Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Ha 28—29 траўня i960 году быўскліканы 1-ы Сабор Амэрыканскае япархіі БАПЦ, што разгледзеў ейны тагачасны стан і прыняў неабходныя пастановы ды выбраў епархіяльнае кіраўніцтва. Апрача таго была выбраная камісія для перакладу богаслужбовых тэкстаў, у якую ўвайшлі Міхась Міцкевіч, доктар Янка Запруднік і я.
Мой бацька папярэдзіў камісію, што, паколькі богаслужбовыя тэксты выводзяцца з псальмаў, дык і перакласьці ўперад трэба псальмы. Ягоныя словы, на жаль, пайшлі на вецер, бо, як мне здаецца, з уладыкавае неахвоты, каб гэтым заняўся хто іншы, акрамя яго, камісія ні разу не была склікана на паседжаньне і нічога, як і сам уладыка, не зрабіла.
Да вясны i960 году нашая дачушка ўжо пачала хадзіць ды нават крыху гаварыць, дык мой бацька так зьлюбіў яе, што апрача гульні зь ёю ў хаце ня мог дачакацца, каб павазіць у возіку па цяністых вуліцах, усё з думкай, каб не забылася яго пасьля ягонай сьмерці.
Гэтай ягонай думцы, на жаль, не давялося збыцца, бо ўвечары 28 ліпеня яго схапілі моцныя болі ў грудзёх, а ніякага леку на палёгку не было, і ён прамучыўся да раніцы, калі мы выклікалі лекара, які таксама ня змог дапамагчы. Урэшце пасьля паўдня болі, як быццам, сьціхлі, і бацька, на выгляд, задрамаў, але неўзабаве ўздыхнуў і гэткім чынам аддаў Богу душу ў пятніцу, 29 ліпеня i960 году.
Мне да канца жыцьця ў сэрцы засталася ўдзячнасьць беларускай грамадзе ў Нью-Ёрку й Нью-Джэрзі за найболыпую з усіх паховінаў у нашых сьвятынях і могілках урачыстасьць, зь якою хавалі майго бацьку. Бацькавая дамавіна ў Саборы была густа абстаўленая вянкамі й букетамі кветак, а пасьля паніхіды пры ёй з суботняга вечара да нядзельнае раніцы цэлую ноч стаяла, зарганізаваная малодшым Міколам Абрамчыкам65, пачэсная вэтэранская варта, ды на раніцу ў нядзелю прыехала дэлегацыя ад парахвіі ў Кліўлэндзе з рэгентам Канстанцінам Кіслым, які ўмецка пакіраваў хорам на пахавальнай адправе.
Бруклінская сьвятыня была поўная маленьнікаў, і нават на могілках у Іст-Брансьвіку сышлося гэтулькі людзей, што насуперак штатным правілам давялося адчыніць дамавіну, каб усім даць магчымасьць разьвітацца зь нябожчыкам. Да гэтага яшчэ была зробленая зборка грошай, і за назьбіраныя каля і ооо даляраў улетку 1962 году на бацькавай магіле быў пастаўлены помнік, выгляд і праект якога надумаў я сам.
65 Размова пра пляменьніка прэзыдэнта БНР — Міколу Абрамчыка (1922— 2005), актывіста БАЗА, старшыню Галоўнай управьі Нью-ёрскага аддзелу БАЗА ў 1960-х гг.
Боль з прычыны бацькавае, хоць і прадбачанае на некалі, але ўсё роўна неспадзяванае сьмерці мучыў мяне блізка году, бо нягледзячы на тое, што я ўжо быў у сталым веку й больш кемлівы за яго ў жыцьцёвых справах і парадках на чужыне, нястача ягонае навукі й парадаў, зь якімі я хоць і не заўсёды згаджаўся, штодзённа мне дакучала й трывожыла з кожным учынкам. Палёгка прыйшла толькі пасьля таго, як пры асьвячэньні помніка, я, забыўшыся на сорам, горка расплакаўся.
Якраз у той самы дзень, калі памёр мой бацька, мяне ўзялі на працу ў паветавым аддзеле публічных работаў, быць памочнікам аднаго з каморнікаў ці мернікаў. Праца не была цяжкая, але дакучлівая, бо цэлымі днямі даводзілася цягацца зь мернай устужкай, або г. зв. латай па балотах і хмызьняках, ды плацілі скупа, але ў будучыні можна было даслужыцца павышэньня ў тым самым або іншым аддзеле ды зарабіць дадатковую да дзяржаўнае пэнсію.
На гэтай працы мне, на жаль, затрымацца не пашчасьціла, бо на прадвесьні 1961 году мая маці захварэла й зьлягла, дык давялося звольніцца, і таму, што жонка працавала ўдзень, шукаць працы ўначы. Знайсьці яе дапамог мне малодшы Мікола Абрамчык, зь якім я пачаў працаваць, чысьцячы й прыбіраючы канцылярыі, ці па-ангельску „офісы“.
Наўзьверх маіх непрыемнасьцяў з працай, у канцы вясны 1961-га сталася ў нас і яшчэ адна сямейная бяда: наш сын, скончыўшы сярэднюю школу, замест таго каб пайсьці ў каледж, запісаўся з двума ягонымі калегамі ў марскую пяхоту, ці па-амэрыканску marines, і, ня слухаючы нашых упрошваньняў, упёрся, каб мы падпісалі яму, як непаўналетняму, дазвол ісьці ў войска. А калі не падпісалі б, ён усё роўна пайшоў бы служыць, неўзабаве асягнуўшы 18 год.
Праз пару тыдняў пасьля ягонага ад’езду мы пачалі атрымоўваць лісты з жальбамі на нялюдзка-зьдзеклівае абыходжаньне з рэкрутамі ў марскім падрыхтоўчым асяродку наPans Island, але ўжо было запозна — пастка запала, сыіярша быццам на чатыры гады, а пазьней, з прычыны вайны ў В’етнаме, яшчэ больш як на год.
На маёй новай працы жыды, гаспадары фірмы, у якой я пачаў працаваць, неўзабаве заўважылі, што я больш пісьменны за іншых работнікаў, ды паставілі мяне нагляднікам над блізка двума дзясяткамі ў большасьці чорных жанчын і мужч'ынаў, што чысьцілі 43-х-павярховы будынак на рагу 34-е вуліцы й 7-е авэню ў Манхэтане, а да таго прыкінулі яшчэ два меншыя будынкі на той самай авэню.
Праца, на першы погляд, здавалася быць лягчэйшай за тую, зьякое я пачаў, але неўзабаве далася ў знакі тым, што трэба было дапільноў-
ваць стараннасьці работнікаў, а ў мяне быў замяккі характар, каб зрабіць вымову, або хоць зьвярнуць увагу за нядбайлівасьць. На дзіва, гэтая мая мяккасьць і ветлівасьць лепш аплацілася за суворасьць, бо мае работнікі ўпадабалі маё людзкае абыходжаньне зь імі й спраўляліся зь іхнымі абавязкамі сумленна.
Праўда, з самага пачатку я заўважыў, што два чорныя мужчыны няраз у працоўныя гадзіны недзе прападаюць на даволі доўгі час, і я мусіў праз гэта зь імі пагаварыць. Напалоханыя, яны адразу прызналіся, што хоць і жанатыя, але маюць у іншых будынках каханак-прыбіральніцаў, да якіх бегаюць на любошчы, і прасіліся, каб я ня выкінуў іх з работы, з удзячнасьці за што яны будуць спраўляцца лепш за іншых. He знайшоўшы ў сабе цьвёрдасьці адразу прагнаць, я папярэдзіў іх, каб былі больш асьцярожныя й не навялі на самых сябе й на мяне вачэй вышэйшых начальнікаў. Я больш ня меў зь імі ніякага клопату.
Самая праца, хоць быццам і лягчэйшая цягліцам, была, аднак, дакучлівая й уморная тым, што за гадзіну перад ейным пачаткам я ўжо мусіў зьяўляцца ў галоўны офіс па інструццыі на амаль заўсёдныя адмысловыя запатрабаваньні, людзкае вячэры ня еў і варочаўся дамоў а 4-й гадзіне раніцы, пасьля чаго на крыху засынаў, але перад полудням прачынаўся, каб прыгатаваць якую страву, пасьля чаго, увіхнуўшыся з чым-колечы, што трэба было зрабіць у хаце, узноў пускаўся ў дарогу ў Нью-Ёрк.
Найгорш дапякала й трывожыла мяне тое, што кожную пятніцу я мусіў забіраць з галоўнага офісу поўны партфэль канвэрцікаў з паўкладанымі ў іх грашыма заплаты работнікам ды ісьці з тым партфэлям некалькі кварталаў, думаючы ўвесь час, што мяне раней ці пазьней аграбяць, а можа й пакалечаць. Таму, калі пад восень маці ачуняла, я пастанавіў звольніцца, але для прычыны папытаў на пару дзясяткаў даляраў вышэйшую тыднёвую заплату, якую мне адмовілі, і я з тае працы пайшоў.
На бяду, знайсьці нейкую іншую працу зноў доўга не ўдавалася, ды давялося болып паўгоду быць безработным.
Гэты чася скарыстаўна паважную пераробку нашае кватэры: перанёс кухню ў задні прымен і дадаў да яе сьняданкавы пакойчык, на месцы кухні зрабіў полудню (сталовую), а ні то полудню, ні то гасьцёўню перарабіў на прасторную гасьцёўню. Гэтая пераробка пазьней значна падняла цану на нашую хату, калі мы наважыліся яе прадаваць.
У тую пору, калі нашая парахвія купляла царкоўны будынак у Брукліне, а мы задтуль выбіраліся, занепадалі ня толькі амэрыканскія месцы, але пачыналі пусьцець і пераважна жыдоўскія лецішчы ў невысокіх
Кэтскільскіх гарах, што гадзіны дзьве-тры язды самаходам ад НьюЁрку. Прычынай на гэта было выміраньне й старэньне ранейшых жыдоўскіх імігрантаў, адукаваныя й пабагацелыя дзеці якіх ужо не хацелі адпачываць па-бядняцку ў Кэтскілс, а езьдзілі з гэтай мэтай у Фларыду або Каліфорнію ці нават за мяжу.
У выніку гэтага цэны на адпачынкавыя асяродкі, звычайна з колькіма будынкамі, басэйнам і немалой плошчай некранутага лесу, значна ўпалі, і на іх пачалі зьяўляцца купцы з новапрыехалых імігрантаў ці ранейшыхОР.
Зрасейшчаныя „чырвоныя" беларусы, каб аддзяліцца ад хоць і ня вельмі „белых“ землякоў, што мелі фарму РОВА66 ў Нью-Джэрзі, купілі сабе іхнай прасавецкай арганізацыяй РОВА-фарму ў Кэтскілс. Украінцы таксама празь дзьве іхныя арганізацыі купілі два вялікія лецішчы ў тых самых Кэтскілс.
Сярод жменькі, раўнуючы да іншых, нашых імігрантаў таксама знайшліся адважнікі й ахвотнікі паказаць, што мы ня горшыя, і 24 чэрвеня 1961 году ў грамадзкай залі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне склікалі даволі людны сход, каб заснаваць суполку для куплі беларускага лецішча, ці як пачалі па-амэрыканску называць „рэсорту“, тамсама, дзе іх ужо займелі нашыя суседзі.
Прапанова, на дзіва, амаль усім спадабалася, і сход адразу выбраў управу суполкі, у складзе Васіля Юрцэвіча, Уладзімера Пелясы й Юрыя Станкевіча, што мела пачаць збор грошай і пошук аб’екту. Я, ня маючы тады грошай, адразу да тае суполкі не далучыўся, а зрабіў гэта ці ня год пазьней, калі знайшоў працу. Праца была малаплатная, але зь няйма іншае давялося зачапіцца за яе, тым больш што была блізка хаты. Фірма, што ўзяла мяне на работу, займалася развожаньнем газэтаў па крамах і кіёсках у шырокай ваколіцы, а маё заданьне было цэлымі днямі друкаваць на адмысловай машыне лісты, на якіх іншы работнік значыў колькі й якіх газэтаў ды куды трэба было завезьці ў той дзень.
Занятак быў нудны, пасьля васьмі гадзінаў няспыннага націсканьня панажа балела правая нага, майму начальніку, друкару-італьянцу, я ніяк ня мог дагадзіць, а яшчэ вышэйшы начальнік — паўгаспадар фірмы, што займаўся гаспадарчымі справамі, меў эксплюататарскі й непрыемны характар. Усё ж я, напалоханы безрабоцьцем, вытрымаў больш як два гады гэтае пакуты, і, толькі пажаліўшыся на боль у правай назе, быў адразу звольнены ў канцы 1964 году.
66 РОВА — Россішское обіцество взаймопомтцй s Амерйке.
Гэтым разам мне пашчасьціла быць нядоўга безработным, а неўзабаве знайсьці лепшую й больш трывалую працу. Памог мне ў гэтай справе Міхась Тулейка, што працаваў красьляром (чарцёжнікам) у інжынэрнай фірме, што займалася праектаваньнем дарогаў і мастоў, грошы на што ішлі з фонду вядомае праграмы будовы стратэгічных шляхоў, якое дамогся прэзыдэнт Айзэнгаўэр. Тулейка параіў мне прыгатаваць узор мае красьлярскае працы й зарэкамэндаваў мяне ягоным начальнікам-інжынэрам, што адразу ўзялі мяне на работу, даўшы 8о даляраў платы ў тыдзень.