Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
М. Ш. Царкоўнае пяяньне на Беларусі. [Артыкул.] (С. 18—20)
„Быў на Русі чорны бог“. „Із пад Слуцка, із пад Клецка“. (3 народнай творчасьці.) (С. 20)
На тэму дня:
Архіяпіскап Венедзікт. Палажэньне Беларускай праваслаўнай
Царквы на эміграцыі. (С. 21—23)
Беларускае ГІраваслаўнае Аб’еднаньне. Зьлёту Беларускіх
Скаўтаў. (С. 23)
Стэллінг-Мішо, О. Ватыкан і палітыка. [Артыкул.] (С. 23—25)
Уайт, Вільям Л. Савецкая царква. (С. 25—26)
Архіяпіскап Ратміраў паведамляе. (3 жыцьця Праваслаўнае
Царквы ў БССР.) (С. 26)
Цытата без камэнтарыяў. (С. 27)
За зялезнай куртынай. (С. 27)
Доктар I. М. Жыве Беларусь! (Да зьмены назову нашае Бацькаўшчыны.) (С. 28)
Крыжаніч, Алесь. Колькі слоў ад шчырага сэрца. (С. 29)
Хроніка. (С. 29)
[Спачуваньне.] (С. 30)
Каляндар падзеяў на чэрвень. (С. 31)
Народны каляндар на чэрвень. (С. 31)
[Зварот.] (С. 31)
Чэрвень. [„Сьвятцы на чэрвень“.] (С. 32)
(Трэцяя старонка вокладкі: „Падзяка", „Шукаюць“, „Шыпшына №3“.
Тамсама пазначаны адрас: Michelsdorf Ьеі Cham/Oberpfalz/ UNRRA, Team 187, Weissruthesch.es DP Lager N4 Block 6, zim. 3.)
№6. [1946 r.J Часапіс праваслаўных беларусаў.
Орган Беларускага Праваслаўнага Аб’еднаньня. Рэгенсбург
[Малітва Гасподняя.] (С. 1)
Бандарчык, Мікола. Прэпадобнамучанік Афанасі, ігумен Берасьцейскі. [Артыкул.] (С. 1—2)
„Любіце адзін аднаго“. (3 жыцьцья апостала Іоана Багаслова.) (С. 2-3)
„Ідзі да ўбогіх і жабракоў“. (3 жыцьця прэпадобнага Паісія Вялікага.) (С. з)
М. Крыніцкі. Доктар Францышак-Юры Скарына. 3 прадмовы да кнігі „Эсфір“. 3 кнігі „Ісход“. 3 прадмовы да псалтыры. 3 прадмовы да кнігі „Юдыф“. (С. 3—5)
Купала, Янка. Памаліся. [Верш.] (С. 5)
Зязюля, Андрэй. Божа, што калісь народы. 25-годзьдзе ад дня сьмерці паэты. Уступнае слова Алеся Крыжаніча. (С. 6—7)
Віцьбіч, Юрка. „Во блаженном успеннн вечный покой“. (3 кнігі „Не чарнілам, а крывёю“.) (С. 7—8)
Жылка, Уладзімер. Мы любім даўнія паданьні. [Верш.] (С. 8—9)
Салавей, Алесь. Гамоніць даўняй праўды звон. [Верш.] (С. 9—10)
Франко, Іван. Чума. Урывак з апавяданьня. (С. 10—13)
Золак, Янка. Званы Сьвятой Сафіі. [Верш.] (С. 13—14)
Пяюн, Сяргей. На выгнаньні. [Верш.] Уступнае слова Пятра Залуцкага. (С. 14—15)
Вярба, Мікола. Няма таго, што сэрцу трэба. [Верш.] (С. 15)
Зарадзі, Божа, жыта (Зь песьняў пры сяўбе.) Ішоў Бог дарогаю. (3 дажыначных песьняў.) (С. 16)
Народны каляндар на ліпень і жнівень. (Прыкметы, абрады і звычаі.) (С. 16)
3 гадавога абраднага кола нашага народу:
Васілеўскі, Р. Купальле. [Артыкул.] (С. 17—18)
Шэйн, П. Талака. [Артыкул.] (С. 18)
Жніво. [Артыкул.]. Са зборніку М. Гарэцкага, Ул. Дзяржынска-
га і П. Каравая. (С. 18)
Мік. Шк. Беларусь. Геаграфічны нарыс. (С. 19—21)
Віцьбіч, Юрка. Беларусь заўсёды з намі. [Нарыс.] (С. 21—23)
К. Нёман. [Нарыс.] (С. 23)
Бароўскі, Андрэй. Белавеская пушча. [Нарыс.] (С. 24—26)
На тэмудня:
Крыжаніч, Алесь. Выхоўваючы належны такт і г. д. [Артыкул.]
(С. 27-30)
„Нас чакае цяжкі адказ перад Богам і судом гісторыі". (3 адказу
Праваслаўнае Замежнае Царквы патрыярху Аляксею.) (С. 30—31)
Власт. Рэлігійная вунія разьбіла Літоўскую дзяржаву. (С. 31—32)
Да моладзі. „Неділя“, №44,1946 г. (С. 32)
Там, дзе бяжыць Нёман і шумяць Налібокі. Весткі зь Беларусі.
(С. 33-34)
Ажгірэй, Зьмітро. Аргентына. [Артыкул.] (С. 34—35)
Селянін. У Беларускім Праваслаўным Аб’еднаньні. (С. 35—37)
3 рэлігійна-царкоўнага жыцьця ў сьвеце. (С. 38—40)
3 рэлігійна-царкоўнага жыцьця эмігрантаў. (С. 40—41)
Важнейшыя даты з гісторыі Усяленскай Праваслаўнае Царквы. (С. 41-42)
Важнейшыя даты з гісторыі Беларускай Праваслаўнае Царквы. (С. 42-44)
[Зьмест „ШыпшыньГ №4.] (С. 44)
[Шукаюць.] [Абвестка.] (С. [45])
№7. [1947] Часапіс праваслаўных беларусаў.
Орган Беларускага Праваслаўнага Аб’еднаньня. Рэгенсбург
Павіншаваньне. (С. 1)
Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле. Разьдзел 2. (С. 1—2)
Віцьбіч, Юрка. „Пад Тваю міласьць прыбягаем, Багародзіца Дзева“. (Абраз Божае Маці Менскае.) [Нарыс.] (С. 2—5)
Паходжаньне літургіі сьвятога Васіля Вялікага. (С. 5)
Хто даў сьвяціцелю Іоану імя Златавуснага? (С. 5—6)
Чаму разам сьвяткуюць памяць Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іоана Златавуснага. (С. 6)
Гарыць лямпада Данілы Паломніка. Урывак з „Хождення Даннла русьскня землн нгумена“. Уступны артыкул М. Крыніцкага. (С. 7—8)
3 мастацкае літаратуры:
Цётка. 3 чужыны. [Верш.] (С. 9)
Геніюш, Ларыса. Новы Год. [Верш.] (С. 9—10)
Таполя, Вольга. Ялінка. [Апавяданьне.] (С. 10—12)
Сяднёў, Масей. Пад Новы Год. [Верш.] (С. 12)
Салавей, Алесь. Каляды. [Верш.] (С. 12)
Сдуд. Юда. Фрагмэнт з аповесьці. (С. 13—16)
Крушына, Рыгор. Перад сьвятам. [Верш.] (С. 16—17)
Кавыль, Міхась. Новы Год. [Верш.] (С. 17)
Хадзілі, гулялі калядоўшчыкі. 3 народнае творчасьці. [Песьня.] (С. 17)
А. Гуткевіч. Каляда. 3 гадавога абрадавага кола. [Нарыс.] (С. 18—20)
Салавей, Алесь. Ялінка. [Верш.] (С. 20)
Мік. Шк. Беларусь. [Артыкул.] (С. 21—22)
Шабуневіч, Віктар. Зіма на Беларусі. [Нарыс.] (С. 22—24)
Караткевіч, Макар. Наваградак. [Нарыс.] (С. 24—26)
Беларускі Епіскапат і Беларускае Праваслаўнае Аб’еднаньне. (Хроніка.) (С. 26—27)
Беларускі юбілейны царкоўны каляндар на 1947 г. (С. 28)
Беларускі юбілейны гістарычны каляндар на 1947 г. (С. 28—29)
Народная мудрасьць. (С. 29)
Сьвятцы на студзень. (С. 30)
Шукаюць. (С. 30)
[Падзяка.] [Абвестка.] (С. [31])
№8. Красавік 1947 г. Часапіс праваслаўных беларусаў
М. Лапіцкі, пратаярэй. ХрыстосУваскрос! (С. 1—2)
Эвангельле ад Іоана 1—14. (С. 2)
Сьвятога айца нашага Іоана Златавуснага, Архіяпіскапа Царгародзкага Навучальнае Слова на Сьвяты Дзень Вялікодні. (С. 3)
Духоўнік. Вера, Надзея, Любоў. (С. 4—5)
Хрыстос уваскрос, дарагая наша Радзіма. (С. 6)
К. Б. Апостал любові. (С. 6—7)
Купала, Янка. Хрыстос Уваскрос. [Верш.] (С. 7)
Палуян, Сяргей. Хрыстос Уваскрос. (С. 8—9)
Салавей, Алесь. Хрыстосаў лёс. [Верш.] (С. 9)
Крушына, Рыгор. Малітва выгнанца. [Верш.] (С. 9)
Вялікдзень на Беларусі. 3 гадавога абрадавага кола. [Нарыс.] (С. 10—11)
Валачобная. [Песьня.] (С. 11—12)
Нэкралёг. (С. 12—13)
Каляндар падзеяў. (С. 13)
Народны каляндар. (С. 13)
Сьвятцы на красавік. (С. 14)
Падрыхтоўка да друку й прадмова Лявона Юрэвіча
Публікацыі
Алег Гардзіенка
Менск
БЕЛАРУСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАДА (1977—1995)
Час, што прайшоў з кастрычніка 1976 г. (ад сьмерці доўгачасовага прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага) і да наступнага Пленуму БЦР (ліпень 1977) вызначаўся развагамі пра будучыню арганізацыі.
На прыпыненьні дзейнасьці БЦР зноў (як і раней) настойваў ныоджэрзійскі асяродак, які складаў аснову арганізацыі „Амэрыканскія прыхільнікі БЦР“. За актывізацыю дзейнасьці Рады выступалі дзеячы з Аўстраліі, што прапанавалі на пасаду прэзыдэнта Дзьмітрыя Касмовіча — кіраўніка Беларускага вызвольнага фронту зь нямецкага Штутгарту. Нягледзячы на тое, што Касмовіч адмовіўся вылучацца, ён катэгарычна пратэставаў супраць магчымага спыненьня дзейнасьці БЦР1: ..Ліквідавайь БЦР мы ня маем абсалютнага права. бо гэта будзе гістарычнае праступства супраць волі беларускага народу, які ўпаўнаважыў БЦР на 2-м Усебеларускім Кангрэсе быць: адзіным праўным прадстаўніком Беларускага Народу і ягонага Краю [падкрэсьлена ў лісьце Касмовічам. — А. Г.]. Гэтага народнага мандату мы ня маем права самавольна, бяз волі народу, без з~га Ўсебеларускага Кангрэсу, зракацца. Калі ж, у сучасны мамэнт, няма адпаведных людзей, каб ачолілі і вялі актыўна працу БЦР, дыкзаўтра гэтыя людзіз маладо-
1 БЦР прыпыняла сваю дзейнасьць ня толькі ў 1945—1948 гг., але ня дзейнічала таксама ў 1962—1974 гг. У 1962 г. Радаслаў Астроўскі склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, матываваўшы гэта ўзростам (яму тады споўнілася 75 гадоў), і перадаў іх кіраўніку выканаўчага органу БЦР Аркадзю Арэхву, які, аднак, неўзабаве моцна захварэў і ня здолеў прыступіць да выкананьня абавязкаў прэзыдэнта. Да 1974 г., пакуль Астроўскі не вярнуўся да актыўнай грамадзкай дзейнасьці, БЦР не вяла ніякай працы. ГІрынамсі, не склікалася пленумаў, не праводзілася паседжаньняў, не вялося справаводзтва.
га пакаленьня знойдуцца і будуць весьці далей у вольным сьвеце вызвольнае змаганьне"2.
Дзьмітры Касмовіч раіў, калі ня знойдзецца годнага кандыдата, перадаць функцыі прэзыдэнта БЦР аднаму з намесьнікаў Радаслава Астроўскага, абраных на 17-м Пленуме ў 1976 г.: Нікандру Мядзейку ці Міхасю Зую або кіраўніку апарату Пётру Саўчыцу.
18-ты Пленум БЦР прайшоў 3—4 ліпеня 1977 г. у рэсорце (доме адпачынку) „Белэйр-Менск“ (Глэн-Спэй, штат Нью-Ёрк). На яго прыехалі 43 грамадзкія дзеячы з ЗША, якія мелі мандаты-ўпаўнаважаньні ад 16 дэлегатаў: з Аўстраліі (5), Канады (5), Брытаніі (3), Нямеччыны (з)3 • Удзельнікі Пленуму рэпрэзэнтоўвалі выканаўчы орган БЦР, дэлегатурыўАўстраліі, Брытаніі, Нямеччыне, Канадзе, атаксама Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамогавы камітэт у ЗША, аддзелы БВФ (краёвыя штабы) у Нямеччыне, Брытаніі, Аўстраліі, Кліўлэндзе, Вініпэзе й Таронта, Згуртаваньне беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў (галоўны штаб і аддзел у Саўт-Рывэры), беларускія праваслаўныя парафіі ў Саўт-Рывэры, Рычманд-Гіле (НьюЁрк), Таронта й Лёндане (Брытанія), Беларуска-амэрыканскі грамадзка-рэлігійны цэнтар у Саўт-Рывэры й грамадзка-рэлігійны цэнтар у Глэн-Спэй, арганізацыя „Амэрыканскія прыхільнікі БЦР“. Сваёўпаўнаважаньне даслалі на Пленум і Ян ды Аліцыя Пятроўскія — як прадстаўнікі сямейнага Беларускага харытатыўнага фонду4.
Старшынём пленуму абралі Нікандра Мядзейку, яго ж вылучылі й на пасаду прэзыдэнта БЦР. Таксама выставілі кандыдатуры Мікалая Мінкевіча й Івана Касяка, а дэлегат ад парафіі Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле Васіль Захаркевіч прапанаваў на пасаду прэзыдэнта Вітаўта Кіпеля. Але апошні ўзяў самаадвод, матывуючы занятасьцю ў іншых сфэрах (Вітаўт Кіпель займаўся навукова-дасьледчай дзейнасьцю, а таксама ладзіў Беларускія фэстывалі ў Нью-Джэрзі, быў заняты грамадзкаю працай у Рэспубліканскай партыі).
Зьнялі свае кандыдатуры й Мікалай Мінкевіч (на ягонай асобе настойвалі старшыня ,Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР“ Анатоль Плескачэўскі й протагерэй Сьвятаслаў Коўш) ды старшыня БККА Іван Касяк — яго вылучылі Янка Шымчык і Аркадзь Сацэвіч з Кліўлэнду. У выніку