Запісы 33

Запісы 33

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 574с.
Мінск, Нью Йорк 2010
157.82 МБ
130.03 МБ
У1956 г. выдавецкі аддзел пры Галоўнай управе Беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту мог прапанаваць наступныя песьні, найграныя хорам пад кіраўніцтвам Вячаслава Сэлях-Качанскага (акампанэмэнт Пётры Нядзьвецкага), вытворчасьці Студыі „Ар-Сі-Эй“. Віктар: „Гэй, сябрыўдалыя“ (мэл. Уладзімера Тэраўскага, гарм. Вячаслава Сэлях-Качанскага); „Люблю наш край“ (словы Канстанцыі Буйло, гарм. Вячаслава Сэлях-Качанскага, солё Н. Сіцько), „Каліна-маліна“ (гарм. Міколы Равенскага), „А ў садзе рэчанька" (мэл. Уладзімера Тэраўскага), „Міма садзіка" (гарм. Міколы Равенскага), „Вечарам за рэчкаю“ (гарм. Міколы Равенскага), полька ,.Янка“ (мэл. Уладзімера Тэраўскага, гарм. Вячаслава Сэлях-Качанскага), „Пайшоў мілы лужком“ (гарм. Вячаслава Сэлях-Качанскага), „Ці ня быстрая рэчка“ (мэл. Уладзімера Тэраўскага), „Лявоніха" (гарм. Нікалаевіча), „Сваток“ (народная, солё Л. Г. Янушкевіч-Нядзьвіга), „Хлопец пашаньку пахае“ (народная, солё Л. Г. Янушкевіч-Нядзьвіга), „Чаму ж мне ня пець“ (народная, солёЛ. Г. Янушкевіч-Нядзьвіга)23.
Відаць, фінансавая база Камітэту была на той час досыць трывалаю, бо налета выйшла другая сэрыя кружэлак з наступнымі песьнямі: „Мы выйдзем шчыльнымі радамі“ (муз. Уладзімера Тэраўскага), „Падняты родны сьцяг дзяржавы" (апрацоўка Вячаслава Сэлях-Качанскага),
21 Бацькаўшчына. №23 (205). 13 чырвеня 1954. С. 4.
22 Бацькаўшчына. №34 (264). 21 жнівеня 1955. С. 4.
23 Беларус. №56. 5 ліпеня 1956. С. 8; Бацькаўшчына. №17—18 (299—300).
29 красавіка 1956. С. 8.
„Хор сялянаў“ (з опэры „Кастусь Каліноўскі“; муз. Міколы Равенскага), „Песьні волі“ (муз. Вячаслава Сэлях-Качанскага, словы Масея Сяднёва), „Поле, поле“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Міхася Кавыля), „Беларусь перадусім" (муз. Стэповіча), „Ой, не кукуй, зязюленька“ (муз. Уладзімера Тэраўскага, солё К. Яцэвіч), „Ой, ты мароз“ (муз. Міколы Равенскага, солё К. Яцэвіч), „Бульба" (апрац. Вячаслава Сэлях-Качанскага), „Ня рыч, карованька“ (муз. Міколы Равенскага), „Сьняжкі белыя, пушыстыя" (апрац. Вячаслава Сэлях-Качанскага)24.
Мінуў год, і сьвет пабачыла трэцяя сэрыя — запісаныя ўтой самай студыі, але ўжо зь іншым кіраўніцтвам хору — цяпер ім апекаваўся Дзьмітры Верасаў. Да Пётры Нядзьвецкага далучыўся Ксавэры Барысавец, а таксама хор „Жалейка“ (I. Казачка): „Марш Беларускай Вызвольнай Арміі“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Міхася Кавыля), „Лявоніха“ (гарм. Нікалаевіча), „Ой да ты, калініца“ (гарм. Уладзімера Тэраўскага, хор ,Жалейка“, солё П. Паўлік і М. Мартын), „Вазёры сьпяць" (муз. Фэйла, хор „Жалейка“, солё Б. Лапко), „Раса“ (муз. Ксавэрыя Барысаўца, словы Алеся Салаўя, вык. хору й солё Н. Сіцько), „Твой партрэт“ (танга; муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Міхася Кавыля, Алег Махнюк у суправодзе хору), „Прыгажуня“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Міхася Кавыля, вык. Людмілы Махнюк з хорам), „Падае сьнег“ (раманс; муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Масея Сяднёва, солё Алега Махнюка), „Песьня пра месяц" (раманс; муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Масея Сяднёва, солё Алега Махнюка), „Маю толькі шлях адзін“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Алеся Змагара, дуэт Пётры Нядзьвецкага й Алега Махнюка), „Дзень блакітны“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы А. Валожкі, дуэт Н. Сіцько й Р. Касьцюк), „Купалінка!“ (народная, выконвае жаночы ансамбль пад кіраўніцтвам Пётры Нядзвецкага)25.
У 1958 г. выдавецкі аддзел Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту выпусьціў пяць (замест плянаваных шасьці) новых плітак: „Вазёры сьпяць“(муз. Фэйла, хор „Жалейка“, дыр. I. Казачок, солё Б. Лапко), „Лапці“ (гарм. Алеся Карповіча, хор „Жалейка“, дыр. I. Казачок, солё П. Паўлік і М. Мартын); „Ой да ты калініца“ (гарм. Уладзімера Тэраўскага, хор „Жалейка“, солё П. Паўлік і М. Мартын), „Лявоніха“ (гарм. Нікалаевіча, хор пад кір. Вячаслава Сэлях-Качанскага, акамп. Пётры Нядзьвецкага); „Сьнег“ (муз. Дзьмітрыя Вера-
24 Беларус. № 57.15 кастрычніка 1956. С. 8; Бацькаўшчына. №39 (321). 23 верасьня 1956. С. 4.
25 Беларус. №61. 30 верасьня 1957. С. 8.
сава, словы Масея Сяднёва, солё Алега Махнюка), „Ліст“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Масея Сяднёва, солё П. Касьцюк); „Маю толькі шлях адзін“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Алеся Змагара, дуэт Алега Махнюка й У. Шульжыцкага), „Песьня пра месяц“ (муз. Дзьмітрыя Верасава, словы Масея Сяднёва, солё Алега Махнюка); „Цераз сад-вінаград“ (гарм. Алеся Карповіча, хор ,.Жалейка“, дыр. I. Казачок), „Міма садзіка“ (гарм. Міколы Равенскага, хор пад кір. Вячаслава Сэлях-Качанскага, акамп. Пётры Нядзьвецкага)26.
Пазьней у Саўт-Рывэры быў створаны жаночы хор „Каліна“ кампазытара Ксавэрыя Барысаўца, які таксама выдаў некалькі кружэлак.
На адной запісаны песьні „Васількі“, „Ля рэчкі“, „Сьцежка палявая“, „Ой, бяда ж мая“, „Белыя кветкі", „Нашто бабе агарод“, „Ня веру“, „Гнула вішаньку“, „У невядомую даль“, „Вясна прыходзіць зноў“, „Я іду дарогаю“, „Каля Нёману“, „Юнацкае сэрца“.
На іншай, 1971 г., было найграна дванаццаць песьняў: „Краю родны“, „Ручнікі", „Жураўлі“, „Жыцьцё нібы мора“, „Бабуленька“, „Ліст сына“, „У полі вярба“, „Мяцеліца", „Шумяць лясы“, „Сонейка“, „25-ы Дзень Сакавіка", „У тваім каханьні"27.
Геаграфія выданьня пашыралася: у Лёндане выйшла пяць кружэлак зь дзесяцьцю песьнямі Міхася Забэйды-Суміцкага („Конь бяжыць, зямля дрыжыць", „Ой рана, рана куры запелі"; „Шчука рыба ў моры“, „Ляціць сарока, белае вока“; „Чаму мне ня пець“, „Малады дубочак"; „Лявоніха“, „Як памёрла матулька“;,Д ў лесе, лесе“, „Рабіна рабіначка")28.
У Таронта з ініцыятывы Антона Маркевіча й Кастуся Акулы быў зарганізаваны Беларуска-канадыйскі выдавецка-мастацкі клюб „Пагоня“. 3 кружэлак — ужо не на дзьве песьні, а доўгаграная — першай выйшла з творамі ў выкананьні Міхася Забэйды-Суміцкага (запіс 1936 г., Варшава)29: „Як памёрла матулька“, „Рабіна, рабіначка“, „Чаму ж мне ня пець?“, „Малады дубочак“, „А ў лесе, лесе“, „Лявоніха", „Конь бяжыць, зямля дрыжыць“, „Шчука-рыба ў моры“, „Ой, рана-рана куры запелі“, „Ляціць сарока“3°.
Кружэлка называлася „Скарбніца беларускіх народных песьняў — Г, а на капэрце падаваўся англьскамоўны тэкст з кароткай інфармацыяй пра Беларусь.
26 Бацькаўшчына. №24—25 (410—411). 29 чэрвеня 1958. С. 4.
27 Беларус. №259—260. Лістапад—сьнежань 1978. С. 8.
28 Бацькаўшчына. №40 (474). 6 кастрычніка 1957. С. 4.
2’ QC 386 33.3 г.р.т.
30 Беларус. №114. Кастрычнік 1966. С. 6.
Наступнай „Пагоня“ выдала кружэлку „Беларускія танцы“31, найграныя аркестрам „Мэлёдыя" з Ашавы пад кіраўніцтвам Баляслава Лішчонка („Менскі вальс“, „Завіруха“ (полька), „Зорка Вэнэра — Зорачкі“ (вязанка вальсаў), „Вязанка“ (полька), „Лявоніха“, „Крыжачок“, „Васілёчкі", „Васількі" (танга), „Бульба“, „Бывайце здаровы" (беларускі абразок)32.
Трэцяя, „Беларускія народныя й сучасныя песьні“33, зьмяшчала творы ў выкананьня Барбары Вержбаловіч пад акампанэмэнт Міколы Куліковіча („Пасею ж я“, ,Днтон казу вядзе“, „Цераз сад-вінаград“, „Ой ты, саду“, „Вярба-вярба“, „Ой, ды жала я“, „Хлопец пашаньку пахае“) і Сяргея Шульгі (акампанэмэнт 3. Лаўрышына) („Не забуду я Алесю“, „Штой за месяц", „Ды ўжо сонейка", „Дзе ты, чарнавокая", „Песьня Данілы з опэры „Кветка шчасьця", „Беларусь, мая песьня“, „3 другам“, „Кінь вечны плач“)34.
Яшчэ адной ад клюбу „Пагоня" сталася кружэлка манрэальскага хору „Жалейка"35 (кіраўнік I. Казачок, солё П. Паўлік, М. Мартын, Б. Лапко) зь песьнямі „Лапці“, „Вазёры сьпяць“, „Цераз сад-вінаград“, „Ой да ты калініца“, „Марш Беларускіх партызанаў“, „На выгнаньні", „Драўляны дом“, „У саду гуляла“36.
У пазьнейшы час, у 1980-х гг., эміграцыйныя кружэлкі зьвязаныя з адным толькі імем — Данчыка (Багдана Андрусышына)37.
Гаворачы пра беларускія песьні на кружэлках нельга не згадаць факту запісу гімну „Магутны Божа“ ў выкананьні Пятра Конюха й хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам Жарава ў нямецкай фірме „Дойчэ Грамафон Гэзэльшафт‘з8.
31 QC 463 33.3 r.p.m.
32 Беларус. №122. Чырвень 1967. С. 8.
33 QC 543 33 3 r.p.m.
34 Беларус. №161. Верасень 1970. С. 3.
35 QC 895 33.3 r.p.m.
36 Беларус. №174. Кастрычнік 1971. С. 5.
37 Новая кружэлка Данчыка // Беларус. №328. Студзень—сакавік 1986. С. 5; Водгукі на Данчыкаву кружэлку // Беларус. №329. Красавік—жнівень 1986. С. 6; Наступная Данчыкава кружэлка // Беларус. №330. Верасень 1986. С. з; Песьні Данчыка // Беларус. №342. Сьнежань 1987. С. 5; Новыя песьні Данчыка й Леаніда Барткевіча // Беларус. №360. Ліпень 1989. С. 5; Новая касэта Данчыка // Беларус. №389. Красавік 1992. С. 7.
38 Беларус. №160. Жнівень 1970. С. 6; Беларус. №173. Верасень 1971. С. 6.
Відавочна, што тут далёка ня ўсе кружэлкі згаданыя; да таго ж большасьць апісаньняў зроблена не de visu. Таму просьба да ўсіх, хто можа дадаць ці выправіць напісанае пра кружэлкі (а таксама й пра маркі), пісаць на zapisybinim@gmail.com.
Дзеці эміграцыі
Алеся Сёмуха
ГУТАРКА 3 АЛЕСЯЙ КІПЕЛЬ
ПраАлесю Кіпель я ўпершыню пачула ледзь ня ў першыя дні прыезду ў Амэрыку. Але бліжэй пазнаёміцца давялося нашмат пазьней, калі 7гадоў таму я зь сям’ёй пераехала жыць у ваколіцы Вашынгтону. Тады сп. Вячка Станкевіч з надзеяй намякнуў, што дзьве Алесі ў Вашынгтоне — ужо гурток. Але й да гуртка беларускае жыцьцё ў Вашынгтоне існавала й віравала менавіта ваколАлесі, дзякуючы ёйнай энэргіі ды арганізаванасьці. Калі-небудзь ейная вашынгтонская хата на Ўудлі-плэйс будзе гэткім жа вядомым беларускім месцам, як ньюёркская кватэра ЮліАндрусішынай. Ці ня кожны беларус, які прыяжджае ў сталіцу ЗША, бывае запрошаны на вячэру й гаворку даАлесі.
Нашая зь ёй гутарка пачалася з успамінаў часоў дзяцінства. Якое яно было ў сям’і эмігрантаў?
— Добрае! — адказала Алеся не вагаючыся. — Я нарадзілася ў Балтымары, штаце Мэрылэнд. Бацькі працавалі ва ўнівэрсытэце Джонза Гопкінза. Тата быў доктарам геалёгіі й рабіў там постдоктарскую працу. Мама працавала ў хімічнай лябараторыі. Праз год ці два мы пераехалі ў штат Нью-Джэрзі. Пасяліліся ў мястэчку, дзе было шмат палякаў ад першага да чацьвертага пакаленьняў. Там жылі аж пакуль я не пайшла ў трэцюю клясу. Бацькі купілі вялікую хату ў мястэчку Ратэрфорд (.Rutherford) у паўночным Нью-Джэрзі, і мы ізноў пераехалі. Бабка Марыя й дзед Яўхім жылі разам з намі. Там я скончыла школу й паступіла ў Прынстанскі ўнівэрсытэт на спэцыяльнасьць ,,гісторыя“ з дадатковай праграмай па русістыцы. Пасьля ўнівэрсытэту, у 1979 годзе, я пераехала ў Вашынгтон і паступіла на юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту. Так і засталася тут пасьля вучобы. Чаму? НьюЁрк мне ня надта падабаўся — занадта вялікі й брудны. Але і ў маленькім мястэчку працаваць не хацелася. Да гэтага мы часта бывалі ў Вашынгтоне. Мне гэты горад заўсёды падабаўся.