Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Н.Г.
Кніжная паліца
ЗЬВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Антон Адамовіч (1909—1998), грамадзкі дзеяч, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст, літаратар. Уваходзіўу літаб’яднаньне „Ўзвышша“. У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й высланы ў Глазаў, у 1934 г. пераведзены ў Вятку (Кіраў), дзе працаваў у навучальных установах. Арыштаваны паўторна ў 1937 г., вызвалены ў 1938 г., вярнуўся ў Менск, працаваўу школе, скончыў БДУ. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, „Беларускай газэце“, галоўным рэдактарам выдавецтва „Менск“, уваходзіў у Цэнтральную Раду БНС, выконваў абавязкі рэфэрэнта па справах прэсы й прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. Увосень 1943 г. выехаў у Нямеччыну. Па вайне працаваў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбуріу, быў адным з заснавальнікаў газэты „Бацькаўшчына“, яе рэдактарам. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі, аўтар вялікай колькасьці літаратуразнаўчых прац. Адзін з заснавальнікаў БІНіМу.
Юрась Бабіч (нар. 1966), мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук. Аўтар манаграфіі „Колеравая і сьветлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа" (2002), а таксама болып як пяцідзесяці артыкулаў па праблемах колераабазначэньня мастацкага тэксту й культуры беларускай мовы. Жыве ў Віцебску.
Васіль Быкаў (1924—2003), пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. Народны пісьменьнік БССР.
Юрка Віцьбіч (сапр. Серафім Шчарбакоў, 1905—1975), літаратар, публіцыст, краязнаўца, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў пэдагагічным тэхнікуме. У1922—1933 гг. працаваў на хімічных заводах у Маскве. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне „Ўзвышша", у 1939 г. прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР. У часе нямецкай акупацыі актыўна выступаў у друку, выдаў два зборнікі публіцыстыкі — „Вяліжскія паўстанцьГ і „Нацыянальныя сьвятыні“, выступаў у друку з артыкуламі па гісторыі Беларусі. Быў сябрам Беларускага культурнага зіуртаваньня, рэдактарам часопіса „Ўзвышша", адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1944 г.
Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1946 г. у Нямеччыне стварыў і ўзначаліў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына“, выдаваў аднайменны часопіс, а таксама часопісы „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі“, „БІС“, газэіу „Беларускае слова“. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Друкаваўся ў беларускім і расейскім пэрыядычным друку, у тым ліку „Новым рускім слове“. Супрацоўнічаў з радыё „Свабода". Як пісьменьнік дэбютаваў у 1929 г. у часопісе „Ўзвышша“. Аўтар кніг прозы „Сьмерць Ірмы Лаймінг" (1932), „Формула супраціўленьня касьцей" (1937)У эміграцыі выдаў кнігу гістарычных нарысаў „Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман“ (Мюнхен, 1956) і зборнік артыкулаў на рускай мове „Мы дойдем" (Нью-Ёрк, 1975).
Натальля Гардзіенка (нар. 1977), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Аўтарка дзьвюх манаграфіяў і некалькіх дзясяткаў артыкулаў, прысьвечаных гісторыі беларускай эміграцыі. Адказны рэдактар „ЗапісаўБІНіМ“.
Ларыса Геніюш (1910—1983), паэтка, празаік, дзяячка беларускага нацыянальнага руху. У1937—1948 гг. жыла разам з мужам у Чэхіі. У 1942 г. выйшаў першы зборнік яе паэзіі ,Ад родных ніў“. У 1948 г. разам з мужам арыштаваная органамі МДБ і праз год асуджаная да 25 гадоў лягераў. У1956 г. была вызваленая й ад таго часу жыла ў Зэльве пад наглядам КДБ. Творчасьць яе доўгі час была ў БССР пад забаронай.
Мікалай Гогаль (1809—1852), расейскі пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжаньня.
Тамаш Грыб (1895—1938), грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. Навучаўся ў Пецярбурскім псыханэўралягічным інстытуце. Дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкаму ў 1918 г., займаў пасады міністра земляробства й міністра ўнутраных справаў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Ад 1922 г. жыў у Чэхіі. Скончыў філязофскі факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1928). Абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму „Пытаньне народу і нацыі“. Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюзу. Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе. Ад 1930 г. працаваў у Славянскай бібліятэцы. У1934—1938 гг. — загадчык беларускага замежнага архіву ў Празе. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадзкай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцьця Беларусі ў часопісах „Студэнцкая думка“, „Золак“, „Iskry Skaryny". Перакладаў публіцыстыку з рускай і чэскай моваў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.
Віктар Жыбуль (нар. 1978), літаратуразнаўца, архівіст, паэт, кандыдат філялягічных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва. Адзін з укладальнікаў і рэдактар Збору твораў Адама Бабарэкі (Т. 1—2. Вільня—БелаСТОК, 2011).
Алесь Карповіч (1909—1992), беларускі кампазытар, музыказнаўца, дзеяч паваеннай эміграцыі. Нарадзіўся ў Горадні. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Выступаў разам зь Беларускім студэнцкім хорам зь Лювэну (Бэльгія). У 1950-х гг. пераехаў у ЗША. Сябра БІНіМу. Аўтар „Матэрыялаў да гісторыі беларускае музыкі“ (1950) і шэрагу музыказнаўчых артыкулаў, а таксама музычных твораў.
Вітаўт Кіпель (нар. 1927), грамадзкі дзеяч, навуковец, дасьледнік беларускай эміграцыі, доктар мінэралёгіі. Жыве ў Нью-Джэрзі. 3 1982.Г. — старшыня БІНІМу. Аўтар працы „Беларусы ў ЗША“ (1993 г.; ангельскамоўнае выданьне — 1999 г.), шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацыяў, у т.л. артыкулаў на беларусазнаўчую тэматыку ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях.
Франціпіак Кушаль (1895—1968), вайсковы й грамадзкі дзеяч, муж Н. Арсеньневай.У1915—1917 гг. служыўуцарскім войску. У1919— 1920 гг. быў сябрам Беларускай вайсковай камісіі, якая займалася стварэньнем беларускіх вайсковых адзінак у складзе польскага войска. У 1924—1939 гг. — кадравы афіцэр польскага войска. Увосень 1939 г. трапіў у савецкі палон, у красавіку 1941 г. выпушчаны пад нагляд НКУС. У 1941—1943 гг. займаў розныя вайсковыя пасады ў Менску: быў кіраўніком афіцэрскіх курсаў, начальнікам штабу Самааховы. У лютым 1944 г. стаў камандзірам Беларускай краёвай Абароны. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў. У1950 г. выехаўу ЗША. Жыўу Нью-Ёрку. Браў актыўны ўдзел у працы Рады БНР, БАЗА (у 1952-1954 г. — старшыня арганізацыі). У1967 г. пераехаў з жонкай да сына ў Рочэстэр.
Арнольд Макмілін {Arnold Barratt McMillin, нар. 1941), брытанскі беларусіст, літаратуразнаўца. Вучыўся ў Лёнданскім унівэрсытэце, дзе ў 1971 г. абараніў дысэртацыю (доктар славянскай філялёгіі). Выкладаў рускую мову й літаратуру ва ўнівэрсытэтах Лёндану (1965— 1976) і Лівэрпулю (1976—1987). Ад 1987 г. — прафэсар рускай літаратуры Лёнданскага ўнівэрсытэту. У1984—1986 гг. быў прэзыдэнтам Брытанскай унівэрсытэцкай асацыяцыі славістаў, у 1978—1988 іт. — брытанскім прадстаўніком у Міжнародным камітэце славістаў, пазьней стаў сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Арнольд Макмі-
лін — аўтар шэрагу важных публікацый, прысьвечаных беларускай літаратуры ў разнастайных пэрыёдыках, а таксама кніг: „The Vocabulary of the Byelorussian Language in the 19th Century" (London, 1971); „А History of Byelorussian Literature from its Origins to the Present Day" (Giessen, 1977); „Belarusian Literature in the 1950s and 1960s. Release and Renewal" (Kbln-Weimar-Wien, 1999); „Belarusian Literature of the Diaspora “ (Birminham, 2002), „ Writing In A Cold Climate: Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day" (London, 2010).
Норбэрт Рандаў (нар. 1929), нямецкі беларусіст, перакладнік. Укладальнік анталёгіяў беларускай прозы „Буслы на балоце“, „Маладая сасна“, аўтар дзясяткаў артыкулаў, прысьвечаных беларускай літаратуры. Ганаровы сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.
Яна Славіна (нар. 1984), пэдагог. Завочна вучыцца ў Расейскім дзяржаўным гуманітарным унівэрсытэце на факультэце архіўнай справы. Цікавіцца праблемамі беларускай эміграцыі. Жыве ў Падмаскоўі.
Ціхан Чарнякевіч (нар. 1986), літаратуразнаўца. Навучаўся на факультэце беларускай філялёгіі й культуры Белдзяржпэдунівэрсытэту, у магістратуры й асьпірантуры пры ім. Укладальнік і камэнтатар крытычна-архіўнага зборніка „Максім Багдановіч: вядомы і невядомы“ (2011), выбраных твораў Лявона Савёнка „Творы“ (2012, разам з Л. Юрэвічам). Жыве ў Радашкавічах.
Макс Шчур (нар. 1977), паэт, перакладнік, эсэіст. Вучыўся ў Менскім лінгвістычным унівэрсытэце. Ад 1998 г. жыве ў Празе. Аўтар п’есы „Сьмерць тырана" (Менск, 1997), зборнікаў вершаў „Амфітэатар" (Прага—Гданьск, 1999), „Амальгама" (Менск, 2010), зборніка апавяданьняў „Ліст, знойдзены на папялішчы“ (Познань, 2011), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца (2004), гішпаніст (Ргетіо Iberoamericano 2003). Перакладае з чэскай, гішпанскай, ангельскай моваў. Цікавіццатэорыяй інтэрпрэтацыі, філязофіяй мастацтва, дачыненьнямі культуры й палітыкі.
Лявон Юрэвіч (нар. 1965), архівіст, працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Сябра БІНіМу й рэдкалегіі „Запісаў".
ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ!
Наступны выпуск альманаху “Запісы БІНіМ” будзе прысьвечаны разнастайным эміграцыйным калекцыям, гісторыям іх стварэньня й падрабязным апісаньням. Запрашаем усіх зацікаўленых да ўдзелу ў
падрыхтоўцы выпуску.
Свае прапановы можна кіраваць zapisybinim(«) gmail.com.
на электронную адрэсу
Рэдакцыя
У Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у „Бібліяграфічнай сэрыі":
1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. НьюЁрк, 1985. — 350 с.
2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
3 Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью-Ёрк, 1989. — XXVIII+283 с.
4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2. Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998. — 1721 с.
5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью-Ёрк—Менск, 2002. ХХХІІІ+57О с.
6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Ныо-Ёрк—Менск, 2003. — ХХІІ+582 с.
7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodicals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. —ХХ+152 с.