Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ІІЛВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 35
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 35
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Ціхан Чарнякевіч (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа
Выдаецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) да 24-га (1999) тому ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A. zapisybinim@gmail.com
© 2012 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A.
ЗЬМЕСТ

Ад рэдакцыі	6
Тэма нумару: літаратура
МаксШЧУР
Адзін лёс і „дзьве“ літаратуры (Міхась Кавыль)	8
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ
Вакол цьвёрдае формы (ліставаньне Антона
Адамовіча й Міхася Кавыля)	49
Будучыя кнігі
Тамаш ГРЫБ
Два артыкулы Падрыхтоўка да друку
Л. Юрэвіча	104
Архіваліі
Н. НЕДАСЕК [АнтонАДАМОВІЧ]
Палітыка правакацыі й разгону ў Крывіі (Беларусі) Падрыхтоўка да друку й камэнтары Ц. Чарнякевіча	181
ЮркаВІЦЬБІЧ
Цьвілікае шэранькі верабейчык Падрыхтоўка да друку й камэнтары
Ц. Чарнякевіча	194
Віктар ЖЫБУЛЬ
„I ўвесь падцягнуты і стройны...“: Уладзімер Сядура ў згадцы Зьмітра Віталіна ... 204
Антыбальшавіцкія паўстаньні: тэма, якая
не адпускала Падрыхтоўка да друку
Л. Юрэвіча	2і2
3 спадчыны Францішка Кушаля, вайскоўцы й мэмуарыста Падрыхтоўка да друку Л. Юрэвіча	  223
Ларыса ГЕНІЮШ
Лісты да Натальлі Арсеньневай
Падрыхтоўка да друку Н. Гардзіенкі .... 231
3
Алесь КАРПОВІЧ
Гісторыя музыкі Падрыхтоўка да друку
М. Чарнякевіч	240
ВасільБЫКАЎ
Лісты да Вітаўта й Зоры Кіпеляў
Падрыхтоўка да друку Ц. Чарнякевіча .. 255
Архівы
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ
Эпісталярны архіў Масея Сяднёва	258
Пераклады
Мікалай ГОГАЛЬ
Рэвізор (пераклад Антона Дцамовіча)
Падрыхтоўка да друку В. Кавалёвай ... 266
Бібліяграфіі
Норбэрт РАНДАЎ
Багдановіч па-нямецку (бібліяграфія) Падрыхтоўка да друку С. Шахоўскай і Н. Гардзіенкі	341
Максім Багдановіч на старонках газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус"
Падрыхтоўка да друкуЛ. Юрэвіча	352
Выданьні
ЛявонЮРЭВГЧ
„Шыпшына"	358
Музэй
ЭгадакумэнтыАнтонаАдамовіча	389
Фотаархіў Юркі Віцьбіча	397
Публікацыі
МаксШЧУР
Беларусь у праскім часопісе „Slovanskyprehled" (1925—1938)	401
ЮрыБАБІЧ
Калярыстычная лексыкаяк вобразны сродак умоветвораўНатальлі Арсеньневай	442
Arnold mcmillin
Bykau and Baradulin: A Creative Literary Friendship	471
Кніжная паліца
Вітаўт КІПЕЛЬ,
Натальля ГАРДЗІЕНКА, Яна СЛАВІНА	Кніжны агляд	488
Зьвесткі пра аўтараў	536
АД РЭДАКЦЫІ
Беларуская літаратура на эміграцыі стала бадай што першай тэмай, якой зацікавілася мэтраполія ў часе „адкрыцьця" для сябе прысугнасьці суайчыньнікаў на Захадзе. Публікацыяў на гэтую тэму багата, але дасёньня фэномэн літаратурнай творчасьці па-за бацькаўшчынай, літаратурны працэс і творцы на чужыне, а таксама іх сувязі зь Беларусьсю застаюцца дасьледаванымі даволі фрагмэнтарна. Многія эміграцыйныя літаратары пачыналі творчы шлях на радзіме, былі зьвязаныя з мэтрапольнай літаратурай, а ў іх архіўных зборах і творчасьці ёсьць шмат цікавага для беларускай культуры наогул.
Менавіта таму тэмай сёлетніх „Запісаў“ стала ўласна літаратура, ня толькі эміграцыйная, а беларуская цалкам. Тэксты літаратурнай тэматыкі публікуюцца ў розных разьдзелах нумару. Так, Макс Шчур і Ціхан Чарнякевіч у грунтоўных артыкулах з розных бакоў разглядаюць і рэпрэзэнтуюць творчасьць эміграцыйнага дзеяча Міхася Кавыля. Юрась Бабіч засяроджваецца на калярыстычнай лексыцы ў творах Натальлі Арсеньневай, Арнольд Макмілін вывучае літаратурныя дачыненьні Васіля Быкава й Рыгора Барадуліна.
Зьвязаныя зьлітаратурай і публікацыі архіваліяў, сяродякіх — тэксты Антона Адамовіча й Юркі Віцьбіча, прысьвечаныя зьнішчэньню пісьменьнікаў у міжваеннай Беларусі, датычны гэтай жа праблемы верш Зьмітра Віталіна ў публікацыі Віктара Жыбуля. Цікавыя таксама лісты Ларысы Геніюш да Натальлі Арсеньневай за 1944 г., якія прыадкрываюць нам асаблівасьці дачыненьняў дзьвюх паэтак, а таксама лісты Васіля Быкава да Зоры й Вітаўта Кіпеляў. Працягвае літаратурную тэму апісаньне Ціханам Чарнякевічам эпісталярнай спадчыны вядомага эміграцыйнага пісьменьніка Масея Сяднёва, частка архіву якога захоўваецца ў менскім БДАМЛіМе.
Асобна варта адзначыць публікацыю беларускага перакладу знакамітай камэдыі Мікалая Гогаля „Рэвізор". Пераклад бьгў зроблены Ан6
тонам Адамовічам яшчэ ў 1943 г., але дагэтуль не друкаваўся й захоўваўся ў рукапісе ў архіве БІНіМу. Падрыхтаваны да друку Віялетай Кавалёвай, гэты тэкст публікуецца ўпершыню.
У разьдзеле бібліяграфіяў — тэксты, таксама зьвязаныя зь беларускай літаратурай, а дакладней, адным зь яе клясыкаў Максімам Багдановічам, чый юбілей шырока адзначаўся сёлета. Своеасаблівым унёскам ва ўшанаваньне памяці паэта сталі бібліяграфія перакладаў ды прысьвечаных яму публікацыяў на нямецкай мове, зробленая беларусістам Норбэртам Рандавам, а таксама пералік прысьвечаных паэту тэкстаў на старонках эміграцыйных газэтаў „Бацькаўшчына” й „Беларус“, складзены Лявонам Юрэвічам. Апошняму належыць і публікацыя ў разьдзеле „Выданьні", датычная літаратурнага часопіса „Шыпшына“, што выходзіўу 1947—1950 гг. У тэксьце прадстаўленае калярэдакцыйнае ліставаньне ды пададзены зьмест усіх выдадзеных і апошняга нявыдадзенага нумару пэрыёдыка.
Літаратурная тэматыка вызначыла й зьмест разьдзелу „Музэй“. Тут публікуюцца здымкі з архіваў Антона Адамовіча ды Юркі Віцьбіча, што датычаць беларускіх пісьменьнікаў даваеннага часу. Праўда, некаторыя здымкі са згаданых збораў выкарыстаныя ў гэтым нумары і як ілюстрацыі ўнутры асобных тэкстаў.
Традыцыйна на старонках „Запісаў" публікуюцца тэксты, непасрэдна не зьвязаныя з тэмай нумару. Тут варта адзначыць своеасаблівы „праскі блёк“, які складае публіцыстыка Тамаша Грыба, што плянуецца ў будучыні для выданьня асобнай кнігаю, а таксама публікацыя Макса Шчура, прысьвечаная прысутнасьці беларусікі на старонках праскага часопіса „Slovansky prehlecT у 1925—1938 гг. Зь іншых пазыцыяў зьместу сёлетніх „Запісаў" варта адзначыць тэксты да гісторыі музыкі эміграцыйнага кампазытара й музыказнаўцы Алеся Карповіча, ліставаньне Юркі Віцьбіча адносна антыбальшавіцкіх паўстаньняў у Беларусі, а таксама дадаткі да ўспамінаў Франца Кушаля.
Надзвычай багатым атрымаўся сёлетні кніжны агляд, у якім згадваюцца больш за два дзясяткі выданьняў, зьвязаных з замежжам тэматыкай або паходжаньнем.
Сабраныя ў гэтым нумары „Запісаў“ публікацыі дэманструюць цікавыя падыходыў дасьледаваньні літаратуры, рэпрэзэнтуюць новыя, раней не друкаваныя крыніцы, даюць зацікаўленым і навукоўцам новыя карысныя зьвесткі (бібліяграфіі, апісаньні архіваў) для вывучэньня беларускай літаратуры.
Тэма нумару: літаратура
Макс Шчур
Прага
АДЗІН ЛЁС I „ДЗЬВЕ“ ЛІТАРАТУРЫ
і
Пісаць пра паэзію, бадай, найлягчэй тады, калі пішаш пра паэзію ўласную — аднак у прынцыпе сур’ёзна пісаць пра паэзію азначае пісаць не пра сябе і нават не пра абстрактныя хвалі, кірункі ці тэорыі (гэта ўжо „літаратуразнаўства" ў вузкім сэнсе слова), а пра асобна ўзятых паэтаў. Гэта зусім ня проста ўжо таму, што пытаньне густаў назаўжды застанецца ў сфэры суб’ектыўнага, і ўсеагульна прыдатных крытэраў для ўпадабаньня ці неўпадабаньня таго ці іншага аўтара можа ў прынцыпе не існаваць; да таго ж, калі паэт для цябе асабліва дарагі (а на іншых у прынцыпе ня варта марнаваць часу), то боязь быць незразуметым яшчэ болыпая: не зразумеўшы цябе, могуць не зразумець і яго... Але я наважуся пераадолець гэтую боязь дзеля таго, каб падзяліцца з чытачом сваёй любоўю да твораў аднаго з найвыбітнейшых, як на маю думку, прадстаўнікоў беларускай паэзіі мінулага стагодзьдзя — Міхася Кавыля (нар. 1915).
У паэзіі наогул няшмат аўтараў, любоў зь якімі ўзьнікала ў мяне зь першага погляду, да таго ж мімалётнага: у выпадку Міхася Кавыля гэты мой погляд быў адрасаваны вершу „Ідзі, ідзі“ ў анталёгіі эмігранцкай паэзіі „Туга па Радзіме", якая выйшла ў 1992 г. у Менску. Адчуваньне было незабыўным: нягледзячы на тое, што ў Кавыля ёсьць і лепшыя вершы, я адразу адчуў у ім почырк паэтычна роднага па крыві, то бок паводле спосабу мысьленьня, аўтара. Аказалася, што ў беларускай літаратуры існуе ня проста паэт, які мне даспадобы (такіх ня так ужо й мала), а асабіста блізкі мне паэт. Думаю, іншым літаратарам гэтага адчуваньня тлумачыць ня трэба: яно параўнальнае з радасьцю... не, не адшукаць далёкага сваяка, а сустрэцьу шумным, нязмоўчным натоўпе галасістых чужых людзей, насельнікаў малавядомага яшчэ гораду, найлепшага сябра, шэпт якога чуваць гучней за крыкі астатніх — зьява
Міхась Кавыль
настолькі рэдкая, што здаецца звышнатуральнай, нібы запазычанай з сну. Блізкасьць паэтычная — гэта яшчэ й такая „белая", радасная зайздрасьць: ня проста канстатацыяДя такмагу", дарэчная ў дачыненьні да ўсіх паэтаў-аднадумцаў, а хутчэй — „і я б такхацеў“...
Невыпадкова, што згаданы верш — першы з (ці адзін зь першых) напісаных Кавылём за мяжой: не за мяжой Беларусі (бо пісаў ён і ў высылцы на Далёкім Усходзе), а менавіта на Захадзе, у Эўропе. Пад ім стаіць дата, „1944—1952“: менавіта на гэтыя гады, калі меркаваць паводле храналёгіі твораў, прыпадае фармаваньне адметнага лірычнага голасу Міхася Кавыля як паэта ў маім разуменьні „замежнага“ — „несавецкага" (гэта значыць ня школьнага, не праграмнага, не патэтычназануднага) ня толькі паводле месца знаходжаньня, тэматыкі ці ідэалёгіі, але й паводле самой апрычонай, адметнай інтанацыі ягонай паэзіі. To бок „Ідзі, ідзі“ як паводле акалічнасьцяў, так паводле духу — першы сапраўды „эўрапейскі" веріп паэта, а таксама адзін зь першых „эўрапейскіх" вершаў у беларускай літаратуры, зь якімі я ў свой час пазнаёміўся — і дасёньня гэтаму ўдзячны.
2
Раней я меў схільнасьць супрацьпастаўляць паэзію эміграцыі й паэзію мэтраполіі паводле далёка не літаратурнага крытэру: „свабодная“/„паднявольная“. Спачатку першая здавалася мне цікавейшай і ,лепшай“, потым — больш аўтэнтычнай і больш блізкай да клясычных адраджэнскіх вытокаў, пазьней — больш ідэалягічна „слушнай" і паграмадзянску „мужнай“, яшчэ пазьней — папросту іншай, — і вось цяпер я, пасьля няўдалых спробаў даказаць самому сабе перавагі эмігранцкай беларускай паэзіі над айчыннай, прыходжу да высновы, што апрача геаграфічнага крытэру ніякіх асаблівых „лёсавызначальных" адрозьненьняў, пагатоў довадаў на карысьць „якаснай перавагі" аднаго крыла беларускай паэзіі мінулага стагодзьдзя над другім мы папросту ня знойдзем. Ідэалягічны фактар для мяне асабіста страціў вызначальнасьць, калі я пераканаўся, што палітычна афарбаваныя вершы на 7 абодвух бакох ёсьць аднолькава слабымі (хаця не абавязкова няшчырымі) — яны як быццам кампэнсацыйна анулююць адны адных, гэтаксама як і завочныя ідэалягічныя палемікі часу „халоднай вайны“, узаемныя абвінавачаньні, эпіграмы... I там, і там беларусы змагаліся адны з аднымі не на перадавой, а ў глыбокім тыле, як быццам „панарошку“, — і з аднолькавай палымянасьцю, хай сабе не пад прымусам, пісалі тое, што ад іх чакалася. I там, і там у якасьці цэнзара выступала, бадай, сама гісторыя, сама „халодная вайна". Пры гэтым рамантычны нацыяналізм і ня менш рамантычны (прынамсі, у 1960-х; а ў гады вайны — ня менш патрыятычны) камунізм былі ідэалёгіямі, аднолькава далёкімі ад маіх уласных палітычных поглядаў — іхная актуальнасьць, як мне здаецца, для сёньняшніх творцаў роўнавялікая, то бок роўнамалая. Да таго ж я не настолькі добра ведаю тагачасны літаратурны працэс на Захадзе, каб з пэўнасьцю сьцьвярджаць, што быць „беларусам-антысаветчыкам" у эміграцыі ў тыя часы было чымсьці болып пачэсным, чым быць „саветчыкам" — былі й сярод апошніх сумленныя людзі, якія пасвойму супрацьстаялі русыфікацыі й г. д. Працэнт таленавітых аўтараў і там, і там прыблізна аднолькавы. Апрача таго, маё ранейшае спачуваньне да эмігрантаў грунтавалася ў тым ліку на тым, што яны былі ў больш нявыгадных матэрыяльных умовах у параўнаньні з падсавецкімі літаратарамі, якія за дзяржаўныя грошы рэгулярна выдаваліся шматтысячнымі тыражамі й такім чынам жылі ў пацёмкінскай вёсцы штучна ўтрымліванага літпрацэсу — але цяпер такое становішча мне зусім не здаецца выгадай (магчыма, лепей выдаць за жыцьцё адну выніковую кнігу, як той жа Міхась Кавыль, чым штампаваць з году ў год аднаю