Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

У наступным разьдзеле кнігі — „Уплыў эміграцыі на грамадзкапалітычны рух на радзіме" — разглядаюцца дзьве найбольш значныя акцыі: няўдалая Экспэдыцыя Заліўскага на Беларусі й Літве ў 1832— 1834 гг. з мэтаю падняцьця новага паўстаньня зь яе героямі Міхалам Валовічам і Марцэліем Шыманскім, а таксама дзейнасьць эмісара Шымана Канарскага з той самай мэтаю ды гэткая ж беспасьпяховая. Аўтар даволі падрабязна расказвае пра асаблівасьці абедзьвюх акцыяў і прычыны іх паразы, даказваючы, што менавіта такім спосабам — рэалізацыяй ідэі падняцьця новага паўстаньня — беларуска-літоўскія эмігранты ўплывалі ў 1830—1840-х гг. на падзеі на радзіме.
Праўда, быў яшчэ й іншы ўплыў — апасродкаваны, праз пісьменьніцкую ды выдавецкую дзейнасьць, якую Дзьмітрый Матвейчык разглядае ў асобным разьдзеле. Менавіта тут прадстаўленыя літаратурныя творы і ўспаміны, якія пачалі актыўна стварацца ды публікавацца выхадцамі з былога ВКЛ на эміграцыі. У гэтым аглядзе можна знайсьці згадкі прац Караля Нямцэвіча, Кунегунды Гедройц, Вінцэнта Нешакоця, Міхала Пяткевіча, Юзафа Сташэвіча, Міхала Ходзькі, Антонія Гарэцкага й многіх іншых. Можна сказаць, што творчая спадчына выхадцаў зь беларуска-літоўскіх зямель у гэтай хвалі эміграцыі налічвае сотні назваў. Парадаксальна, але менавіта сытуацыя эміграцыі дала магчымасьць гэтым творам пабачыць сьвет, бо многія зь іх проста ня мелі шансаў быць выдадзенымі ва ўмовах Расейскай імпэрыі.
Апошні разьдзел кнігі расказвае пра амністыю й вяртаньне эмігрантаў на радзіму. Складаныя шляхі і ўмовы вяртаньня былых паўстанцаў, асаблівасьці „памілаваньня" 1856 г., а таксама колькасныя паказчыкі рээміграцыі лягічна завяршаюць аповед пра „Выгнаных з роднага краю“.
Акрамя аўтарскага тэксту кніга мае дадаткі („Іменны сьпіс сябраў Таварыства братэрскага аб’яднаньня" ды „Акт заснаваньня і Статут Літоўска-рускага клюбу“), ілюстрацыі, сьпіс выкарыстаных крыніц і літаратуры з 505 пазіцыяў, а таксама такія неабходныя іменны й геаграфічны паказальнікі. Пры канцы падаецца рэзюмэ на чатырох мовах, што завяршае амаль ідэальны варыянт навуковага апарату кнігі.
Можна сьмела сьцьвярджаць, што кніга „Выгнаныя з роднага краю“ атрымалася надзвычай сур’ёзным, узважаным і якасным дасьледаваньнем даволі складанай тэмы з гісторыі эміграцыі. Безумоўна, яно ня вычарпала праблемы цалкам, шэраг аспэктаў, як, прыкладам, дзейнасьць выхадцаў з былога ВКЛ па-за межамі Эўропы, засталіся фактычна па-за ўвагаю навукоўца. Аднак праца Дзьмітрыя Матвейчыка заклала своеасаблівы падмурак у вывучэньні эміграцыяў XIX ст. менавіта зь беларускага гледзішча, і ўгэтым, бадай, найбольшая каштоўнасьць гэтага дасьледаваньня.
Н.Г.
Храптовіч-Буцянёва, Вольга. Злом (1939—1942): Успаміны.
Менск: Кнігазбор, 2011. — 280 с. (Наклад 500 ас.)
Багата ёсьць тэкстаў на розных мовах (успамінаў, дзёньнікаў, мастацкай літаратуры), створаных іншаземнымі аўтарамі, дзе закранаюцца падзеі ў Беларусі. Перакладзеныя ці не, яны таксама ёсьць крыніцамі па нашай гісторыі, вартымі ўвагі дасьледнікаў. Аднак да іх публікацыі па-беларуску, як і да ўвядзеньня ў айчынную гістарыяграфію варта ставіцца вельмі ўважліва. У гэтым сэнсе ўспаміны Вольгі Храптовіч-Буцянёвай, выдадзеныя ў выдавецтве „Кнігазбор", — унікальны прыклад у многіх аспэктах.
Аўтарка, расейка па нараджэньні, паходзіць з Наўгародзкай губэрні, разам з бацькамі ўцякала ад рэвалюцыі, трапіла ў Італію, потым у Францыю, дзе й пазнаёміла-
ся са сваім мужам, на той момант ужо ўдаўцом, Апалінарыем Храптовічам-Буцянёвым. У іх была розьніца ва ўзросьце больш за 15 гадоў, аднак шлюб можна назваць шчасьлівым. Ягоныя дзеці, ужо дарослыя, добра прынялі новую бацькаву жонку, і разам сужэнцы пасьпелі пражыць шэсьць шчасьлівых гадоў у вандроўках па Італіі ды спакойным жыцьціў Шчорсах — родавым маёнтку Храптовічаў. Менавіта з апош-

няга пачынаецца аповед графіні Вольгі Аляксандраўны. Яна мела 45 гадоў, Апалінары (Поль) — за 6о, калі прыйшоў верасень 1939 г. За час сужэнства аўтарка ўспамінаў перарабілася на сапраўдную польку, і гэтая яе ідэнтычнасьць дамінуе ў аповедзе пра падзеі. Яна сама паўсюль называе сябе полькаю, Заходнюю Беларусь уважае за Полыпчу, а за Стоўпцамі для яе пачынаецца Расея, якая за 20 гадоў за мяжою стала „далёкая і чужая“4. Вось чаму згаданыя мэмуары, хоць і належаць прадстаўніцы беларускага шляхецкага роду, нельга назваць беларускімі. Праўда, Беларусь, беларусы, беларускі кантэкст трывала прысутнічае ва ўспамінах, але аўтарка ўспрымае ўсё гэта як „чужое“, „несваё“. I аповед атрымліваецца як бы і зь Беларусі, але не беларускі.
Тым ня менш, „Злом“ — важны дакумэнт свайго часу. Аўтарка расказвае тут пра тры гады свайго жыцьця, поўныя пакутаў, стратаў. Адразу па прыходзе савецкай улады яе разам з мужам арыштавалі. Муж, асуджаны застаўся ўтурме ў Наваградку, а Вольга Храптовічава-Буцянёва, расейка з паходжаньня, была высланая на пасяленьнеў Казахстан як жонка паляка. Графіня, яна прайшла шлях, знаёмы тысячам беларусаў і палякаў, вывезеных з Заходняй Беларусі ў 1940—1941 гг. Яе аповед — пра працу ў зьбяднелым калгасе ў Казахстане, потым пра жыцьцё тамсама ў Акцюбінску, далей — калгас на ўзбэцкай тэрыторыі. Менавіта там засьпела аўтарку ўспамінаў навіна пра пагадненьне Сікорскага са Сталіным 1941 г. і стварэньне Арміі Андэрса. Вольга Аляксандраўна як вывезеная з Полынчы далучылася да Арміі, працавала ў дэлегатуры пры ёй і разам з войскам праз Азію дайшла да Эўропы, дзе й жыла пасьля вайны.
Ва ўспамінах цікава, па-мастацку апісваюцца трагічныя падзеі першых гадоў Другой сусьветнай, лёсы выхадцаў зь Беларусі. Вольга Храптовіч-Буцянёва падае асобныя карцінкі жыцьця Шчорсаў, Наваградку, высланых у Казахстане ці ва Ўзбэкістане. Гэтыя ўспаміны вельмі цікава было б суаднесьці з аўтабіяграфічнымі аповедамі Натальлі Арсеньневай ці каго зь іншых беларусаў і беларусак, што прайшлі праз рэпрэсіі таго ж часу. На жаль, публікатары ўспамінаў не парупіліся пра камэнтары да іх, спаслаўшыся на мастацкасьць тэксту. Аднак для беларускага чытача, здаецца, аповед Храптовіч-Буцянёвай быў бы варты адмысловага камэнтаваньня што да пэўных асобаў, падзеяў, месцаў. Нават прадмова неяк недарэчна расказвае ня так пра ўспаміны ды іх аўтарку ці герояў, як пра перакладчыкаў і іх сямейную гісторыю. У выні-
4 Храптовіч-Буцянёва, Вольга. Злом (1939—1942): Успаміны. Менск: Кнігазбор, 2011. С. 74.
ку пра сам тэкст мэмуараў даведваемся няшмат. Пераклад быў зроблены адразу з двух варыянтаў: франкамоўнага й рускамоўнага выданьняў (дакладных зьвестак пра арыгінальныя тэксты ў прадмове няма). Рускамоўнае выданьне пабачыла сьвет у Парыжы ў 1984 г. Аднак быў гэта арыгінальны тэкст ці пераклад, напрыклад, з францускай ці польскай, сказаць складана. Перакладнікаў, здаецца, гэткія дробязі наогул не турбавалі, а выніковы беларускі тэкст аказаўся даволі няроўны й неахайны (сустракаюцца выразы кшталту „бескарысная праца“ (у сэнсе непрыбытковая, на грамадзкіх пачатках) і іншыя такога ж кшталту).
У выніку пабачыла сьвет выданьне, зь якога складана даведацца пра арыгінал успамінаў ды аўтарку, у якім няма камэнтароў, а ёсьць толькі тэкст, пераклад якога не вылучаецца высокай якасьцю. Затое тут зьмешчаныя здымкі перакладчыкаў Тацьцяны й Аўгена Лецкаў ды ўспаміны зь дзяцінства апошняга. Неяк недарэчна выглядае гэткая публікацыя.
I тым ня менш, самі па сабе ўспаміны Вольгі Храптовіч-Буцянёвай „Злом“ безумоўна вартыя ўвагі ды аналізу як тэкст аўтаркі-эмігранткі і як сьведчаньне пра падзеі ў Беларусі.
Н.Г.
к ШШКА
ДО KAMA
TSrmoMSss'j эшеяй Евашсав ют Ж raau XX a 3 BB5SSX і! НСТЙШХ
Черепйца, В. П. ОтВолковыска доХарбйна. Торгово-промышленная дйнастйя Скйдельскйх (конец XIX — середйна XX с.) в документах u матерйалах. Гродно: ГрГУ, 2011. — 287 c.
Адна зь цікавых і нераспрацаваных дасёньня старонак гісторыі беларускай эміграцыі пачатку XX ст. — прысутнасьць выхадцаў зь беларускіх і літоўскіх губэрняў на Далёкім Усходзе, у Манчжурыі. У шматлікіх дасьледаваньнях і даведніках, прысьвечаных расейскай эміграцыі ў Кітаі, даволі часта можна спаткаць згадкі пра нашых суайчыньнікаў. Асобныя вядомыя на сёньня беларускай публіцы сюжэты зьвязаныя з жыцьцём у Манчжурыі, прыкладам, Міхася ЗабэйдыСуміцкага або зь дзейнасыцо грэкакаталіцкіх сьвятароў, у тым ліку а. Язэпа Германовіча, які пакінуў
цікавыя ўспаміны й пра гэты пэрыяд сваёй духоўнай працы. Аднак гэтыя асобныя эпізоды пакуль так і ня склаліся ў агульную даволі драматычную карціну беларускай прысутнасьці на Далёкім Усходзе.
He вырашае праблемы й манаграфія загадчыка катэдры славянскай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Валерыя Чарапіцы. „Ад Ваўкавыску да Харбіну" — дасьледаваньне, прысьвечанае сям’і Скідэльскіх, габрэяў-прамыслоўцаў з Гарадзеншчыны, што сталі значнымі асобамі на Далёкім Усходзе. Праца заснаваная на матэрыялах двухтамовай сьледчай справы Салямона Скідэльскага з архіву КДБ Гарадзенскай вобласьці. Што праўда, аўтар манаграфіі падае грунтоўную гісторыю сям’і Скідэльскіх, пачынальнік купецкай дынастыі якіх Хаім Лейба Шымон Скідэльскі (1845—1916) паходзіў са Слоніму, дзе меў галянтарэйную лаўку, а пры канцы жыцьця, дзякуючы ўдалай прадпрымальніцкай дзейнасьці, асабліва на будаўніцтве далёкаўсходняй чыгункі й распрацоўцы вутальных радовішчаў, пакінуўсваім нашчадкам прамысловую імпэрыю, капіталы якой ацэньвалься ў 9,5 мільёнаў расейскіх рублёў. Варта таксама згадаць, што старэйшы Скідэльскі быў вядомы й як мэцэнат, шмат дапамагаў розным установам, а фінансаваныя ім будынкі дасёньня вызначаюць архітэктурны вобраз Уладзівастоку.
Салямону Скідэльскаму, які стаў галоўным спадчыньнікам маёмасьці бацькі, маладому чалавеку з брытанскай адукацыяй, давялося працягваць бацькоўскую справу, і ён няблага даваў гэтаму рады. Нягледзячы на тое, што савецкая ўлада нацыяналізавала прадпрыемствы прамыславікоў у Прымор’і, ён здолеў аднавіць магутнасьць бацькоўскай імпэрыі ў кітайскай, а потым японскай Манчжурыі, атрымаў пасаду ганаровага консула Партугаліі ў Харбіне ды працягнуў сямейную мэцэнацкую дзейнасьць. Пра яго пісала мясцовая прэса, ён быў кіраўніком мясцовай габрэйскай грамады, кантактаваўз расейскімі эміграцыйнымі арганізацыямі ды японскай вайсковай місіяй, што пазьней і было пакладзена ў аснову абвінавачаньня супраць яго з боку савецкіх уладаў.