• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Гэты зборнік нашых казак праз увесь XIX век рэпрэзэнтаваў перад асьвечаным грамадзянствам Эўропы„польскую народную творчасьць“ і быў перакладзены на шматлікія эўрапейскія мовы. Сам жа Глінскі, хаця назваў свой зборнік „польскім“, так у прадмове да зборніка гавора аб паходжаньні гэтых казак: „...сьпісаныя намі казкі паходзяць у бальшыні з Наваградзкага павету, а менавіта Шчорсаў іНягневічаў..." Дый каб Глінскі нічога не сказаў нам, скуль узяў свае „польскія" казкі, лёгка гэта пазнаць зь іхнай мовы. Яна густа перасыпаная беларускімі словамі, цэлымі зваротамі, нашымі прыказкамі, пагаворкамі.
    Далей у той жа прадмове да казак Глінскі падчырквае й важны ўплыў, які мела нашая народная творчасьць на польскую рамантычную літаратуру. Вось ягоныя цікавыя словы аб гэтым:
    „Вусная народная літаратура нашай зямлі, што складаецца зь песьняў, казак, апавяданьняў, гутарак, лягендаў, прыказак і загадак, прыгожая й багатая, перад сотнямі, перад тысячамі нават гадоў паўсталая, пераходзячы праз усю гэтую плынь часу з пакаленьня ў пакаленьне нашых прадзедаў, нашых прабабак і нас самых пры калысцы й пры ўлоньні няняк забаўляючы, — дзякуючы жывой памяці працавітых, а гаманіць любячых мужычкоў, праз із вусны дайшла да нашых часоў у сваёй поўнай сьвяжыні й моцы згубіўшы мала з сваёй
    першабытнай калярытнасьці, бо ў нязьменныя тоны гукаў дагэтуль неўнятая, якручэй плывучэй вады мусіла й мусіць заўсёды адбіваць у сабе тыя краскі й тыя ваколіцы, празь якія цяпер цячэ“.
    „Толькіў нашых, наканец, часохмы пабачылі вялікага аматаралюбіцеля народных памятак, натхнёнага пеюна (гавора гэта Глінскі аб Міцкевічу) каторы першы раз заглянуў у скарбніцу лягендаў і песьняў народу, пакахаў іхяк прыгожыя краскірадзімай зямлі, перасадзіў на поле польскай літаратуры... і вось на гэтай ураджайнай ніве паявіліся працаўнікі... Бродзіньскі, Залескі, Одынец, Мальчэўскі, Кандратовіч, Ленартповіч і іншыя".
    „Такі ўплыў на нашу нацыянальную літаратуру мелі песьні й лягенды народу...“
    Тое, што вобразна сказаў Глінскі аб Міцкевічу, які нашыя народныя лягенды й песьні „пакахаў, як прыгожыя краскі радзімай зямлі ды перасадзіў на поле польскай літаратуры“, можна аднесьці й да ўсіх беларускага паходжаньня польскіх рамантыкаў XIX ст. У творах усіх іх знойдзем сьляды дашай народнай творчасьці, як і мастацкія адбіткі прыроды й красы нашай зямлі, ды праявы асаблівасьцяў нашай народнай душы.
    Некаторыя зь іх былі так прасякнутыя беларускімі асаблівасьцямі, што нягледзячы на тое, што яны пісалі свае творы польскаю моваю, па сваім духу ды пачуцьцях яны асталіся незразумелымі й для сапраўдных этнічных палякаў — так яны былі чужыя й далёкія па ўсім сваім уроджаным духовым комплексе. Паляк прафэсар М. Зьдзехоўскі ў вадной з сваіх працаў аб творчасьці паэты беларускага паходжаньня Кандратовіча-Сыракомлі кажа, што толькі там пачынаюцца сапраўдная этнаграфічная польская зямля, дзе перастаюць чытаць, цаніць і разумець гэтага таленавітага пісьменьніка.
    На незразумеласьць для Польшчы пісьменьнікаў „Літвы“ (Беларусі) з групы т. зв. віленскіх „шубраўцаў“ так наракалі варшаўскія палякі ў 1819 г.: „...вы для Літвы, а не для Кароны пішыце... менш дбаеце пра тое, ці вас у Варшаве будуць разумець, абы ў Вільні ды Ліцьве вас разумелі".
    Калі глянем, для прыкладу, дакладней на творчасьць Адама Міцкевіча (1798—1855), найбольшага паэты польскай літаратуры, дык лёгка заўважым галоўную крыніцу ўсёй ягонай паэтычнай стыхіі. Ужо ў першым зборніку маладога Міцкевіча — Balady і romance — апяянае прыгаство роднай паэту беларускай Наваградчыны, перададзеныя ў паэтычным афармленыіі тагачасныя народныя лягенды аб азёрах, пушчах
    і старых местах (баляды To liube, Tukaj, Lilje, Rybka, Switez, Switezianka).
    Міцкевіча вершаваная драма „Дзяды“, заснаваная на адвечным беларускім асеньнім сьвяце Дзядох (званага месцамі таксама Асянінамі), народнай урачыстасьці, прысьвечанай памяці памерлых продкаў. Нават і будучы далёка ад сваёй Бацькаўшчыны, на Крыме, на Акерманскім сьцяпох, пясьняр слухае голасу ня з Польшчы, а з сваёй роднай Літвы (Sonety krymskie). Ён хаця й спалячэў ды цярпеў душою за польскую нацыянальную справу, аднак тужыць сэрцам мог толькі за сваёй „Літвой“ (Беларусяй).
    Увесь „Пан Тадэвуш" — найбольшы й найважнейшы твор Міцкевіча — ператканы высокамастацкімі апісаньнямі беларускай прыроды з дарагой паэтаву сэрцу наваградзкай наднямонскай зямлі.
    I з боку мовы творчасьць Міцкевіча, ды і ўсіх польскіх пісьменьнікаў зь Беларусі, перасыпаная беларускімі словамі й зваротамі. У фанэтыцы, марфалёгіі, сынтаксісе, у слоўніку Міцкевіча шмат беларускага. Калі возьмем толькі „Пана Тадэвуша“, там сустрэнем такія чыста беларускія словы: poruczyc, cholodziec, derkacz, czereda, uszak, rozhowory, krobeczka, brusnice, pokucie, kulak, ranniejszy, skowrody, surpaty, kaban, plik, holota, bizun, nize, lulka, sklut, kotuch, umurzany'6.
    Вось гэтых толькі пару дзясяткаў прыкладаў зь незьлічонай іх колькасьці сьведчаць нам ясна аб тым, зь якой моўнай стыхіі й зь якога народу вырас талент Міцкевіча.
    Край Нёмна й Вяльлі, а ня Віслы ці Варты, быў невычэрпнаю крыніцаю Міцкевічава паэтычнага натхненьня. Ува ўсёй пясьнярскай творчасьці Міцкевіча няшмат знойдзем бачынаў, прысьвечаных самой сапраўднай Польшчы. Польшча для яго існавала толькі як палонячая яго ідэя, як палітычная абстракцыя, а не як жывая рэальнасьць, якую ён мог бы ўсімі фібрамі свайго „я“ бачыцьу сваёй паэтычнай вобразнасьці на чужыне, ды тужыць за ёю. Ён усім сваім талентам цалкам і назаўсёды быўурослы ў жывую беларускую сапраўднасьць, у родную беларускую зямлю, зь якой роўнымі прыгаршнямі й сіляў адвечныя народныя багацьці.
    16 Дакладнейшыя слоўнікі беларускіх словаўу польскіх рамантыкаў з нашых земляў знойдзем у працы Stankiewicz, St. Pierwastki bialoruskie w polskej poezji romantycznej. Vilnia, 1936. Аб уплыве на польскую мову праз польскіх пісьменьнікаў нашага паходжаньня пісаў у сваіх філялягічных працах Легр-Сплавінскі. Дакладней аб гэтым глядзі ў разьдзеле „Беларускія ўплывы на польсую мову“.
    Калі ў пазьнейшыя гады на эміграцыі ён апынуўся ў яшчэ большым палоне польскай палітычнай думкі і ў сваёй пясьнярскай працы пробаваў адарвацца ад радзімай сабе беларускай стыхіі, дык адначасна пераставаў быць і вялікім паэтаю, слабеў, бы Антэй, адарваны ад сваёй маці-зямлі, пападаў у хвараблівы польскі мэсіянізм ды ставаўся толькі звычайным публіцыстам.
    Аб „дзьвёх душах“ у Міцкевіча вось што кажа польскі вучоны, літаратурны крытык і гісторык, прафэсар Ст. Пігонь: „Трэба сказаць гэта сабеясна, што Міцкевіч, пры ўсёй сваёй гарачыні й шырыні польскага патрыятызму, заўсёды меў, і нават знарок культываваў у сабе, сьвядомасьць некаторай плямённай асобнасьці. Ён пачуцьцёва якнаііцясьней быў зьвязаны з радзімай зямлёй, быў літоўскім палякам, „ліцьвіном", ніколі ня чуўся за нешта адно з koroniarzem (этнаграфічным палякам)^7.
    Нягледзячы на вядучую ролю ў польскай літаратуры рамантычнай пары Міцкевіча й на ягоную палітычную асыміляцыю, у польскай літаратуры ён астаецца рэпрэзэнтантам чужога для Польшчы нацыянальна-этнаграфічнага прастору й чужой народнай стыхіі. 3 гэтага гледзішча ён у польскай літаратуры займае асобную пазіцыю, як украінец з паходжаньня Гогаль у літаратуры расейскай.
    I Гогаль быў у палоне расейскай палітычнай думкі, хаця цэлым сэрцам і душой любіў ды адбіваў у сваёй мастацкай творчасьці не Расею, а Ўкраіну, ейную прошласьць, ейныя звычаі й быт, красу ейнай прыроды.
    Неабходна тут затрымацца яшчэ над адной справаю, якую некаторыя сьвядома ці несьвядома путаюць. Міцкевіч, як і ягоныя сучасьнікі, родныя сабе беларускія землі называў „Літвою“, а сябе „ліцьвінам“. Гэта, як вядома, адзін з нашых нацыянальных гістарычных назоваў побач з назовамі „крывічы“ ды „беларусьГ.
    Праз многія вякі ад XIII ст. нашыя прадзеды самі сябе называлі часта „Літвой“, „ліцьвінамі“. Называлі нас тады й чужынцы. У кнізе, выдадзенай у 1533 г. у Базэлі, па-лацінску18 ў разьдзеле „Аб Ліцьве й жыцьці ліцьвінаў“, кажацца так:
    „У Ліцьве гарады рэдкія, сёлы ня людныя, дзярлівых зьвяроў шмат... яна багатая мёдам і воскам... народ трымае статку й дзеля гэтага ў яго ў вялікім ужытку малочная страва. Мова гэтага
    17 Pigon, St. Pan Tadeusz. Wzrost, Wielkosc i Sila. Warszawa, 1934. Bac. 224.
    18 Boemi, Joannis. De gentium moribus. Lit. III. Cap. VII. Bazel, 1538. P. 81.
    народу славянская, падобная да польскай. УЛіцьве галоўнае места Вільня, якое абшарам роўнае Кракаву разам з усімі ягонымі слабодамі...“3 сказу аб славянскай мове „ліцьвіноў“ нам дастаткова ясна, да каго аўтар адносіць гэты назоў.
    Паляк А. Брукнер у адной з сваіх працаў так кажа аб гэтай справе: „мы ўвесь час гаворым „літоўскі, ліцьвін“, дык гэта толькі замест „беларус, беларускі“, бо ў 1510 г. ніхто аб сапраўднай этнаграфічнай „Ліцьве“ й ня сьніў. Яшчэ Рэй у 1562 г. ліцьвіном называў беларуса, а ў Маскве і ў XVII cm. „літовскій", тое ж што і «беларускі»“">.
    Ды яшчэ й сёньня на Палесьсі ці ў Чарнігаўшчыне старэйшыя завуць сябе часта „ліцьвінамі“. Сярод палякаў такі назоў для беларускіх земляў быў папулярны яшчэ да Першай сусьветнай вайны, а часткова захаваўся яшчэ й пазьней. Палякі з Варшавы ці Познані выбіраючыся, напрыклад, у нашу Наваградчыну ці Палесьсе, звычайна, казалі ,jadq da Litwe“. Калі ж нехта гаварыў аб Летуве (Жамойці) — ды каб адрозьніць яе ад Беларусі гаварылі аб ёй, як аб „ковенскай Літве“.
    Радзіная Міцкевічу „літоўская" Наваградчына была й за ягоных часоў ня менш беларуская, як і цяпер, і народ тады гаварыў там таксама па-беларуску, як і сёньня. Дык чытаючы ў польскіх рамантыкаў аб ,Ліцьве“, трэба добра сабе ўсьведамляць значэньне гэтага гістарычнага тэрміну, каб належна зразумець усю нацыянальную сутнасьць той народнай стыхіі, з каторай яны ўсе выйшлі, да каторай так былі душой прывязаныя.
    Нягледзячы на гэта, сучасныя ковенскія „ліцьвіны", прыняўшы назоў „ЛетувьГ для цяперашняй Жамойці й Аўкштоты, маюць тэндэнцыю прысабечваць усё ў гісторыі, над чым стаіць надпіс „Літва“, „літоўскі". Так ёсьць, між іншым, і з Міцкевічам.
    Гэтая палітычная „анэксія“ ня мае ніякіх фактычных асноваў, бо Міцкевіч не паходзіў ані з Аўкштотцаў, ані тымбольш з Жамойдаў, a быў зь беларускага апалячанага шляхоцкага роду. Дык зь перакананьня ён быў палякам і таму тварыў для Польшчы, a з паходжаньня й крыві беларусам і таму любіў сваю беларускую бацькаўшчыну. Стуль і зварот„Litwo, ojczyzno тоўа“з „Пана Тадэвуша" Міцкевіча не адносіцца ні ў якім выпадку да сучаснай Летувы. Сьцьверджана сёньня дакладна, што Міцкевіч летувіскай мовы зусім не знаў20.