Запісы 33
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
2 Ліст Дзьмітрыя Касмовіча да Міхася Зуя ад 30.04.1977. Захоўваецца ў архіве Дзьмітрыя Касмовіча ў МГА „ЗБС «Бацькаўшчына»“
3 Пратакол 18-га Пленуму БЦР, які адбыўся 3 і 4 ліпеня 1977 г. у рэсорце „Белэр-Менск“, Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі.
4 Пратакол 18-га Пленуму БЦР...
засталася толькі адна кандыдатура — Нікандра Мядзейкі, якога й абралі прэзыдэнтам БЦР. За Мядзейку прагаласавалі 39 удзельнікаў Пленуму, супраць — аніводнага, устрымаліся — чатыры.
Першым віцэ-прэзыдэнтам абралі Мікалая Мінкевіча, другім віцэпрэзыдэнтам — Міхася Зуя. Старшынём выканаўчага органу застаўся Пётра Саўчыц, а Аляксандар Дарафейчык стаў галоўным скарбнікам выканаўчага органу. Пасаду сакратара прэзыдыюму заняў Віталь Цярпіцкі, усе дэлегатуры БЦР і краёвыя штабы засталіся бязь зьменаў. Апарат БЦР (а значыць прэзыдыюм Пленуму) з 1977 г. прыпыніў дзейнасьць.
За часамі Нікандра Мядзейкі БЦР у сваёй дзейнасьці пераважна абмяжоўвалася традыцыйнымі віншаваньнямі суайчыньнікаў з рознымі нацыянальнымі сьвятамі (25 Сакавіка, Слуцкі збройны чын), а не рэальнай палітычнай дзейнасьцю. Куды большую актыўнасьць на міжнароднай арэне праяўлялі Беларускі вызвольны фронт (Дзьмітры Касмовіч, Іван Касяк і Алесь Алехнік), а ў ЗША — Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. Праўда, з 1980 г. „Амэрыканскія прыхільнікі БЦР“ спынілі сваю працу з-за сьмерці заснавальнікаў і асноўных кіраўнікоў Эмануіла Ясюка й Анатоля Плескачэўскага.
У канцы 1987 г. Нікандар Мядзейка захварэў, перад сьмерцю ён перадаў свае паўнамоцтвы Міхасю Зую, які й пагадзіўся ўзяць на сябе абавязкі прэзыдэнта БЦР. Але для афіцыйнага зацьверджаньня патрабавалася скліканьне Пленуму. Зуй прызначыў яго на 13—14 жніўня 1988 г. у рэсорце „Белэр-Менск“. Усе арганізацыйныя функцыі ў справе скліканьня ўзяў на сябе сакратар Віталь Цярпіцкі. Але празь сямейныя прычыны — у Цярпіцкага захварэла жонка — Пленум перанесьлі на 19 верасьня 1988 г.
19-ты Пленум БЦР стаў самым малаколькасным у гісторыі: непасрэдны ўдзел у ім узялі восем чалавек (Ігар Шчорс, Віталь Цярпіцкі, Антон Даніловіч, Язэп Лешчанка, Алег Махнюк, Мікалай Манцывода, Рыгор Арцюшэнка, Міхась Сенька). Традыцыйна не прыехалі ня толькі дэлегаты з Аўстраліі ці Эўропы ды аддаленых штатаў ЗША, але нават з шэрагу гарадоў штатаў Нью-Джэрзі й Нью-Ерку. Упаўнаважаньні пераслалі: Уладзімер Пеляса, Аркадзь Сацэвіч, Кастусь Мерляк, Валянціна Лапіцкая, Сьцяпан і Жорж Навумчыкі, Кастусь Вайцяхоўскі, Надзя Вайцяхоўская, Пётр Нягода, Аўген Занкавіч, Міхась Палюховіч, Аляксандар Банкет, Міхась Бахар, Леў Высоцкі, Міхась Грэбень, Янка Шымчык.
Такім чынам, восем чалавек — удзельнікаў Пленуму рэпрэзэнтоўвалі 28 дэлегатаў ЗША, 12 — Аўстраліі, 2 — Брытаніі, 2 — Канады, 3 — Нямеччыны. Юрыдычна лічылася, што ў Пленуме бяруць удзел 47 дэлегатаў, якія намінальна былі прадстаўнікамі ад БЦРу Аўстраліі, Бры-
таніі, Канадзе, Нямеччыне, аддзелаў БВФ у Нямеччыне, Аўстраліі, Брытаніі, парафіяўу Саўт-Рывэры, Рычманд-Гіле, Лёндане, Адэляйдзе, Чыкага й шэрагу іншых намінальных арганізацыяў, як Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне ў Нью-Ёрку, якое колькасна супадала з праваслаўнай парафіяй у Рычманд-Гіле. Так, кіраўнік гэтай арганізацыі Кастусь Мерляк чарговы й, відаць, апошні раз паставіў пытаньне аб неабходнасьці стварэньня беларускага епіскапату Беларускай праваслаўнай царквы ў юрысдыкцыі сусьветнага патрыярхату, якое так і засталося нявырашанае5.
Удзельнікі Пленуму ўхвалілі абраньне Міхася Зуя на прэзыдэнта БЦР, а таксама прынялі рашэньне актывізаваць дзейнасьць Беларускага нацыянальнага фонду6. На Пленуме не абіраліся першы й другі віцэпрэзыдэнты БЦР, ужо постфактум Міхась Зуй сваім дэкрэтам прапанаваў на гэтыя пасады Віталя Цярпіцкага й Міхася Сеньку.
Наступныя гады зьмянілі сытуацыю ў сьвеце: пачаліся кардынальныя перамены ў Эўропе, быў разбураны Бэрлінскі мур, краіны пачалі пазбаўляцца камуністычнага кіраваньня. Прыйшлі перамены ў СССР і БССР. На фоне гэтага БЦР, наадварот, увайшла ў стагнацыю: з аднаго боку патрэба ў яе дзейнасьці наагул адпала (Беларусь абвесьціла сувэрэнітэт), зь іншага — моцна захварэў Міхась Зуй. I ў пачатку 1990-х дзейнасьць БЦР чарговы раз зьвялася да віншаваньняў беларускай грамады, цяпер і ў мэтраполіі, з нацыянальнымі сьвятамі.
Яшчэ ў 1989 г., аналізуючы стан эміграцыі, сакратар БЦР Віталь Цярпіцкі пісаў беларускаму дзеячу ў Аўстраліі Паўлу Гузу: „Ня варта гуляць у саламяныя салдацікі. Трэба быць рэалістамі. Я зрабіў усё што мог па скліканьні 19-га Пленуму БЦР. Важны сам факт, што адбыўся, хоць у скромнай форме. У архіве застануцца ўсе акты.Дайшло да таго, што няма каго склікайь. Добра. што людзі цікавяцца крыху царкоўным жыцьцём. Жыцьцё паказала, што нацыянальныя асяродкі ўтрымаліся там, дзе асталася царква7.
23 кастрычніка 1994 г. Міхась Зуй прызначыў старшыню Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі Расьціслава Завістовіча сваім
5 Ліст Кастуся Мерляка да Віталя Цярпіцкага ад 15.08.1988. Захоўваецца ў архіве БЦР (Саўт-Рывэр, ЗША).
6 Пратакол 19-га Пленуму Беларускай Цэнтральнай Рады, які адбыўся 17-га верасьня 1988 г. у рэсорце Белэр—Менск, Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі.
7 Ліст Віталя Цярпіцкага да Паўла Гуза ад 13.10.1989. Захоўваецца ў архіве БЦР (Саўт-Рывэр, ЗША).
першым намесьнікам8, а таксама на выпадак сваёй сьмерці перадаў паўнамоцтвы й абавязкі прэзыдэнта старшыню выканаўчага органу Віталю Цярпіцкаму да скліканьня 20-га Пленуму або скліканьня з*га Ўсебеларускага кангрэсу. Вераемна, ён усё ж спадзяваўся, што БЦР узначаліць Расьціслаў Завістовіч — як найбольш актыўны зь беларусаўу 1990-х гг. — чалавек , які асабіста сябраваў з 42-м прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам (1993—2001): „У сувязі з маім цяжкім станам здароўя, на прапанову сябраў БЦР, у выпадку маёй сьмерці, усе паўнамоцтвы і абавязкі Прэзыдэнта БЦР даручаю да выкананьня СтаршыніВыканаўчага Органу сп. Віталю Цярпіцкаму да скліканьня 20га Пленуму БЦР, або перадачы іх 3-му Ўсебеларускаму Кангрэсу ў Вольнай і Незалежнай Беларусі"9.
Міхась Зуй памёр 24 красавіка 1995 г. Згодна са статутам цягам 90 дзён мусілі склікаць Пленум БЦР для абраньня наступнага, 4-га прэзыдэнта БЦР, але гэтага не адбылося. Віталь Цярпіцкі — сакратар БЦР — вырашыў не склікаць Пленуму, паставіўшы кропку ў 50-гадовай гісторыі БЦР.
У 1996 г. мела месца спроба дэ-юрэ ліквідаваць палітычны раскол на эміграцыі — аб’яднаць Раду БНР і БЦР. 3 такой ініцыятывай на прапанову Язэпа Сажыча, старшыні Рады БНР у 1982—1996 гг., выступіў ягоны намесьнік Барыс Рагуля. Было вырашана склікаць прадстаўнікоў абедзьвюх структураў на нараду ў Нью-Брансўіку (парафія сьв. Жыровіцкай Божай МаціўГайлэнд-Парку, штат Нью-Джэрзі). Па дапамогуў справе вызначэньня дэлегатаў Барыс Рагуля зьвярнуўся да старшыні БККА Расьціслава Завістовіча10. На нарадзе ў Нью-Брансўіку дэлегатамі ад БККА былі Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі, Жорж (Юрка) Навумчык.
Але нягледзячы на гучныя заявы аб супрацы афіцыйна злучыць БЦР і Раду БНР на нарадзе не ўдалося, і кантакты паміж прыхільнікамі дзьвюх палітычных групаў спыніліся на ўзроўні БНР і БЦР11. Аднак цяпер гэта ўжо не справакавала новага супрацьстаяньня. БЦР у 1995 г. спыніла сваё існаваньне.
8 Дэкрэт прэзыдэнта БЦР М. Зуя ад 23.10.1994. Тым жа дэкрэтам Уладзімера Сідлярэвіча прызначылі кіраўніком Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі.
9 Упаўнаважаньне прэзыдэнта БЦР Міхася Зуя ад 23.10.1994. Захоўваецца ў архіве БЦР (Саўт-Рывэр, ЗША).
'° Факс Барыса Рагулі да Расьціслава Завістовіча ад 30.03.1996. Захоўваецца ў архіве Расьціслава Завістовіча.
11 ЛістВітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 04.09.2007. Захоўваецца ў архіве аўтара артыкула.
Кніжная паліца
Ціхан Чарнякевіч
Менск
ДОЙЛІД ПАВЕТРАНЫХ ЗАМКАЎ (Рыгор Крушына)
Крушына, Р. Ксттата самотных: вершы і паэмы / Уклад. М. Скобла; прадм.А. Сідарэвіча. — Мінск: Кнігазбор, 2007. —308 с.
Пэрыядызацыя нашай літаратуры збудаваная на зломах, узьлётах і падзеньнях, асабістых і агульнасусьветных. Найбольш цяжкая доля была, несумненна, у паэтаў 1920—1930-х гг. Кожны зь іх, пакінуўшы ў сваёй душы часьціну атмасфэры 1920-х, потым праходзіў свой уласны шлях. Шматхто сышоўу сырую зямлю, нехта — дзесяцігодзьдзямі пакутаваў у лягерах, нехта застаўся пры ўладзе, хтосыді змоўк ці зьехаў за мяжу. Некалі гуртавая літаратура ператварылася ў супольнасьць самотнікаў, пра якіх і дагэтуль далёка ня ўсё яшчэ вядома. Прынамсі, працягвае адчыняцца брама скарбаў эмігранцкай літаратуры (выданьні БІНіМу й „Бацькаўшчыны"). Сярод бясспрэчных набыткаў апошніх гадоў — вяртаньне творчасьці Рыгора Крушыны.
Пра паэзію эміграцыі ў нас пішуць рэчы цалкам супрацьлеглыя: і што гэта геніі-пакутнікі, і што гэта недалёкія правінцыялы-адраджэнцы. Старая добрая песенька, шлопнуць пячаткай і жыць без праблем. Але ж, людцы дарагія, давайце ўсё-ткі па пэрсаналіях будзем гаварыць. Бо тады адкрыецца праўда (і тое ня ўся, а толькі відочная частка яе), калі падыдзеш да кожнага творцы ўсутыч, пільна ўгледзісься ў ягоны сьвет, прааналізуеш уласна ягоны даробак, ягоную фарбу ў агульнай карціне эмігранцкай лірыкі. А лірыка гэтая, насамрэч, вельмі розная, кожны з творцаў меў свае погляды на сьвет, на прызначэньне паэзіі, прайшоў свае этапы. Каштоўнасьць кнігі „Кантата самотных" Рыгора Крушыны ўтым, што яна дазваляе прасачыць эвалюцыю паэтыкі Крушыны ад зборніка да зборніка, бо, як вядома, „кожная з кніг у тэматычным і структурным пляне ўяўляе сабой цэласнае мастацкае адзінства“ (В. Жырмунскі). Папярэдні падагульняльны том „Выбра-
ныя творы“ (2005) пакліканы быў паказаць шматграннасьць асобы паэта (ён утрымлівае паэзію, прозу, публіцыстыку, лісты, дый шмат чаго яшчэ). Увогуле, усе кнігазбораўскія выданьні „залатой сэрыі“ пакліканыя паказацьтрадыцыю беларускага адраджэнства: сэрыя накладае свой адбітак. Тут жа маем справу выключна зь лірыкай. Выданьне прысьвяцілі іоо-годзьдзю Рыгора Крушыны (1907—1979). У дадатку зьмяшчаюцца цёплыя ўспаміны фундатара выданьня Ігара Казака і Янкі Запрудніка.
Рыгор Крушына (Казак) выступіў зь вершамі ў другой палове 1920-х гг. Хоць дзяцінства правёўу расейскамоўным асяродзьдзі, адпачатку пісаў вершы выключна на беларускай мове. Але сталеньне прыпала на пару, калі, як ён пазьней пісаў ва ўспамінах пра Бядулю, „лірыка зрабілася небясьпечнай, каля паэзіі завіхалася бяда“'. Таму даводзілася пісаць „чырвонаармейскія вершы“. Дарэчы, дарма іх так адкідаюць. У вершах Казака часам таксама можна пачуць голас Крушыны: