Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

1 сьнежня 2010 г. Міхасю Кавылю споўнілася 95 гадоў. Ніякіх асаблівых „урачыстасьцяў" з нагоды гэтае даты мною не было зарэгістравана. На адным гістарычным сайце ў календары падзеяў 2010 г. (аўтар — нехта Сымон Барыс) пазначана, што нарадзіўся паэт 1 лістапада, і што споўнілася яму 105 гадоў — дай бог яму столькі ў сапраўднасьці! — але як бы аўтар ужо настолькі аўтаматычна лічыцца „належным гісторыі",
12	Юрэвіч, Лявон. Літаратурны рух на эміграцыі. Мінск, 2002. С. 95.
што лянота нават як сьлед падлічыць ягоны ўзрост... Насамрэч, наколькі мне вядома, стары паэт дажывае век у адлюдненасьці, амаль сьляпы, пазьбягаючы сацыяльных кантактаў. Тым часам з „народнымі паэтамі" наша „незалежнае грамадзтва" носіцца, як зь пісанай торбай; з іншага боку, іоо-гадовы юбілей іншай пакутніцы ГУЛАГу, Ларысы Геніюш, досыць шырока адзначаўся ў Беларусі і ў Чэхіі... У гэтым кантэксьце лічу вельмі своечасовым і патрэбным перавыдаць найкаштоўнейшыя вершы (а мажліва, і прозу, у тым ліку раман „3 агню ды ў полымя“) Міхася Кавыля — найлепш, вядома, на радзіме, — з удакладненьнямі ў правапісе (у выданьні 1990 г. процьма абдруковак; чаго вартая толькі памылка ў першай фразе аповеду „Разводзьдзе»: „Загасьціла ў госьці сонца“ — замест„зачасьціла“), з пашыраным біяграфічным і бібліяграфічным, а таксама крытычным інструмэнтарам, прычым — не чакаючы ягонага іоо-гадовага юбілею, а як мага хутчэй: няхай прынамсі нехта з паэтаў эміграцыі дажыве да заслужанага, хай сабе й запозьненага „прызнаньня". Вельмі хацелася б верыць, што такая кніга мела б шанец стаць у Беларусі кнігай году.
Храналёгія асобных вершаў Міхася Кавыля
1930-я гг.
„Расьцьвітуць сады“ (1931, „Маладняк", пад псэўданімам Язэп
Маёвы)
„3 прастораў" (1932, „Пад зорамі белымі“, с. 39)
„Абэль“ (1933, Менская турма, „Ростань", с. 11)
„Адзін, адзін“ (1933, „Ростань“, с. іо)
„Не кувай“ (1933, „Ростань", с. іо)
„Помніш, мама?“ (1934, „Ростань“, с. 12)
„Поле, поле...“ (1938?, „Ростань", с. 5)
1940-я гг.
Зборнік „Ростань“ (Рэгенсбург, 1947)
„Франтавое“ (1942?, найп. 1954, „Пад зорамі белымі", с. 35)
„Новы год“ (1943, „Міжагнёўе", с. 182)
„За вастрожнай сьцяной“ (1943, „Ростань", с. 13)
„У вір галавою" (Менск, 1944, „Ростань", с. 17)
„Ідзі, ідзі“ (1944—1952, „Пад зорамі белымі“, с. 34)
„Вечар“ („Наліліся сокам сонца зоры“, 1945, „Міжагнёўе", с. 183) „Вэнэра“ GУсадзе каля явару“, 1945, „Ростань", с. 6)
„Беларусь“ (1945, „Пад зорамі белымі", с. 28)
„Турынгія — царыца!“ (1946, „Ростань", с. 14)
„Вясёлка“ („Грукацелі грымоты грозна“, 1947, „Міжагнёўе“, с. 186)
„Іграе Жорж...“ („Царыца мараў", 1947, „Ростань“, с. 16)
„Нам сэрца асьвяжае подых новы...“ (1947, „Пад зорамі белымі“, с. 47)
„Прароцтва“ ^маю надзею імрою...“, 1947, „Міжагнёўе“, с. 187) „Музе“ (1947, „Міжагнёўе“, с. 185)
„Падзямельная песьня“ (1947, „Пад зорамі белымі“, с. 30) „На новы год“ (санэт, 1947, „Пад зорамі белымі", с. 32) „Міжагнёўе“, (паэма, 1949—1961, „Міжагнёўе“, с. 123)
„Пацалункі“ („Біруза над садамі белымі...“, 1949, „Пад зорамі белымі“, с. 40)
1950-я гг.
Зборнік „Пад зорамі белымі“ (Нью-Ёрк, 1954)
Зборнік „Першая рана“ (Манчэстэр, i960) „У акіяне“ (1950, „Пад зорамі белымі", с. 47) „Прыстань“ (1950, „Пад зорамі белымі“, с. 48) „Нью-Ёрк“ (1950, „Пад зорамі белымі“, с. 48) „Мая малітва“ (1950, „Пад зорамі белымі“, с. 29) „Трымайся, Марыя“ („Кіпіць акіян...“, 1950, „Пад зорамі белымі“, с. 43)
„Дзякую, Амэрыка“ (1951, „Міжагнёўе", с. 189)
„Бом“ (каля 1952?, „Міжагнёўе“, с. 167)
„Гайвэі“ (1952, „Міжагнёўе", с. 167)
„Месца мала“ (1952, „Пад зорамі белымі“, с. 48)
„Паэту“ („Годзе выседжваць слоў кураняты...“, 1952, „Міжагнёўе“, с. 173)
„Паэзія — не табака, малакроўным нюхаць...“ (найп. 1954, „Пад зорамі белымі“, с. 28)
„Моллі Пічэр“ (1952, „Міжагнёўе“, с. 190)
„Просьба“ („Каля Слуцку ёсьць адно сяло...“, 1952, „Пад зорамі белымі“, с. зз)
„Закаханы я ў сонныя сіні...“ (1953, „Пад зорамі белымі“, с. 30) „I мяне ў шчасьця кнігу...“ („Дзякуй, слаўны Амэрыга", 1953, „Першая рана“, с. 64)
„Нож“ (1953, „Пад зорамі белымі“, с. 50)
„Ніягара“ (1953?, „Міжагнёўе“, с. 157)
„Байдаркі і яхты... Бурлівыя хвалі...“ (1953, „Пад зорамі белымі“, с. 37)
„Хоць лістам зеляніцца“ (1953, „Пад зорамі белымі", с. 37) „Баляда аб Тані“ (найп. 1954, „Пад зорамі белымі“, с. 53) „Дзень замкнуў залатую браму...“ (1954, „Першая рана“, с. 59) „Хутчэй, хутчэй, сымфонія грымотаў...“ (найп. 1954, „Пад зорамі белымі", с. 49)
„Скарпіён“ (найп. 1954, „Пад зорамі белымі“, с. 38)
„Жыцьцё“ („Люблю жыцьцё. I радасьць, і туга...“, санэт, 1955, „Цяжкія думы“, с. 81)
„Крытыку“ (санэт, 1955, „Першая рана“, с. 66)
„Маўкліня" (1955, „Першая рана“, с. 6о)
„Першая рана“ (паэма, 1955, „Першая рана“, с. 71) „Вугорцам“, (санэт, 1957, „Цяжкія думы“, с. 86) „Мярэжа“ (санэт нумар 2,1957, „Цяжкія думы“, с. 87) „Прайшоў гульлівы лівень...“ (1957, „Міжагнёўе", с. 192) „Смага“ (1957, „Першая рана“, с. 59)
„Я душу невыгойна параніў" (1958, „Першая рана“, с. 58)
„У садзе, у зялёным гальлі..." (1959, „Міжагнёўе", с. 166)
„Варожыць ноч, смуглявая цыганка..." (1959, „Першая рана“, с. 69)
„Вясна“ („Сарамліва і нясьмела", 1959, „Міжагнёўе", с. 176) „Вясну пазносілі пчолы ў вульлі“ (санэт, 1959, „Цяжкія думы“, с. 81)
„Усе, як людзі: сьпяць, нахлыне змрок...“ (санэт, 1959, „Цяжкія думы“, с. 84)
„Над Гудзонам“ (найп. i960, „Першая рана“, с. 63)
„Шукачы блакітных пэрлаў...“ (найп. i960, „Першая рана“, с. 65)
„Ня стыгне войная адвага...“ (найп. i960, „Першая рана“, с. 70)
„Шчэ ня хутка крылом залапоча...“ (найп. i960, „Першая рана“, с. 6о)
1960-ягг.
Зборнік санэтаў „Цяжкія думы“ (Саўт-Рывэр, 1961) „Правакатарам11 (i960, „Міжагнёўе", с. 116) „Помнік“ (?,„Міжагнёўе“, с. 112)
„Вясна... Ажураўлі, напэўна...“ (1961, „Міжагнёўе", с. 166) „Не заўважыць у прыцем...“ (1961, „Міжагнёўе", С. 180) „Жуюць шасьцерні цішу...“ (1961, „Міжагнёўе“, с. 141) „Зоркі смутнай, самотнай сьляза...“ (1961, „Міжагнёўе", с. 193) „Маладому паэту“ С,Ты бачыў, яклезуць альпіністы на скалы?“, 1961, „Міжагнёўе", с. 172)
„Усеваладу Краўчанку" (1961, „Міжагнёўе", с. іоб)
„Яшчэ сьнягоў ня выкіпела пена...“ (1963, „Міжагнёўе", с. 169)
„Бязвусыя гады“ (1963, „Міжагнёўе", с. 142)
„Пагоня“ (1963, „Міжагнёўе“, с. 194)
„Праца“ (санэт, 1963, „Міжагнёўе", с. 146)
„Салаўі“ СДны старата кроплі сокца...“, 1963, „Міжагнёўе", с. 142) „Жаваранак" (1964, „Міжагнёўе”, с. 179)
„Галяктыкаў голас касьмічны...“ (1966, „Міжагнёўе", с. 164) „Лета“ (^янотна хмараю мурзатай...“, 1966, „Міжагнёўе", с. 140) „Прытокаю Случы“ (1966, „Міжагнёўе", с. 139)
„Індзейскае лета“ (1968, „Міжагнёўе", с. 177)
„Ліст маме“ (1968, „Міжагнёўе“, с. 196)
„Сястры“ (1969, „Міжагнёўе", с. 138)
1970-ягг.
„Ідуць дзяўчаты...“ (1970, „Міжагнёўе", с. 145)
„Ад імя свайго двара“ (1970, „Міжагнёўе", с. 201)
„Разьвітальнае“ (Ул. Клішэвічу, 1970, „Міжагнёўе", с. 200)
„Вэнэра“ („Стаю адзін у трапяткой	1972, „Міжагнё-
ўе“, с. 179)
„Сылюэты" (1972, „Міжагнёўе", с. 202)
„Летні вечар“ („Гамылетняга вечару дзіўныя...", 1973, „Міжагнёўе“, с. 177)
„Першы сьнег“ (1973, „Міжагнёўе", с. 150)
„Зіма“ (1974, „Міжагнёўе", с. 205)
„Сон“ (1974, „Міжагнёўе“, с. 206)
„Усё пакіну“ (1974, „Міжагнёўе", с. 137)
1980-я гг.
„Непакорныя“ (паэма, 1982, „Міжагнёўе", с. 217)
„Мой прарок" („Дні, як сьцёртыя цэнты звоняць...“, 1983, „Міжагнёўе“, с. 208)
1990-я гг.
Зборнік „Міжагнёўе“ (Нью-Ёрк, 1990)
„Настальгія“ (1990, „Міжагнёўе“, с. 210)
Тэма нумару: літаратура
Ціхан Чарнякевіч
Менск
ВАКОЛ ЦЬВЁРДАЕ ФОРМЫ
(ліставаньне Антона Адамовіча й Міхася Кавыля)
Усяго таго, што вядома пра Антона Адамовіча (1909—1998), цалкам дастаткова, каб зразумець асноўныя вэктары ягоных зацікаўленасьцяў. Фундамэнтальныя зборы выбранага („Творы“ й ,Да гісторыі беларускае літаратуры“)1, публікацыі не друкаваных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны даюць магчымасьць разгледзець здаўна шанаваную літаратуразнаўцамі „эвалюцыю“ знанага дасьледніка. Разам з тым, гартаючы гэтыя выданьні, штораз пераконваесься, што „эвалюцыі" як такой у Адамовіча не было, а былі сфармаваныя й засвоеныя ў юнацтве прынцыпы, якіх ён прытрымліваўся ўсё астатняе жыцьцё, пастаянна вяртаючыся ды апэлюючы да тых часоў, калі яны, гэтыя прынцыпы, уласна й фармаваліся.
Зусім зразумела, што часамі гэтымі зьяўляюцца 1920-я гг.: вучоба ў Белпэдтэхнікуме імя Ў. Ігнатоўскага, Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне Пэдфаку), у літаратурным згуртаваньні „Узвышша". Калі гаварыць пра характар дачыненьняў навучэнца з
Антон Адамовіч. 1920-я гг.	вышэйпададзенымі трыма інстытуцы-
1 Адамовіч, Антон. Творы. Нью-Ёрк, 2003. — XXXIV+764 с.; Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск, 2005. — 1464 с.
ямі, то ў Белпэдтэхнікуме ён вучыўся нацыянальнай самасьвядомасьці, ва „УзвышшьГ адчуў сябе суб’ектам літаратурнага працэсу, а ў БДУ спазнаваў мэтадалягічныя асновы дасьледаваньня мастацкага твора. Дакладней, праўда, гаварыць пра тое, што на Адамовіча як на аб’ект былі скіраваныя ўсе гэтыя тры полі прыцягненьня. Нават яшчэ не навучаючыся ў БДУ, ён ведаў і аналізаваў працы новага беларускага літаратуразнаўства — кнігі Івана Замоціна, Аляксандра Вазьнясенскага, Аўгена Барычэўскага, Аляксандра Яўлахава. Пазьней, на эміграцыі, ён яшчэ й яшчэ раз будзе вяртацца да схемаў і мэтадаў, выкладзеных у працах гэтых вучоных. Сам патас 1920-х стымуляваў цікавасьць да тэарэтычных штудыяў, а знаўцаў літаратуры — найперш да спрэчак у галіне формы й тэхнікі вершаваньня.
Пачатак увагі да формы, несумненна, сыходзіць у 1910-я гг. Мэтадалёгія рускай акадэмічнай школы XIX ст. шмат у чым не задавальняла патрэбы літаратурнай навукі мяжы стагоддзяў. Аўтарытэтнымі былі канцэпцыі сымбалістаў (Вячаслава Іванава, Андрэя Белага, Валерыя Брусава), якія пераводзілі вывучэньне літаратурнага твора ў іншы плян — з аднаго боку, яны разглядалі творчасьць у адпаведнасьці з пэўнымі філязофскімі катэгорыямі, з другога боку — выяўлялі ўласна мастацкую спэцыфіку творчасьці таго ці іншага пісьменьніка. У выніку пачалося пераасэнсаваньне клясыкі, вызваленьне яе ад навуковых стэрэатыпаў, замацаваных крытыкамі й літаратуразнаўцамі XIX ст. Фармальны мэтад паўстаў як супрацьстаяньне й „старой" акадэмічнай навуцы (найперш псыхалягічнаму кірунку вучняў Аляксандра Патабні), і філязофскаму імпрэсіянізму тэарэтыкаў-сымбалістаў з мэтай дасягненьня дакладнасьці й канкрэтнасьці ў вывучэньні мастацкага твору. У той жа час літаратуразнаўчы мэтад быў спалучаны з патасам новай паэзіі — акмэістаў і футурыстаў. Артыкулы „Зборнікаў па тэорыі паэтычнай мовы“, якія пачалі выдавацца ад 1916 г. суполкай ОПОЯЗ, расчлянялі літаратурны твор і дасьледавалі асобныя яго мікраэлемэнты. Рабілася гэта наўмысна дэкляратыўна, а часам і эпатажна. 3 гэтай прычыны спачатку „фармалістаў" не лічылі сур’ёзнымі супернікамі й абвінавачвалі іху мэханістычнасьці. Аднак час паказаў, што, узрастаючы ў сваім майстэрстве й выкарыстоўваючы сувязі зь лінгвістычнымі мэтадамі, тэарэтыкі „фармальнага“ мэтаду заклалі асновудля структурнага вывучэньня мастацкага тэксту. Адначасова з фармальным разьвіваўся сацыялягічны мэтад. Ен зьявіўся, зразумела, яшчэ да рэвалюцыі, але запатрабаваны ідэалёгіяй стаў толькі пасьля перамогі бальшавікоў. Праўда, і ў сацыялягічным мэтадзе вызначылася некалькі кірункаў.