Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць


(ні urrttye jeko(le
. . dk t.
tlal Ь l/UriHkem
.ІІ.Р	геу
ky iVukiAwW Ьу! Hn п і» і r r Hi	’
ці“, застаўся, y адрозьненьне ад Францішка Грышкевіча, у Чэхіі і ўладкаваўся на працу ў Славянскую бібліятэку ў 1930 г. Першую згадку пра
raUcoval vc VUnt cawy'
'	'	. . t ’ ■ : Л rt.y
Atty II
п.а.Іг іаоч. v Grub»
ki„j a I Кміг xkin.kaia iWfui. y fiiou I’, J,. k,|,iii.l. ..Im fil-чЯнУ •■A* <$51
>Ы .bkn.ruin *«"*14
’Hj V Ргам w y
Здымак Тамаша Грыба ў „Славянскім аглядзе"
Тамаша Грыба ў „Славянскім аглядзе" можна знайсьці ўжо ў № XIX за 1927 г. на с. 239, у матэрыяле Адальфа Чэрнага пра сьвяткаваньне ў Празе 20-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці Якуба Коласа:
„21 сьнежня 1926 г. коласаўскае сьвяткаваньне ладзіла „Беларускае (крывіцкае) культурнае таварыства ім. Ф. Скарыны", наякім пра агульнае значэньнеЯ. Коласа прамовіў студэнт філязофіі Ігнат Сланеўскі^, а пра пантэістычны элемэнтп у Коласавай паэзіі — кандыдат філязофіі Т. Грыб. 13-га студзеня коласаўскую акадэмію зладзілі студэнты й грамадзяне з Савецкай Беларусі (група маладых
28 Ігнат Сланеўскі (1900—1970), пэдагог, гісторык. У 1920-х скончыў Наваградзкую беларускую гімназію. Нелегальна перайшоў польска-чэхаславацкую мяжу. Вучыўся на гістарычным факультэце Карлава ўнівэрсытэту (Прага). Вярнуўшыся ў Заходнюю Беларусь, ня мог знайсьці працы па спэцыяльнасьці. Падчас Другой сусьветнай вайны — школьны інспэктар у
■Карэлічах; арганізоўваў беларускія школы, працаваў настаўнікам наваградзкай СШ №1. Арыштаваны 22.12.1948. Асуджаны 16.4.1949 асаблівай нарадай пры МДБ за „антысавецкую агітацыю" і „ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі" да ю гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўленьня правоў з канфіскацыяй маёмасьці. Этапаваны ў адзін з лягераў МДБ Омскай вобл., потым Тайшэцкі лягер МДБ Іркуцкай вобл. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Беларусь. He знайшоўшы працы, пераехаў у Літву. (Паводле: Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. Грышкевіч, Францішак. http://www.marakou.by/by/ davedniki/repres nastaumk/tom-iv-kniga-ii?id=25Q98).
пісьменьнікаў „Маладняк“), на якой пра Коласа прамовіў праф. доктар Зд. Нэедлы“. Цікава адзначыць, што і ў 1920-х праскія беларусы ладзілі культурныя імпрэзы „паасобку“, у адпаведнасьці з сваімі палітычнымі поглядамі. Зрэшты, хацелася б паслухаць, што мог сказаць пра Якуба Коласа апалягет сацрэалізму й камуністычны ідэоляг Нэедлы... (Згаданы Ігнат Сланеўскі, дарэчы, таксама ёсьць адным зь беларускіх аўтараў часопіса — у № XXI за 1929 г. ён апублікаваў артыкул „Беларускія народныя элемэнты ў творчасьці Элізы Ажэшкі“, прымеркаваны да адкрыцьця помніку пісьменыгіцы ў Горадні29. Яго мы тут не падаем праз вузкаспэцыяльную скіраванасьць артыкулу).
Першая публікацыя Тамаша Грыба ў „Славянскім аглядзе" датуецца 1932 г. і называецца „Культурныя ўстановы ў Савецкай Беларусі". Аўтар з уласьцівымі яму дэталёвасьцю і аб’ектыўнасьцю, але не без прыхаванага захапленьня апісвае пачаткі беларусізацыі ў 1920-х, як і не бяз горычы й скептыцызму — пачаткі яе канца пасьля арышту наркама земляробства Зьмітра Прышчэпава. (Празь вялікі аб’ём і збольшага фактаграфічны характар артыкулу мы пастанавілі тут яго не перакладаць). У наступным, № XXV ,Агляду“ за 1933 г. Тамаш Грыб друкуе толькі невялікую зацемку пра рэпрэсіі ў Беларускай акадэміі навук: „Усесаюзная кантрольная камісія, створаная для ачышчэньня камуністычнай партыі, спраўдзіла, што ў Інстытуце беларускай мовы, на чале якога стаяў праф. П. Бузук, працуюць контрарэвалюцыйныя нацыянальна-дэмакратычныя элемэнты, цяпер ужо з партбілетам у кішэні. Яны, маўляў, сыстэматычна ўводзілі ў беларускі слоўнік „кулацкую“ тэрміналёгію: „сябрыня“ замест „колектыў“, „вызыск" замест „эксплёатацыя“, „бядняк" замест „пролетары“,^Крывія“ замест „Беларусь “ і пад.; усё гэтае „шкодніцтва“ нібыта рабілася з той мэтай, каб паставіць заслону між беларускай мовай і мовай пралетарыяў іншых народаў Савецкага Саюзу. Спраўджана таксама, што ў Лёсікавай беларускай граматыцы ёсьць мноства „нацыянальнадэмакратычных" адхіленьняў. На падставе гэтага спраўджаньня Саўнаркам БССР выдаў дэкрэт ад 26 жніўня пра новы правапіс беларускай мовы“3°. У сваіх зацемах за 1934—1937 гг. Тамаш Грыб будзе канстатаваць далейшае згортваньне беларусізацыі.
За шэсьць гадоў супрацы з „Славянскім аглядам", ад 1932 г. да заўчаснай сьмерці ў студзені 1938 г., Тамаш Грыб пасьпеў надрукаваць у ім
29 Slovansky pfehled. № XXI. 1929. S. 745.
30 Slovansky pfehled. № XXV. 1933. S. 292—293.
ня так і шмат — збольшага ён актыўна публікаваўся ў беларускай замежнай пэрыёдыцы, у такіх выданьнях, як віленскае „Калосьсе" й праскія „Іскры Скарыны", „Золак“, „Студэнцкая думка". У ягоных чэскамоўных публікацыях прыцягвае ўвагу строгасьць і аб’ектыўнасьць пададзеных фактаў, мінімум інтэрпрэтацыі, вялікая абазнанасьць і цікавасьць да ўсіх аспэктаў жыцьця на Радзіме — палітычнага, культурнага й эканамічнага. Апрача „Славянскага агляду" Тамаш Грыб быў адным з 14-ці аўтараў кнігі „Што пачытаць з славянскіх літаратураў апошніх гадоў?“, выдадзенай у Празе ў 1935 г. з прадмовай прафэсара I. Гарака (ён навучаў і Францішка Грышкевіча), якая ўтрымлівае„рэфэраты-эсэ пра 78 выбраных новых кніг, шторэкамэндуюцца як добрае чытво, па-мастацку вартае й фактаграфічна цікавае". Пра найноўшую беларускую літаратуру (Якуба Коласа, Цішку Гартнага, Уладзіслава Галубка й Янку Купалу) у кнізе падае справаздачу менавіта Тамаш Грыб31. У прадмове да кнігі прафэсар Гарак адзначае: „Беларуская літаратура, уласна, знаходзіцца толькі на пачатку свайго разьвіцьця, таму найболый зважае... на народнае жыцьцё. Хаця ўсясьветная вайна й зьнішчыла шмат старажытнага, на беларускай зямлі засталіся надзвычай багатыя крыніцы старажытнай народнай культуры; так, можна сказаць, што найдаўнейшае славянскае паганства прамаўляе ў многіх абрадах, запісаных у параўнальна нядаўнія часы. Перад тутэйшымі пісьменьнікамі стаяць сур’ёзныя Macmay^ задачы, напрыклад, дасьледаваць адносіны між сучаснай цывілізацыяй і старой духоўнай культурай, ці сачыць за цяжкімі ўмовамі сялянскага жыцьця“.
Нашмат менш вядомай асобай ёсьць яшчэ адзін беларускі аўтар часопіса, знойдзены намі досыць нечакана, а менавіта Пятро Ластаўка (1907—1968). Можа здацца, што гэта чыйсьці псэўданім, але насамрэч імя Пятро Ластаўка — сапраўднае. Яно належыць беларускаму дзеячу й літаратару зь Беласточчыны, пра якога дасёньня вядома досыць мала. Адзінай знойдзенай намі крыніцай інфармацыі ёсьць артыкул Сяргея Чыгрына „Быў беларускім дзеячам" у кнізе „Зь беластоцкай зямлі“32.
31 Slovansky pfehled. № XXVIII. 1936. S. 66. Гл. таксама: Чмарава, М. Шляхі ўзаемнагапазнаньня: беларуская літаратураўЧэхаславакіі... С. 98—99; Co cist z literatur slovanskych poslednich let? Praha: Nakl. Fr. Вогоуў, 1935. S. 93—100.
32 Чыгрын, C. Быў беларускім дзеячам. Пятро Ластаўка // Зь беластоцкай зямлі. Беласток: Ніва, 2008. С. 178.
Там мы даведваемся, што Ластаўка зь юначых гадоў цікавіўся беларушчынай, быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, за сваю дзейнасьць арыштоўваўся палякамі. Пасьля службы ў польскім войску ў канцы 1920-х гг. пераехаў у Варшаву, дзе арганізаваў беларускае таварыства, сачыў за культурным жыцьцём (зьбіраў беларускія кнігі), сябраваў з паэтам і перакладнікам Гальляшом Леўчыкам (пра якога пазьней зьбіраўся пісаць успаміны, але ці напісаў — невядома). Зь ягонага артыкулу пра тагачасную беларускую літаратуру ў Польшчы вынікае, што й сам ён быў чынным літаратарам, крытыкам і пісьменьнікам — аўтарам апавяданьняў і нават рамана „У пагоні за будучыняй". Здаецца, што бальшыня ягонага даробку сёньня страчаная — а шкада, бо зроблены Ластаўкам крытычны агляд заходнебеларускай паэзіі выдае ў аўтару чулага крытыка, уважлівага чытача й апантанага беларускай справай чалавека.
Падсумоўваючы, выкажу перакананьне, што для гісторыкаў беларускай культуры праскі „Славянскі агляд“ можа быць досыць цікавай крыніцай, якая адлюстроўвае ня толькі надзеі, зацікаўленьні й заклапочанасьці беларускіх інтэлектуалаў у эміграцыі, зьвязаныя зь няпростым жыцьцём беларускага народу ў Савецкай Беларусі й па-за ейнымі тагачаснымі межамі, але й падае сьведчаньне пра тое, якою бачылася ў міжваенны пэрыяд беларуская палітычная ды культурная сытуацыя звонку, перадусім — для зацікаўленых назіральнікаў з дэмакратычнай Чэхаславаччыны.
Заўвага да перакладаў. Тагачасны чэскі фанэтычны перапіс беларускіх назоваў і прозьвішчаў, за выключэньнем некалькіх абдруковак, вельмі дакладны й зроблены (у адрозьненьне ад пазьнейшай практыкі) паводле тарашкевіцкага напісаньня, таму дазваляе амаль беспамылкова перадаць гучаньне беларускіх назваў, якія ў арыгінале месцамі дублююцца чэскім перакладам — яго мы празь непатрэбнасьць апускаем. Чэскія назвы, што пададзеныя ў арыгінале безь перакладу, наадварот, паўсюль перакладаем на беларускую. Радкі, цытаваныя ў арыгінале пабеларуску (як кірыліцай, так і лацінкай) бяз чэскага перакладу, вызначаем разрэджаным курсівам — за выключэньнем назоваў пэрыядычных выданьняў. Падчас перакладу мы імкнуліся захоўваць скароты, ужываныя ў арыгінальных тэкстах, што ў чэскай мове традыцыйна выкарыстоўваюцца нашмат больш шырока, чым у беларускай, а таксама, наколькі магчыма, арыгінальную графіку тэкстаў.
Францішак Грышкевіч
1929 (№ XXI)
Максім Багдановіч: Вянок. (Зборнік вершаў. Другое выданьне, папраўленае. Вілыія. 1927. С. VI. 120).
Гэтае другое віленскае выданьне — прымеркаванае да дзясятых угодкаў сьмерці таленавітага беларускага паэта-філёзафа Максіма Багдановіча33 — амаль нічым не адрозьніваецца ад першага выданьня з 1913 г. Напісанае ў падзагалоўку слова „папраўленае" тычыцца толькі „выпраўленьня" граматычных памылак і абдруковак, якіх у першым выданьні быў цэлы шэраг. Але і гэтае выданьне іх, на жаль, не пазбаўленае. У шасьцістаронкавай прадмове А. Навіны (літаратурны псэўданім А. Луцкевіча) няма амаль нічога новага; аўтар пацьвердзіў толькі свае ранейшыя погляды на літаратурную творчасьць паэта, што адышоў у еечнасьць, заняўшы да яго стаўленьне ў духу l’artpour l’art3*. Кнігу аздабляюць фатаздымкі з апошніх гадоў аўтаравага жыцьця.