Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Кнігі такія захаваліся й да нашай пары. Найбольш зь іх ведамая й дасьледаваная, гэта „Аль-Кітаб“, знойдзены ў 1915 г. у Сорак Татарах пад Вільняю, у Малны Палтаракевіча, нашым зьбіральнікам старасьвеччыны й выдатным грамадзкім дзеячам Іванам Луцкевічам (1881— 1919). Перахоўваўся ён да гэтай вайны ў Беларускім музэі ў Вільні7.
„Аль-Кітаб“ пісаны арабскімі літарамі, але па-беларуску. Гэты факт навукова вельмі важны, бо пры гэтым пісаньні аддадзеныя некаторыя фанэтычныя асаблівасьці беларускай мовы, якія не адбівала тады кірыліца з сваім традыцыйна чужым, выводзячымся ад царкоўна-славянс-
5 Інакш гучыць гэтае слова ў паўсталай пазьней літаратурнай эстонскай мове. Там кажыцца „варбляне" (»varblane“).
6 У Іпацьеўскім летапісе пішацца: „У лета 6905 (1397) Вітаўт, князь літоўскі, пойдзе на татараў і паразі іх; прыгна адну арду да Літвы з жонамі і зь дзяцьмі і пасадзі іх акола Вільня, і дзе-жа і да ныня сваю веру махаметаву дзержаць“ (Полное собранне русскнх летопнсей, Т. II—Ш. Нпатевская летопнсь. Пецябург, 1843. С. 352).
7 Дасьледаваны галоўна нашым філёлягам др. Я. Станкевічам. Частка гэтага „Аль-Кітабу“ ў кірылічнай транскрыпцыі перадрукаваная ў Праскай ,,Slavia“ і ў „Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі“ В. Ластоўскага (Коўна, 1926).
кага пісьма, правапісам. Дзеля гэтага „Аль-Кітаб“ мае надзвычайна вялікую вагу для выясьненьня шматлікіх пытаньняў ня толькі ў беларускай філялёгіі, але і ў славянскай наогул.
Пазьней падобных „Аль-Кітабаў“ і іншых беларускіх кнігаў нашых мусульманаў пісаных арабскімі літарамі знойдзена яшчэ некалькі дзясяткаў у бібліятэцы Пецярбурскага ўнівэрсытэту, у бібліятэцы духоўнай сэмінарыі ў Пскове, у татарскім муфціяце ў Вільні, у Слонімскім музэі й г. д.8
Гэта ўсё толькі малая астача з багатай некалі беларускай пісьменнасьці арабскімі літарамі. Яшчэ ў 1858 г. А. Мухлінскі пісаў, што тады ў мячэцях Беларусі было шмат беларускіх мусульманскіх рукапісаў9. Пазьней, на жаль, бальшыня загінула.
Беларускі культурны ўплыў на нашых татараў не абмежаваўся толькі поўным пераняцьцем беларускай ад нас мовы. Як сьцьвярджаецца, і іхныя пахоўныя песьні, розьнячыся ад песьняў казанскіх і крымскіх татараў, сваёй мэлёдыяй вельмі блізкія да беларускіх народных песьняў10.
I жыды, нягледзячы на сваю нацыянальна-рэлігійную й гандлёвакаставую замкнёнасьць, і, з другой стараны, на моцнае адмежаваньне іх ад жыхарства Беларусі й старымі нашымі законамі (напр., у другім Літоўскім Статуце з 1566 г. былі адмысловыя параграфы, якія загадвалі ім насіць спэцыяльную, адрозьніваючую ад іншых грамадзян Вялікага княства, вопратку), а таксама не ўсьцерагліся ад беларускіх уплываў.
Ужо з XV ст. вядомыя пераклады жыдоўскіх кнігаў на беларускую мову. У Віленскай публічнай бібліятэцы захаваўся рукапісны пераклад Бібліі на беларускую мову з гэбрайскай, роблены для мэтаў сынагальнай практыкі не пазьней, як на пачатку XV ст. Таксама перакладаліся на беларускую мову жыдоўскія малітвы й песьні. Некалькі дзясяткаў такіх жыдоўскіх песьняў па-беларуску запісана этнографамі ў XIX і нашым стагодзьдзях11.
8 Дакладней аб гэтай літаратуры ў працы др. Я. Станкевіча „Беларускія мусульмане й беларуская літаратура арабскім пісьмом”, надрукаванай у „Гадавіку Беларускага Навуковага Таварыства" (кн. 1, Вільня, 1933). Выйшла яна й асобнай адбіткай. Там жа зьмешчаныя й адрыўкі з розных „Аль-Кітабаў“ у кірылічнай транскрыпцыі.
9 Muchlinski, A. Zdanie sprawy o tatarach litewskich. Teka Wilenska, 1858. T. 4.
10 Talko-Hiyncewicz, J. Muslimowie, czyli takzwani Tatarzy litewscy. Krakow, 1924.
" Для прыкладу, адна такая песьня з словамі й нотамі, запісаная др. Я. Станкевічам і В. Багдановічам, надрукаваная ў „Гадавіку Беларускага ІІавуковагаТаварыства“. Кн. 1. Вільня, 1933. Там жа выдадзеная й літаратура па гэтым пытаньні.
Толькі ў пазьнейшых вякох, калі ў Беларусі запанавала чужая палітычная сіла, верхнія грамадзкія пласты татараў і жыдоў пачалі ўжо больш культурна арыентавацца на пануючыя нацыі, чакаючы стуль большых для сябе карысьцяў.
Ды гэта зусім нармальнае зьявішча, што ўсе вышэй успомненыя народы малыя — як ліцьвіны й латышы — будучы ў суседзтве з намі, або — як татары й жыды — жывучы нават пасярод куды большага лікам і некалі высокакультурна стаўленага народу беларускага, падпалі пад ягоны ўплыў. Таму ня будзем тут даўжэй над гэтым затрымлівацца.
Куды цікавейшымі, важнейшымі й, на жаль, малазнанымі будуць нашыя выдатныя культурныя ўплывы ў мінулым на палякаў і расейцаў. Да іх тут і пяройдзем.
Народзіны польскай літаратурнай мовы
У XIII і XIV стагодзьдзях, калі беларускі народ разьвівае ўжо багатае пісьменства, калі дзяржаўныя й судовыя акты, летапісы, розная рэлігійная й галоўна сьвецкая літаратура пішуцца ў нас па-беларуску — пісьменнасьць у сваёй мове ў суседняй Польшчы тады яшчэ зусім не існуе.
Польшча тады яшчэ й ня думала аб сваім вызваленьні з дутай мёртвай сярэднявечнай лаціны. Рэлігійныя кніжкі, каралеўскія граматы, законы, пісаліся там толькі па-лацінску. Самі палякі лічылі тады яшчэ, што польская мова запростая й малакультурная, каб ёй можна было пісаць акты ці кнігі. Зразумела, што дзеля гэтага й тагачасная пісьменнасьць у Польшчы была даступная толькі для абмежаванай колькасьці людзей, што зналі лацінскую мову. Было гэта духавенства й вельмі невялікая частка шляхты.
Як ведама, была пара, калі і ўва ўсёй сярэднявечнаігЭўропе лічылася, што для пісаньня ёсьць годнаю толькі мова лацінская. Гэты погляд доўга цяжкім каменем ляжаў на парозе разьвіцьця нацыянальнага пісьменства народаў Заходняй Эўропы. Толькі пазьней, з увядзеньнем родных моваўу пісьменнасьць, пачалося там буйное разьвіцьцё нацыянальных літаратураў. Найперш гэта прыйшло ў Італіі, у пару гуманізму, праз творы Дантэ, Пятраркі, Бакача.
I вось у такі момант гісторыі Польшчы даходзіць у канцы XIV ст. да вуніі паміж ёю й Вялікім княствам. У Кракаў, сталіцу тагачаснай польскай дзяржавы, пераяжджае ў 1386 г. вялікакняскі двор нашага гаспадара Ягайлы, цяпер ужо адначасна й караля Полынчы. Двор гэты
ў канцылярыі, у дыпляматычных зносінах па справах Княства, як у штодзённым жыцьці, ужывае тагачасную ўрадавую беларускую мову.
I вось палякі пабачылі тады, што можна пісаць і той мовай, якою гаворыцца, і зусім не абавязкова зварочвацца для гэтага да мовы чужой. Тады пачынае ў Польшчы сьвітаць і сьвядомасьць таго, што ўсе выгады пісьма могуць быць выкарыстаныя перадусім пад умоваю ўжываньня мовы агульнадаступнай, усім зразумелай. I толькі тады — у канцы XIV і пачатку XV вякоў — пачынаюцца ў палякаў пробы, першыя скромныя, нясьмелыя пробы сваёй пісьменнасьці ды паяўляюцца першыя пісаныя па-польску памяткі.
Ды справа гэтая не магла пайсьці так лёгка — праламаць першыя ляды традыцыйнага недаверу да сваёй собскай мовы было вельмі трудна — і паўстае тады на кароткі час цікавае й вельмі характэрнае зьявішча: законы Польшчы перакладаюцца спачатку з мовы лацінскай не на польскую народную мову (літаратурная польская тады яшчэ не існавала), а на беларускую. Сваю польскую мову, відаць, лічылі тады яшчэ за бедную, каб на яе можна было перакладаць, ці пісаць ёй свае законы. Прыпушчалася, відаць, з другой стараны, што польская шляхта куды лягчэй зразумее законы ў адносна блізкай ёй (асабліва тады) таксама славянскай мове беларусаў, чым у мове лацінскай.
I так, між іншым, былі тады перакладзеныя на беларускую мову:
1. Вартскі Статут, перакладзены ў 1420 г.
2. Статут караля Ягайлы — у 1423 г.
3. Вісьліцкі Статут — у XV ст. Гэты статут быў выдадзены польскім каралём Казімірам у 1347 г. па-лацінску. Пераклад на беларускую мову з лацінскага арыгіналу зроблены ў пачатку XV ст., не пазьней 1423 г.
Беларуская мова гэтых перакладаў, асабліва Статуту караля Ягайлы, мае значную колькасьць палянізмаў (магчыма, сьвядома, каб лепш было лепш зразумела польскаму чытачу)12.
Таксама выразныя беларускія сьляды ў мове першых польскіх памятак пісьменнасьці з канца XIV і XV ст., як, напрыклад, у Флёр’янскім Псалтыры, Бібліі каралевы Сонькі (чацьвёртай Ягайлавай жонкі, беларускай князёўны з роду князёў Гальшанскіх), малітвеньніку Вацлава, казаньнях і інш., сьведчыць аб тым, што яны паўсталі не без уплыву пісьменнасьці беларускай.
12 Дакладнейшыя дадзеныя аб беларускіх перакладах польскіх статутаў знаходзяцца ў „Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі“ В. Ластоўскага. Коўна, 1926.
Гэта вельмі характэрны й шматгаворачы факт, што першыя пачаткі польскага пісьма прыходзяць акурат тады, калі праз вунію адбываецца бліжэйшы сутык з тагачаснай беларускай культурай, зь беларускім пісьменствам. Перад гэтым жа гісторыя польскай літаратуры ня ведае ніводнай пісанай па-польску памяткі.
Толькі фактычна ў XV ст. пачынае паволі й спачатку вельмі нясьмела фармавацца польская літаратурная мова. Да належнага, аднак, разьвіцьця яна пайшла пазьней каля палавіны XVI ст., калі наш язык меўужо за сабой вякі пісьменнага існаваньня й пакінуў шмат пісаных памятак.
Ды яшчэ ў першай палавіне XVI ст. Мікалай Рэй, адзін зь першых польскіх пісьменьнікаў, мусіў падмацоўваць неабходнасьць пісаньня па-польску такой характэрнай пагаворкай: „Niechaj narody wzdy postronne znajq, iz polacy nie g^si, ze swoj j^zyk majq“ („Хай суседнія народы знаюць, што палякі ня гусі, што язык свой маюць“).
Усё вышэй пададзенае бясспорна сыдьвярджае важны нам гістарычны факт: беларуская пісьменнасьць была тым штуршком, што прысьпешыў народзіны польскага літаратурнага языка й польскай літаратуры наогул. Яна стаяла ўжо пры іхнай калысцы, яна была іх хроснай маткай.
Беларускія ўплывы на польскую мову
Як паказалі досьледы польскіх вучоных навейшых гадоў, беларуская мова ня толькі прычынілася да паўстаньня літаратурнай мовы польскай, але мела значны ўплыў і на яе далейшае разьвіцьцё, яна паклала свой трывалы сьлед на ейны сучасны выгляд.
Ужо ў 1847 г. польскі пісьменьнік і вучоны Крашэўскі пісаў аб тым (Nowe studja literacki), што ў гісторыі польскага языка важным часам ёсьць пара злучэньня з Польшчаю Вялікага княства за Ягайлы, бо з гэтым мамэнтам амаль цалкам затрымаўся беспасярэдні ўплыў на мову польскага народу немцаў і чэхаў, а пачынаецца беларускі. На Ўсходзе адкрываюцца тады для Польшчы шырокія палітычныя й дыпляматычныя сувязі, двор гаворыць па-беларуску, язык гэты стаецца пасярэднікам паміж Літвой (Беларусяй) і Польшчай. На думку Крашэўскага, бліжэйшыя адносіны зь беларускімі землямі ўтрымалі польскі язык у формах больш славянскіх, мяшаючы яго часта з „братняй" гутаркай „менш заходняй культурай здэнатуралізаванай“ Беларусі. Прычыняецца да гэтага й частая бытнасьць у Беларусі польскіх паноў і польскага каралеўскага двара.