Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

XI. Важакі патасу. Ужо„важакі"нядобра — чысты „маскалізм". Але горш — патасу. Грэцкае „патос“мае„о“, аня„а“ — апошняезьяўляецца толькі ў нашым правапісе, паколькі тут з „о“ зыходзіць націск. Калі-ж націск перанесьці сюды (што зусім. магчыма — у грэкаў тут націскрухомы, і пераходзіць, у залежнасьці ад склону, зь 1-га на 2-гі склад) — дык павінна быць патосу. Тады паўстане ў рыфме дысананс а-о: згасу — патосу. Праўда, дысанансавае рыфмаваньне ўжо ёсьць у Цябе ў санэцеХІУ: буры-горы. Дык гэта быў-бы другі выпадак, і таму ўжо лягчэй. Тым больш, што ў вабодвых выпадках дысанансы зусім могуць апраўдвацца сэнсам. А „буры-горы“ нат горш за „згасупатосу“, бо цягне на асацыяцыю з польскім „дйгу“ („гуры"). Наагул кажучы, санэтны канон не дапушчае дысанансавага рыфмаваньня, дык хочучы датрымаць ягоную строгасьць, трэ было-б абодва выпадкі (і„згасу-патосу“, і„буры-горы“)зьнішчыць.Але, з другога боку, нязьнішчэньне іх ня будзе вялікай бядой, а наадварот — пэўным сьве-
=> Сталін чытаў творы беларускіх пісьменьнікаў і запазычваў ідэі непасрэдна зь іх, але бясспрэчна, што ён карыстаўсярэгулярна пастаўлянымі яму падрабязнымі зводкамі „руху ідэй“ па ўсім Савецкім Саюзе“(Цыт. паводле: Адамовіч, Антон. Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры (1917—1957) // Адамовіч, Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. Менск: 2005. С. 749). Упершыню гэты тэзіс Адамовіч агучыў у артыкуле „Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэалёгія“, апублікаваным у „Беларускай газэце" ў 1942 г. (Гл. тое ж выданьне. С. 296—297).
58	Алесь Гародня (сапр. Аляксандар Функ; 1899—1944), крытык, празаік. Друкаваўся ад 1925 г. Быў сябрам „Беларускай літаратурна-мастацкай камуны", „Маладняку". Актыўны крытык эстэтычнай плятформы аб’яднаньня „Ўзвышша". Арыштаваны ў 1930 г. як „нацдэм“. Памёр у зьняволеньні.
жым павевам, які не пашкодзіць таму канону, a твору у цэлым, як кажная сьвяжыня, адно паможа.
XIV. Чайкаў. Ня зусім добра: у нас„чайкі“ня птушкі,алёгкія чаўны — лодкі. Уведзенае Танкам „кбгаркі" — слова з-над „беларускага мора“ — возера Нарач — вельмі прыгожае. Але тут яно ня лезе рытмічна. Можна было-б крыху „прыкляпаць", каб улезла, другое слова „бела-чорных“у „бел-чорных“ (як ёсьць-жа ,,бел-чырвона-белы“), тады было-б: „а ў небе кагарак бел-чорных (пасмаглых) крыльле“. Але нек „не таго“, праўда? Падумай сам, што выдумаеш!
Напрамкі — украінскаемалпаваньнерас. „направленйя", у нашай мове зусім немагчымае, паколькі няма „прама“(ёсьць толькіў штучна зрусыфікаванай савецкай „белмове"). Канечна трэба — кірункі.
Утоплыя званы — і па-расейску, і наверх — вульгарпа. Зусім добра было-б і сэнсава, і асабліва — гукава — затонныя. „А мо на дне затонныя званы" — гучыцьдасканальна.
Вось гэта, здаецца, і было-б усё. Як бачыш, няшмат, і ў бальшыні нестрашное, але хацелася-б, каб і шліфоўка была на вышыні — ці-ж не? Дык падумай над усім гэтым, і што надумаеш, ці выдумаеш — пішы пад развагу
Цяпер — зь юбілеем. У„Маладняку“ я знайшоў першы верш Язэпа Маёвага — „Расьцьвітуць сады“ — у№ 4, г. зн. красавіковым, за 1931 г. Але Ты, здаецца, казаў, што гэта ўжо ня першы друкаваны Твой — дык дзе, калі, і падякім псэўдонімам быў першы?
Ды каб гэтыя й былі першымі храналёгічна, дык усёроўна першым паэтычна трэ было-б уважаць „3 прастораў", які Ты й сам гэтак цэніш, перадрукаваўшы ягоў„Пад зорамі белымі". Ён-жа надрукаваны ў тым-жа „Маладняку“ ў № 5, г. зн. маёвым, за той-жа 1931 г., і пад ім ідата стаіць 13.V.1931.1,рнаёвыя“даты, і псэўдонім„Маёвы“ — усё гэта падказвала-б юбілей на май месяц сёлета.
Цяпер — тэхнічная справа. Умаімаем такія сыботы: 5,12,19,26. Найболый хіба падыходзіла-б 12 (якраз той верш быў напісаны 13). 19 занята — будзе нейкіхор з Канады, беларускі, даваць канцэрт. Умяне была думка аб26 — якраз30-годзьдзе„Узвышша“, іспалучыць з Тваім юбілеем (асабліва, паколькі„3 прастораў" — вынік выразнай„учобы" ў Пушчы, якая ў 1931 г. магла мець дэманстрацыйны характарР). Але
59	Ва ўзвышэнскага паэта Язэпа Пушчы (1902—1964), незадоўга перад тым 1931 г. жорстка раскрытыкаванага, арыштаванага й высланага, вучыцца навату вобразна-тэхнічным пляне было даволі небясьпечна.
баюся, што іншыя „паэты“ й „агнаты“ наробяць гармідару, тым болый пасьля Твае прысьвяты „вянку“ мне (Дубоўка пісаў калісь, у „Там, дзекіпарысы“: „Дзяўчыне прысьвяціць паэму? Адразу скажуць: „нешта ёсьць!“ Правадыру якому — „Пэўна, падмазваецца, ягамосьць!“Гэтакмогуць тут зрабіць зь мяне „правадыра“, а зь Цябе — „ягамосьця").
Пішы свае пагляды й меркаваньні. Тут болый-менш выясьніцца ў гэтую сыботу, але-ж Твае меркаваньні могуць быць заўсёды ўлічаныя.
Днямі вылезуць з друкарні „Конадні“. Вельмі-ж пакутна гэтым разам радзіны іхныя, бо — „трэба грошы, няма грошы“. Вершыя ўсё-ж упхнуў усе, і Твае, і іншых. Тваім я даў агульны загаловак „На халодную вайну“, узяты з аднаго з Тваіхрадкоў. Ламаць нумару гэтым разам мне не давялося — рабіліАрсеньнева з Шукелайцем60, бо я на той час быўхворы (прастудзіўся ў часе, калі вялікі сьнег рабіўся на вялікую ваду, набраўшы яе ў чаравікі; меўшы тэмпэратуру, мусіў ісьці на радыё гукаць прамову да 25 сакавіка, і так паправіў, што мусіў два тыдні папраўляцца). Ня бачыў яшчэ гэтага нумару, але спадзяюся, што ня будзе вялікага страху.
Тым часам гэта й было-б усё. Пішы адразу-ж па атрыманьні гэтага хоць збольшага, асабліва ў справе даты юбілею.
А тым часам — выбачай яшчэ раз за даўгое няпісаньне і жыві здароў!
Твой Антон Адамовіч
[23.05.1956]61
Даражэнькі Міхасю!
Твой вечар адбудзецца ў сыботу 2-га чырвеня, ніякіх адгаворак ад Цябе не прыймаем — гэта справа Інстытуту, а не Твая. Адбудзецца нат, калі-б Ты не зьявіўся — але падумай, як бы гэта выглядала для Цябе? Калі ўсё-ж маеш нейкія яшчэ засьцярогі ці мо хацеў-бы перанесьці на другі дзень, дык пішы праз Ханяўку62 ці каго іншага з Саўт-
60 Антон Шукелойць (н. 1915), грамадзка-культурны дзеяч. Доўгі час быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. Сябра БІНіМу й дапамагаў у выданьні яго пэрыёдыкаў.
61 Датуецца паводле штэмпэлю на паштоўцы.
62 Часлаў Ханяўка (1909—1988), грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі й на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту.Ф
Заява Міхася Кавыля на ўступленьне ў Зіуртаваньне „Шыпшына". 1946 г.
Рывэрскіх, хто будзе тут у сыботу 26-га, або тэлеграфуй — не пазьней як2б-га!
Антось63
ДарагіАнтось.
Я вельмі хацеў бы, каб Вы нічога нерабілі. Прычынаў шмат. Адну я ўжо ўказаў у ранейшай паштоўцы. Другая вось якая: першы верш „Гудкі“ я надрукаваў у 1929 годзе. Юбілеі пачаткуюцца ад першага надрукаванага верша і акругляюцца ў якуюсь „25“, „30“, ці „50“. Вось жа гэтага круглага ліку не атрымліваецца ў мяне, бо ж пераваліла за„25“.Дык чаго нам сьпяшыць?Даруй, штоя цяпер аб гэтым пішу, бо я, прызнацца, ня думаў аб гэтьш сур’ёзна. Ну, а калі ты„залез“зы мною, ці з маім юбілеем, далёка і будзеш мець няпрыемнасьці, дык рабі. Але яшчэ раз прашу пачакаць да трыццацігодзьдзя. Я яшчэ не зьбіраюся паміраць.
Браў актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Камітэце беларускай самапомачы ў Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленьнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-х выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Сябра БАЗА, адзін з заснавальнікаў і сябра ўправы нью-джэрзійскага аддзелу арганізацыі.
63 На адвароце надпіс рукою Кавыля: „Адаслаў „Вянок" 11/VI-56 г.“
Калі выкруціцца ня ўдасься і давядзецца Вам усё ж спраўляць вечар, дык запрасеце наступных асоб:
1)	Korbut, 292 Turnpike St., South River, n.g.
3)	UL Mashchonski, 30 Eastern Ave, New Branswek, n.g.
4)	Anton (Антось... Сябра Корбута, адрысу ня ведаю).
Вось і ўсё. Пастарайся для мяне — нічога нерабіць.
3 прывітаньнем, Міхась Кавыль 26.5.56
P.S. Зараз бегаў (лятаў, можна сказаць) да Сп. Ханяўкі. Працуе. Няма з кім перадаць гэты ліст, а таму перасылаю па пошце. He сьпяшэце, маем час.
Чакаю ліст ад Вас.
М.К.
6.31956
Даражэнькі Міхасю!
Ткі на Тваё вышйла — зь вечару тым часам нічога ня выйшла: усе даступныя нам залі занятыя на сыботы й нядзелі аж да канца месяца (усе канчаюць сэзон перад летнімі вакацыямі, чагомы ня ўлічылі). Дык, уважаючы й на Твае просьбы, й на інйіыя абставіны, пастанавілі адкласьці на восень, каб, магчыма, адчыніць новы сэзон якраз Тваім аўтарскім вечарам. Але-ж зваць яго будзем проста аўтарскім, паколькі Ты катэгарычна пярэчыш — і маеш у гэтым фармальную рацыю, бо 1929—1956 запраўды не даюць круглае цыфры — супраць называньня яго юбілейным. Апроч усяго, увосень людзі й адпачнуць, і надвор’е цяпер вельмі неспрыяльнае — то духота, то дождж і золь. Учора заміж Твайго вечара мелі дыскусію ў справе ліку жыхарства на Беларусі, вузкую, на якую чакалі толькі тыя, што цікавяцца такой рэчай, і ладзілі ў „кутку“БАЗА — пакойчыку ня больш як на 20 асобаў, а надвор’е выпала такое паскуднае, што прыбыло каля ю-х, ня ўсе, на каго спадзяваліся, і мы з Арсеньневай (яна ня меншы энтузіясты Твайго вечару, якя) былі толькі здаволеныя, што гэта ня Твой вечар, які быў-бы ў гэтым часе, каб дасталі залю, і выйшаў-бы з гэтага боку запраўды„пшыкаватым". Дык, значыцца, на восень.
Пачынаем ужо зьбіраць матар’ял на наступныя „Конадні", хоць, праўда, „у кішэні пуста“ (але, пад сакрэтам, мо ўдасца ўладзіцца з друкам у Эўропе й на эўрапейскі кошт, тады й рэгулярней будзе, й
можна будзе больш размахнуцца). Думаю, што ўгэты нумар мусіць пайсьці Твой „Вянок", ён і адчыніць нумар^. Дык, калі згода (а ня бачу прычынаў, каб не), і калі маеш яшчэ якія мо папраўкі — прысылай (зрэшты, час на гэта ёсьць папраўкі можна рабіць аж да апошняй карэкты, да чаго яшчэ вельмі далёка).
Напачатку ліпеня ізноў едуўЭўропу на канфэрэнцыю Інстытуmy6s, тады мойз друкам „Конадняў“ уладжу (тым часам аб гэтым не кажы нікому).
Што цяпер робіш — цібо пішаш?Мо яшчэ штомаеш для„Конадняў“ — мо якую прозу ці п’есу (здаецца, пісаў жа, што спрабаваў нешта падобнае). У нас заўсёды бяда з прозай і драмай, бо вершаўлірыкі заўсёды Бог дае, дзякуй яму, над дастаткам. Дык калі-б меў нешта з гэтага — заўсёды месца будзе, не зважаючы на вершы, якія сваім парадкам бязьмесца не застануцца. Аўжо варта Табе паспрабаваць сябе й па-за вершамі.