Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
каторая інфармацыя патрабуе таксама і ўдакладненьня. Так, прыкладам, згаданая ў разьдзеле, прысьвечаным Францыі, Ніна Абрамчык, памерла яшчэ ў 2003 г. і таму „архівам БНР“ яна распараджацца ўжо ня можа. Дый лёс самога архіву на сёньня застаецца сапраўды невядомы.
У тэкстах, што склалі кнігу „Беларускія скарбы за мяжой“ няма так патрэбных навукоўцам спасылак на крыніцы, аднак ёсьць жывы, месцамі нават захапляльны аповед, здольны выклікаць у чытача цікавасьць да праблематыкі беларускага замежжа.
Павловйч Р. Русско-японская война 1904—1905 годов й Беларусь. Мйнск: Смэлток, 2009. — 76 с. (Наклад no ас.)
Беларускі ўдзел у расейска-японскай вайне да сёньня мала прыцягваў да сябе ўвагу дасьледнікаў. Адзіным, бадай, выключэньнем можна назваць працу гарадзенскага гісторыка Сьцяпана Стурэйкі „Беларускія губэрні ў руска-японскай вайне (1904—1905)“, што пабачыла сьвет у Менску ў 2007 г. I вось праз два гады ў менскім выдавецтве „Смэлтак“ выйшла кніга ўжо менскага акадэмічнага гісторыка Рамана Паўловіча „Расейска-японская вайна 1904—1905 гадоў і Беларусь“. Аўтар паставіў сабе на мэце „зрабіць спробу стварэньня цэласнай карціны ўдзелу нашых землякоў у расейска-японскай вайне 1904—1905 гг.“(с. 5).
Першая частка кнігі ўяўляе сабою кароткі агляд замежнай і айчыннай гістарыяграфіі тае вайны. Раман Паўловіч разглядае як асноўныя „клясычныя" дасьледаваньні, так і найноўшыя публікацыі. Пры гэтым амаль да кожнай зь іх аўтар робіць няспынную заўвагу, што беларускі сьлед тут не разглядаецца.
Уласна беларусам у расейскай арміі й флёце прысьвячаюцца 30 старонак кнігі (яе другая частка). Праўда, і тут аўтар спачатку аддае ўвагу ўласна падзеям вайны і толькі пасьля зьвяртаецца да беларускага матэрыялу. Раман Паўловіч гаворыць пра цяжкае эканамічнае становішча на беларускіх землях і цяжар дзевяці мабілізацыйных кампаніяў, на падставе архіўных дакумэнтаў прыводзіць прыклады лёсаў землякоў, пакліканых у войска. Аднак у тэксьце нават прыблізна не акрэсьліваецца колькасьць нарадзінцаў Беларусі, мабілізаваных для ўдзелу ў ваенных дзеяньнях. Есьць толькі пазнака, што да студзеня 1905 г. адно з Ігуменскага ўезду забралі 4 556 чалавек.
Далей у кнізе падаюцца прыклады канкрэтных асобаў — афіцэраў і шараговых беларусаў, — а таксама цікавых ваенных падзеяў, зь імі зьвязаных, гераічных дзеяньняў нашых землякоў. На жаль, не падаецца ў кнізе й нават прыблізная колькасьць агульных стратаў беларусаў
у вайне. У сувязі з шматлікімі спасылкамі на вынікі дасьледаваньня Сьцяпана Стурэйкі, застаецца не зусім зразумела, штоістотнае дадаўда зьвестак гарадзенскага гісторыка сам Раман Паўловіч.
Кніга „Расейска-японская вайна 1904—1905 гг. і Беларусь" сталася хутчэй яшчэ адной спробай пастаноўкі праблемы й засьведчыла неабходнасьць яшчэ больш грунтоўнага вывучэньня адзначанай тэмы. Зрэшты, пра гэта згадвае напрыканцы й аўтар (с. 67—68).
Шабельцаў, Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): зборнік дакументаў і ўспамінаў. Мінск: Медысонт, 2009. — 368 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 17).
Аргентынская беларуская дыяспара адрозьніваецца ад дыяспараў у іншых краінах найперш сваёй ідэйнай скіраванасьцю, пракамуністычным характарам. I гэта своеасаблівы фэномэн у беларускім жыцьці на Захадзе, несумненна варты ўвагі й вывучэньня. Да сёньня былі апублікаваныя толькі асобныя ўспаміны або дакумэнты да гісторыі беларускай Аргентыны. У выдадзенай жа ў сэрыі „Бібліятэка БацькаўшчыньГ кнізе аўтар-складальнік сабраў шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць і спэцыфіку беларускага жыцьця ў гэтай краіне, і працэс рээміграцыі суайчыньнікаўу Беларусь, і іхныя лёсы на савецкай радзіме.
У прадмове да кнігі робіцца агляд гісторыі стварэньня беларускай дыяспары ў Аргентыне (храналягічна адной зь першых беларускіх дыяспараў у XX ст. на Захадзе). Сяргей Шабельцаў выразна прасочвае яе адметнасьці, у параўнаньні з дыяспарамі ў іншых краінах.
Кніга падзяляецца на некалькі тэматычных разьдзелаў. Першы — „Беларускія імігрантыўАргентыне (1930 — сяр. 1950-х гг.)“ — прысьвечаны працэсу станаўленьня беларускіх арганізацыяў у краіне, працы імігрантаў дзеля падтрыманьня Савецкага Саюзу. У другім разьдзеле — „Беларускія рээмігранты (1955 — 1960-я гг.)“ — разглядаецца працэс рээміграцыі беларусаў Аргентыны ў СССР, а таксама ўплыў водгукаў рээмігрантаў пра СССР на жыцьцё беларускай дыяспары ў Аргентыне. У апошнім разьдзеле чытач знойдзе ўспаміны рээмігрантаў, у тым ліку і беларуска-іспанскага перакладніка, літаратара й праваабаронцы Карласа Шэрмана.
„Беларусы ў Аргентыне", несумненна, не менавіта дасьледчая праца — гэта зборнік дакумэнтаў, прычым і дакумэнтальныя матэрыялы пра жыцьцё суайчыньнікаў у далёкай паўднёваамэрыканскай краіне апублікаванымі тут тэкстамі не вычэрпваюцца. Хочацца спадзявацца,
што выданьне стане важным крокам для стварэньня грунтоўнага аналітычнага дасьледаваньня гісторыі беларускай прысутнасьці ў Аргентыне.
Shirin Akiner. Religious Language of a Belarusian Tatar Kitab. A Cultural Monument of Islam in Europe / With a Latin-Script Transliteration of the British Library Tatar Belarusian Kitab (OR 13020) on CD-ROM. Wiesbaden: Harrasowitz Verlag, 2009. — 457 p. + CD
У кнізе брытанскай дасьледніцы Шырын Акінэр, зробленай на падставе ейнай дысэртацыі, падаецца гісторыя татараў ды іхнага зьяўленьня ў Вялікім Княстве Літоўскім, асаблівасьці іхных рэлігійных практык у розныя часы, адметнасьці мовы рэлігійнай літаратуры.
Аўтар дэталёва дасьледуе мову Кітабу, які захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы. Вылучае беларуска-польскія, стараславянскія, дыялектныя й арабска-пэрсыдзкія кампанэнты паходжаньня мовы гэтага гістарычнага помніку, сэмантычныя асаблівасьці й інш. У кнізе зьмяшчаюцца дадаткі з ілюстрацыямі, мапамі, вытрымкамі з тэксту. На дададзеным дыску даецца лацінкавая трансьлітарацыя ўсяго тэксту помніку культуры беларускіх татараў.
Варта таксама згадаць, што ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны захоўваецца, відавочна, зробленае ў адзінкавым асобніку адмыслова для яе калекцыі выданьне: Latin-Script Transliteration of the British Library Tatar Bielarusian Kitab (OR 13020) by Shirin Akiner. Presented to Francis Skaryna Belarusian Library. London, May 2009. — 241 p.
Гардзіенка, Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18). (Наклад 500 ас.)
Да шэрагу кніг, прысьвечаных беларускай дыяспары ў асобных краінах, у 2010 г. дадалася яшчэ адна — праца Натальлі Гардзіенкі „Беларусы ў Вялікабрытаніі“, што пабачыла сьвет у сэрыі „Бібліятэка БацькаўшчыньГ. „Беларусы ў Вялікабрытаніі" — першая агульная дасьледчая праца, прысьвечаная розным аспэктам беларускай прысутнасьці ў гэтай краіне. У выданьні разглядаецца гісторыя беларуска-брытанскіх кантактаў, шляхі й матывы прыезду нарадзінцаў беларускіх земляў у Вялікабрытанію. Найбольшая ўвага надаецца дзейнасьці пасьляваеннай хвалі беларускай іміграцыі ў гэтай краіне. Падрабязна разглядаецца гісторыя асобных арганізацыяў: Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, Англа-беларускага таварыства, Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны й інш.
Адмысловая ўвага надаецца рэлігійнаму жыцьцю беларусаў, гісторыі асобных праваслаўных парафіяў, дзейнасьці Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду.
Паводле словаў аўтаркі, ідэя стварэньня такой кнігі нарадзілася ў 2005 г. у сяброў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У арганізацыі захаваўся значны архіў, што патрабаваў вывучэньня. I менавіта на падставе інфармацыі з гэтага, а таксама іншых архіваў ды фондаў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане была напісаная кніга.
„Беларусы ў Вялікабрытаніі" — своеасаблівая энцыкляпэдыя беларускага жыцьця на Туманным Альбіёне. Пры канцы кнігі зьмяшчаецца таксама адмысловы даведнік беларускіх мясьцінаўу Вялікабрытаніі. А такіх месцаў у гэтай краіне шмат. „Гэта і парлямэнт, які наведвалі і ранейшыя дыпляматы, і прадстаўнікі Рэчы Паспалітай, такія, як Станіслаў Панятоўскі, і дзе пазьней ладзіліся адмысловыя прыёмы ў гонар беларусаў і 25 Сакавіка. Гэта і Брытанскі музэй, дзе захоўваюцца выданьні Францыска Скарыны, лонданскія кнігі Аляксандра Рыпінскага, і шмат іншага. Гэта і Альбэрт-Гол ды заля Ўэстмінстарскай катэдры, дзе выступалі беларусы, у тым ліку славуты Пётра Конюх“, — піша аўтарка ў прадмове да даведніка беларускіх мясьцінаў (с. 502). Нямала ў Вялікабрытаніі і месцаў, створаных самімі беларусамі. Акрамя таго, у кнізе зьмяшчаюцца зьвесткі аб беларускіх могілках у краіне ды падаюцца біяграфіі беларускіх дзеячаў, чыё жыцьцё зьвязана зь ёй.
Мірановіч, Яўген. Беларусы ў Польшчы (1918—1949). Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. —191 с.
Беларусы ў Польшчы ўяўляюць сабою ўнікальную зьяву ў беларускім замежжы. Гэта адна з найбольш колькасных і кампактных частак некалі агульнай беларускай этнічнай супольнасьці. У выніку палітычных і геапалітычных абставінаў адарваныя ад „мэтраполіі" мясцовыя беларусы маюць свой спэцыфічны досьвед гістарычнага разьвіцьця як групы, а таксама культурна-палітычнай адаптацыі як нацыянальнай меншасьці.
Нягледзячы на багацьце й разнастайнасьць матэрыялаў для вывучэньня жыцьця беларусаў Польшчы, геаграфічную блізкасьць і адносна спакойна-ляяльнае стаўленьне да вывучэньня гэтай тэмы ў Беларусі, грунтоўных абагульняльных гістарычных, культуралягічных, эканамічных і іншых працаў, прысьвечаных ёй, на сёньня амаль няма. Выдадзеная супольнымі намаганьнямі віленскага Інстытуту беларусістыкі 566
й беластоцкага Беларускага гістарычнага таварыства кніга Яўгена Мірановіча — пераклад напісанай яшчэ пры канцы 1980-х гг. і абароненай у Варшаўскім унівэрсытэце доктарскай працы, якую апублікавалі ў польскамоўным варыянце яшчэ ў 1993 г. Для свайго часу яна, заснаваная на архіўных матэрыялах, літаратуры і ўспамінах жыхароў Беласточчыны, стала своеасаблівым адкрыцьцём беларускай тэмы ў Польшчы.
Яўген Мірановіч паспрабаваў паказаць становішча беларускага насельніцтва Беласточчыны й праблемы, якія перад ім узьніклі „ў апошні пэрыяд ягонага існаваньня як традыцыйнай супольнасьці“ (с. 8), то бок у 1944—1949 гг. Аднак каб вытлумачыць тыя працэсы, што адбываліся ў беларускім жыцьці згаданага рэгіёну ў паваенны час, аўтар пачынае сваю працу ад агляду гісторыі нараджэньня беларускага нацыянальнага руху ў другой палове XIX ст., а далей адмыслова засяроджваецца на гісторыі беларускай прысутнасьці ў польскай дзяржаве ў 1918—1939 гг. У выніку дасьледнік прыходзіць да высновы, што„акрэсьленьні „беларус“ і „беларускі“ ў беластоцкіх вёсках зьявіліся ў міжваенны час і былі прынесеныя палітычнымі арганізацыямі, не зьяўляючыся прадуктамі культуры. [...] Беларускасьць праяўлялася галоўным чынам у палітычнай пазыцыі, і толькі ў невялікай ступені — у адчуваньні прыналежнасьці да акрэсьленай нацыянальнай супольнасьці“ (с. 51).