Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Аўтар паспрабаваў даць агуль-
ны нарыс разьвіцьця беларускага незалежніцкага руху ў адзін з найболын складаных для яго пэрыядаў — час Другой сусьветнай вайны й першае паваеннае дзесяцігодзьдзе. У прадмове аўтар акрэсьліў, што ў сваёй працы ён надаў асаблівую ўвагу стаўленьню беларусаў да Польшчы й палякаў, а таксама пытаньню беларускіх вайсковых фармацыяў у часы Другой сусьветнай вайны.
Аднак для нас найболып цікавы іншы значны сюжэт кнігі — „Пагоня паміж Белым Арлом, Свастыкай і Чырвонай зоркай сюжэт, зьвязаны з эміграцыяй. Апошняя адыгрывала значную ролю ў міжваенным, ваенным і паваенным незалежніцкім руху, таму матэры-
ялы пра яе праходзяць праз увесь тэкст кнігі пачынаючы ад першага разьдзелу „Беларуская дзяржава — ідэя ці магчымасьць? Беларускія грамадзкія дачыненьні да акупацыі Беларусі Трэцім Рэйхам (сакавік 1918 — чэрвень 1941)“. У пададзенай тут шырокай перадгісторыі беларускага незалежніцкага руху асобным падразьдзелам „Выгнанцы. Беларуская палітычная эміграцыя" прадстаўлены агляд асноўных асяродкаў беларускай міжваеннай эміграцыі. Юры Грыбоўскі згадвае Латвію, Чэхаславаччыну, Францыю й Злучаныя Штаты Амэрыкі, падаючы толькі агульныя характарыстыкі гэтых асяродкаў, найперш палітычна значных беларускіх струкгураў. Больш месца ў першым разьдзеле аддадзенае (што й зразумела) беларускай прысутнасьці ў перадваеннай Нямеччыне, а таксама беларускім групам тут на першым этапе Другой сусьветнай вайны. Разам з тым дасьледнік характарызуе стаўленьне разнастайных эміграцыйных групаў і дзеячаў да тагачаснага Трэцяга Рэйху й ягонай палітыкі, а таксама да Літвы ды пытаньня Вільні, што надалей стала адным з прынцыповых пунктаў незалежніцкага руху на эміграцыі.
У наступных разьдзелах кнігі падзеі, зьвязаныя з эміграцыяй, прысутнічаюць фрагмэнтарна, прыкладам, у частцы „Барацьба за незалежнасьць ці калябарацыя? Беларускі незалежніцкі рух у часе нямецкасавецкай вайны (чэрвень 1941 — травень 1945)“ расказваецца пра дзеячаў, якія пазьней былі актыўнымі на эміграцыі, таксама закранаецца пытаньне беларускай дзейнасьці ў Варшаве, Бэрліне ды наогул на тэрыторыі Нямеччыны, асобна разглядаецца сюжэт выезду зь Беларусі й дзейнасьці Беларускай Цэнтральнай Рады ў 1944—1945 гг. У трэцім разьдзеле „Субстытут незалежнасьці". Беларускія ўзброеныя фармаваньні на нямецкай службе (1941—1944)“ ёсьць нарысы пра беларускія вайсковыя структуры на тэрыторыі Нямеччыны.
Аднак найбольш цікавы для нас апошні, шосты, разьдзел кнігі, у якім аўтар, папярэдне разгледзеўшы асобна беларуска-польскія дачыненьні ды стаўленьне да беларускага пытаньня ў савецкай дзяржаве, зьвяртаецца ўласна да тэмы паваеннай беларускай эміграцыі. У частцы з красамоўнай назвай „Несвоечасовыя намеры, спозьненыя жалі, згубныя сваркі. Беларуская палітычная эміграцыя на Захадзеў 1945—1956 гадах“ Юры Грыбоўскі дае спэцыяльны агляд падзеяў і арганізацый паваеннай беларускай эміграцыі.
Пачынаецца гэты разьдзел з абагуленай інфармацыі пра беларускіх уцекачоў у паваеннай Нямеччыне: колькасьць, арганізацыі, беларускія лягеры для перамешчаных асобаў. Ідучы сьледам за колішняй працай Алеся Вініцкага, пашыраючы яе інфармацыю за кошт новых, у
тым ліку архіўных зьвестак, Юры Грыбоўскі дае характарыстыку беларускаму жыцьцю ў лягерахОР, праблемам дачыненьняў з саюзьніцкімі ўладамі ды савецкімі рэпатрыяцыйнымі місіямі, арганізацыі нацыянальнага культурніцкага ды палітычнага жыцьця. Важна, што дасьледнік адэкватна прадстаўляе складанасьці колькаснага акрэсьленьня беларускай паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, а таксама тое, што ён зрабіў адмысловую сыстэматызацыю зьвестак пра беларускія лягеры DPy розных зонах Нямеччыны, якая ўключае час іх дзеяньня, колькасьць беларусаў, асноўныя структуры й г.дПададзеныя ў табліцы, гэтыя зьвесткі даволі ўдала рэпрэзэнтуюць карціну арганізаванага беларускага жыцьця ў той час.
Асобны падразьдзел прысьвечаны праблеме палітычнага падзелу паваеннай эміграцыі, фармаваньню двух яе цэнтраў: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі й Беларускай Цэнтральнай Рады. Аднаўляючы храналёгію падзеяў, характарызуючы асноўныя праблемы дачыненьняў, аўтар акрэсьлівае маштабы ўплыву падзелу на масы шараговых эмігрантаў, асабліва праз друк.
Важны падразьдзел са сваёй унутранай структурай, прысьвечаны разьвіцьцю палітычнай эміграцыі пасьля падзелу. I тут найперш аддаецца ўвага агляду галоўных асяродкаў беларускай эміграцыі й іх арганізацый. Варта адразу заўважыць, што зроблены аўтарам агляд яскрава адлюстроўвае сучасны стан дасьледаваньня гісторыі паваеннай беларускай эміграцыі, што паўплывала на розную прадстаўленасьць згаданых асяродкаў у кнізе. Так, аповеды пра Францыю й Бэльгію разам складаюць паўтары старонкі, а інфармацыя пра іх заканчваецца пачаткам 1950-х гг. Затое тэкст, прысьвечаны Вялікабрытаніі, займае трынаццаць з паловай старонак і вылучаецца падрабязнасьцю станаўленьня беларускага жыцьця ў гэтай краіне. Праўда, варта заўважыць, што першыя чатыры старонкі гэтага падразьдзелу прысьвечаныя падзеям не ў Вялікабрытаніі, а ў Італіі, дзе знаходзіліся беларускія жаўнеры Другога польскага корпусу, якія пазьней сталі стваральнікамі беларускага асяродку на Брытанскіх выспах. Напэўна, лягічна было б далучыць гэты сюжэт да аповеду пра беларусаў у Італіі й паставіць яго перад часткай пра Вялікабрытанію. Таксама нельга не зьвярнуць увагі на тое, што ў аглядзе падзеяў гэтага беларускага асяродку зьвесткі абмяжоўваюцца канцом 1940-х, уласна расколам у грамадзкім жыцьці.
Адносна невялікі (крыху большы за старонку) аповед пра беларускае жыцьцё ў Скандынавіі збольшага прысьвечаны Даніі, дзе беларуская група жыла недзе да 1948 г. пасьля чаго пераважна перабралася ў
Францыю. Надзвычай бедна глядзіцца аповед пра беларускую прысутнасьць у Італіі. Пры гэтым згадваецца Радыё Ватыкану, а ў зьвязку зь ім — імёны Льва Гарошкі, РобэртаТамушанскагады Пётры Татарыновіча, прытым што першыя двое для працы ў радыё прыбылі ў Рым толькі ў 1960-я гг. Інфармацыя пра беларускую групу ў Гішпаніі закранае пачатак 1950-х, калі тут намаганьнямі Ўладзіслава Рыжага-Рыскага паўстаў Інстытут беларусістыкі імя Льва Сапегі, які складаўся ці не з аднаго заснавальніка. Затое значна больш важны Інстытут вывучэньня СССР у Мюнхэне, у якім дзейнічаў беларускі аддзел, зусім ня згадваецца ў тым адным абзацы, што прысьвечаны беларусам Нямеччыны. А гэтая структура храналягічна ўпісваецца ў межы дасьледаваньня, гэтаксама як і згаданае тут Радыё „Вызваленьне”, якое ў палітычнай гісторыі эміграцыі адыграла значна болыпую ролю, чым яму адведзена ў тэксьце. Пры гэтым зусім ня згадваецца, што беларускае жыцьцё ў Нямеччынеў 1950-я было зьвязанае і з выданьнем найбольш масавай тагачаснай беларускай газэты „Бацькаўшчына“.
Аповед пра беларусаўу краіне найболып масавай беларускай паваеннай эміграцыі заняў чатыры старонкі, на якіх даволі фрагмэнтарна згадваюцца мясцовыя беларускія асяродкі ды арганізацыі, таксама абмяжоўваючыся пачаткам 1950-х гг. На палову старонкі зьмясьціліся й характарыстыкі беларускага жыцьця ў Канадзе ды Аўстраліі, пры гэтым амаль тры старонкі займае аповед пра беларусаў у Аргентыне. Аднак нераўназначнасьць у падачы матэрыялу, як ужо згадвалася вышэй, часам можна патлумачыць нераўназначнасьцю распрацаванасьці гісторыі згаданых асяродкаў у айчыннай гістарыяграфіі, а таксама абагульняльным характарам працы, дзе аўтар не заўсёды, асабліва пры вялікім аб’ёме даступнай інфармацыі, здольны зрабіць адэкватны яе адбор. У выніку зробленая сыстэматызацыя не выглядае ўдалай, у адрозьненьне, прыкладам, ад частак, прысьвечаных камбатанцкім арганізацыям ці партыям і палітычным арганізацыям паваеннай эміграцыі. Тут матэрыял падаецца значна больш узважана. Асобна трэба адзначыць падразьдзел, прысьвечаны рэлігійнаму падзелу эміграцыі, які быў цесна зьвязаны з палітычным. Юры Грыбоўскі прадстаўляе храналёгію падзеяў пераходу беларускіх герархаў у юрысдыкцыю РЗПЦ, a таксама аднаўленьня БАПЦ. Пры гэтым прасочваецца выразная сувязь зь дзейнасьцю галоўных палітычных цэнтраў беларускай эміграцыі і ўзаемаўплывы палітычнага й рэлігійнага падзелаў.
Два наступныя падразьдзелы кнігі прысьвечаныя, адпаведна, Радзе БНР і БЦР у паваенны час. Яны пабудаваныя ў клясычных трады514
цыях параўнаньня паводле агульнай схемы, калі спачатку разглядаецца станаўленьне й структура арганізацый, потым асноўныя кірункі дзейнасьці й адмыслова — стасункі з прадстаўнікамі палітычных структураў іншых нацыяў. Аднак адносна дзейнасьці Рады БНР у аўтара відавочна было больш інфармацыі, і яна храналягічна даходзіць нават да 1968 г., у той час як падзеі ў БЦР заканчваюцца сярэдзінай 1950-х. Пры гэтым варта заўважыць, што самі храналягічныя межы ўсяго шостага разьдзелу кнігі, прысьвечанага эміграцыі, выклікаюць пытаньні з тае нагоды, што 1956 г., хоць і ёсьць своеасаблівым заканчэньнем паваеннага дзесяцігодзьдзя (праўда, арытмэтычна ім мае быць 1955 г.), аднак ніяк ня ёсьць сэнсавай мяжой для дзейнасьці беларускай эміграцыі. Магчыма, гэтым часткова і тлумачыцца тое, што інфармацыя ў асобных частках разьдзелу або значна недацягвае храналягічна да гэтага часу, або яго выразна перакрочвае.
Акрамя згаданых лягічных недасканаласьцяў вялікі аб’ём кнігі часткова стаецца прычынай пэўнай колькасьці аўтарскіх і рэдактарскіх недаглядаў, калі, прыкладам, вядомая дзяячка СБМ Надзея АбрамаваТэадаровіч падаецца ў тэксьце і ў паказьніку як Натальля. Або дата першага зьезду Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі пазначаецца 1949 годам, а не 1947. Хоць далей зразумела, што мае месца звычайная абдрукоўка. Гэткага кшталту недарэчнасьцяў можна было б пазьбегнуць, далучыўшы да працы над ёй добрага рэдактара.
Тым ня менш, хацелася б заўважыць, што вартасьць зробленага дасьледнікам усё ж перавышае згаданыя недарэчнасьці. Юры Грыбоўскі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі ўзяў на сябе сьмеласьць зрабіць такое шырокае й грунтоўнае абагульненьне гісторыі беларускага незалежніцкага руху з уключэньнем у яго праблемаў як мэтраполіі, так і эміграцыі. Болып за тое, аўтар прапанаваў уласную своеасаблівую канцэпцыю бачаньня гэтага руху, заснаваную на шырокай крыніцазнаўчай базе. Безумоўна, гэтую базу можна пашыраць, а абагульненьне ўдасканальваць, аднак прадстаўленьне Юрыем Грыбоўскім беларускага нацыянальнага руху ў няспынным пошуку свайго ўласнага шляху паміж рознымі заваёўнікамі ўсё ж не прыводзіць да адназначнай высновы пра марнасьць тых намаганьняў. I сам аўтар сьцьвярджае, што зь сямідзесяцігадовай пэрспэктывы плён тае дзейнасьці выглядае больш значным, і гэта можна разглядаць адным з крокаў на іпляху да адэкватнай ацэнкі ў тым ліку й ролі паваеннай эміграцыі ў незалежніцкім руху.