. Дзеля гэтай канфіскаты беларускі друкаваны арыгінал кніжкі не захаваўся, а толькі яе рукапісныя водпісы й пару экзэмпляраў друкаваных па-польску.
усе яны ўліліся ў народ польскі, кладучы аднак адначасна сваё нясьцертае беларускае кляймо на мову, культуру й нацыянальную псыхіку палякаў.
I пасьля Першай сусьветнай вайны ў новай незалежнай польскай дзяржаве часта ў міністэрскіх кабінэтах было больш міністраў з нашых зямель, чым зь зямель польскіх. I гаварылася таму ў Заходняй Беларусі з сарказмам і вельмі вялікай доляй праўды, што за аднаго дзяржаўнага мужа, якога давалі Варшаве нашыя землі, Польшча нам прысылала ўзамен для палянізацыйных мэтаў тысячы „дробнай манетьГ — малаякаснай галіцыйскай урадніцкай малюзы.
Толькі ўсьведамляючы сабе, наколькі пабяднела б польская гісторыя й культура, калі б шчыркнуць зь яе ўсё прыдбанае й зьдзеенае сынамі й талентамі нашай зямлі, можам мы дакладна зразумець тую вялікую культурна-гістарычную вагу для Польшчы нашага вяковага экспарту талентаў і дзяржаўных мужоў...
Уплывы нашай мовы на расейскую
Уплыў мовы беларускай на расейскую велізарны, ды ішоў ён ад старадаўніх часоў. Ад тысячы гадоў адбываўся ён праз асыміляваных ды русіфікаваных паступова нашых, сумежных з расейскімі плямёнамі, вяцічаў ды севяранаў на паўдзённым усходзе й пскоўскіх крывічоў на поўначы.
У XV—XVIII стагодзьдзях расейская мова знаходзіцца пад магутным уплывам нашай старабеларускай літаратурнай мовы, і расейскі літаратурны язык зараджаецца пад выдатным яе ўплывам. У пазьнейшых часох, пасьля заняцьця беларускіх земляў і ўлучэньня іх у Расейскую імпэрыю ў канцы XVIII ст., расейская літаратурная мова карыстае як найшырэй з багацьцяў нашай мовы народнай.
Вялікае значэньне нашай мовы для слоўніка мовы расейскай. Беларускіх словаў у мову расейскую вякамі было перанята тысячамі. Бралі іх ад нас і паадзіночку, і гуртам. Так, вялікі беларускі слоўнік Насовіча з 1870 году, быў некалі ўключаны ў расейскі акадэмічны слоўнік (Імпэратарскай акадэміі навук). Так будавалася „богатство русскагоязыка“.
Вялікі расейскі слоўнік Даля (каля 200 ооо словаў) улучае цалкам беларускую мову Смаленшчыны, беларускай Пскоўшчыны й іншых сумежных з Расеяй губэрняў, у якіх сустракаецца шмат беларускіх словаў. Так і ў гэты расейскі слоўнік увайшлі дзясяткі тысячаў нашага слоў-
На Захад i Ўсход. (Пра беларускую культурную экспансію) нікавага багацьця. Частка нашых словаў у іх слоўніку адмечана аўтарам як беларускія, бальшыня ж і гэтых зацемак ня мае.
Літаратурная расейская мова, калі паўставала некалькі вякоў пазьней за старабеларускую літаратурную мову, сіліла зь яе ўсё сабе прыгоднае поўнымі жменямі (падобна як і з мовы царкоўна-славянскай ды часткова і ўкраінскай).