Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
прынцып абыймовай мультыплікацыі ў сусьветным мастацтве. Адначасна Уладыслаў Старэвіч удасканальніў канструкцыю рухомае кінакамэры ды дасьціпна выкарыстаў свой вынаход да здыманьня абыймовых мультыплікацыйных фільмаў, стаўшыся іхным мастаком, апэратарам і рэжысэрам адначасна.
Фільм „Авіяцыйны тыдзень кузурак", што прынёс Старэвічу славу і ў Расеі, і па-за ейнымі межамі, быў успрыняты як сяброўскі шарж на першы ў Расеі пералёт Пецярбург—Масква. У гэтым фільме вясёла й жвава паказаныя выперадкі пчолаў, стрэлак, матылькоў, камароў, ды так, што гэтыя кузуркі імітуюць самалёты й рухі тых, хто імі кіруе.
Калі стужка „Авіятыдзень кузурак“ усё яшчэ захапляе гледача сваім дынамізмам, дык „Каляды жыхароў лесу“, другі абыймовы мультфільм Старэвіча, зачароўвае сваім лірызмам. Гэты фільм збудаваны на матэрыяле зь беларускага фальклёру.
Зь іншых раньніх абыймовых мультфільмаў Уладыслава Старэвіча вылучым таксама ўдалую экранізацыю байкі Крылова „Стрэлка й мураш“. Нястомны й невычарпальны на выдумкі Старэвіч стаецца ў тагачаснага кінапрадусара Ханжонкава памочнікам тэхнічнага кіраўніка й, адначасна, памочнікам мастацкага кіраўніка. Старэвіч экспэрымэнтуе з натурным ігравым і мультыплікацыйным здыманьнем. Гэтак ён пераносіць на экран верш Пушкіна „Нэрэіда", здымаючы аголеную прыгажуню, што купаеццаўморы. Рухомая камэра Старэвіча паказвае дно антычнай фанагорыі, калі ў яснае надвор’е можна разрозьніць руіны калёнаў і будынак затопленага гораду.
Асабліва вылучаецца зьнятая ім бура ў Новарасійску, калі ў сьнежнай віхуры мітусяцца чалавечыя постаці. Гэта нейкі Врубэль на экране!
Мэтадам камбінаваных здымак Старэвіч ставіць два фільмы: „Ноч перад Калядамі“ (паводле Гогаля) ды „Руслан і Людміла" (паводле Пушкіна). Казкавая чароўнасьць гэтых фільмаў захавалася да сёньня. Далей Старэвіч ставіць адзін па адным фільмы, дзе на першым пляне ігра актораў, а мультыплікацыя выконвае другарадную ролю (прыкладам, панначка ў лётаючай дамавіне ў фільме „Вій“, мерцьвякі, што ўстаюць з дамавінаў у „Страшнай помсьце“). У таго, хто бачыў гэтыя фільмы, зьнятыя Старэвічам на золку кінэматаграфіі, і цяпер мурашы прабягаюць па скуры. А ад фільму „Тамань“ (паводле Лермантава) і цяпер вее рамантычным настроем.
Тут выявілася яшчэ адная выдатная якасьць Старэвіча: кінарэжысэр, апэратар, сцэнограф, рэжысэр і актор у адной асобе, быў ён таксама надзвычайным сцэнарыстам, і ўсё, за што Старэвіч толькі ні браўся,
адзначалася высокім прафэсійным узроўнем, тэхнічным бляскам ды арыгінальным падыходам да справы.
У часе Першай сусьветнай вайны перакананы абаронец Старэвіч ставіць фільм „Ружы Бэльгіі", дзе дасьціпна камбінуе ігравы матэрыял з абыймовай мультыплікацыяй.
У1919 г. Старэвіч эмігруе ў Францыю. Ён быў пэўны, што змушаны ад’езд за мяжу ня будзе доўгім, што крывавае шаленства адных і другіх, гэта значыць, белых і чырвоных, міне, якуспышка халеры ці чумы, ды зноў настане раўнуючы спакойны час. Погляды Старэвіча, які ўхіляўся ад усялякае палітыкі, агулам беручы, былі блізкія да поглядаў ягонага знаёмага паэты й мастака Максіміліяна Валошына.
Аднак на эміграцыі Старэвіч не зьбянтэжыўся. Свабодна валодаючы францускай мовай і маючы сувязі ў францускіх кінэматаграфічных колах, ён за мяжой бяз справы не сядзеў, хоць, пэўна ж, мусіў задавальняцца малым. Як-ніяк, а эміграцыя абмежавала ягоныя магчымасьці, задумкі, намеры. Лісенка, зорка расейскага нямога кіно, што памерла ў забыцьці ў доме для перастарэлых пад Парыжам, казала, што калі б не было рэвалюцыі, Старэвіч мог бы зрабіць для мастацтва расейскага кіно тое, што Дэвід Грыфіт зрабіў для амэрыканскага.
Але гэтак ня сталася: за рубяжом Старэвіча прызналі як майстра мультыплікацыі.
Ад 1921 па 1939 г. Старэвіч ставіць мультыплікацыйныя фільмы, перш заўсё абыймовыя: „Кароля й жабы“ (паводле Ляфантэна), „Каралева матылькоў", „Салавей і алавяны жаўнерык" (паводле Андэрсэна), „Райнэке Ліс“ (паводле папулярнае нямецкае казкі).
У часе нацыстаўскае акупацыі Старэвіч абмежаваў свой удзел у кіно кансультацыяй навуковых фільмаў ды рэклямных кароткамэтражак. Але ў 1946 г. ён варочаецца да стаўленьня мультыплікацыйных фільмаў.
У 1947 г. у Вэнэцыі Старэвіч быў узнагароджаны на міжнародным фэстывалі прэміяй Макфэрсана за абыймовы мультфільм „Занзабэль у Парыжы“.
У1949 г. ён падцьвярджае сваё высокае майстроўства пастаноўкаю цудоўнага мультыплікацыйнага фільму „Кветка папараці“. Гэта першы каляровы мультфільм Старэвіча, усе іншыя былі чорна-белыя. Пажылы Старэвіч паўстаў перад гледачом і як выдатны калярыст.
У1953—1954 гг. ён ставіць двухсэрыйны фільм пра маленькую птушачку газую.
Лебядзінай песьняй Старэвіча стаўся фільм „Пашча лесу“, пастаўлены ім у канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг.
Тут трэба адзначыць, што калі вялікі нямы загаварыў, Уладыслаў Старэвіч як знавец тэхнікі кінэматаграфіі заняўся экспэрымэнтамі над удасканаленьнем іуказапісу. Гэтак, ён, бадай, адным зь першых адтварае адначасна з кінакадрамі птушыны сьпеў, шоргат лісьця, шум ветру.
Старэвіч памёр у 1965 г. у 83-гадовым веку.
Некалі паэт-эмігрант Аляксей Авэір сказаў: „Мы пакінулі Радзіму, але затое разьнесьлі ейную культуру па цэлым сьвеце".
Да гэткіх людзей і належаў піянэр кінамастацтва з сусьветным імем Уладыслаў Старэвіч.
1987
Падрыхтоўка да друку й прадмова Лявона Юрэвіча
Іван Муха
КАРОТКАЯ АЎТАБІЯГРАФІЯ1
Муха Іван (Евдокымовіч), народжаны Dec. 3, 1912. Народжаны ў мястэчку Охроміевічы Корюкоўского раену Чарнігаўскай Обласьці. Цяпер Корюкоўскі раён перенесено ў Шчорсаўскі раён (гэта быўшае мястэчко — Сноўск, дзе радзіўся, як называюць, герой грамадзянскай вайны М. Шчорс). У сваім мястэчку скончыў сярэднюю школу і тэхнікум. Далей паступіўу Педагогічны (Настаўніцкі) 4-х гадовы інстытуту горадзе Нежын. Закончыўшы яго, працаваў настаўнікам у сярэдняй (дзесяцігадовай) школе і тэхнікуме, выкладаў матэматыку і фізыку. У цяжкія годы голаду (1932—1934) днём вучыўся ў інстытуце, а вечарамі і начамі зарабляў на пражываньне (бацькі ня мелі магчымасьці забясьпечыць для мяне студыяваньне).
У1939 гмяне забралі ў армію, і я папаў у палкавую танкавую школу ў горадзе Гомель. Закончыўшы гэту школу з тытулам капітана (запасу), чакаў восені, каб знову перайсьці на настаўніцкую працу. Выбухнула вайна — цяжкі час застаў мяне на фроньце. У гадох 1942—1945 працаваў настаўнікам у Нясьвіжы — у семінарыі. У Нясьвіжы быў 2 разы арыштаваны, более як месяц праседзіўу Баранавіцкай турме.
У 1946 г. спалучыўшыся з беларусамі ў лягерох: Rosenheim, Regensburg, Michelsdorf, Badreinhenhall i Munchen, адтуль выехаў 1950 годзе да Амерыкі. У лягерох працаваў настаўнікам у гімназіі Янкі Купалы, выкладаючы матэматыку і кіраваў спортам.
У 1948 г. быў на курсах ІМСА—IWCA2.
Ад часу набыцьця Веі-Аіі—Miensk3 дапамагаў праводзіць спартовыя гульні4.
' Тэкст аўтабіяграфіі недатаваны. Захоўваецца ў архіве БІНіМу. Друкуецца правапісам арыгіналу.
2 Маецца наўвазе YMCA—YWCA — Young Men’s Christian Association i Young Women’s Christian Association.
3 BelAir-Miensk — адпачынкавы цэнтар, набыты беларусамі ў штаце НьюДжэрзі.
4 Пра Івана Муху гл.: Сьв. памяці Іван Муха (3.12.1912, Чарнігаўшчына — 3.02.1982, Нью Ёрк) // Беларус. №297. Люты 1982. С. 5; Станкевіч, Зіна. Сьветлай памяці Іван Муха // Беларус, №298. Сакавік 1982. С. 4.
ЯК ПАСВАРЫЎСЯ ПРАЗАІК САВЁНАК 3 ПАЭТАМ САЛАЎЁМ
I ШТО АД ГЭТАГА ЗДАБЫЛА ЛІТАРАТУРА
Яны пазнаёміліся ў рэдакцыі „Менскай газэты“ — вядомы даваенны фэльетаніст, сябра Янкі Купалы Лявон Савёнак і малады паэтпачатковец Алесь Салавей. Савёнак належаў да „верхняй палаты“ газэты, а дваццацігадовы Алесь працаваў там вярстальнікам — гэткім Вэрцікам Посікам, неўдалотаю-друкаром з аднаго апавяданьня, як ахрысьціў яго гостры на язык фэльетаніст'.
Ішла вайна, але мінакі ў акупаваным горадзе ня толькі выжывалі, але й жылі: кахаліся, сябравалі й крыўдзіліся, хадзілі ў тэатар, пісалі. „Менская газэта“ (зь лютага 1942 г. — „Беларуская газэта“) сталася цэнтральным органам новага этапу беларусізацыі, і надрукавацца там было немалой справаю для маладых пісьменьнікаў.
Адносіны рэдакцыйных „дзядоў у капелюшах“ да маладых творцаў былі, як гэта часта-густа здараецца, троху паблажлівымі, a калі-некалі, па-шчырасьці, і наўпрост нецярпімымі. Крыўда ад нетаварыскага спатканьня, сапраўднага ці ўяўнага, настолькі глыбака засела ў сэрцы КастусяАкулы, што нават вылілася на старонкіягонай „Гараваткі‘-. Зрэшты, ён быў не адзін такі.
Савёнак, стары рэдакцыйны працаўнік, да місіі газэты ставіўся вельмі сур’ёзна. Нават ва ўмовах залежнасьці ад акупацыйных уладаў, да якіх ён ніколі не вычуваў сымпатыяў, лічыў, што газэта мае адыгрываць сваю адукацыйную ролю ды захоўваць ча сваіх старонках беларускую літаратуру.
От толькі паэзіі ён не любіў.
’ Пазьней, у ляграх DP, ужо Салавей гэтак будзе клікаць Міколу Ганька.
2	Гл.: Арсеньнева, Натальля. Ліст // Запісы БІНіМ. №28. Нью-Ёрк—Менск, 2005. С. 292—297.
Таму ў адказ на прапанову паказаць вядомаму пісьменьніку свае вершы Салавей пачуў: „Кожны верабей будзе тут чырыкаць! У нас і так поўна паэтаў, што птушак"3.
3	таго часу ў рэдакцыі Алеся клікалі ня толькі Вэрцікам Посікам, але й „верабейчыкам“. Неўзабаве атмасфэра ў „Менскай газэце“ для Салаўя зрабілася невыноснаю; датклівы юнак кпінаў і жартаў трываць болей ня мог, таму з радасьцю ўхапіўся за магчымасьць пераехаць у Рыгу да Ўладзімера Сядуры, дзе выдаваўся „Новы шлях“.Але на крыўду не забыўся.
Апавяданьне Лявона Савёнка „Зьлірай насустрач“ зьмясьцілі ў „Беларускім работніку“ў 1944 г. Сатырычны вершАлеся Салаўя недатаваны, таму складана сказаць, якіменавіта твор зьявіўся першым. Відавочна адно: гутарка фэльетаніста з паэтам займела працяг.
Лявон Савёнак
Зь лірай насустрач (кансультацыя для вершапісцаў)
Калі верыць літаратурнай статыстыцы, дык у Беларусі на трох чалавек прыпадаюць два паэты. I гэта невыпадкова, бо беларусы (гэта можна сьмела сьцьвярджаць) — першы народ у сьвеце ў дачыненьні да рыфмаванага радка. Вось і цяпер, дарма што вайна, а пішуць і старыя, і малыя. Пішуць і друкуюць, друкуюць і зноў пішуць. Проста
жах!
жах!
жах!
як пісаўтой баранавіцкі паэта.
I трэба сказаць, што паэты ў нас не абы-якія, а ўсе толькі геніяльныя. Для скептыкаў можам параіць наступны мэтад перакананьня: паспрабуйце хоць трохі паганіць верш якога-небудзь паэты. Як ён на гэта зарэагуе? Што? Гэтага не спрабавалі? Я й сам ведаю, што на такое геройства ніхто не рызыкне. Бо іншы паэта за гэткія рэчы твар, як вялікоднае яйка, расфарбуе.