Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
3 Празь невыразны друк газэты расчытаць назоў каталёгу не ўдалося.
цыйным Урадам Беларускае Народнае Рэспублікі. У чужынцаў гэтае выданьне не карысталася ўвагаю, але для нас, беларусаў, яно дарагое, і наш Замежны саюз беларускіх філятэлістых у Нямеччыне плаціць за кажную сэрыю арыгіналу 40мк. Шмат яшчэ было выдана паштовьх марак нашымі камітэтамі на чужыне, аднакжа з прычыны малое рэклямы яны не карысталіся вялікай папулярнасьцю, і сёньня іх цяжка знайсьці, бо яны нідзе не былі зарэгістраваныя"-1.
Ёсьць што зьбіраць філятэлістам і з выдадзенага паваеннай эміграцыяй.
Ідэя ведамай сэрыі марак БНР, якую й сёньня яшчэ можна набыць у рэдакцыі газэты „Беларус“, паўстала напрыканцы 1940-х гг. у Парыжы, дзе жылі ў той час Мікола Абрамчык, Лявон Рыдлеўскі, Уладзімер Шыманец, а ў Амэрыцы гэтым займаўся Віталь Кажан.
Маркі былі выдадзеныя ў 2-х сэрыях. На першай — Старшыні Рады БНР Пётра Крэчэўскі (марка фіялетавага колеру вартасьцю ў тры талеры) і Васіль Захарка (марка чырвонага колеру вартасьцю адзін талер), а таксама Дом Рады БНР (марка зялёнага колеру вартасьцю 50 грошай); на другой — Пагоня (марка чырвонага колеру вартасьцю 25 грошай) і мапа Беларусі (марка сіняга колеру вартасьцю іо грошай). Марка з партрэтам тагачаснага прэзыдэнта БНР, што мусіла быць у другой сэрыі, ня выйшла з-за пярэчаньняў самога Міколы Абрамчыка.
Эскізы апошніх трох марак зрабіў міністар фінансаў БНР Уладзімер Шыманец, а вось мастак першай сэрыі тым часам невядомы. Рассылацца маркі пачалі ў першым месяцы 1950 г.5
У i960 г. Згуртаваньне беларускай моладзі Амэрыкі выдала марку ў гонар 40-х угодкаў Слуцкага паўстаньня. Надрукавалі яе ў чатырох колерах: чырвоным, сінім, зялёным і шэрым.
Намаляваў марку мастак Гэнрык Архацкі; у 1950-я газэта „Беларус" друкавала рэкляму: „Pioneer Rubber Engraving Co, Inc. Henryk Archacki абслужыць вас, калі вам патрэбныя — рысункі, рэклямы, дыплёмы, клішы, матрыцы, адлівы, друкі, візытоўкі, пячаткі, фотастаты. Algonquin, 5-8575> 21 Е17 st, NY, NY3“.
У цэнтры маркі — постаць дзецюка з узьнятым угору бел-чырвонабелым сьцягам з надпісам на ім: „Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына". Тронка сьцягу мае форму паходні, на полымі
4 Сільвановіч, Мікола. Зьбірайма й мы! // Бацькаўшчына. №4 (7). 15 лютага 1948. С. 3.
5 Падрабязьней гл.: Кажан, Віталі. Маркі Беларускай Народнай Рэспублікі // Беларускі калекцыянер. №1—2 (12—13). Сакавік 1995. С. 4.
якой надпіс: „The Slucak Uprising 1920—1960“, а справа ўнізе іншы надпіс, таксама ангельскамоўны: „Freedom for Byelorussia!" У левым ніжнім куце літары „БНР“.
Маркі былі выдадзеныя на аркушах па 20 паасобнікаў; на кожным аркушы надпіс, беларускі й ангельскамоўны: „Яны памерлі, каб жыла Бацькаўшчына — жывеце вы, каб Бацькаўшчына не памерла! Памажэце замацаваць гісторыю Слуцкага Паўстаньня — злажэце ахвяру на выданьне Слуцкага Альманаху. Наклейвайце гэтыя маркі на лістох і пачках — пашырайце праўду аб Беларусі"6.
Найбольш вядомыя, напэўна, маркі „Пошты ЗБВБ“ — Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі. Бо надта ж унікальнаю была гісторыя — ня толькі для беларусаў, але й для саміх брытанцаў. Коратка нагадаю яе.
У 1971 г. у Вялікабрытаніі застрайкавалі паштары, і Гай Пікарда ад імя ЗБВБ зьвярнуўся па афіцыйны дазвол на адкрыцьцё паштовай службы. Дазвол ён хутка атрымаў — спачатку вусны, праз тэлефон, 16 лютага, а на наступны дзень — і пісьмовы. Спрыяла такому простаму дазволу наяўнасьць немалой колькасьці прыватных кантораў падобнага кшталту ў краіне — болып за 200.
Пікарда сам зрабіў эскіз марак, сам надрукаваў, і ўжо 19 лютага пошта запрацавала з дапамогаю васьмі сябраў ЗБВБ. Паштовыя канторы разьмесьціліся ў памяшканьні канцылярыі арганізацыі, у прыватным клюбе і ў школе сьв. Кірылы Тураўскага. Напачатку працы было небагата, але пасьля артыкулу ў газэце The Evening Standard ад 24.02.1971, калі пра незвычайны паштовы сэрвіс даведаліся ангельцы, справа пайшла весялей.
Доўжылася гэтая акцыя — карысная для ЗБВБ і фінансавага гледзішча, і з гледзішча пашырэньня інфармацыі пра Беларусь — да іо сакавіка, калі страйк скончыўся7.
6 Запруднік, Янка. Маркі да 40-годзьдзя Слуцкага Паўстаньня (Зь беларускага жыцьця) // Бацькаўшчына. №15 (499). іо красавіка i960. С. 4; Беларускія маркі // Бацькаўшчына. №34 (518). 4 верасьня i960. С. 4.
7 Падрабязьней пра пошту ЗБВБ гл.: „Пошта ЗБВБ“ — „ZBVB Post" у Ангельшчыне II Беларус. №167. Сакавік 1971. С. 5; Я. 3. Маркі БНР у афіцыйным ужыткуў Ангелыпчыне // Беларус. №172. Жнівень 1971. С. 5; Пра беларускія маркі ў „Новым Рускім Слове" // Беларус. №191. Сакавік 1973. С. 4; Палчанінаў, Р. Пошта Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі // Беларускі калекцыянер. №1—2. 1992. С. 5; Pauk, В. The British Postal Strike and the Byelorussian Post // Ukrainian Philatelist. Vol. 44. 1980. P. 28—29.
ГІаводле Гая Пікарды, былі выдадзеныя наступныя маркі:
Першая сэрыя. Малюнак Гая Пікарды накладам 300 паасобнікаў. Друкавалася па адной марцы на аркушы. Тэкст у тры радкі: „З.Б.В.Б. (ю п. ці 20 п.) Пошта“. ю п. — чырвоная на сьветла-зялёнай паперы; 20 п. — сіняя на сьветла-зялёнай паперы.
Другая сэрыя. Выдрукаваныя ў 1920 г. маркі ,Дсобны атрад“ з ручной надпячаткай ліловага колеру — у ніжнім правым кутку „ю п.“, зьлева — „ZBVB Post", без зубцоў: ю п. на 5 кап. — зялёная, іо п. на ю кап. — чырвоная, 10 п. на 15 кап. — ліловая, іо п. на 1 руб. — карычневая. Наклад невядомы.
Трэцяя сэрыя — віньеткі, выпушчаныя ў Заходняй Нямеччыне ў 1950 г. з надпячаткамі, як у другой сэрыі: 10 п. на ю грошай — сіняя з выявай скрутку з мапаю Беларусі; 10 п. на 25 грошай — аранжавая з выявай Пагоні; іо п. на 50 грошай — зялёная з выявай Дому Рады БНР у Менску; 10 п. на талер — чырвоная з партрэтам Васіля Захаркі й надпісам „В. Захарка 1928—1934“; 10 п. на 3 талеры — ліловая: „П. Крэчэўскі 1919—1928“. Наклад невядомы.
Чацьвёртую сэрыю зрабілі як першую.
Пятая сэрыя — з выявамі гістарычных будынкаў. Наклад іооо паасобнікаў, друкаваліся па 5 марак на адным аркушы. На ўсіх марках унізе надпіс „Пошта ЗБВБ“ й зьлева (зьнізу ўверх) „Byelorussia": 1 п., чорная на сьветла-жоўтай паперы,„Полацк" — царква Хрыста Збаўцы й сьв. Еўфрасіньні Полацкай, XII ст.; 5 п., намінал чорны, сіняя на блакітнай паперы, „Супрасьль" — царква Дабравесьця XVI ст.; іо п., намінал чорны, чырвоны на сьветла-зялёнай паперы, „Ішкалдзь" — касьцёл XV ст.; 15 п., намінал чорны, зялёная на ружовай паперы, „Магілеў“ — гарадзкая ратуша ў Віцебску XVIII ст., быў памылкова пазначаны як Магілёў; 20 п., намінал чорны, чырвоная на аранжавай паперы, „Нясьвіж" — дом XVIII ст. на Рынкавым пляцы.
У якасьці гашэньняўужываліся штэмпэлі лілёвага, чорнага ці сіняга колеру ,,ZBVB Post 4 Mar 1971 London N7“*.
Паспрабавалі аднавіць працу пошты ў 1978 г., калі ў Лёндане 19 жніўня зарэгістравалі незалежнае прадпрыемства B.Z.P. Dispatch Company — Беларуская Замежная Пошта. Мэта службы — забясьпечыць дастаўку газэтаў, лістоў, бандэроляў паміж беларускімі арганізацыямі й прыватнымі асобамі. Паведамлялася, што БЗП мае канторы ня
8 Пікарда, Гай. Сьпіс марак гашэньня Брытаніі // Беларускі калекцыянер. №1—2. 1992. С. 5.
толькіўЛёндане, але іў Дубліне ды ІІарыжы, і будзе карыстацца ўласнымі маркамі, пячаткамі й налепкамі ў беларускай і ангельскай мовах9. Ці меліся на ўвазе маркі з 1971 г. або плянавалася вырабіць новыя, удакладніць пакуль не атрымалася.
Напрыканцы 1972 г. да 450-х угодкаў з пачатку друку на тэрыторыі Беларусі БІНіМ стараньнямі Вітаўта Тумаша выдаў адмысловую марку з партрэтам Скарыны10. Марка вішнёвага колеру, партрэт абведзены рамкаю з словамі „450-я ўгодкі друку ў Беларусі. Др. Фр. Скарына, 1485?—1540. Малая Падарожная Кніжка. Вільня, 1522—1972“. Гэтую марку намаляваў Барыс Данілюк.
На аркушах зьмяшчаўся наступны даведачны тэкст: „1522—1972. 450-я ўгодкі друку на беларускай зямлі. У1522 годзе, у тагачаснай сталіцы Беларусі Вільні, з друку паявілася Малая Падарожная Кніжка. Гэта першая кніга, надрукаваная на тэрыторыі Беларусі і ўсяе Ўсходняе Эўропы. Выдаў яе Францішак Скарына з Полацку (1485?—1540), доктар навукаў вызваленых імэдыцыны, выдатны вучоны гуманісты, перакладнік і выдавец беларускае Бібліі. Партрэт доктара Скарыны на марцы рэпрадукаваны з дрэварыту ягонае Бібліі“".
Гісторыя паўстаньня гэтае маркі ды наагул пра Скарыну на марках — у лістах Вітаўта Тумаша.
„Высокадастойны Ўладыка!
Прыемна было атрымаць ад Вас ласкавы ліст з 29 красавіка с. г., у якім зацікаўленьне справаю немалое вагі — выданьнем паштовае маркі ў гонар доктара Франьцішка Скарыны. Вітаю створаны для гэтае мэты адмысловы Камітэт і зычу яму поўнае ўдачы ў дасягненьні пастаўленае сабе мэты.
3 свайго боку хачу падзяліцца тут сваімімеркаваньнямі да гэтага пытаньня, паколькі яно мне ня новае, думаў пра гэта я ўжо навет колькі гадоў таму. 3 другога боку, і біяграфіяй ды літаратурнай спадчынай доктара Скарыны займаюся ўжо цімала гадоў, аддаў гэ-
9 Беларуская Замежная Пошта // Беларус. №259—260. Лістапад—сьнежань 1978. С. 8.
10 ВітаўтТумаш і раней спрабаваў выдаваць маркі. Гэтак, у 1955 г. „Абежнік БІНіМу" (№5) паведамляў пра пляны Ўправы выдаць адмысловыя маркі да юбілеяў „Нашай Долі“ й „Нашай Нівы“. Праект двухкаляровай сэрыі меўся складацца з трох марак: „ІІашай Долі“, „Нашай Нівы“ ды з партрэтам братоў Луцкевічаў.
" Угодкі друку адзначаныя маркай // Беларус. №189. Студзень 1973. С. 3.
таму цімала працы. Дзеля гэтага на пастаўленае мне Вамі пытаньне пазволю сабе даць адказ крыху даўжэіішы, ды пачну з „гісторыі“.
Доктар Скарына на марках.
Як ведама, першая паштовая марка з партрэтам Скарыны была выдадзеная Ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі яшчэ ў 1918 годзе, ці першым годзе паўстаньня БНР, у сэрыімаракрэспублікі з надпісам „Беларусь Почта“12. Паколькі лше ведама, дзеля наступу Чырвонае арміі, маркі гэтыя ня было часу пусьціць у практычны паштовы ўжытак. Ды іх усёжрэгіструюць некаторыя паважныя філятэлістычныя каталёгі, як, для прыкладу, Michel Briefmarken Katalog 1953. Munchen, 1953. б. 6P3. Другую марку з партрэтам Скарыны, не паштовага ўжо характару, выдаў у 1942 (?) годзе ў Бэрліне Бэрлінскі Камітэт Самапомачы ў Нямеччыне.