• Часопісы
  • Запісы 33

    Запісы 33

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 574с.
    Мінск, Нью Йорк 2010
    157.82 МБ
    130.03 МБ
    Выказаная ўжо сто гадоў таму, яшчэ толькі як агульная гіпотэза, думка Крашэўскага абуплыве нашай мовы на польскую, пазьней была пацьверджаная фактамі. Пазьнейшыя навуковыя досьледы, хаця яшчэ далёка ня поўныя й не закончаныя ды ведзеныя дагэтуль толькі польскімі вучонымі, паказалі ўжо дакладней, на чым гэты ўплыў беларускай мовы на польскую палягаў.
    Першы ў сваіх навуковых працах закрануў гэтае пытаньне яшчэ перад Першай сусьветнай вайной праф. Нітч (Nitch), польскі філёляг, вядомы пазьней як аўтар рэформы польскага правапісу. Сьледам за ім зьвярнулі на гэта сваю ўвагу й іншыя польскія філёлягі. Хутка каля пастаўленых — як тады здавалася, вельмі сьмелых — тэзаў прафэсара Нітча аб месцы нарадзін польскага літаратурнага языка й дзейніках, якія складаліся на справу сфармаваньня ягонага сучаснага характару, разгарэўся моцны спор.
    Галоўным праціўнікам поглядаў Нітча стаў прафэсар А. Брукнэр, які, між іншым, адкідаў і ўсялякі ўплыў старабеларускага языка на язык польскі. Гэты філялягічны спор цягнуўся гадоў з дваццаць. За гэты час прафэсар Нітч і ягоныя староньнікі награмаджалі ўсё больш і больш пераконваючых аргумэнтаў на доказ правільнасьці пастаўленай раней гіпотэзы.
    У выніку гэтага, у сваіх апошніх працах і Брукнэр быў ужо схільны прыняць погляды прафэсара Нітча за даведзеныя. I так спор ужо перад апошняй вайной быў скончаны й сярод польскіх вучоных-філёлягаў у гэтай справе вытварыўся адналіты погляд.
    Вельмі для нас цікавыя вынікі досьледаў прафэсара Нітча й некаторых іншых польскіх дасьледнікаў у асноўным такія13:
    Бальшыня польскіх плямёнаўу народнай гутарцы ня знае гукаў „ч“, „ш“, „ж“. Яны, так як мазуры, кажаць „цапка“. ..сыя“. „заба“, заміж „чапка“. „шыя“. „жаба“. гэта значыць — мазураць. Так гаворыцьу Польшчы ня толькі ўсё „мазовшэ“ (мазуры), але амаль уся Малая Полынча й частка палякаў, што жыве на Сьлёнску. Толькі г. зв. Wielkopolska, паўднёвая частка Сьлёнску й палякі Памор’я (фактычна, нават не палякі, а кашубы), разрозьніваюць іукі „ч“, „ш“, „ж“ ад „ц“, „с“, „з“.
    I вось нягледзячы на гэта, што ў бальшыні польскіх народных гутарак выступае мазўрэньне — у польскай літаратурнай мове існуе поў-
    13 Падаецца га'лоўна паводле рэфэрату аб гэтай справе польскага філёляга Легр-Сплавінскага, друкаванага зборніку ягоных працаў перад апошняй вайнойуЛьвове.
    нае разрозьніваньне гукаў „ч“, „ш“, „ж“і„ц“, „с“, „з“. Яшчэ дзіўней, што ў пару паўставаньня польскай літаратурнай мовы культурны й дзяржаўны цэнтар тагачаснай Польшчы — Кракаў — знаходзіўся акурат на землях, дзе скрозь мазураць. А ведамым ёсьць з гісторыі многіх народаў фактам, што гутарка пануючага палітычна абшару, асабліва цэнтру, бывае звычайна й асноваю паўстаючага ў гэты момант літаратурнага языка дадзенага народу.
    У палякаў, дзеля незразумелых раней прычынаў, сталася неяк зусім наадварот: у мазурачым традыцыйна Кракаве ў XV—XVI стст. паўстае й разьвіваецца тады ж немазурачая літаратурная мова асьвечаных і палітычна вядучых слаёў грамадзянства.
    Згодна з прафэсарам Нітчам, гэта паўстала акурату вялікай меры дзякуючы моцнаму ў свой час уплыву на польскую мову нашай старой мовы беларускай. Дзеілі, аднак, у гэтым кірунку й некаторыя іншыя фактары (чэская, нямецкая мовы).
    У канцы XIV ст., пасьля вуніі Вялікага княства з Полыпчаю, калі ў Кракаў пераехаў кароль Ягайла з сваім гаворачым толькі па-беларуску дваром, мазурачая частка польскай шляхты, спатыкаючыся часта пры двары ці на соймах зь беларускім баярствам, вучыцца ад яго дакладна адрозьніваць гукі „ч“, „ш“, „ж“ і наогул паступова пераймае некаторыя іншыя беларускія асаблівасьці. Меў тут, вядома, свой магутны ўплыў і сам аўтарытэт каралеўскага двара. I вось гэта, паводле польскіх вучоных, прывяло да перамогі польскай немазурачай гутаркі ў літаратурнай мове, над мазурачай.
    Гэтая перамога не прыйшла, аднак, лёгка й скора. Яшчэ ў пачатку XVI ст. у польскай літаратурнай мове адбываецца быццам барацьба розных вымоваў. Яшчэ ў творах такіх першарадных пісьменьнікаў, як Каханоўскі, Гурніцкі, браты Зімаровічы й таксама іншых, часта сустракаем зусім выразнае мазурэньне. Толькі яшчэ пазьней поўная вымова „ч“, „ш“, „ж“, запанавала цалкам.
    Ды ўплыў беларускай мовы сягнуў яшчэ глыбей. Ён праявіўся й там, дзе ўжо ўва ўсіх польскіх народных гутарках выступае аднолькавасьць. I так, напрыклад, палякі пачалі пісаць і выгаварваць падобна да беларусаў Piotrowicz, Antonowicz, Adamowicz і інш., хаця даўней у старой польскай мове, гаварылася — і гэта ёсьць тыповым для польскай мовы — Piotrowic. Antanowic, Adamowic, аналягічна як і сёньня гаворыцца staroscic. kasztelaniec, dziedzic, szlachcic. Таксама раней палякі казалі krolewic, panic, пад уплывам нашага ж — паніч, каралевіч (слова ж „шляхціч“ у навейшых часох у нас наадварот, паддалося ўплыву й
    На Захад i Ўсход. (Пра беларускую культурную экспансію) месцамі яго выгаварваюць з польскага szlachcic, хаця ва ўсіх старых нашых актах і граматах ёсьць толькі ,,шляхціч“~).
    Пад тым жа беларускім уплывам ужо ад пачатку XVIII ст. у польскай мове пачынаюць паяўляцца такія формы цяперашняга часу, як depce, place (пад уплывам аналягічных нашых „тапчу“, „хаджу“, „лячу“ й г. д.) заміж адзінна правільнага з гледзішча польскай мовы depce. place і г. д. Сюды таксама трэба залічыць сёньняшнія польскія ochoczy, raboczy, хаця б правільна было б казаць ochocy, robocy.
    Былі паважныя ўплывы й на слоўнік польскай мовы. Hodovac, hreczka, puhacz, czerep, zubr i шмат іншых словаў ёсьць беларусізмамі ў польскай мове. На жаль, гэтая справа яшчэ дакладней не дасьледаваная. Польскімі філёлягамі пералічаюцца й іншыя, цікавыя больш адмыслоўцам вучоным, вынікі ўплыву нашай мовы на польскую.
    Уплыў гэты, які спачатку пашыраўся праз каралеўскі двор і нашае баярства, пасьля, калі сам двор пачаў гаварыць ужо па-польску, ішоў далей праз нашую спалячэлую шляхіу (XVII ст. і пазьней), якая хаця й гаварыла ўжо тады па-польску, але заўсёды з сваімі беларускімі асаблівасьцямі ў вымове й слоўніку. Шляхта ж нашая, як вядома, брала важны ўдзел у палітычным і культурным жыцьці супольнай Рэчы Паспалітай і мела на яго вялікі ўплыў, а ў пазьнейшых вякох нават дамінуючы ўплыў. Падобнае моўнае ўзьдзеяньне ішло й ад шляхты ўкраінскіх земляў, і калі ходзіць аб асаблівасьцях супольнае беларускай і ўкраінскай моваў, уносіліся яны тады з поўначы, так часткова й з поўдня.
    Чытаючыя польскія працы да гэтага пытаньня зацемяць, што прафэсар Нітч, Легр-Сплавінскі й іншыя польскія філёлягі, амаль заўсёды старабеларускі язык, якім некалі гаварылі наш старабеларускі двор, нашае баярства, якім пісаліся тады ў нас усе дзяржаўныя акты, граматы, законы, сьвецкая й рэлігійная літаратура, — завуць языком „рускім".
    Гэтак, фактычна, некалі называлі яго найчасьцей і самыя нашыя прашчуры. Францішак Скарына, перакладчык Бібліі на беларускую мову, кажа, што ён яе „на рускі язык вылажыў" (1517). У „Аль-Кітабе“, пісаным ужо вельмі чыстаю беларускаю мовай у пачатку XVII ст., кажацца: „...калі па-татарску ня ўмее, то na-руску няхай абракаецца“ („Аль-Кітаб“, бачыны 866,17,87a, 1). У Статуце Вялікага княства Літоўскага (1588) гаворыцца: „а пісар земскімаець na-руску літарамі і словы рускімі ўсе лісты, выпісы і позвы пісаці“.
    Тэрмін „беларускі" пашырыўся значна пазьней. Што гэная „руская“ мова, аднак, мова ані расейская, ані ўкраінская, а толькі беларуская, як
    гэта пацьвердзілі ўжо многія вучоныя-адмыслоўцы й не беларусы, якія яе дасьледвалі (найлепш і найгрунтоўней гэта выясьніў акадэмік Карскі ў сваёй працы „Белорусы“14).
    Ды ў сучаснай польскай мове слова „рускі“ мае й другое, цалкам іншае значэньне — яно ўжываецца часта раўназначна з словам „украінскі“ („русін" — ,,украінец“). Стуль у некаторых палякаў паўстае непатрэбная путаніца — утажсамленьне старабеларускай дзяржаўнай мовы Вялікага княства з сучаснай мовай „рускай“ — украінскай. Карыстаючым з польскай навуковай літаратуры трэба заўсёды мець на ўвеце гэтую недакладнасьць паняцьцяў польскай тэрміналёгіі.
    3 усяго вышэй пададзенага бачны той усёстароньні ўплыў беларускай мовы на польскую літаратурную, які трываў ад яе нарадзінаў аж да апошніх дзён. Абапіраючыся на нашую, тады ўжо разьвітую літаратурную мову, літаратурная мова польская й пісьменнасьць пачалі стаўляць свае першыя крокі, пачалі разьвівацца. Дзякуючы людзям нашай зямлі — як пабачым далей — яна асягнула пазьней узвышшы свайго разьвіцьця.
    I гэта ня бўдзе нам дзіўным, калі ўсьвядомім сабе тую высокую культурную роўню беларускага народу ў гэныя мінулыя вякі, калі ўсьвядомім сабе, што была доўгая пара, калі на ўсім прасторы ад Прыпяці да Дзьвіны, і ад Буга да Смаленска й далёка за гэты абшар у глыб чужых краін, пісьменны язык беларускі быў адзіны блізкі, зразумелы для народу15.
    Па-за ім у пісьменнасьці існавала або чужая й незразумелая лаціна, або нежывая, закасьцянелая й таксама малазразумелая царкоўнаславяншчына.
    „Беларуская школа“ ў польскай літаратуры
    Вельмі характэрна, што калі ў пачатку XIX ст. польскі рамантызм, адраджаючы сваю літаратуру, шукаў жыцьцёвых сокаў у творчасьці народнай, дык зьвярнуўся не да сваёй польскай вуснай творчасьці, a перадусім да нашай.
    Нашыя землі сталіся буйнаю калыскаю польскага рамантызму. Тут віленскія філяматы й філярэты зьбіралі скарбы беларускага народна-
    14 Навейшая цікавая працада гэтага пытаньняёсьцьнарвэскагавучонагаСЬ. S.
    Stang Skrifter Utgitt av Det Norske Videnskaps-Akademii Oslo. II. Hist.-Kilos. Klasse. 1935. №2. Oslo, 1935.
    15 Безсонов, П. Белорусскне песнн. LXII. Moskva, 1871.
    га мастацтва, каб іх выкарыстаць у сваёй літаратурнай творчасьці. Міцкевіч пяяў для Марылі Верашчакі — першага каханьня сваёй маладосьці — сэнтымэнтальную песьню беларускага народу:
    Ды цераз мой сад,
    Ды цераз мой двор
    Цяцера ляцела
    Ой’ ня даў мне Бог,
    Ня судзіў мне Бог
    Каго я хацела.
    Блізкі прыяцель Міцкевіча, наваградчанін Чачот (1797—1847) быў старанным зьбіральнікам беларускай народнай творчасьці й менш удалым яе падражальнікам. Ен напісаў некалькі дзясяткаў арыгінальных беларускіх песень-вершаў. Зьбіраў ён і беларускі слоўнікавы матэрыял, нашыя прыказкі, пагаворкі.
    Спалячэлы шляхціч з Наваградчыны Антон Язэп Глінскі (1818— 1866) сабраў нават вялікі зборнік прыгожых беларускіх народных казак і выдаў іху польскім перасказе пад нечаканым назовам Bajarz Polski — basni, powiesci, gaw^dy budowy.