Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Бйблйографйя: II. Горецкйй М., 5лет ,Молодняка“, 1928; Кабакое, статья е журнале „Молодняк“, 1929, № ю; Мікулйч, „Молодняк“, 1929, № 11.
Г. Красневскйй"2.
Нібы ўсё так добра ішло! Разам з Рыгорам Мурашкам, Пётрам Галавачом, Міхасём Лыньковым, Іларыем Барашкам уваходзіў у Сакратарыят БелАПП, у 1929 г. яго прызначылі на месца Алеся Некрашэвіча дырэктарам у Другі беларускі тэатар — выпраўляць нацыяналістычныя памылкі ў рэпэртуары, потым заняў пасаду намесьніка дырэктара Інстытута літаратуры й мастацтва, які ўзначальваў Віталь ЗэйдальВольскі. I пісаў палітычна правільныя рэчы: „Беларусь нацдэм бачыць у вобразе краіны, расьпятай на крыжы. У другім месцы Я. Пушча піша, што яе расьпялі на раскрыжаваньні Ўсходня-Заходніх дарог; ён пралівае кракадзілавы сьлёзы“3.1 на табе...
2 Лятературная Энцнклопедня. В11 томах. Т. VI. Москва, 1932. С. [373—374].
3 Ліманоўскі, Я. За два гады класавай барацьбы ў літаратуры // Маладняк. №6—7. 1931. С. 86.
Сталася вядомым, што Янка Ліманоўскі 9 сакавіка 1896 г. нарадзіўся зусім не ў сялянскай сям’і, а ў панскай — хай гэта й была шляхта, як казалі, з „чорнымі пятамі“, і што сапраўднае прозьвішча яго — ЛюбічЛіманоўскі!
За ўвод у зман сяброў па партыі Ліманоўскага з той партыі выключылі. Зрэшты, лічы, пашанцавала: маглі й пасадзіць. Але за яго заступіўся сам Купала. От толькі на кар’еры можна было ставіць крыж.
У пошуках новых магчымасьцяў Ліманоўскі пачаў студыяваць ангельскую мову, якую адначасна выкладаўу Політэхнічным інстытуце на катэдры замежных моваў (кіраўніком там быўтакі Панін; потым ён таксама эміграваўу ЗША і працаваўу ААН).
Выплыў на паверхню Ліманоўскі ў часе вайны, калі яго як пацярпелага ад камуністаў увялі ў склад Беларускага культурнага згуртаваньня й прызначылі кіраваць працаю адноўленага гарадзкога тэатру — сачыць за моваю, бо бальшыня актораў менскіх тэатраў выехалі на гастролі й засталіся ў чужых краёх, засьпетыя вайною. Трэба было вучыць расейскіх і ўкраінскіх актораў, якія апынуліся ў беларускай сталіцы, мове.
Зь імі, нацдэмамі, Ліманоўскі 29.06.1944 і сеў у цягнік Менск— Бэрлін — у адным вагоне разам зь сямействамі Савёнкаў, Кушаляў, Кіпеляў, Шчагловых, Галякоў і Антонам Шукелойцем.
У ЗШАЛіманоўскі прыехаўу 1949 г. і пасяліўся спачаткуўЧыкага, дзе жыў брат з жонкай і сынам, каталіцкім сьвятаром4. У1952 г. пераехаўу Нью-Ёрк — на прапанову Вітаўта Тумаша ачоліць новапаўсталы Інстытут навукі й мастацтва: выявілася, што Ліманоўскі ўжо досыць добра авалодаў ангельскай мовай, а гэта было неабходна для ліставаньня з афіцыйнымі арганізацыямі ЗША. Кіраваў БІНіМам Ліманоўскі нядоўга5: у красавіку 1954 г. падпісаў гадавы кантракт з радыё „Вызваленьне" й зьехаўу Нямеччыну. Толькі адносіны зь іншымі працаўнікамі радыё ня склаліся, і ў выніку кантракту Ліманоўскаму не працягнулі.
Увогуле, стасункі з большасьцю эмігрантаў былі напружаныя, няроўныя. Невядома, ці належаў Ліманоўскі да Рады БНР, хоць у сьпісах 1952 г. ягонае імя ёсьць. I зноў жа — пісаў і разважаў ён сьвядома:
4 Ёсьць зьвесткі пра пляменьніка Янкі Ліманоўскага: Stanley С. Limanowski (30.12.1917 — 01.12.2002).
5 Творчая актыўнасьць Ліманоўскага была невялікая. За выняткам некалькіх дакладаў пра творчасьць Янкі Купалы можна назваць толькі адзін артыкул: „Янка Купала“ — пад псэўданімам А. Равіч (Запісы БІНіМ. №2. Нью-Ёрк, 1952. С. 65—76). Магчыма, прозьвішча Любіч падказала абраць у якасьці псэўданіму іншы герб — Равіч.
„Дарагі й Паважаны Сябра Будзька!
Шчыра дзякую за Вашыя лісты й інфармацыю. Яны зьвязваюць мяне зь бягучымі падзеямі ў беларускім жыцьці на эміграцыі. Мой выхадны дзень ня выпадае рэгулярна, і я не магу паехаць у Чыкагаь раней, як у канцы наступнага тыдня. Дык адказваю лістоўна на пастаўленыя Вамі пытаньні. Але я хачу папярэдзіць мой адказ наступнай агаворкай:
Закранутая справа будзеразглядацца Радай БНР. Паколькі я не з’яўляюся сябрам Рады БНР7 (хаця падтрымліваю больш пасьлядоўна й станоўча пытаньні, пастаўленыя на вырашэньне сябрамі Рады БНР у Чыкага, чымся некаторыя зь сяброў Рады БНР), дык не выпадаемне даваць адказ, якімеў бы выгляд праэкту рэзалюцыі. Тамумой адказ — гэта прыватны адказ Вам асабіста.
Я адношуся адмоўна да:
а.Да прапановы Камітету Освобожденія Народов Россіі аб фэдэрацыі Беларусі з Дэмакратычнай Расеяй. Ведаючы тэндэнцыі расейцаў, белых ці чырвоных, у адносінах да іншых падняволеных Расеяй народаў, гэткая фэдэрацыя азначала б пачатак апанаваньня нашага краюрасейцамі, і пазьнейшага падняволеньня яго „дэмакратычнай“ Расеяй. Сама назва Камітету Освоб. Народов Россіі мае гэткія тэндэнцыі; мы не з’яўляемся народам Расеі. Уласьцівай назвай гэтай арганізацыі павінна быць: Камітэт Вызваленьня Народаў, Паднявольных Расеяй.
Ь.Да прапанаванага расейскімі арганізацыямі плебісцыту паБеларусі ў справе далучэньня да Расеі. Гэткі плебісцыт, накінуты расейцамі, прыніжае годнасьць нашага народу, і нашая згода на гэткі плебісцыт азначала-бы, што мы ўскосна адмаўляемся ад ідэі безумоўнай незалежнасьці й сувэрэннасьці нашага краю.
с. Да супрацоўніцтва з абы-якой расейскай арганізацыяй ці групай, калі гэткая арганізацыя не прызнае публічна й безагаворачна права нашага народу на незалежнасьць.
(і.Да супрацоўніцтва з Фондам Вызваленьня Расеі й скарыстаньня грашовай дапамогі ад гэтага Фонду, паколькі дамінуючуюролю ў гэтым Фондзе будуць адыгрываць расейцы, якія не прызнаюць Яезалежнасьці нашага краю, ці такія амэрыканцы, якія ў гэтым пытаньні згодныя са спамянёнымірасейцамі.
6 У той час Янка Ліманоўскі жыў у гарадку Ст. Чарлз, недалёка ад Чыкага.
7 Янка Ліманоўскі быў сябрам Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага.
Нашая згода й супрацоўніцтва з расейцамі ў закранутых вышэй пытаньнях (пункты a, b, с, d), калі б і далі (я сумняваюся ў гэтым) пэўныя часовыя й малыя выйгрышы, дык адначасна азначала б, што мы выразна (пункт а) або ўскосна адступаем ад прынцыпу безумоўнай сувэрэннасьці нашага народу, ставіла б расейцаў у кіруючае ў адносінах да нас становішча й дала б больш шкоды, чымся карысьці.
Адкінуўшы ўсе хітрыкі й манэўры расейцаў,мы павінны здэмаскаваць іхныя захопніцкія тэндэнцыіў адносінах да падняволеныхРасеяй народаў перад амэрыканскім народам, перад заходнім сьветам. Стоячы на груньце безумоўнай і поўнай незалежнасьці й сувэрэннасьці нашага народу, мы павінны шукаць прыхільнікаў і прыяцеляў не сярод расейцаў, а сярод дзеячоў, арганізацый і народаў заходняй дэмакратыі. Толькі ў гэтым выпадку ў сусьветпным канфлікце заходняй дэмакратыі з азіяцкім бальшавізмам, у выніку якога балынавізм будзе зьнішчаны, мы будзем мець роўныя шанцы з расейцамі, і не яны будуць вырашаць нашлёс. [...]
Прыязны Вам Янка Ліманоўскі“8.
Але не разыходжаньні ў поглядах на тыя ці іншыя палітычныя крокі спрычыніліся да адыходу Ліманоўскага ад беларускай грамады.
3 Антонам Адамовічам яны былі знаёмыя даўно. Калі ў адказ на „Ліст з-х“ (Андрэя Александровіча, Алеся Дудара й Міхася Зарэцкага), выдрукаванага 4 сьнежня 1928 г. у газэце „Савецкая Беларусь" і прысьвечанага антыбеларускай сытуацыі ў БДУ, Янка Ліманоўскі ад імя БелАППу асудзіў падпісантаў, дык Антон Адамовіч на сходзе студэнтаў пэдагагічнага факультэту зачытаўлістдзеля іхнага падтрыманьня. Ды і ў сваёй працы пра Максіма Гарэцкага ён даволі зьдзекліва прайшоўся па Ліманоўскім9.
У 1952 г. Вітаўт Тумаш зьвярнуўся да Ліманоўскага з прапановаю напісаць прадмову да тому Купалавай „СпадчыньГ, які БІНіМ супольна з рэдакцыяй газэты „Бацькаўшчына“ рыхтаваў да друку. Той напісаў, даслаў, але на працягу 1953—1954 гг., нягледзячы на ўсе запыты, ня змог атрымаць рукапісу з праўкамі ці заўвагамі назад. Антон Адамовіч, знарокава зацягнуўшы перагляд, паступова пераканаў Вітаўта Тумаша й Станіслава Станкевіча ў немагчымасьці друку прадмовы Ліманоўскага.
8 Ліст Янкі Ліманоўскага ад 25.10.1951. Захоўваецца ў архіве БІНіМу.
’ Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 2005. С. 33—34.
Ліманоўскі цяжка гэта перажываў, але сытуацыя яшчэ больш пагоршылася, калі прадмову, у скарочаным выглядзе, надрукавалі ў газэце „Украінскі Вісті“, дзе ў суправаджальным тэксьце зазначалася, што празь немагчымасьць публікацыі ў беларускім друку братняя газэта аддае свае бачыны добраму артыкулу.
У грамадзе гэткі дэмарш расцанілі як вынясеньне сьмецьця зь беларускай хаты. Ліманоўскі зусім адышоў ад дзейнасьці БІНіМу, зь Нямеччыны вярнуўся ў Чыкага, час ад часу прыяжджаючы ў Нью-Ёрк на паседжаньні Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны, але ўсё радзей кантактаваў зь беларусамі.
Пра далейшае ягонае жыцьцё амаль нічога невядома.
ПамёрЯнка Ліманоўскі 30.05.1989 г. у невялікім мястэчку РыхтанПарк штату Ілінойз.
Музэй
Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк
MADE IN BNR: ДА ГІСТОРЫІ МАРАК I КРУЖЭЛАК НАЭМІГРАЦЫІ1
і
Здаецца, той заклік у 1948 г. ініцыятара Замежнага саюзу беларускіх філятэлістаў Міколы Сільвановіча „Зьбірайма й мы!“, як і сам саюз, гэтак і не дайшлі да жыцьця. А шкада. У артыкуле аўтар зь неўласьцівым для паэты акадэмізмам (свае вершы падпісваў М. Вярба) рахаваў:
„Нашыя беларускія паштовыя маркі (бяру ўсё паводле швайцарскага каталёгу Цуштайна за 1947 г.2) былі ўпершыню выдадзеныя ў 1919 г., калі на расейскіх марках быў зроблены наш надрук разам зь летувіскім („літоўскім“) друкам. Кошт на іх сёньня, паводле вышэўспомненага каталёгу, — сэрыя з 9 штук — 90 швайцарскіх франкаў, а на філятэлістычным рынку Нямеччыны — каля 9000 нямецкіхмарак. Другая сэрыя была выданая, паводле каталёгу [неразборліва]3, у 1920 г. камандзерам Беларускага армейскага корпусу Беларускай Народнай Рэспублікі генэралам Булак-Балаховічам у колькасьці 5 штук, і сёньня, паводле вышэўспомненага каталёгу, яны каштуюць два швайцарскія франкі, а на рынку ў Нямеччыне даходзяць нештэмпляваныя да 200—250 марак. Трэцяе выданьне ў колькасьці трох паштовых марак зьявілася ў 1922—1923 гг. у Коўні, выданае Эмігра-
1 У аглядзе апісваюцца толькі маркі, выдадзеныя эміграцыйнымі арганізацыямі. Таму чытач ня знойдзе тут згадкі пра маркі кшталту выдрукаваных ААН 22 верасьня 1983 г.
2 Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе Europa:Briefrnarken-Katalog Zumstein. Bern: Zumstein & Cie. або дадатак да яго Berner Briefmarken-Zeitung. Journal philatelique de Berne. Bern: Briefmarkenhaus Zumstein & Cie.