Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
Юбілей 1967году й справа маркі.
Яшчэ два гады перад юбілейным скарынінскім 1967 г. я меў на ўвазе, што было б няблага пробываць дамагацца ад амэрыканскіх адпаведных уладаў выданьня маркі з партрэтам Скарыны да ўгодкаў, паколькі дэпартмэнт пошты выдаў маркі да юбілейных гістарычных датаў некаторым іншым народам за зялезнай заслонай, напр. чэскіх, польскіх. Адначасна я ўважна сачыў за вынікамі масавых дамаганьняў украінцаў, арганізавана праводжаных колькі год, каб была выдадзеная паштовая марка для ўшанаваньня стагодзьдзя ад сьмерці Тараса Шаўчэнкі. Ня ведаю, якія прычыны й перашкоды, але маркі гэтае ўкраінцы так і не дабіліся. Перад пачынаньнем нейкае акцыі ў справе маркі Скарыны было б важна й карысна даведацца ў кампэтэнтных украінскіх дзеячоў, якія, паводле іх, былі галоўныя прычыны іхнае няўдачы. Гэта магло б дапамагчы з самага пачатку пачынаць акцыю, маючы на ўвазе гэтыя якраз перашкоды, ведаючы якія лягчэй было б іх і перамагчы. Вось беручы на ўвагу нэгатыўныя вынікі ўкраінцаў, а галоўна, неспрыяльную вельмі агульную палітычную атмасфэру ў часе амэрыканска-савецкіх фліртаў, ды ня маючы побач і ніякога ў гэтым падтрыманьня, я справы гэтай у сваім часе й не заініцыяваў, хоць у поўнасьці ўсьведамляў, што й пры нэгатыўным выніку акцыі сам зварот у гэтай справе ў Вашынгтон ды прапаганда пра
12 Падрабязьней гл.: Васілеўскі, Юрка, Сёмуха, Алеся. Да гісторыі сэрыі марак „Беларусь. Почта“ // Беларускі калекцыянер. №1—2 (12—13). Сакавік 1995-С.з.
13 Напэўна, ВітаўтТумаш мае наўвазе выданьне: MichelBriefmarken-Katalog. Leipzig: Verlag des Schwaneberger Album, 1953.
гэта ў друку былі б карыснымі зь беларускага нацыянальнага гледзішча, пра што і ў Вас, як бачу зь ліста, думка тая самая.
Сучасныя пэрспэктывы выданьня маркі Скарыны.
Так ці інакш, юбілейны 1967-мы год для справы выданьня маркі быў прапушчаны, пытаньня гэтага ніхто ў сваю пару не падняў. Сяньня, два гады па часе, да гэтага юбілею навязваць выданьне маркі было б немэтазгодна, гэта хутчэй канфузіла б і сваіх, і чужых. I міжнародная атмасфэра за гэты час не палепшала, а хутчэй пагоршала. Дзеля гэтага пачынаць у дадзеным якраз мамэнце акцыю — ня думаю, каб было бразважна, вынік яе згары ведамы. Але гэта ізноў жа ня значыць, што справу трэба пакінуць. Наадварот — рыхтаваць ужо цяпер трэба ўсё неабходнае да падобнае акцыі, каб у кажны мамэнт яеможна было б пачынаць шырокім фронтам. Можна ўжо рыхтаваць і плянаваную Вамі брашуру, а таксама, знайшоўшы адпаведных мастакоў, навет і праекты марак для выданьчя Камітэтам для сваіхмэтаў і прапагандовых патрэбаў. Розныя маркі паасобныя арганізацыі вельмі часта выдаюць, ніколі не пашкодзіць, калі зробіць гэта й Камітэт.
Арыентацыйны тэрмін.
Што паўстаньне Камітэту й заданьне яго зусім на часе будзе кажнаму зразумела, калі мы сабе ўсьведамім, што ў сакавіку 1975 г. прыпадае другі важны юбілей у гісторыі беларускага [друку] — 450 год ад заснаваньня доктарам Скарынам першае друкарні на беларускай зямлі й выхаду першае друкаванае кнігі на тэрыторыі Беларусі і ўсходняй усёй Эўропы — ад выхаду ў Вільні Скарынавага Апостала. А раз так, дык пры канцы 1973 году, а найпазьней напачатку году 1974-га й трэба пачынаць энэргічную акцыю ў справе выданьня маркі Вашынгтонам і на гэты час усе гатовыя для гэтага матар’ялы павінны ўжо быць.
Зразумела, што калі б нехта хацеў, можна было б еыдаць сваімі сіламі й коштам тую ці іншую марку з партрэтам Скарыны й цяпер, і навет сёлета, марку не зьвязаную зь нейкім юбілеем, а для адмысловых мэтаў, для прыкладу, марку, што скарыстоўвалася б прапагандна кажны год да „месяца беларускае кнігі й прэсы“ ці чагосьці падобнага. Iмарка бэрлінскага выданьня не была юбіаейнага характару. Але дамагацца выданьня цяпер маркі ў Вашынгтоне — гэта значыць пачынаць добрую справу ў самы неадпаведны на гэта час. За колькі гадоў, магчыма, і палітычная атмасфэра для нас зьменіцца на лепшае.
Дык, мая думка, калі цяпер якраз, у дадзены момант, публічнае акцыі не мэтазгодна пачынаць, аднакжа, ужо цяпер, трэба рыхтавацца да яе, каб на час усё было гатова. Між іншым, пры нагодзе паведамляю, што у Радыё Свабоды прыйшоў легпась з СССР ананімны ліст з запытаньнем нейкага слухача аб тым, дзе й калімаркі Скарыны былі выдадзеныя. Спэцыяліст ад філятэліі Радыя даў у перадачы адказ з паведамленьнем пра маркі БНР1918 году ды што ў часе цяперашняга юбілею ніякіхмарак на Захадзе ніхто ня выдаў.Дык ёсьць і за зялезнай заслонай людзі, што пра марку Скарыны думаюць.
Дык найпазьней на пачатак 1972 г. трэба мець гатовыя праекты й сваіх юбілейных марак, каб на юбілейны 1975-ы год яны былі ўжо надрукаваныя й разасланыя ўва ўсе беларускія асяродкі сьвету для іх прадажы й пашырэньня.
Справа інфармацыйнае брашнры.
Само сабой зразумела, што для належнага запачаткаваньня акцыі з маркай будзе адразу патрэбная й адпаведная па-ангельску брашура. I апрацоўваць яе трэба ўжо цяпер. На жаль, мушу сказаць, штомне ўзяцца за гэта цяпер немагчыма, бомаю колькі тэрміновых важных іншых працаў, што рыхтую да друку. Але магу паведаміць, што ў Мюнхэне ўжо ў наборы скарынінскі юбілейны зборнік Беларускага інстытута навукі й мастацтва, кніга каля 300 бачынаў друку. Уся кніга адведзеная доктару Скарыну й ягонай выдавецка-літаратурнай спадчыне. У ёй друкуецца й кароткая, на бачынаў болый 2О-ці, мадэрная, паводле найнавейшых актавых знаходак, біяграфіл Скарыны. Пісаная яна, праўда, не спэцыяльна папулярна, а больш „акадэмічна“, і для простага перакладу не надаецца. Але на падставе яе і ўсяго зборніка нехта, зь лёгкай да пяра рукой, і ў Кліўлэндзе зможа напісаць кароткую, з адмысловай арыентацыяй на марку, брашуру. Найпазьней напачатку восені кніга павінна ўжо быць на амэрыканскім кантынэнце й яна будзе да дыспазыцыі Вашага Камітэту як дапамога ў рыхтаваньні адпаведнае акцыі. Між іншым, у кнізе мае ісьці й рэпрэзэнтацыя маркі БНР з партрэтам Скарыны.
Паколькі тэрмін угодкаў яшчэ „за гарамі“, і вельмі моцна сьпяшацца няма прычынаў, дык іраджу пачакаць на гэтую кнігу як на дапаможны матар’ял аўтарам будучае брашуры. He забывацца трэба й на выдадзеныя раней брашуры Інстытуту пра доктара Скарыну, выкарыстаць можна й іх.
Вось гэткія мае меркаваньні ў справе Скарынавае маркі. Спадзяюся, што яны будуць карыснымі пры плянаваньні далейшае дзей-
насьці Камітэту. У выпадку нейкіх паўсталых пытаньняў і патрэбаў у сувязі з гэтым у будучыні буду рады служыць усім, чым магу.
У глыбокай пашане“'4.
„Вельмі Паважаны Спадару Дэ Пікарда!
Вельмі ўдзячны за Вашыя пахвальныя словы пра скарынінскі юбілейны зборнік БІНіМ. Выбачайце, што адпісваю па-беларуску. Мая веда ангельскае мовы ў пісьме далёка недасканальная, а ад праф. Адамовіча знаю, што мова беларуская Валі добра зразумелая. Будзе Вам прыямней чытаць ліст па-беларуску, чым маё няўклюднай ангельшчынай. 3 свайго боку, калі б ізноў пісалі да мяне, пішэце па-ангельску.
А цяпер да „марак“. Маю дуплікаты скарынінскае маркі Беларускага камітэту самапомачы ў Нямеччыне, на жаль, толькі колераў рудога й зялёнага, і тут іх Вам перасылаю. Быліяны надрукаваныя яшчэ ў колерах чырвоным, фіялетавым, сінім і сьветла-сінім. Як можна бачыць з дасланых тут фотастатаў, апрача марак з Скарынам былі выдадзеныя й маркі з Пагоняй (сінія), зь Віленскім замкам (рудыя), князем Альгердам (зялёныя), князем Вітаўтам (сінія) ды вобразам дзяўчыны з хлопцам (зялёныя й фіялетавыя). Ці гэтыя маркі, як і скарынінская, былі выдадзеныя і ў іншых колерах — гэтага ня помню. Дык было выдадзена сем, рознага колеру, марак. Яны выдаваліся як паквітаваньне за ўплачаную складку ціза дадзеную ахвяру. Фактычны ініцыятар выданьня — тагачасны старшыня Цэнтралі БКС інж. Мікола Абрамчык. Рысункі для марак былі выкананыя ў Лодзі тамашнім сябрам БКСЗэнанам Зянкевічам. Маркі былі надрукаваныя ў 1942 г. у Бэрліне. Нейкі іх запас павінен быць у архівах прэз. М. Абрамчыка. У каго маглі захавацца яны яшчэ — ня ведаю.
„Дарагі Войча!
Сяньня якраз пошта прынесла Ваш „калядны падарак“ — кніжку Гарэцкага. Вельмі за яе дзякую, а разам з падзякай йілю адразу сяньня ж надрукаваныя Скарынавы ўгодкавы маркі. Паколькі за гэта не ўзяліся нашыя філятэлісты, давялося справу заініцыяваць і давесьці да друку самому. Пасьля розных нечаканых перашкодаў марка, якая
14	Ліст Вітаўта Тумаша да ўладыкі Васіля (Тамашчыка) ад 10.05.1969 г. Усе падкрэсьленьні належаць аўтару ліста. Захоўваецца ў архіве БІНіМу.
'5 Ліст Вітаўта Тумаша да Гая Пікарды ад 11.05.1971 г. Захоўваецца ў архіве БШіМу.
мела быць гатоваю на час Сустрэчы ў Канадзе, надрукаваная была толькі сяньня.
Марка выдадзеная лістамі, па 20 марак на лісьце, ды з інфармацыйнай даведкай уверсе ліста ў мовах ангельскай і беларускай. Усе маркі аднаго колеру; побач дзіркаваных будуць, для жадаючых, і недзіркаваныя. Цана за ліст — 2.0 дал., за адну марку — ю цэнтаў. Яшчэ друкарня не пасьпела зрабіць дзіркаваньне. Як будуць гатовыя — вышлю колькі аркушоў для патрэбы вашага музэю.
3 надпісаў на марцы лёгка зацеміць, што ўскладзена на яе колькі заданьняў. Першае й найважнейшае — адзначыць важныя культурнагістарычныя ўгодкі. Рэч другая — адзначыць угодкі, дата якіх выяўленая працаю беларускіх навукоўцаў за межамі свайго краю. Трэцяе — прыгадаць, што дайшло да гэтага ў тагачаснай сталіцы Беларусі, у Вільні, ды што Вільня — беларускае места. Чацьвёртае — паказаць для „рэспублікі“, БССР, што маркі ў патрэбе можа выдаць і эміграцыя, хоць сама рэспубліка з сваёй „сувэрэннасьцю" гэтага зрабіць ня мае й права, калі б і хацела б. Гэта мо змусіць дзеячоў БССР дамагацца ад Масквы, каб пры пертай нагодзе Скарынаву марку ўсё ж выдалі б і ў СССР; Івану ж Фёдараеічу выдаліўжо колькі. Пятае — на марцы дацьрэпрадукцыю арыгіналу з партрэту Бібліі, а не няўдалае яго прарысоўкі, як гэта зроблена на скарынінскай марцы БНР іді8 году.
Дык на марку ўскладзены вялікі ідэйна-прапагандовы нацыянальны „багаж“. Тое-сёе з гэтага яна напэўна зробіць. Пра марку плянуецца перадача ў СССР праз радыё Свабода. Пра яе маюць друкавацца артыкулы ў чужамоўным, філятзлістычным і нефілятэлістычным друку.
У глыбокай пашане,
Ваш^.
У 1985 г. у калябарацыі Аляксандра Асіповіча-Асіпчыка (ідэя маркі) й вядомага філятэліста, бадай, найбуйнейшага калекцыянэра беларускіх марак у Амэрыцы Багдана О. Павука (малюнак) была выдрукаваная марка да, як паведамляў надпіс на аркушах, тысячагодзьдзя навяртаньня беларусаўу хрысьціянства. Побач з надпісам стаялі даты: 988—1988. Маркаўяўляе сабой цёмна-чырвоную выяву Еўфрасіньнеўскага крыжа з датаю 988, ахопленую полымем, а наўкола крыжа надпіс: Bielarusia’s Millennium Christianity. Марку надрукавалі з пэрфарацыяй і безь яе — па тысячу паасобнікаў.