Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
Важна адзначыць, што вывучэньне беларускага ўдзелу ў тых ці іншых, найчасьцей ваенных, падзеях на савецкай (і ня толькі) прасторы стала адным з напрамкаў нашай афіцыйнай гістарычнай навукі. Толькіза апошнія тры гады пабачылі сьвет кнігі пра беларусаў уАдэсе ў пасьлярэвалюцыйны час, беларускі ўдзел у вайне ў Гішпаніі, расейска-японскай і савецка-фінскай вайне (кніга пра апошнюю пабачыла сьвет зусім нядаўна, і інфармацыя пра яе знойдзе адлюстраваньне ў наступным выпуску „Кніжнага агляду“). Разам з тым, што афіцыйная навука паступова зьвяртаецца да вывучэньня праблематыкі беларускага замежжа найперш ідэалягічна нэўтральнага ўсходняга кірунку, працягваюць зьяўляцца й працы, прысьвечаныя беларускай эміграцыі на Захадзе. Так, своеасаблівымі падзеямі 2009—2010 гг. сталі кнігі, прысьвечаныя беларусам у Аргентыне, Вялікабрытаніі, Польшчы.
Працягваюць вяртацца ў грамадзка-культурнае асяродзьдзе мэтраполіі й працы беларускіхэмігрантаў-інтэлектуалаў. Можна ўзгадаць ня толькі выданьне літаратуразнаўчай працы Станіслава Станкевіча, але й збор твораў Алеся Салаўя. Хочацца спадзявацца, што згаданы працэс актыўнага знаёмства Беларусі з творчай спадчынай землякоў замежжа будзе працягвацца й надалей.
БЦавлйнскйй Н. Б. Обіцественно-полйтйческая й нацйональнокультурная деятельность белорусскнх органйзсіціш в Одессе в 1917— 1919 гг. Мйнск: Мэджйк Бук, 2008. — 8о с.
У гады Першай сусьветнай вайны ў Адэсе й яе ваколіцах жылі каля іоо тысячаў беларусаў, пераважна гэта былі працаўнікі чыгункі, вайскоўцы Румынскага фронту ды ўцекачы. У Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце ў той час навучаўся, прыкладам, будучы наркам асьветы БССР Антон Баліцкі (1891—1937), загадчыкам беларускай сэкцыі пры губэрнскім аддзеле народнай асьветы працаваў адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, будучы вядомы мовазнаўца Сьцяпан Некрашэвіч. Рэвалюцыйныя падзеі стварылі сытуацыю для актывізацыі нацыянальнай дзейнасьці ў раёнах відавочнай канцэнтрацыі беларускага насельніцтва, і таму падзеі ў тагачаснай Адэсе ўяўляюць несумненную цікавасьць для беларускай гістарычнай навукі.
Аўтар кнігі „Грамадзка-палітычная й нацыянальна-культурная дзейнасьць беларускіх арганізацыяўуАдэсеў 1917—1919 гг.“, што пабачыла сьвет у Менску ў 2008 г., паставіў сабе за мэту „распавесьці пра людзей, якія ў той далёкі час і ў чужой краіне, нягледзячы ні на якія складанасьці і ўмовы ваеннага часу, працавалі й стваралі ў інтарэсах свайго народу й Радзімы" (с. 8).
Асноўны зьмест кнігі складаецца з трох частак. Першая зь іх прысьвячаецца перадумовам стварэньня беларускіх арганізацыяўу Адэсе й іх дзейнасьці пры канцы 1917 — на пачатку 1918 г. Тут на шырокім гістарычным фоне паказваецца працэс заснаваньня першых беларускіх структураў. Аўтар распавядае пра зьезд беларускіх вайскоўцаў Румынскага фронту, які адбыўся ў Адэсе 1—7 сьнежня 1917 г. пад кіраўніцтвам Сьцяпана Некрашэвіча і на якім абралі Беларускую вайсковую раду. A на пачатку студзеня 1918 г. пры штабе галоўнакамандуючага арміямі была заснаваная Беларуская вайсковая камісія на часе з генэраламмаёрам Пажарскім, у выніку яе дзейнасьці некалькіх вайсковых адзінак абвесьцілі беларускімі.
Яшчэ ў сьнежні 1917 г. у Адэсе паўстала таварыства „Беларускі гай“ — арганізацыя беларускай інтэлігенцыі. Да вясны 1918 г. колькасьць удзельнікаў аб’яднаньня складала каля 500 асобаў. Таварыства займалася, сярод іншага, дабрачыннай дзейнасьцю й апекай над уцекачамі. У той самы час у горадзе дзеяў Беларускі клюб, пры якім зарганізавалі літаратурны, тэатральны й харавы гурткі.
У другой частцы кнігі „Дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Адэсе ва ўмовах нямецкай акупацыі" аўтар сьцьвярджае,
што ў той час у самім горадзе жылі каля 20 тысячаў беларусаў, а ва ўсёй Адэскай акрузе — да 200 тысячаў. Час акупацыі зьвязаны з актыўнымі падзеямі ў нацыянальным беларускім жыцьці ў рэгіёне. Так, у сакавіку 1918 г. у Адэсе ўтварылася Беларуская нацыянальная рада на чале з праф. Сапажко. Выканаўчым органам гэтай арганізацыі стаў Беларускі нацыянальны камісарыят, які прызналі правамоцным органам БНР. Беларуская рада й камісарыят займаліся шырокім спэктрам пытаньняў: выдавалі беларусам дакумэнты аб грамадзянстве БНР, даведкі, абаранялі іхныя інтарэсы, перапраўлялі ахвотных у Беларусь.
На жаль, пэрыяд актыўнай дзейнасьці беларускіх арганізацыяў у Адэсе быў непрацяглы. У трэцяй частцы кнігі апавядаецца пра апошні этап дзейнасьці нацыянальных структураў беларусаў, які прыпаў на канец 1918 — 1919 гг. Нягледзячы на тое, што ў верасьні 1918 г. у Адэсе зьявілася консульства БНР (замест Беларускай рады й камісарыяту), умовы для дзейнасьці беларускіх арганізацыяў ускладніліся ў сувязі з чарговымі зьменамі ўлады ў Беларусі і Ўкраіне. Цягам 1917—1920 гг. улада ў Адэсе зьмянялася сем разоў. Адпаведна, кожная новая ўлада ўсталёўвала свае парадкі, да якіх усё больш складана было прыстасоўвацца нацыянальным суполкам. Да таго ж, з восені 1918 г. у горадзе пачаўся голад. Пачынаючы з 1919 г. актыўныя беларускія грамадзкія дзеячы сталі пакідаць Ддэсу, і беларускае жыцьцё тут хутка спынілася.
Кніга Мікалая Шчаўлінскага, напісаная пераважна паводле дакумэнтаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, выглядае толькі пачаткам вывучэньня сапраўды цікавай і малавядомай старонкі гісторыі беларускага замежжа, зьвязанай з Украінай наагул і Адэсай у прыватнасьці.
Воронкова М. Ю. Беларусь й война в Нспанйй (1936—1939). Мйнск: Беларуская навука, 2009. —159 с. (Наклад 200 ас.)
Беларуска-гішпанскія дачыненьні яшчэ фактычна не былі аб’ектам дасьледаваньня айчынных навукоўцаў. Па-за колішнім зборнікам „Беларусь—Іспанія11, дзе, што праўда, уласна публікацыяў пра гісторыю беларускай прысутнасьці ў згаданай краіне не было, нейкія большменш значныя выданьні аналягічнай тэматыкі назваць складана. Выдрукаваную „Беларускай навукай“ працу Ірыны Варанковай можна назваць своеасаблівым „адкрыцьцём" тэмы беларускай Гішпаніі. Аўтарка засяродзілася на вывучэньні адной з найболып значных падзеяў у гішпанскай гісторыі XX ст. — грамадзянскай вайны 1936—1939 гг. — і паставіла за мэту „на падставе дакумэнтсіў і матэрыялаў айчынных 556
архіваў, апублікаванай літаратуры й пэрыядычнага друку комплексна асьвятліць гэтую незаслужана забытую старонку нацыянальнай гісторыі, назваць імёны землякоў і вайсковыя часткі Беларускай ваеннай акругі, пасланцы якіх змагаліся ў Гішпаніі" (с. 7).
У кнізе падаецца даволі грунтоўная бібліяграфія, дакумэнты архіваў Беларусі й Расеі, аднак па-заўвагай аўтаркі засталіся гішпанскамоўныя крыніцы й публікацыі, як неакрэсьлены застаўся й стан уласна гішпанскай гістарыяграфіі праблемы. Гэта, у сваю чаргу, перадвызначыла саму ідэйную скіраванасьць кнігі, калі аўтарка ад самага пачатку вызначаецца ў сваіх сымпатыях пры ацэнцы ваенных падзеяў.
Згаданая скіраванасьць відавочная ўжо ў пададзеным гістарычным нарысе грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, зробленым на падставе пераважна савецкіх публікацыяў. Пры разглядзе ваенных дзеяньняў аўтарка, між іншага, згадвае, што наш земляк Станіслаў Булак-Балаховіч цягам 1937—1939 гг. працаваў назіральнікам, а потым кіраўніком адной з дывэрсійных групаў у штабе франкістаў (с. 32). Што праўда, згадка гэтая, у адпаведнасьці з агульнай скіраванасьцю кнігі, мае нэгатыўнае афарбоўваньне.
Шмат увагі ў кнізе „Беларусь і вайна ў Гішпаніі" надаецца ролі БССР у гуманітарнай кампаніі салідарнасьці з Гішпанскай рэспублікай. Тут згадваюцца мітынгі ў беларускіх гарадох, збор ахвяраваньняў, прысутнасьць „гішпанскай тэмы“ ў пэрыядычным друку й творчасьці беларускіх пісьменьнікаў, мастакоў, кінэматаграфістаў і інш. Асобна разглядаецца арганізацыя аналягічнай кампаніі салідарнасьці на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Адну з найбольш важных сваіх задачаў аўтарка бачыць у аднаўленьні імёнаў тых беларусаў, што бралі непасрэдны ўдзел у вайне. Таму значная частка кнігі прысьвячаецца ролі асобных беларускіх лётчыкаў, танкістаў, артылерыстаў, вайсковых дарадчыкаўі іншых падчас ваенных дзеяньняў. У кнізе называюцца імёны колькіх дзясяткаў беларусаў з дакладнымі біяграфічнымі зьвесткамі. Аднак аўтарка так і не наважваецца акрэсьліць больш-менш дакладную лічбу суайчыньнікаў, што бралі ўдзел у вайне.
Апошні разьдзел кнігі крыху выбіваецца зь лёгікі тэмы й апавядае пра ўдзел ужо гішпанцаў у ваенных дзеяньнях і партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі ў часы Другой сусьветнай вайны.
Разглядаючы кнігу Ірыны Варанковай, можна толькі спадзявацца разам з аўтаркай, што гэта адно першы крок у дасьледаваньні праблемы. Застаецца яшчэ шмат пытаньняў адносна беларускага ўдзелу ў вайне ў
Гішпаніі ды шмат імёнаў суайчыньнікаў, што мелі да яе дачыненьне з абодвух бакоў, яшчэ трэба высьветліць. Хочацца толькі пажадаць, каб былі больш шырока скарыстаныя й польскія, і ўласна гішпанскія крыніцы, а ідэалягічная скіраванасьць дасьледаваньня была менш выразная.
Долготовйч Б. Адмнралы землй белорусской: бйограф. справочнйк. Мйнск, Беларусь, 2009. — 9 с. (Наклад 1 500 ас.)
Нарадзінцы беларускіх земляў за савецкім часам адыгрывалі адметныя ролі ў розных сфэрах жыцьця адзінай дзяржавы. Гэтак і ў гісторыі ваенна-марскога флёту, дзе дзясяткі нашых суайчыньнікаўдаслужыліся да званьняў контр-адміралаў, займалі значныя пасады ў кіраўніцтве розных флатоў, удзельнічалі ў буйных ваенных апэрацыях, выконвалі дыпляматычныя місіі, былі канструктарамі, інжынэрамі й выкладчыкамі.
Барыс Далгатовіч, аўтар біяграфічнага даведніка „Адміралы зямлі беларускай“, што пабачыў сьвет у выдавецтве „Беларусь", называе прозьвішчы болей за сотню савецкіх адміралаў, як ваеннага, гэтак і паваеннага часу, якія паходзілі зь Беларусі. Стандартныя энцыкляпэдычнага кшталту біяграмы з пазначэньнем асноўных момантаў жыцьця тае ці іншае асобы склалі аснову кнігі. Так, з пададзеных сухіх фактаў можна даведацца, што нарадзінец Клічаўскага раёну Пётар Дронін быў штурманам падводнай лодкі, якая ў 1957 г. упершыню ў СССР ажыцьцявіла падлёдавае плаваньне (с. 21). Гэтаксама народжаны ў Баранавічах Герой Савецкага Саюзу Георгі Халасьцякоўу 1941—1944 гг. кіраваў Новарасійскай ваенна-марскою базай і стаяў на чале апэрацыі вызваленьня згаданага гораду Новарасійску ад немцаў (с. 42). I такіх прыкладаў адметных роляў нашых суайчыньнікаў у кнізе Барыса Далгатовіча можна знайсьці дастаткова. Асобная частка прысьвячаецца тым асобам, што дзеялі ў паваенны час, у тым ліку і на мяжы XX— XXI стст. ужо ў расейскім ваенна-марскім флёце.