Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

мовіць, між аб’ектам і суб’ектам, што пераплаўляецца ваўзаемную гарманічную адпаведнасьць зьместу й формы (ці, наадварот, паходзіць з гэтае ўпершыню дасягнутае адпаведнасьці).
I ўсё-ткі карані гэтага верша, паводле пазьнейшага сьведчаньня паэта, — недзе там, дзе й карані нашмат меней спакойнага й па-юначы неўраўнаважанага верша „3 прастораў". У паэме „Непакорныя“ праз шмат гадоў Кавыль напіша:
У вольны час ад працы хатняй сьпяшаўАлесь у пушчу вершаў. А там „Пялёсткі“, „Біта“, „Крэдо" і „Дзіва“, „Раніца рыкае“...
Якая сьвежасьць. Колькі ведаў. Мэтафар вычурнасьць якая. Нібы цымбалаў, рыфмаў граньне, суквецьці вобразаў цудоўных... (1982)
Тут паэт зноў аддае даніну ўплывам сваёй маладосьці — аўтарам пералічаных кніг Маракову, Пушчу, Дубоўку, Чарнушэвічу — і ўпершыню прызнаецца, чым яны, уласна, яго захаплялі: вобразамі, мэтафарамі, „граньнем рыфмаў“. Чаму ж тады, каб наблізіцца да гэтых„суквецьцяў", да гэтай „вычурчасьці мэтафараў“, яму спатрэбілася столькі гадоў? Рэч у тым, што позьняя паэма „Непакорныя" ёсьць настолькі ж аўтабіяграфічнай, наколькі шмат у чым анахранічнай — як і кожны ўспамін, яна ўпрыгожвае й падфарбоўвае сапраўднасьць. Насамрэч паэт дайшоў да сутнасьці паэтычнай магіі сваіх папярэднікаў не адразу, не ў 15-17 гадоў, а нашмат пазьней, пасьля таго, як сам для сябе „пераадкрыў" ці „перавынайшаў“ іхнае мастацтва — каб у нечым іх нават пераўзысьці. На маю думку, першым сьведчаньнем гэтага пераадкрыцьця й зьяўляецца верш „Ідзі, ідзі“.
Чаму адбываецца гэты „цуд“? Я ўжо фактычна прапанаваў сваё ўласнае, спэкуляцыйнае тлумачэньне: мне здаецца, што менавіта ў той момант паэт урэшце застаецца АДЗІН — але ня ў карцары, сам-насам з сваім горам і нярадаснымі ўспамінамі, а сам-насам зь сьветам і яго хараством — не з сабою, а зь „ІНШЫМ“. Гэта тая падставовая, так бы мовіць, ня толькі фізычная, але й мэтафізычная адзінота, якая ёсьць перадумовай узьнікненьня сапраўднай паэзіі. Яна й ёсьць сапраўднай мэтаю тых „уцёкаў“ углыб сябе, якія паэт зьдзяйсьняе на працягу ўсяго папярэдняга жыцьця.
РЕГЕМЗБУРГ 1947
Вокладка зборніка „Ростань” (Рэгенсбург, 1947)
Яшчэ адным важным фактарам мне здаецца тое, што сама рэчаіснасьць, твар да твару зь якой апынаецца аўтар, — новая, іншая, і праз гэта „магічная". Гэта не азначае, што яна ёсьць такой ужо радаснай: часьцяком свае найлепшыя вершы Кавыль стварае ў вельмі, мякка кажучы, „нерамантычных" абставінах. Але галоўнае, што абставіны тыя — не падобныя да ранейшых айчынных краявідаў (у тым ліку й духовых), ужо „зрыфмаваных“ і сэміятызаваных ягонымі папярэднікамі.
У1944—1947 гг., да выданьня сваёй першай кнігі „Ростань", паэт працуе на авіязаводзе ў Цытаў, пасьля — у Турынгіі, у 1945 г. трапляе ў лягер для перамешчаных асобаў, і ўрэшце — у Бэльгію, на працу ў вугальнай шахце. „У гэтым няпэўным і невыразным часе апанавала мяне туга й роспач. Сябра мой Іван Кір’янаў7, якому я прысьвяціў першы свой зборнічак вершаў „Ростань“, пакончыў самагубствам у Рэгензбургу. Я пастанавіў шукаць ратунку ў працы... Прамучыўся ў
7 Маецца на ўвазе Іван Кір’янаў, рэжысэр групы „Жыве Беларусь” у Нямеччыне. Прычынаю ягонага самагубства было тое, што пры канцы Другой сусьветнай вайны яны з жонкай згубілі сваіх дваіх дзяцей і не змаглі іх знайсьці. — Рэд.
шахтах у Ля-Лювэры шэсьць месяцаў, дзе страціў на левай руцэ палец“я. Такія вось „рамантычныя“ абставіны, у якіх ствараюцца вершы кшталту гэтага:
Наліліся сокам сонца зоры.
Маўкліня. Ня шэпчуць чараты.
Туманоў блакітныя уборы паразьвешваў вецер на кусты.
За сялом зялёныя дубровы шэры падпярэзваюць хвартух. Малаком цяжарныя каровы праганяе выганам пастух.
Парасьселася ў гальлі на веча вараньнё у чорных лахманах. На спатканьне з ноччу выйшаў вечар, малады замроены манах. („Вечар“, 1945)
Як відаць зь іншага верша, „Падзямельная песьня“, супакой і натхненьне можна знайсьці й пад зямлёю, пагатоў калі яго няма на зямлі:
На зямлі мне і душна, і цесна; пад зямлёю душней, ды прасторней. Падзямельная ціхая песьня супакоем мне сэрца агорне.
Лямпы-зьнічкі, падземныя зоры ў сутарэньні пабліскваюць здрадна.
Далямітныя рушацца горы, мне насустрач ідзе непрагляднасьць.
He праспэкты суворыя штрэкі, не на йгрышча іду я у ручу — нада мною азёры і рэкі, падамною агонь неўміручы... (1947)
Тым ня менш, да часу такія ўдалыя знаходкі застаюцца ў Кавыля выключэньнямі („Вясёлка", „Нам сэрца асьвяжае подых новы“, „Турынгія — царыца!“): паралельна зь вершамі новага, „вобразнага“ стылю ў
8	Кавыль, Міхась. Мой шлях // Кавыль, Міхась. Міжагнёўе... С. XIV.
1940-х гг. ім надалей пішуцца вершы „старога ўзору“, дыктаваныя збольшага пачуцьцём настальгіі па бацькаўшчыне („Беларусь", „Прароцтва“, „На новы год“). Балыпыня раньняй „песенна-народнай“, а таксама любоўнай (хацелася б сказаць інтымнай, але акурат праўдзівай інтымнасьці там, здаецца, і не стае, яна зьявіцца пазьней) лірыкі паэта лёгка пазнаецца паводле адной, з майго гледзішча, фармальнай заганы, якая, відаць, мела быць прыёмам, а стала ці ня вымушаным выйсьцем: паводле паўтору напрыканцы верша яго першай страфы, радзей — першых двух радкоў. За рэдкімі выключэньнямі гэтыя вершы належаць у Кавыля да найслабейшых; яны пераважна і складаюць першую кніжку паэта, „Ростань", выдадзеную ў 1947 г. у Рэгенсбургу, куды ён уключае й паэму „Пад небам Случчыны каханай", найлепшыя вершы 1930-х гг. ды некаторыя з найноўшых — пераважна з грамадзкай тэматыкай. Пільнай увагі зь іх заслугоўваюць „лягерны" верш-успамін „Іграе Жорж“, іранічнае прысьвячэньне „Музе“, а таксама — верш „Вэнэра“, якому ўласьцівая тая ж ёмістасьць вобразу, што й пазьнейшым творам Кавыля:
...Забытая, дзе сьліўні і вужы, аплёвана, разьбітая на сьметніку ляжы...
У садзе каля явару — крапіва і трава...
Зіхціць з крапівы мармурам багіня хараства... (1945)
Рэшту сваіх „новых" вершаў паэт уключыць толькі ў наступную кнігу — „Пад зорамі белымі" (Нью-Ёрк, 1954)Адразу зьвярну ўвагу на тое, што вялікая частка й пазьнейшых аўтаравых чыста лірычных кампазыцый у зборнікі 1940—1960-х гг. не ўвайшла, ці ўвайшла не адразу, са спазьненьнем — перавага заўжды аддавалася вершам „сьвядомым", патрыятычным, „народным“... Ці гэта сам паэт быў настолькі няўпэўнены ў якасьці сваёй лірыкі, што лічыў яе нявартай публікацыі, ці гэта палітычныя й жыцьцёвыя абставіны прымушалі яго сьпяваць на часам досыць аднастайнай настальгічна-грамадзкай струне? Варта было б спраўдзіць у яго самога. Магчыма, свой уплыў меў той факт, што ў 1948 г. ён „перабраўся ў беларускі лягер Бакнанг. Тут крыху прыйшоў да сябе. Рэдагаваў газэту „Беларускае слова“, а пасьля „Беларускую
трыбуну“, аж пакуль нябожчык протапрэсьвітпэр МіколаЛапіцкі не нагаварыў мяне ехаць у Амэрыку. Прызнацца, неяк не хацелася мне ехаць так далёка... Але ўсёжпаслухаў а. Лапіцкага..."4.
У1949 г. у Кавылі, здаецца, яшчэ на нейкі момант абуджаецца Язэп Маёвы, ці хутчэй Маякоўскі (толькі, так бы мовіць, са знакам „плюс“, несавецкі — гл. верш ,,Паэту“) — я маю на ўвазе пачатак працы над прысьвечанай акупацыі й вайне паэмай „Міжагнёўе", якая ёсьць у яго хаця й наймацнейшай, ды, так бы мовіць, не зусім „ягонай“ — аднак тая будзе скончаная толькі ў 1961 г. ужо ў Новым сьвеце.
6
Амэрыка, ліая другая Случчына...
„Дзякую, Амэрыка“, 1951
Амаль 90 працэнтаў маіх твораў напісаныя ў Амэрыцы".
„Мой шлях“
Спадзяюся, сам Міхась Кавыль пагадзіўся б з тым, што канчатковым прабуджэньнем (ці ўсьведамленьнем) свайго таленту ён абавязаны дзьвюм стыхіям: Атлянтычнаму акіяну й Нью-Ёрку. Пісаць пра гэты пэрыяд ягонай творчасьці надзвычай лёгка, бо Кавылёвы вершы таго часу камэнтароў і не патрабуюць — таму пагатоў была б шкада ўстрымацца тут ад іх цытаваньня.
Вецер-смык на струнах-тросах грае дзікія факстроты, як дазоры, альбатросы, нібы здані, шчоглы-гроты. [...]
Паўтарацьмеш безупынна, як вар’ят той загайданы — ўсе пяскі зьбяру з пустыняў і засыплю акіяны... („У акіяне", 1950)“
Ботам каменным упёрся ў воду, у зямлю другім, стаіць і марыць, голаў узьняўшы за хмары, места нягодаў, места прыгодаў.
9	Кавыль, Міхась. Мой шлях // Кавыль, Міхась. Міжагнёўе... С. XV. ‘° Верш насамрэч напісаны ў часе падарожжа.
Прыстань вятроў, акіяну хваляў, сымфонія фарбаў, бэтону, сталі... Горад мільённагаловы, мільённавокі грудзі падставіў вятром шырокім. („Нью-Ёрк“, 1950)
3 фармальнага гледзішча да найбольш экспэрымэнтальных належыць верш „Трымайся, Марыя“, напісаны ў ,дыялягічнай“ форме, хаця й ня новай (уласна, яшчэ сярэднявечнай), але ў Кавыля — нетыпова й шызафрэнічна „разарванай", што толькі падкрэсьлівае адлегласьць паміж дзьвюма паралельнымі рэальнасьцямі, новай — і тамтэйшай, айчыннай:
Кіпіць акіян.
Па-над Случчу агні маякоў рэхчуць коні.
Пагасьлі ў тумане, над кручай каб зноў загарэцца. Сасоньнік.
У тросах стальных калягаю
вятры заблудзілі... (1950)
Сярод вершаў, напісаных Кавылём у Амэрыцы, пад „зорамі белымі“ амэрыканскага сьцягу, ладная частка прысьвечаная самой Амэрыцы — ня толькі яе прьгродзе й людзям, але й краіне як такой: гэта той амэрыканскі патрыятызм, які вельмі лёгка зблытаць з „антысаветызмам“, але падмурак ягоны — не ў антысаветызьме, а перадусім ва ўдзячнасьці той краіне, дзе ён урэшце знайшоў спакой і свабоду — дзьве перадумовы пісьма.
Помнікі. Крыжы. Магільныя пліты.
Iмы, жывыя, на цьвінтары.
Сьцюжы зацерлі імёны забітых, і дух вітае ціха ўгары.
Дрэвы шумяць аб бясьсьмерці, вяліччы.
Iмне за іміяк паўтарыць?
Жбан уздымае Молі Пічэр
вышэй вяршалін — піце, вятры!.. („Молі Пічэр“, 1952)
Расчасаўшы белыя грывы
з абрыву стрымгалоў
як самазабойцы
кідаюцца белапенныя
глыбы
вады....
Дым,
дыямэнтавы дым
уздымаецца ў неба хмарай, Каб упасьці назад
Ніягарай... („Ніягара")
Аднак Кавыль Амэрыку, трэба сказаць, не ідэалізуе: зважае ён і на сацыяльную несправядлівасьць, і на залішнюю „мэханізаванасьць" капіталістычнага сьвету:
Нібы цясьніны гор — вуліцы.
Дамы — вылуджаныя ветрам скалы. Бакаміразмаляванымі туляцца, у хмары лезуць —месца мала.[...]
Неба шрубуюць верталёты...
Хоць бы другая плянэта упала, — будуць кідацца самазабойцы ў пралёты: на зямлі месца мала. („Месца мала“, 1952)
Што пудзіла на агародзе, заіймальцаваны, капялюх падмасьціўшы пад галаву, сьпіць на ходніках каля рэстарану, ногі, рукі раскінуў, бы павук.