Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
— Аяк ты кантактавалася зь іншымі беларусамі?Ці жылі каля вас беларускія сем’і?
— У тым першым нью-джэрзійскім мястэчку было пару беларускіх сем'яў, але старэйшага пакаленьня. Mae бабка й дзед зь імі сябравалі. А майго ўзросту нікога не было. У Ратэрфордзе беларусаў было хіба адна-дзьве сям’і й пару ўкраінскіх. Горад быў вельмі старадаўні, з моцнымі пратэстанцкімі й рэспубліканскімі каранямі. У школе, дзе я вучылася, усе ведалі, што я беларуска. Вядома, мама й тата з акцэнтам паангельску гаварылі. Бабка вельмі мала па-ангельску магла сказаць. Калі пытаньне задавалі, адкуль бацькі, мы заўсёды гаварылі, што беларусы. Увесь час папраўлялі й тлумачылі, што мы не „беларашэн", а ,,беларусэн" — ня белыя расейцы. Да гэтага ўсе нармальна ставіліся. Нашы амэрыканскія сябры з намі хадзілі на ўсякія беларускія імпрэзы, на танцы, езьдзілі з намі ў Кліўлэнд на беларускія зборкі. Неяк я з маёй найбліжэйшай амэрыканскай сяброўкай, а было нам тады гадоў 15—16, вырашылі паехаць у Кліўлэнд на беларускі зьезд. Дык мой тата мусіў ейную матку пераканаць, што мы будзем увесь час пад наглядам. Разам селі ў аўтобус, а як прыехалі ў Кліўлэнд, тата сказаў: „Ну, бывайце дзяўчаты“, — і пайшоў займацца сваімі справамі, а мы самі па сабе. Убачылі яго ізноў толькі як ад’яжджалі дамоў.
Што да кантактаў зь беларусамі, дык было ў нас такое месца адпачынку — Белэйр (ВеІАіг), у Катскілскіх гарах штату Нью-Ёрк. Белэйр адкрыўся, калі мне было гадоў зь пяць. Мы там летам адпачывалі, a бацька вёў дзіцячыя лягеры. Былі ў нас таксама беларускія школкі. Мы іх называлі „школкі пад царквой", бо яны былі літаральна пад царквой. Царква на другім паверсе, а на першым — заля, і мы ў ёй займаліся. Там мы пазнаёміліся з рознымі беларускімі сем’ямі. Наша сям’я добра сябравала з Запруднікамі. У іх двое дачок. Большая Ніна была крыху старэйшая за мяне, але мы, як дзьве старэйшыя, добра сябравалі й былі ў той самай беларускай клясе. Праграму пра гэтую беларускую школку ў 1965 годзе рабіла радыё „Свабода“. Гэта было кароткае інтэрвію са мной і маім братам Юркам. Я распавядала пра школку, а Юрка дэклямаваў вершык „У куце сядзіць мядзьведзь“. Я, вядома, пра тое інтэрвію ніколі б не памятала, калі б нядаўна „Свабода“ не паўтарыла яго ў сваім цыкле праграмаў „На хвалях Свабоды". Цікава й сьмешна было пачуць нашыя галасы з таго даўняга часу. Дый добра, што такая гісторыя пра жыцьцё беларусаў у Амэрыцы захавалася.
Было нас тады чалавек 20—30 актыўных з моладзі. Мы займаліся валейболам, хадзілі разам на розныя вечарынкі, танчылі ў гуртку. Як
я ўжо ва ўнівэрсытэце вучылася, мы кожную пятніцу зьбіраліся ў Брукліне пад царквой на рэпэтыцыі танцавальнага гуртка. Моладзь зьяжджалася адусюль, і зь Нью-Ёрку, і з Нью-Брансўіку, а пасьля рэпэтыцыяў ехалі ў які-небудзь бар каля Ратгерскага ўнівэрсытэту, часта начавалі ў хаце Русакоў (сьмяецца). Нашы сем’і сябравалі, дык гэта было нармальна. Былі з намі й нашы амэрыканскія сябры.
Аднойчы студэнцкім летам мы разам зь Нінай Запруднік паехалі ў канадыйскае Таронта на этнічны фэстываль „Караван“. Канадыйскія беларусы арганізавалі беларускі павільён з выставай, беларускімі стравамі й танцамі, а мы памагалі. Наведвальнікі маглі купіць пашпарт і езьдзіць па розных этнічных павільёнах, раскіданых па ўсім горадзе. Мы зь Нінай таксама паезьдзілі. 3 тае паездкі запомніўся момант, ад якога й цяпер сьмешна. Тады з бэнзінам было цяжка. Ён быў дарагі, і не паўсюль яго можна было купіць. Але мы ня дбалі. I вось неяк у абед едзем, і якраз на перакрыжаваньні машына стала — скончыўся бэнзін. Сьвятло мянаецца, а мы стаім... Мусілі з каністрай ісьці да найбліжэйшай калёнкі, каб заправіць машыну. Пасьля гэтага ўжо больш пільныя былі...
— На якой мове ты гаварыла з братам? Я часта бачу, як дзеці імігрантаў з бацькамі гавораць на мове, а між сабой толькі па-ангельску. Гэтак жа й мой сын. Ці ў вашай сям’і было іначай, і цізмагаліся бацькі з вашай штодзённай ангельшчынай?
— Зь Юркам мы гаварылі па-ангельску. Відаць, як былі зусім малыя, дык гаварылі па-беларуску, бо я да школы гаварыла толькі пабеларуску. Бабка й дзед у хаце гаварылі па-беларуску, маці з татам таксама. Так што я ангельскай мовы амаль ня ведала. А як пайшла ў школу, дык толькі па-ангельску. Тое самае й астатняя беларуская моладзь. А бацькі, канечне, змагаліся: скажы па-беларуску. Але мы ведалі, што яны й па-ангельску зразумеюць. Бабка й дзед не разумелі, дык трэба было па-беларуску, а бацькі разумелі.
— Беларусы-імігранты першага пакаленьня заўсёды імкнуліся вывучыць сваіх дзяцей, каб тыя займелі прафэсію. He абавязкова стварылі сваю справу, але менавіта займелі прафэсію інжынэра, лекара ці юрыста. Калі паглядзець на іншыя імігранцкія групы, напрыклад, на італьянцаў ці карэйцаў, дык іймат хто зь іх пачаў свае малыя бізнэсы. Беларусы ж пераважна ішлі працаваць на кагосьці й мелі за мэту вывучыць дзяцей на прафэсіяналаў. Ці ты вырашыла стаць юрыстам таму, што бацькі так скіроўвалі, ці ў цябе была цікавасьць да гэтага?
— Так, беларусы сапраўды скіраваныя болып да набыцьця прафэсіяў, хоць юрыстаў у нас якраз няшмат. Што да мяне, дык я, можна сказаць, проста трапіла ў юрысты. Я скончыла ўнівэрсытэт у 1979 годзе з
гістарычным дыплёмам. Гісторыя мне заўсёды падабалася, але ня так, каб толькі ёй і займацца. Эканамічная сытуацыя тады была дрэнная, высокая інфляцыя, працу было цяжка знайсьці. Дык мы амаль усе плянавалі ісьці вучыцца далей. Да таго ж у маёй сям’і заўсёды быў такі настрой, што трэба ня толькі ўнівэрсытэт скончыць, але й болыную адукацыю атрымаць. На якую спэцыяльнасьць — ня важна, але трэба было нешта атрымаць. Юрка, мой брат, заўсёды ведаў, што хоча быць доктарам. Я з самага дзяцінства ведала, што доктарам быць не хачу. Што заставалася з маёй гістарычнай адукацыяй? Юрыдычны факультэт. Гэтае рашэньне было таксама й досыць практычнае, бо з дактаратам па гісторыі працы не атрымаеш, а калі й атрымаеш, дык толькі выкладчыцкую. А зь юрыдычным дыплёмам быў выбар. Можна было пайсьці працаваць у юрыдычную фірму ці ў Дзярждэпартамэнт. Я так і думала, што пайду працаваць у Дзярждэпартамэнт. Да таго ж, шмат хто з маіх сяброў па Прынстане пайшоў вучыцца далей на юрыстаў. Як я ўжо вучылася ў юрыдычнай школе, дык кожнае лета старалася знайсьці практыку, каб пасьля заканчэньня мець нейкі досьвед і лягчэй знайсьці працу. Такім чынам я трапіла працаваць у фірму, якая якраз займалася заканадаўствам міжнароднага гандлю. У гэтай спэцыялізацыі патроху ўсяго, што мне падабаецца: крыху гісторыі, матэматыкі й эканомікі ды права. Так я ў гэтай спэцыяльнасьці й засталася.
— Ці лічыш ты сябе чалавекам, задаволеным жыцьцём і пасьпяховым, тое, што амэрыканцы называюць successful?
— Так, я лічу сябе successfull Мне падабаецца мая праца. Я партнэр у адной з найбольш ведамых юрыдычных фірмаў ЗША, „Стэптоў і Джонсан'". Я таксама старшыня дарадчай камісіі Суда міжнароднага гандлю ў Нью-Ёрку. Маю найвышэйшы рэйтынг сярод калегаў-юрыстаў у нацыянальнай сыстэме прафэсійнай класыфікацыі МартындэйлГабэл1. Мяне адзначыў „Чэмбэрз"2 як адную з найлепшых юрыстаў у краіне ў галіне гандлёвага заканадаўства ў спэцыялізацыі „інтэлектуальная ўласнасьць“. Я маю прафэсійныя публікацыі й раблю прамовы, так што, так, я лічу сябе successful.
1 AV® Peer Review Rating — адпаведна, Martindale-Hubbell Peer Review Ratings. АУ®-сэртыфікат ёсьць значным дасягненьнем у рэйтынгавай сыстэме — гэта сьведчаньне таго, што калегі юрыста надалі яму ці ёй найвышэйіпы рэйтынг прафэсійнасьці. Юрыст мусіць практыкаваць права прынамсі іо гадоў, каб атрымаць АУ®-рэйтынг.
2 Chambers — з 1990-га публікуе каталёгі й даведнікі па юрыдьічнай тэматыцы.
— А ці даводзілася табе калі-небудзь мець справы зь Беларусьсю як юрысту ў галіне міжнародных гандлёвых дачыненьняў?
— He даводзілася. У нас зь Беларусьсю мала гандлёвых адносінаў. Да таго ж калі чалавек занадта блізкі да прадмету, дык можа ўзьнікнуць канфлікт інтарэсаў. Я маю на ўвазе не тэматычную блізкасьць, а болып духоўную, як у нас да Беларусі. Таму мне прасьцей трымаць маю беларускую й маю прафэсійную дзейнасьць асобна. Праўда, у 1994 годзе я напісала разьдзел у кнізе, выдадзенай „Амэрыкан Бар Асоўшыейшн", якая прысьвячалася юрыдычным пытаньням дастасаваньня амэрыканскага заканадаўства да патрабаваньняў Міжнароднай гандлёвай арганізацыі. Мая тэма была — спэцыяльнае й прэфэрэнцыйнае стаўленьне да краінаў, што сталі на шлях разьвіцьця. Я магла выбраць любыя краіны для прыкладу, і з катэгорыі постсавецкіх краінаў абрала Беларусь. У той час беларуская сытуацыя ня надта адрозьнівалася ад сытуацыі ў іншых постсавецкіх краінах. Я ўзяла інтэрвію ў тагачаснага пасла Мартынава й ягонага эканамічнага дарадніка. Вядома, на сёньняшні погляд, мой выбар быў ня надта ўдалы (сьмяецца), бо каб выбрала Эстонію ці Ўкраіну, дык сёньняшняя эканамічная й ганддёвая карцінка была б зусім іншая. Ну, але тут ролю адыграла мая блізкасьць да тэмы, мой сантымэнт. Цікава было б цяпер перачытаць, што я тады пісала.
— А ці думала ты пра выхад на пэнсію? Ці ты маеш нейкае хобі, якім усё жыцьцё марыла займацца, ці юрыдычная кар’ера — гэта твая праца й хобі адначасова?
— У цяперашняй эканамічнай сытуацыі — гэта цяжкае пытаньне. Калі працуеш у прыватнай фірме, дык пэнсіі ніякай няма. Маеш на пэнсію тое, што заробіш і пакладзеш у банк. Зь цяперашнім крызісам і нізкім коштам на фондавай біржы трэба доўга працаваць, каб дастаткова заашчадзіць для камфортнага жыцьця. А ўвогуле ня ведаю. Шмат хто з маіх старэйшых калегаў выходзяць на пэнсію часткова. У нашай фірме пэнсійны ўзрост — 65 гадоў, хоць гэта мяжа, відаць, хутка пасунецца да 70-ці. Тыя, хто дасягаюць гэтага веку, або выходзяць на пэнсію, або застаюцца працаваць у іншай катэгорыі — старэйшых партнэраў, каб вызваліць месца маладзейшым, якія хочуць быць партнэрамі. Напрыклад, адзін з нашых партнэраў пэнсійнага ўзросту, які раней доўгі час рэпрэзэнтоўваў Канадыйскую дрэваапрацоўчую індустрыю, вырашыў на просьбу ААН заняцца праблемай гандлю дзецьмі. Падобную дабрачынную працу робіць шмат хто, бо гэта й цікава, і добра для грамадзтва, і добра для рэпутацыі фірмы. А для сябе — я ня ведаю. Можа, буду рабіць досьледы ў галіне гісторыі, час пакажа...