Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Валеры Чарапіца намагаецца прасачыць асноўныя моманты біяграфіі Салямона Скідэльскага да арышту, падаючы яе па магчымасьці на фоне падзеяў агульнай гісторыі рэгіёну й расейскай эміграцыі ў ім. Побач з удалымі камэрсантамі часам аказваліся й іншыя выхадцы зь беларускіх губэрняў, што таксама згадваецца ў кнізе. Праўда, аўтар адмыслова не разьвівае менавіта беларускую тэму ў гісторыі „расейскай“ эміграцыі на Далёкім Усходзе.
Значная частка кнігі ўяўляе сабою ўплеценую ў агульны аповед публікацыю матэрыялаў сьледчай справы Салямона Скідэльскага, які разам з братам Сямёнам быў арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945 г., нават нягледзячы на згоду прамыслоўцаў перадаць новым гаспадарам свае прадпрыемствы. Расьсьледаваньне працягвалася некалькі гадоўі ў розных месцах: на Далёкім Усходзе, ва Ўзбэкістане, у Бутырскай турме ў Маскве... У выніку Сямён Скідэльскі памёр у лягеры ў 1948 г., а Салямон перажыў брата роўна на чатыры гады й памёр у той самы дзень у 1952 г. Так скончылася яркая гісторыя магутнай прамысловай дынастыі беларускага паходжаньня, якая была часткаю гісторыі расейскай (у тым ліку й белагвардзейскай) эміграцыі на Далёкім Усходзе.
Вядома, што ў Скідэльскіх засталіся нашчадкі. Дачка Салямона Сібіла жыла ў Вашынгтоне, дзе была літаратаркай ды кіраўніком мастацкага аддзелу ў „Вашынгтан Пост“ у 1930-я. А ў 2005 г. на Гарадзеншчыну прыяжджаў пляменьнік Салямона Робэрт Скідэльскі, прафэсар Уорвікскага ўнівэрсытэту, старшыня Цэнтру глябальных дасьледаваньняў ды чалец Палаты лордаў Брытанскага парлямэнту. Што праўда, і ён, як некалі ягоныя продкі, больш кантактуе з сучаснымі расейскімі дзеячамі. Салямон і Сямён Скідэльскія былі рэабілітаваныя ў 1990 г.
Кніга ,Ад Ваўкавыску да Харбіну" ілюстраваная копіямі дакумэнтаў і здымкаў пераважна з той самай сьледчай справы, аднак пададзеныя выявы — надзвычай дрэннай якасьці. Сама ж манаграфія Валерыя Чарапіцы — гэта й спроба вяртаньня ў беларускую прастору імя даволі значнай дынастыі суайчыньнікаў-прамыслоўцаў, і сьведчаньне таго, як шмат яшчэ трэба зрабіць, каб зьявілася паўнавартаснае дасьледаваньне пра беларускую гісторыю „рускага Харбіну".
Н.Г.
Шабельцев, С. В. Нммйгранты-чакареро йз II Речй Посполйтой в Аргентйне й Парагвае. Воспомйнанйя белорусов й украннцее. Мйнск: РМВШ, 2011. — 94 с. (Наклад 8о ас.)
Няшмат вядома пра першых беларусаў, што адначасова з украінцамі пачалі перасяляцца ў Паўднёвую Амэрыку яшчэ ў 1880-я гг. Крыху больш вядома пра перасяленцаў пачатку XX ст. і міжваеннага часу. Аб’ядноўвае гэтыя эміграцыйныя хвалі, якія ішлі фактычна з розных краінаў (Расейскай імпэрыі, Рэчы Паспалітай), тое, што былі гэта ў пэўнай ступені „падманутыя“ эмігранты. Купіўшыся на абяцаньні „райскага жыцьця“ ад міграцыйных агентаў, нашыя суайчыньнікі цэлымі сем’ямі перасяляліся ў далёкія Аргентыну ці Парагвай, дзе ча-

С. В. Шабельцев
і^ММШТАНТЫ-ЧАКАРЕРО M3 IIРЕЧМ ПОСПОЛМТОЙ В АРГЕНТМНЕ М ІІАРАГВАЕ
Воспомйнанйя белорусов й украйнцев
ста апыналіся ва ўмовах на мяжы выжываньня. Яны атрымлівалі для апрацоўкі ўчасткі зямлі („чакры“), зарослыя лесам, населеныя дзікімі зьвярамі й небясьпечнымі рэптыліямі, а ў выніку цяжкай працы мелі мізэрны прыбытак. Такімі аповедамі поўняцца ўспаміны беларусаў і ўкраінцаў, прыведзеныя ў новай кнізе Сяргея Шабельцава.
„Імігранты-чакарэра з II Рэчы Паспалітай у Аргентыне й Парагваі“ — друтая кніга аўтара, прысьвечаная эміграцыі ў Паўднёвую Амэрыку, — вынік паездкі 2010 г., калі дасьледнік атрымаў магчымасьць непасрэдна ў Аргентыне спаткацца з сваімі героямі, запісаць іх успаміны.
У аўтарскай прадмове да выданьня Сяргей Шабельцаў спрабуе сыстэматызаваць зьвесткі пра першых перасяленцаў зь беларускіх і ўкраінскіх земляў у дзьвюх паўднёваамэрыканскіх краінах. Тут прыведзеныя цікавыя цытаты з успамінаў земляробаў-чакарэра, якія адлюстроўваюць складаныя ўмовы жыцьця й працы на новых землях, тлумачаць сымпатыі эмігрантаў да СССР і рух пасьляваеннай рээміграцыі ў гэтую краіну. Праўда, аўтар побач з нацыянальнымі („нацыяналістычнымі“, паводле не ацэначнага, але сутнаснага вызначэньня аўтара) украінскімі арганізацыямі Аргентыны ня згадвае нацыянальных беларускіх пасьляваенных арганізацый, якія, што праўда, дзейнічалі ня так доўга, у канцы 1940-х — сярэдзіне 1950-х гт. Тым ня менш, іх наяўнасьць усё ж не дазваляе адназначна сьцьвярджаць, што беларусы ідэнтыфікавалі сябе выключна як сябры „рускіх" арганізацый. Проста ўдзельнікі колішніх нацыянальных беларускіх арганізацый належалі да паваеннай эміграцыі і з часам большаю часткаю перабраліся ў ЗША.
Міжваенныя перасяленцы, чые ўспаміны прыведзеныя аўтарам у кнізе, сапраўды сымпатызавалі СССР, што й адлюстравалася ў тэкстах. Зь дзевятнаццаці новых успамінаў трынаццаць запісаныя самім аўтарам у часе паездкі, а астатнія былі перададзеныя яму або ўзятыя з пэрыёдыкаў. 3 усіх тэкстаў дзевяць належаць беларусам і толькі адзін зь 508
іх — па-беларуску, што таксама адлюстроўвае адметнасьці нацыянальнай ідэнтычнасьці нашых суайчыньнікаў.
Наогул, кніга нараджае шэраг пытаньняў што да вывучэньня паўднёваамэрыканскіх дыяспараў. Беларусы тут амаль ня мелі ўласных нацыянальна-арыентаваных арганізацый як у даваенны, так і ў паваенны час (за выняткам Беларускага аб’еднаньня ў Аргентыне), а былі сябрамі агульных з украінцамі клюбаў савецкіх грамадзян — носьбітаў саветызаванага варыянту інтэрнацыянальнай славянскай культуры. Такім чынам, паняцьце „беларуская дыяспара" тут мае свой спэцыфічны сэнс, і выяўленьне адметнасьці гэтага фэномэну аргентынскай беларускай прысутнасьці павіннае стаць тэмай асобнага дасьледаваньня.
Цікавы таксама лёс тых, хто рээміграваў у 1950-х у СССР, а потым зноў вярнуўся ў Аргентыну. Іх вопыт, іх успаміны маглі б стаць цікавым аб’ектам вывучэньня.
Важны плюс кнігі — пашырэньне аўтарам геаграфічных межаў сваіх дасьледаваньняў і ўключэньне інфармацыі пра беларусаў у Парагваі. Гэтай краіне амаль не было прысьвечана ня толькі спэцыяльных выданьняў, але й асобных публікацыяў5. Цікава, што згаданая Сяргеем Шабельцавым беларуская калёнія „Фрам“ фігуруе таксама ў кнізе расейскага дасьледніка Мартынава, прысьвечанай дзейнасьці генэрала Бялова ў Парагваі6. Гэта былі перасяленцы менавіта „белай“ эміграцыі — малавядомы эпізод у гісторыі нашага міграцыйнага руху.
Варта заўважыць, што паўднёваамэрыканскую гісторыю беларускай эміграцыі можна пашырыць і за кошт Вэнэсуэлы, куды пасьля Другой сусьветнай вайны прыехала больш за сотню беларусаў і дзе нейкі час існавала асобнае Згартаваньне беларусаў.
Сутнасна новая кніга Сяргея Шабельцава вельмі нагадвае першую, аснову якой таксама склалі аўтэнтычныя сьведчаньні: дакумэнты, успаміны, публікацыі7. Аднак новае выданьне зьместава дапаўняе папярэдняе. Кніга ілюстраваная арыгінальнымі здымкамі зь сямейных архіваў апытаных беларусаў і ўкраінцаў, хоць друкаваныя выявы й аказаліся ня надта добрай якасьці.
5 Бадай, адзіная нам вядомая: Цяўлоўскі, Э. Падпякучым сонцам: Беларусы ў Парагваі Ц Беларус. № 452. Сакавік 1998. С. 6—7.
6 Мартынов, Б. Ф. Русскнй Парагвай: Повесть о генерале Белове, людях н событнях прошлого века. Масква, 2006. С. 176.
7 Шабельцаў, Сяргей. Беларусы ў Аргентыне: грамадзкая дзейнасьць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): зборнік дакумэнтаў і ўспамінаў. Менск: Медысонт, 2009. — 368 с.
Наоіул жа варта адзначыць, што сама па сабе кніга „Імігрантычакарэра з II Рэчы Паспалітай у Аргентыне й Парагваі" — цікавы эпізод, які ўсё ж бачыцца як неабходная частка значна больш грунтоўнага й шырокага дасьледаваньня беларускай прысутнасьці ў Паўднёвай Амэрыцы, якое, хочацца верыць, неўзабаве таксама зьявіцца. Мэтанакіраваная праца аўтара ў гэтым кірунку абнадзейвае.
Н.Г.
Crandall, Bill. The Waiting Room. Photography from Belarus / Introduction by Victor Martinovich. Printed and bound by Sveconway,
2011. — nip.
Увагу чытача-карыстальніка адразу прыцягвае незвычайная назва альбому: „The Waiting Room" — „Пачакальня" — ды разважаньні мастака: „Гадзіньнік у пачакальні цікае-рухаецца павольней, іВыможаце аддацца думкам. Беларускі народ вытрывалы (stoic), ён ведае, як чакаць". Нібы ўсьлед караценькім, але зьмястоўным разважаньням аўтара альбому Біла Крандэла ідзе грунтоўная прадмова вядомага беларускага журналіста Віктара Марціновіча (на жаль, тэкст прадмовы толькі на ангельскай і рускай мовах, а беларуская ў гэтым выпадку проста неабходная!) аб
імкненьнях аўтара ды зьмесьце альбому — мастак знаёміць з рэчаіснасьцю сёньняшняй Беларусі праз фатаграфіі, але й больш — ён перадае ўнутраныя пачуцьці беларусаў пгго да нялёгкай штодзённасьці краіны. Бясспрэчна, мастак-фатограф пры дапамозе аб’ектыву ўхапіў унікальнасьць беларусаў: глыбіню думкі, пагляду, мудрасьць.
Упэўнены, што шмат жыцьцёвых абразкоў Біла Крандэла, як, прыкладам, працэсія з Крыжам у Курапатах, задуменнасьць курца, ягонае існаваньне ў іншым сьвеце, хітраватасьць кабеты, якая рыхтуецца пачаставаць яблыкам козаў, ці сёньняшнія клопаты гораду на дошцы абвестак, як і ўводная фатаграфія: хвілінная сустрэча — скрыжаваньне дарожкі — групы жаўнераў з маладзенькаю гімнасткаю — стануцца шырокавядомымі, клясычнымі ў беларускім фатаграфічным мастацтве.
Цікавыя й важныя беларускаскіраваныя й наступныя дэталі альбому: інтэрвію з маладым беларускім актывістам Валерам Кавалеўскім аб
значаньні-пачатках беларускае самаідэнтычнасьці, гістарычнасьці краіны ды камэнтары знаёмых аўтара альбому беларусаў: „Мару, каб Беларусь у будучыні сталася нармальнай сучаснай дзяржавай, як, прыкладам, Літва“, — або: „Чаму Вы паказваеце гэтыя шэрыя абразкі?Гэта ж ня нашая рэальнасьць".
Альбом Біла Крандэла — выдатны твор мастака-фатографа-сацыёляга, месца якога — у шырокай сетцы бібліятэкаў.
В.К.
Grzy bowski, Jerzy. Pogon miqdzy Orlem Bialym, Swastzkq i Czerwonq Gwiazdq. Bialoruski ruch niepodleglosciowy w latach 1939—1956Warszawa, 2011. — 907s.
Беларускі незалежніцкі pyx — сёньня даволі балючая тэма для беларускай гістарыяграфіі. Ей прысьвячаецца багата паасобных публікацыяў, што датычаць канкрэтных сюжэтаў і праблем. Аднак даволі мала зьяўляецца прац абагульняльных, якія праз сыстэматызацыю разнастайных зьвестак і поглядаў вымалёўвалі б нейкае канцэптуальнае бачаньне згаданага руху на фоне сусьветных гістарычных падзей. Менавіта з гэтага шэрагу — новая польскамоўная кніга беларускага дасьледніка з Полыпчы Юрыя Грыбоўскага, што пабачыла сьвету Варшаве.