Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Гэтак у вагульным выглядае „строгасьць" канонаў і датрыманьне яе ў Цябе. Але санэты могуць быць і некананічныя; сярод гэтьа некаторыя нат блізка падходзяць да кананічных, выпрацоўваючы нейкі свой сэпаратны канон. Сярод іх найболыа знаныя гэта: а) Шэксьпіраўскі санэт (або „Элізабэтаўскі", ці проста ангельскі) — формулай abab cdcd efefgg, або — abba cddc effe gg, б) Спэнсэраў29 (або „шчэплецы“ — „linked") — abab bcbc cdc dee, в) Шэлеўскі30 — abab acdc edefef. Усё гэта — яшчэ санэты, хоць ужо й бязумоўна некананічныя, але абазначаць іх словам „санэт“яшчэ можна. Твая Муза, хоць і строгая, думаю, магла-б дазволіць Табе паспрабаваць і гэтыя тыпы, тым больш, што ў нашай паэзііяны зусім не прабаваныя.
Затое ўсе іншыя магчымыя, ці нат наяўныя формулы, паколькі яны не замацаваныя за ніякім аўтарытэтам (як гэтыя за Шэксьпірам, ці Спэнсэрам, ці Шэлі) ужо ня вызнаюцца за санэты, а проста за
28 Гл. у Максіма Багдановіча: „Каб пабольшылася сьвежасьць вытваранага такім парадкам санэта, трэба каб ні адна нітка зь яго тканіны, ні адна цагліна зь яго гмаху, ці, прасьцей кажучы, ні адно слова зь яго не ўжывалася болі разу“ („Санэт (тэарэтыка-гістарычны нарыс)“).
29 Эдмунд Спэнсэр (каля 1552—1599), ангельскі паэт, сучасьнік Уільяма Шэксьпіра, аўтар шматлікіх паэмаў, лірычных вершаў, у тым ліку дзясяткаў санэтаў. Плястычнасьць і музычнасьць верша Спэнсэра дагэтуль уважаецца за прыклад.
30 Пэрсі Бішы Шэлі (1792—1822), ангельскі паэт-рамантык, крытык, філёзаф.
„катарзэны", г. зн. „чатырнаццаткі" — чатырнаццацірадковыя толькі вершы (строгія кананістыя вызнаюць за гэтакія нат „Шэксьпіраўскія санэты"). Пісаць іх, пэўна-ж, можна, нат можна старацца сканструяваць зь іх тып свайго — беларускага ці асабістага (чаму ня можа быць „Кавылёў санэт“?), але надпісваць іх санэтамі ўжо ня варта.
Нарэшце, бываюць яшчэ вершы, што збліжаюцца да санэтаў і нат часта абазначаюцца гэтым словам, але ўжо вельмі-ж нацягнута. У Спэнсара ёсьць „санэты“ зусім бязрыфмаў (белыя), а таксама — усяго з 12 радкоў, анез 14; у нашага, такога строгага Багдановіча нат ёсьць адзін „санэт“ з 13-х, а не 14-х радкоў („У Вільні“, але гэта баржджэй недагляд, і то не самога паэты, а рэдакцыі)3'. Усё гэта можа быць, але такія рэчы лепш зваць ужо „санэтоідамі", а не „санэтамі".
Цяпер — сёе-тое ўжо канкрэтна да прысланых вершаў:
1. „Боль“. Ці не пазбыцца ўсё-ж паўтораў? „Як“у параўнаньнях (ня толькі тут, а й наагул) можна-ж падмяняць „бы“ (скажам: „бы апалы плод“) і навет „што“. Цяжэй зь „не“, але й тут „не на дабро“, скажам, можна было-б замяніць нейкім пазытыўным выразам тыпу „на бяду“, „на ліха“ (гэтыя то рытмічна не падходзяць, але можна штось падобнае таго-ж тыпу). I „маўчы, маўчы“лепш было-б „рассмактаць“, тым больш, штойяшчэ адно ,рчаўчыць“ёсьць, дык наагул абодва гэтыя „маўчы"лепш было-бзамяніць чымсь іншым.
2. „Камэта“.Ад паўтораў тут, здаецца, вельмілёгка пазбавіцца, дыкчаму-бінепазбавіцца?Скажам:„Амы, бы тыя дзеці...“,„мацней, гучней", —цінекінакш.
3. „ Чад“. Напрамілы Бог трэ было-б пазбавіцца ад паўтору „край“ і„зямля-зямлі“.Добра было-б і„ня мне“зьліквідаваць (скажам: „О, не, ня мне“ — ужо-б ня так паўторна, хоць і ня зусім добра, але штось у гэтым ці іншым родзе). „Гўжо магло-б і застацца.
31 Адамовіч тут фактычна паўтарае думку свайго настаўніка, прафэсара Аўгена Барычэўскага, пра тое, што санэт Максіма Багдановіча „У Вільні" апублікаваны ў „Вянку“ з памылкай, з пропускам аднаго радка. Нягледзячы на гэтае сьцьверджаньне Барычэўскага, іўдвухтомных „Творах" Багдановіча (1927—1928), і ў наступных выданьнях санэт друкаваўся паводле „Вянку“. Толькі ў Поўным зборы твораў у 3 т. багдановічазнаўцы наважыліся зьмяніць верш паводле аўтографу, апісаньне якога падавалася Інбелкультам у першым томе „Твораў" (1927). У выніку санэт атрымаў клясычны 14-радковы выгляд. Але пытаньне, па чыёй волі верш аказаўся 13-радковым, застаецца адкрытым і дыскусійным па-ранейшаму.
4- „Крытыку". Тут, апрача адзначаных ужо мною ў сваім месцы паўтораў, якія eapma-б зьліквідаваць, ёсьць яшчэ сёе-тое, папсаванае ў новай рэдакцыі. Проста немагчымая замена „падняць" на „узбудзіць“:„узбудзіць“нявяжацца аніз„глыбамі граніту", аніз„агнём дынаміту" й страшна паслабляе, асабліва пасьля таго, як пры перастаўленьнірадкоў наперад вылез даданы сказ („калі ў сэрцы“...) і гэтым дадзены радок з галоўным сказам ужо паслабіўся. Я-браіў — мінімум! — аднавіць „падняць" (яно й з гукавога боку сваім „дн“ так добра інструмэнтуе верш на фоне наступных„гнм“ — „днм“.).Яшчэ добра было-б памацніць гэты радок устаўкаю якога „і“, але як яго ўставіць? (Хіба нек гэтак: „Не падняць іх і ‘гнём дынаміту"). Добра было-б і„воін“замяніць на „войнік“, як гэта было ў„Жыцьцё“ў папярэднім нумары. Наагул, я пабойваюся за гэты верш (дзеля ягонага„поснага епіскапа“)іхібапастараюсяпрапхнуцьусетваевершы без рэдкалегіі, на сваюрызыку й галаву (Тумаш32 -жа ўжо гартаў, не казаў нічога, дыкможна будзе й на яго абаперціся, бо іншыя могуць прычапіцца). А мне хацелася-б, каб гэты верш быў. Мо толькі загаловак узяць у двукосьсе („Крытыку"або мо — гора-крытыку?). А мо-б яшчэ —„гэткі посны"заміж„як той посны“? — але наагул, усё гэта — твая рэч.Аяўжомо й так„наблудасловіў бязбожна"зашмат. Дык тым часам досыць. Па атрыманьні адказу ад Цябе буду мець яшчэ некаторыя „сугестыі“ў сувязі з Тваім захапленьнем санэтамі й канонамі, а тым часам — усяго —
Антон
11.24.1955
Даражэнькі Міхасю!
НадоечыАрсеньнева33 перадала мне Твае паштоўку й ліст із Славутычавым^ лістом. Верш „Масею“ тым. часам на Тваю просьбу
32 ВітаўтТумаш (1910—1998), грамадзкі дзеяч, лекар, навуковец (скарыназнаўца), у 1955—1982 гг. — старшыня БІНіМу.
33 Натальля Арсеньнева (1903—1997), паэтка, грамадзкая дзяячка. У той час яна яшчэ жыла ў Нью-Ёрку, працавала ў нью-ёрскім офісе Радыё „Свабода“.
34 Яр Славутыч (сапр. Рыгор Жучэнка; 1918—2011), украінскі паэт, перакладнік. Падчас нямецкай акупацыі супрацоўнічаў з часопісам „Нова Украіна“, пасьля — на эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША. Дд i960 г. стала жыў у Канадзе, выкладаў украінскую мову ў Альбэртаўскім унівэрсытэце, =>
затрымваецца — але што Ты там у ім такога знайшоў?Хіба што не змастацкага, а зь якога „тактычнага“ боку, нуалегэта Твая справа („моя вэшч — куда хочу, ставлю“ — як той армянін казаў). Хацелася-б, у кажным разе, каб гэты верш усё-ж быў у „Конаднях", як і той „злополучный“„Крытыку" — пры тэй папраўцы, аб якой ты ўжо пісаў („гэткі“зам. „як той“) ужо справа была-б О.К., ну, а чыста мастацкі бок, санэтны канон, — з гэтым жа Ты лёгка даеш рады. I ніякага„падвядзеньня пад дурнога хату“ня было-б — баржджэйяно будзе, калі гэткі верш зьявіцца ў нейкім іншым выданьні.Дык вельмі прасіў-бы й гэты „Крытыку" для „Конадняў“.
Сп. Славутычу шчыра падзякуй і адрэдакцыі, і адмяне асабіста (ліст ягоны, на тваю просьбу, зварачаю Табе тут назад). Што да ягоных вершаў, дык паспрабую дастаць той ад Юхнаўца35 (хоць, між намі кажучы, ня маю пэўнасьці, каб было штось магчымае — вельміж не конгеніяльны перакладнік аўтару)36, напішу й Сяднёву37 (каліў яго ёсьць штось недрукаванае, бо перадрукоўваць, хоць сабе йзрататарных выданьняў, як „Шыпшына" — ня ў нашых правілах). Але й так, апрача Твайго перакладу, маю яшчэ 2 („Замало дня“ — каля таго, што Ты пераклаў, і „Мілка надія“) — дык выйдзе ўжо й так нішто. „Спадчына"яму напэўне будзе высланая'3, калі ўжо ня высланая — прынамся я ўжо бачыў экзэмпляр з поўным надпісам яму, урачыстым і ўдзячным.
Паколькі Ты згубіў нашыя адрысы (і собіла-ж Табе — на аднэй і тэй-жа Armstrong Ave перабіраўся ўсяго за пару дзесяткоў дамоў і пагубляў), дыкмаешіхтут:
Anton Adamovich
323 East too St., apt./
New York 29, n.y.
^рэдагаваў i выдаваў літаратурна-мастацкі альманах „Північне Сяйво“. Сябраваў з многімі дзеячамі беларускай эміграцыі, перакладаў вершы беларускіх паэтаў.
“ Янка Юхнавец (1921—2004), літаратар, мастак. Жыў у Ныо-Ёрку.
36 Пры вонкавай павазе стаўленьне да мадэрновай лірыкі Янкі Юхнаўца на эміграцыі было болып чым скептычным.
37 Масей Сяднёў (1915—2001), паэт, празаік.
38 Маецца на ўвазе кнігавыбраныхвершаўЯнкі Купалы: Купала, Янка. Спадчына. Нью-Ёрк—Мюнхэн, 1955. — 496 C.+LXVI
V. Tumash
376 East 138 St., apt. 4E
New York 54, n.y.
Ці не апаў яшчэ ў Цябе пал да санэтаў? Калі не, дык я хацеў-бы загітаваць Цябе на складаныя санэтныя формы — „вянок“. Ці хоць-бы „карону" сакэтаў. Іхяшчэ няма зусім у нашай паэзіі. Яшчэ калісь Глебка мала не ў заклад ішоў, што напіша „вянок“ — дый так і ня даў рады39. Яшчэ будучы ў Аўстрыі, Салавей хваліўся, што напісаў аж 3 „вянкі санэтаў“, але шле іхмне аж дагэтуль (вось і ў вапошнім лісьце ўспамінае, што робіць „апошнія папраўкі“й вось-вось вышле.../". Форма „вянку санэтаў“ вельмі цяжкая (15 санэтаў), у расейцаў даў рады толькі Валеры Брусаў (напісаў іх аж 2)", іншыя спрабавалі, але слабавата. Форма „кароны санэтаў“ (7 санэтаў) крыху лягчэйшая. I ад яе мо й трэ было-б пачынаць (але наш Салавей адразу хоча на вышэйшую галіну скокнуць — адразу за „вянок"). Калі-б Ты зацікавіўся гэтымі формамі — падам Табе дакладныя іхныя правілы ў лісьце на першае Тваё жаданьне.
Калі бачышся з сп. Віцьбічам, перапрасі яго ад мяне, шгпо даўно не адпісваю яму, але найшла гэтпкая навала, штпо не пісаў нікому. I Табеж гэты ліст пішу толькі дзеля пільнасьці. За тыдзень-другі ацераблюся крыху, дык„пойдет пйсать губернйя".
На гэтым тым часам —
Найшчырэйшымі зычэньнямі (і з улазінамі),
ТвойАнтон
39 Для Пятра Глебкі ў 1920-х гг. Антон Адамовіч рабіў амаль ідэнтычныя прапановы й тэарэтычныя выкладкі да напісаньня вянку санэтаў (гл. прадмову да артыкула).
«° Параўнай зь лістом Алеся Салаўя да Антона Адамовіча ад 26.10.1955: „Першы і трэці разьдзелы зборніка „Вянкі“ (бал. 1—40 і 89—112) Вы маеце — я іх паслаў Вам яшчэ з Аўстрыі. Балонкі 41—88 — гэта „Вянкі санэтаў“, якіхяшчэ не пасылаў (з дня на дзень даводжу да канца)" (Цыт. паводле: Салавей, Алесь. Творы: Паэзія, проза, лісты. Менск: Лімарыюс, 2010. С. 455)
41 Першы рускамоўны вянок санэтаў зьявіўся ў 1889 г. і быў перакладны — твор Францэ Прэшэрна ў перакладзе Ф. Корша. Арыгінальныя вянкі санэтаў зьявіліся пазьней, у час росквіту рускага сымбалізму: „Сог ardens" Вячаслава Іванава, „Роковойряд“ Валерыя Брусава, „Lucaria”, „Corona Astralis“ Максімільяна Валошына. Працягваліся штудыі ў гэтай галіне і ў савецкі час.