Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

стайныя нікім не чытаныя кніжачкі й па выслузе гадоў — зборы твораў). 3 другога боку, у пацёмкінскай вёсцы жылі па-свойму й эмігранты, нават у чымсьці болып пацёмкінскай — у палоне ілюзіяў сваёй маладосьці (што нам сёньня, у век інтэрнэту, нават цяжка сабе ўявіць). Адным словам, для мяне цяпер нашмат больш важна тое, што творчасьць найлепшых паэтаў як эміграцыі, так і мэтраполіі бярэ пачатак у адным вытоку — жыцьцядайнай крыніцы 1920-х—1930-х гг., пары беларусізацыі, на якія, як у выпадку Міхася Кавыля, прыпадае іхная маладосьць. Пры гэтым я магу, калі заўгодна, — цяпер ужо без асаблівых эмоцыяў — пагадзіцца, што эміграцыйная (так бы мовіць, „старэйшая“ — а праз гэта, можа, і вонкава болын „састарэлая") галіна беларускай паэзіі мае на згаданую спадчыну хай не выключнае, але ў чымсьці больш абгрунтаванае „дынастычнае“ права, чым афіцыйная падсавецкая — але „судовая спрэчка" ў гэтым пытаньні ў варунках сучаснага беларускага літпрацэсу (што пасьпеў ад яе дыстанцыявацца, асабліва ў яе й не заглыбляючыся) ня будзе нікім працягнутая ўсур’ёз, бо ейны тэрмін даўніны ўжо незваротна выцек. Аднак шанец на пераадкрыцьцё, ці гэткую запозьненую рэабілітацыю эмігранцкай літаратуры па-ранейшаму застаецца — у залежнасьці ад цікавасьці (калі ня з боку саміх творцаў, то прынамсі з боку дасьледнікаў) да рэпрэсаванае літаратуры мінулага стагодзьдзя як такой. Толькі вось у тым, што гэтая цікавасьць будзе менавіта літаратурнай, я маю вялікія сумневы...
3
Расказаць хацеў паэму, глядзь, крычаць: „Дзяржы нацдэма!“
„Паэта“
Пра пачатак сваёй літаратурнай дзейнасьці сам Міхась Кавыль (сапраўднае імя Язэп Лешчанка) у прадмове да зборніка „Міжагнёўе“ піша гэтак: „Будучы яшчэ дома [то бок ня ў Менску, а на Случчыне — М. ПІч.], пад уплывам якогась маладнякоўца, а можа ўзвышэнца, напісаў першы верш „Лён“, а недзе ў 1929 годзе зьявіўся ў друку мой верш „Гудкі" — хваласьпеў„раньню новых дзён““'. У гэтай згадцы мяне асабіста ўражвае ня тое, што паэт пісаў у тыповым тады маладнякоўс-
1 Кавыль, Міхась. Мой шлях // Кавыль, Міхась. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Ныо-Ёрк, 1990. С. XII.
ка-ўзвышэнскім ключы, а тое, што пачаў друкавацца ўжо ў 14 гадоў, пісаць — яшчэ раней (падобна рана пачаў пісаць, напрыклад, Аркадзь Куляшоў). To бок у асобе Міхася Кавыля мы маем дачыненьне перадусім з надзвычай доўгім жыцьцём у літаратуры: з сучасьнікам і ўдзельнікам тагачаснага літаратурнага руху, толькі нешматлікія прадстаўнікі якога перажылі сталінскія рэпрэсіі, каб стаць афіцыйнымі, падручнікавымі паэтамі — Броўка, Глебка, Куляшоў... Іншымі словамі — з жывой легендай беларускай паэзіі. Спадзяюся, у маёй рацыі вас пераканае далейшы зьмест артыкулу, што грунтуецца на параўнаньні творчасьці Міхася Кавыля й даступных аўтару фактаў ягонай біяграфіі.
Найстарэйшы верш Міхася Кавыля ў „Міжагнёўі" — „3 прастораў", датаваны 1932 г. (у бібліяграфіі згадваецца таксама верш „Расьцьвітуць садьГ, апублікаваны ў „Маладняку“ ў 1931 г. пад псэўданімам Язэп Маёвы, але тэксту верша не прыводзіцца). Напісаны ён 17-гадовым юнаком, тады ўжо — студэнтам Менскага пэдагагічнага тэхнікуму імя Ігнатоўскага.
Белыя, белыя вішняў пялёсткі, ціха апалі, упалі на хвалі. Пенна усьпенены срэбныя ўсплёскі, далі хапалі, хвалі імчалі.
Трактамі трактары такты адточваюць, топалі тонкія стогнам утораць ім; пахкімі пасмамі кужалю кружыць дым, з топатам сопкім коньніца гоніцца.
Ціха, панадна мятнуўся вятрыска, ў вуха дзьмухнулі мне песьні.
Прынесьлі іх ветры суладна з прастораў,
дзе пырскаюць сьмешкі уцешныя пышнай машыны. Тонкімі ценямі тэнар цягнуў, голасягоны увысь узьвіваўся, альтамі сталь там у далі прапела, сьвежая сьвежасьць у бязьмежжа лілася...
I так далей — тыповы для тагачаснага беларускага авангарду верш, напісаны, калі аўтара хрэстаматыйнага сёньня „Лілею млявы плёс люляе“ яшчэ на сьвеце не было. Пазьней Міхась Кавыль згадвае (у прыватнасьці, у вершы „Помнік" і ў паэме „Непакорныя") тых, хто меў на яго найбольшы ўплыў з творцаў старэйшай генэрацыі — гэта Дубоўка, Хадыка, Пушча, Жылка, Маракоў. Нягледзячы на пэўныя бясспрэчныя вартасьці тэксту, відавочна, што гэта ўсяго толькі „насьледаваньне“, а не самастойны сфармаваны голас (бадай, у 17 гадоў іначай і быць ня можа).
„Паводле іроніі няўмольнага лёсу“, увосень таго ж 1932 г. да маладога паэта ў першы раз прыходзяць з ГПУ (так бы мовіць, у рамках прафіляктычнай працы зь ненадзейнымі элемэнтамі: падставай для падазрэньня ў ненадзейнасьці стала ўсяго толькі тое, што Язэп у ліку іншых „сачкануў*1 са збору бульбы ў падшэфным калгасе ў Сьляпянцы). Сьледчая Надзея Навіцкая распытвае ў яго пра ягоных сяброў — сярод іх пра Сяргея Астрэйку, Лукаша Калюіу, Уладзімера Гуцьку (Дудзіцкага), шукаючы ў калектыўным прагуле нейкі ідэалягічны грунт (!). Язэп адмаўляе, што блізка знаёмы з названымі студэнтамі, а сам пазьней употайкі паведамляе ім пра тое, што імі цікавяцца „ворганы". Зь сьпісу „ворагаў народу“ яго да часу выкрэсьліваюць, аднак сустрэча адбіваецца на ягонай псыхіцы: „Я намагаўся не паказваць, што мне сьвет стаў ня любы, але ня думаю, што гэта мне ўдалося. У галаву лезьлі ўсякія дурныя думкі. Хадзіў, як прыбіты“~, — адчуваньні й досьвед цудоўна знаёмыя й сёньняшняй беларускай моладзі. У кожным разе, настрой не для паэтычных хваласьпеваў — паэт піша, штоўтой час„ча-
2 Кавыль, Міхась. Мой шлях // Кавыль, Міхась. Міжагнёўе... С. XII.
ста хадзіў у Ленінскую бібліятэку, прасіў у паэтэсы Пфляўмбаўм [выбітная, калі не найлепшая, беларуская паэтка, жонка Максіма Лужаніна — М. Шч.І якая там працавала, вершы Сяргея Ясеніна"3. Кнігі расейскага паэта, што скончыў самагубствам у 1925 г., былі ўжо тады пад негалоснай забаронай, таму Пфляўмбаўм хоць і пазычыла Язэпу вершы Ясеніна, але „прасіла, каб нікому не казаў аб гэтым“... Невыпадкова, што далей паэзія Кавыля будзе разьвівацца ў ключы, бліжэйшым да ясенінскага, чым да маладнякоўска-ўзвышэнскага — але выявіцца гэта ўжо пасьля ягонага арышту...
Выглядае, што бурлівае літаратурнае жыцьцё пары беларусізацыі мела форму, не зусім непадобную да пазьнейшай „культурнай рэвалюцыі“ ў Кітаі — моладзь вяла змаганьне з старымі „буржуазнымі перажыткамі", нападала нават на Якуба Коласа за „дробнаўласьніцкія матывы“ ў паэме „Новая зямля“, вяла ідэйныя спрэчкі й размахвала наганамі... На адным баку ўяўнай барыкады стаялі „шчырыя пралетары" (якіх іхная шчырасьць, трэба сказаць, не ўратавала ад рэпрэсіяў), на друтім — юныя „дысыдэнты", што трымаліся патрыятычных поглядаў: „Былі гэта мройнікі, мелі тую самую „сьвярбячку", якую меў і я, былі неспрактыкаваныя ў палітыцы, прыймалі за чыстую манэту ленінскую „свабоду слова“ і дзеля гэтага былі часам нястрыманыя ды неаглядныя ў сваіх учынках. Болый асьцярожнымі з нас быліхіба Сядура ды Агняцьвет. Самым неаглядным быў Сяргей Астрэйка. Ён напісаў паэму „Бэнгалія“4, у якой апісаў цяжкое жыцьцё бэнгальцаў пад ангельскай акупацыяй. Здаецца, нічога контррэвалюцыйнага ў гэтым не было. Трэба было паціху, як Русаковіч свайго „Крумкача“, прапіхаць у друк.Дык не, ён запрасіў Сядуру, Гуцьку, Русаковіча, Гайку, Гінтаўта ды мяне да Лукаша Калюгі і, папярэдзіўійы, „каб гэта засталося між намі“, прачытаў паэму. Нехта з прысутных зазначыў: ,Дык гэта толькі трэба замяніць слова „Бэнгалія“на „Беларусь“ і...“...На сваю бяду, Астрэйка не запярэчыў. Яму ж, калі не памыляюся, належыць і такая безагляднасьць: амаль усе, вышэй пералічачыя, насілі на штрыфэлях значкі СВБ (Саюз ваяўнічых бязбожнікаў), a Сяргей пры спатканьні ці раз ткне пальцам у значок дый скажа: „Саюз вызваленьня Беларусі...“I засьмяецца. Пасьля гэтага шмат хто з нас схаваў свой значок пад штрыфэль. Гэта была дурніна, нейкая гульня ў „дзекабрыстаў“. А гульню гэтую „нядрэмлючае вока“
сачыла дырабіла„оргвывады"^. 3a сваю „неагляднасьць" паэт Сяргей Астрэйка ў 1937 г., у 25 гадоў, паплаціўся жыцьцём. Тады ж, калі „дзекабрыстам" было ўсяго па 17-20 гадоў, балыпыню зь іх пасьля групавога арышту 23І24 лютага 1933 г. асудзілі да высылкі як нацдэмаў.
У сувязі зь сьледзтвам паэт згадвае цікавы эпізод: сьледчая паказвае яму на допыце паштоўку з „Пагоняю", якой маладзён дагэтуль у вочы ня бачыў, аднак тая паштоўка з надпісам „Няхай жыве БНР!“ і гербамі беларускіх гарадоў выклікае ў яго такое захапленьне, што ён сам прызнаецца, што сапраўды „змагаецца за яе“:
Першы размне паштоўку з „Пагоняю,, —
Вянок, БНР... —
паказала сьледчая... Зь гіроніей
сказала: „Цяпер
ты ня будзеш мне болей адбрыквацца:
„Ня знаю, няя...“
Прызнавайся, буржуйскі прыхвасьцень:
„Пагоня “ твая?...“ [...]
Я „паздравіў" яе зь перамогаю.
Ці сон быў, ціяў?..
Адказаў я ёй словамі строгімі:
„Пагоня" мая...
Расьсьмяялася: „Цябемы вылечым адуяў, праяў...“
Перад сьледчай тады нехта велічны, аняя стаяў... („Пагоня", 1963)
Як бачым, тады юнак ня быў перакананым „дысыдэнтам", пагатоў „змагаром" — ён сам называе ўсю тую гульню ў дзекабрыстаў „дурніной“. Аднак вельмі паказальна, што менавіта эстэтычнае захапленьне малюнкам беларускага герба змусіла яго, фактычна, прызнаць віну, якой не было — стаць на бок ідэі, увасобленай у гербе, але найперш стаць на яго пачуцьцёва, сэрцам, а ня розумам. 3 таго часу, паводле словаў самога Міхася Кавыля, паштоўка з Пагоняю стала ягонай „выйгрышнай картай" у жыцьці — але ж тады яшчэ нічога не прадвяшчала, што яна будзе насамрэч „выйгрышнай":
5	Кавыль, Міхась. Мой шлях // Кавыль, Міхась. Міжагнёўе... С. XIII.
Быццам вус адцяў яДжугашвілі, быў актыўным сябрам СВБ... Гэты „грэх“мне сьледчыя прышылі.
Неманю, матуля, я табе. („Ліст маме“, 1968)
У менскай „амэрыканцы" 18-гадовы Язэп Лешчанка абвяшчае галадоўку, якая працягваецца чатыры дні, а пасьля, на раду старэйшых вязьняў, ён робіць спробу самагубства — праразае кавалкам шкла вену на левай руцэ, аднак яго адпраўляюць не ў лязарэт, а ў карцар... У верасьні яго ўжо выпраўляюць (у адным цягніку з Лужаніным, Сядурам, Гінтаўтам і Гайкам) у Сыбір — ён трапляе на Далёкі Ўсход, дзе „ішачыць“ разам з мужам Канстанцыі Буйлы Віталём Калечыцам.
I ў турме, і ў высылцы паэт працягвае пісаць („Адзін, адзін", „Пралескі", „Абэль", „Сыбір") — толькі гэтым разам зусім па-іншаму, не памаладнякоўску:
Сам я ведаю, што ў лесе, ля гары, мне капаюць ужо яму грабары. Хай капаюць. He баюся я нічуць. Яхачу навек забыцца і заснуць, каб ня бачыць гэтых чорных пут і крат, каб ня слухаць, яклюдзей катуе кат. („Не кувай“, 1933)