Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
16 Ліст Вітаўта Тумаша да айца Лява Гарошкі ад 22.12.1972 г. Захоўваецца ў архіве БІНіМу.
Напрыканцы кароткага агляду варта таксама зазначыць, што маркі зь беларускай тэматыкай выдаваліся й небеларускімі арганізацыямі. Гэтак, у 1983 г. украінскае філятэлістычнаетаварыстваўАмэрыцы (Бафала, штат Нью-Ерк) з ініцыятывы Багдана Павука надрукавала марку з выяваю абраза Жыровіцкае Божае Маці17.
У параўнаньні з афіцыйнымі маркамі (хоць і пералічаныя вышэй нельга цалкам аднесьці да гэтае катэгорыі) значна больш было выдадзена віньетак (ад франц. vignettes, ці, як звычайна іх называюць на Захадзе, cinderellas). Яны наклейваліся на капэрты побач з афіцыйнымі маркамі і ўяўлялі сабой або копіі старых беларускіх марак (прыкладам, „Асобны атрад“), або былі адмыслова зробленыя да ўгодак ці адлюстроўвалі пэўныя сымбалі (Пагоня (1975,1980), Вітаўт і дата 1430, „Гадавіна і-га сьцягу ў Ватэнштэце, 1945—1947“, Анёл і словы „Раство“, ,,Byelarus“ (Чыкага, 1979), скаўцкі знак з словамі „Bielaruskija Skauty“ (1984). Большасьць з іх зрабілі згаданы вышэй Багдан Павук і Біл Леш з Каліфорніі, таксама зьбіральнік беларускай філятэліі. У справе выданьня яны кантактавалі з Аляксандрам Асіпчыкам, Сяргеем Хмарам, Аляксандрам Лашуком.
II
Кружэлкі, ці як іх яшчэ менавалі „пліткі“, нейкім дзіўным чынам дасюль не прыцягнулі ўвагі ані дасьледнікаў культуры эміграцыі, ані чыстых аматараў музыкі, ані па-добраму прагматычных выдаўцоў кшталту працаўнікоў Беларускага музычнага архіву.
Першыя паваенныя эміграцыйныя кружэлкі зьвязаныя зь Беларускім студэнцкім хорам у Л ювэне.
У чэрвені 1950 г. зь Нямеччыны ў Лювэн прыехаў Мікола Равенскі й адразу заняўся арганізацыяй хору. Вывучылі песьні, у першую чаргу сьвецкія, а таксама рэлігійныя, бо трэба было пець у царкве — у а. Робэрта Тамушанскага, а крыху пазьней у а. Аўгена Смаршчка; рэлігійныя песьні сьпявалі й падчас канцэртаў. 3 верасьня 1950 г. сыіеўкі адбываліся штовечара, так што праз тры месяцы хор выступаў на вельмі прыстойным узроўні.
Мікола Равенскі нядоўга быў з студэнтамі — ён памёр 9 сакавіка 1953 г. Але дзейнасьць хору на гэтым не спынілася — зь сьпевакамі далей працавалі Алесь Карповіч ды Кастусь Кіслы.
17 Ікона на паштовай марцы // Беларус. №315. Студзень 1984. С. 4.
Маркі
Беларускія маркі часоў нямецкай акупацыі, 1941—1944
Маркі пасьляваеннай Рады БНР
Маркі „Пошты ЗБВБ“, 1971
Sr фув Post
f'arch 1971
OnOuh N12
З.Б.В.Б.
10n
ПОШТА
Іншая марка
Маркі і штампы Беларускай замежнай пошты
кантора влв
7-8-1978
.★ яармк ♦
' 7-8-1978
кантора бдіГ
The
}]мі. : Hll'/den
H U .
А^ГЛ i J /
Значкі й мэдалі
Значак беларусаў Прагі, 1920-я
Беларускі значак Берліну 1940-я
Скаўцкі значак канца 1940-х.
Надпіс „Напагатове“
Адваротны бок значка ў гонар Другой сустрэчы Згуртаваньня беларускіх скаўтаў на чужыне (8—10.08.1947)
Значак у гонар Другой сустрэчы Згуртаваньня беларускіх скаўтаў на чужыне (8—10.08.1947), са скаўцкай эмблемай
Значак Згуртаваньня беларускіх патрыётаў
Byelorussians for President \ Nixon /
Значак Беларускага вызвольнага руху, 1950-я
Значак Беларускаамэрыканскага задзіночаньня (БАЗА)
„Беларусы за прэзыдэнта Ніксана". Значак часоў прэзыдэнцкай кампаніі 1968
BYELORUSSIANS
BYELORUSSIANS
FOR
TAFT
Значак з часоў кампаніі выбараў Робэрта Тафта ў сэнат ЗША, 1970-я
„Беларусы за Тафта“. Значак з часоў кампаніі выбараў Робэрта Тафта ў сэнат ЗША, 1970-я
„Беларусы за Тафта“. Значак Араў-Парку, 1973
for
FORD
* FOR
THORNBURGH?
„Беларусы за Форда“. Значак часоў прэзыдэнцкай кампаніі 1976
„Беларусы за Торнбурга".
Значак часоў кампаніі выбараў губэрнатара штату Пэнсільванія, 1978
Мэдаль да бо-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, 1978
Адваротны бок мэдаля да бо-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, 1978
Мэдаль да тысячагодзьдзя Беларусі, 1980
Адваротны бок мэдаля да тысячагодзьдзя Беларусі, 1980
Мэдаль „Жыве Беларусь!“, БЦР, канец 1970-х—1980-я
Адваротны бок мэдаля „Жыве Беларусь!", БЦР
Мэдаль „Беларускія вэтэраны на чужыне. БЦР“, канец 1970-х—1980-я
Мэдаль, прысьвечаны БКА, канец 1970-х—1980-я
Адваротны бок мэдаля, прысьвечанага БКА
Адваротны бок мэдаля „Беларускія вэтэраны на чужыне. БЦР“
Byelorussian
Byelorussians for Reagan Ві5н'84
1882-1982
Значак да стагодзьдзя ад нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа, 1982
„Беларусы за Рэйгана—Буша“.
Значак часоў прэзыдэнцкай кампаніі 1984
„Беларусы за Рэйгана—Буша“.
Значак часоў прэзыдэнцкай кампаніі 1984
Памятны мэдаль БЦР, канец 1970-х— 1980-я
Мэдаль да 40-х угодкаў Другога Ўсебеларускага
кангрэсу, 1984
Адваротны бок мэдаля да 40-х угодкаў Другога У себеларускага кангрэсу, 1984
Значак да 18-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
Таронта, 1988
Значак „Беларускаамэрыканскі цэнтар у Саўт-Рывэры“
Значак да 19-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
Кліўлэнд, 1990
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
Значак да Сустрэчы беларусаў у СаўтРывэры, 1990
Значак да Сустрэчы беларусаў у Саўт-
Рывэры, 1990
Значак да 75-х угодкаў абвешчання незалежнасьці БНР, 1993
Значак „Беларусь. 1944-1994“
Значак „Беларускі фонд Адраджэньня“
Беларуская бірулька.
Вырабіў Жорж Навумчык, Саўт-Рывэр
Беларускі пярсьцёнак, 1990-я
Значак да 25годдзя стварэньня Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, 2003
Значак да ўгодкаў Беларускаамэрыканскага задзіночаньня
Значак раднага БНР
Зварот да грамадзтва па фінансавую дапамогу ў справе выданьня кружэлак студэнцкага хору надрукавала газэта „Бацькаўшчына" ў 1951 г.: „Ня раз ужо гаварылася ды пісалася аб патрэбе насьпяваньня грамафонных плітак зь беларускімі песьнямі як дзеля карыстсіньня самое эміграцыі, гэтак і дзеля прапагаваньня нашае нацыянальнае справы між чужынцамі. [...] У сучасны мамэнт можа ў найлепшых умовах дзеля гэтага знаходзіцца студэнцкая група ўЛювэне, дзе ўжо больш як год працуе ды годна рэпрэзэнтуе Беларусь Студэнцкі ансамбль беларускае народнае песьні й танцу, заарганізаваны й кіраваны кампазытарам праф. Міколам Равенскім. Вось гэты ансамбль і ўзяўся за нялёгкае заданьне — насьпяваць яшчэ ў гэтым годзе грамафонныя пліткі. Заданьне нялёгкае, бо ягонае зрэалізаваньне патрабуе даволі вялікіх грашовых сумаў. [...] Камплект гэткі, на пачатак 6 плітак, каштаваў бы 400 бэль. франкаў (8 амэр. даляраў) безь перасылкі“'8.
ГІершы пробны запіс на кружэлкі студэнцкі хор зрабіў у Брусэлі ў студыі Decca 4 лютага 1952 г. Запісваньне доўжылася да 23 чэрвеня; агулам насьпявалі 19 песьняў: „Ні агонь гарыць“, „Пасеяў гурочкі“, „Слуцкія ткачыхі", „Хмель лугамі“, „Халімон“, „Чаму ж мне ня пець“, „Пагоня“, „Мы выйдзем шчыльнымі радамі!“, „Паляса“, „Вярба“, „BaeKa", „Камар“, „Вечарком“, „Магутны Божа“, „Іжэ херувімы", „Верую“, „Отче наш“, „Достойно“, „Во царствнн Твоем“.
Як ішоў працэс запісаў, з гумарам праз газэту інфармаваў „карэспандэнт з Бэльгіі“19.
I вось нарэшце ліпеньскі нумар „Бацькаўшчыны" абвясьціў пра пачатак продажу грамафонных плітак:
„ Частка плітак ёсьць меншага разьмеру (25 цм), а частка большагаразьмеру (30 цм). Пліткіменшага памеру з’яўляюцца наступныя:
1. „Ні агонь гарыць“ і „Пасею гурочкі“ — дзьве беларускія народныя песьні ў выкананьні Студэнцкагахору. Солё: В. Шчэцька.
іа. „Бабка“ і „Камар“ — дзьве народныя гумарыстычныя песьніў выкананьніхору. Солё: Ю. Сенькоўскі.
2. „БеларускіНацыянальны Гымн“у выкананьніхору.
2а. „Пагоня“, словы М. Багдановіча ў выкананьніхору.
18 Да Беларускага Грамадзянства. Дарагія Суродзічы! // Бацькаўшчьіна. №76. 18 лістапада 1951. С. 4.
19 A. С. Яшчэ аб грамафонных плітках // Бацькаўшчына. №13 (92). 30 сакавіка 1952. С. 4.
3. „ Чаму жмненя пець“ — народная песьня ў выкананьніхору.
За. „Хмель лугамі“ і „Халімон" — дзьве народныя песьні ў выкананьні хору.
4. „Паляса“ — народная песьня ў выкананьні хору. Солё: Ул. Цьвірка.
4а. „Вечарком“ — народная песьня ў выкананьні хору.
5. „Магутны Божа“ — беларускірэлігійны гымн, словы Н. Арсеньневай, у выкананьніхору.
5а. ,Достойно есьць“ — царкоўная песьня ў выкананьніхору.
6. „Верую“ (I) — царкоўная песьня ў выкананьні хору. Солё: Ул. Цьвірка.
6а. „Верую“ (II) — царкоўная песьня ў выкананьні хору. Солё: Ул. Цьвірка.
ІІліткі большага разьмеру (30 цм):
7. „Слуцкія ткачыхі“ — словыМ. Багдановіча, у выкананьні хору. Солё: Ул. Цьвірка.
7а. ,,Вярба“ — народная песьня ў выкананьні хору.
8. „Іжэ Хэрувімы" (I) — царкоўная песьня ў выкананьніхору.
8а. „Іжэ Хэрувімы" (II) й „Отчэ наш“ — царкоўныя песьні ў выкананьніхору.
Усе песьні з’яўляюцца кампазыцыі праф. М. Равенскага за выключэньнем песьні „Ні агонь гарыць“, якая ёсьць кампазыцыі Чуркіна, і Беларускага Нацыянальнага Гымну^0.
Праца над запісам песьняў ішла далей, і праз два гады Камунікат студэнцкага ансамблю паведамляў:
„Стараньнямі ЦБАА наш Ансамбль насьпяваў колькі новых плітак, якія ўжо хутка (праз колькі тыдняў) выйдуць з прадукцыі:
Пліткі30 цм: „Дарагая мне староначка", „ПолькаЯнка“, „Падняты родны сьцяг дзяржавы" — у вык. Хору.
Пліткі 25 цм: 1. „Лявон“, „Палыночак“ — у вык. ведамага баса Пётры Конюха (выйдзе троху пазьней).
Рамансы: 2. „Лявоніха“, „Каханая“ — у вык. мужчынскага дуэту, 3. „Восеньская песьня“, „I трэба было ж здарыцца“ — у вык. солё.
Музыка першага рамансу А. Туранкова, словы М. Багдановіча. Да апошніх трохмузыку напісаў наш ведамы кампазытар Алесь Карповіч на словы С. Ясеня. Гэтарэчылёгкія да сьпяваньня, іспадзяемся, што яны
20 Кожнаму беларусу — родная песьня // Бацькаўшчына. №27 (іоб). 6 ліпеня 1952. С. 4.
хоць крыху запоўняць прабел у беларускай музыцы гэтага жанру. [...]
Гэтак жа хутка выйдзе з прадукцыі плітка Long playing з мантажом „Змагарны шлях“ (прыбл. 40 хвілін). Гэта гісторыя змаганьня беларускага народу за незалежнасьць у прыгожай, жывой мастацкай форме, пераплеценая паэзіяй і шматлікімі песьнямі^'.
Паступова запісам кружэлак пачалі займацца і ў іншых асяродках, дзе існавалі свае ансамблі й хоры.
У 1955 г. Кліўлэндзкі аддзел Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы выдаў насьпяваныя хорам пад кіраўніцтвам Міколы Куліковіча-Шчаглова тры кружэлкі зь песьнямі „Што за месяц“ (выканаўца Надзея Градэ), „Ой, борам, борам“ (хор), „Васількі“ (выканаўца Надзея Градэ), „Вол бушуе“ (дзявочы ансамбль), „Як я была маладая“ (хор), „Ой, рэчанька, рэчанька“ і „Вось і паў ужо змрок“ (выканаўцы Ірэна Каляда й Р. Шыкалюк)22.