Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Антон
93 Беларускамоўны каталіцка-грамадзкі часопіс ,,Siaubit“ выходзіў у ЗША раз на два месяцы ў 1958—1973 гг. Рэдактарам быў Францішак Чарняўскі (1893—1979), рэлігійны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Ад 1920 г. — сьвятар. У 1920-х гг. вучыўся ў Рыме, дзе абараніў магістарскую дысэртацыю. Удзельнік уніяцкага руху. 3 1929 г. — місыянэр у Францыі, вёў душпастырскую дзейнасьць сярод польскіх і беларускіх вуглякопаў. У кастрычніку 1933 г. выехаў у Бэльгію, дзе выдаваў і рэдагаваў бюлетэнь „Божае слова“. Ад красавіка 1957 г. стала жыўу ЗША.
94 Трэба чытаць як 04.06Л958.
95 Як варыянт, можна лічыць, што Адамовіч робіць тут адсылку да другой рэдакцыі „Слуцкіх ткачых" Максіма Багдановіча, які істотна перарабіў верш у апошнія дні жыцьця, піто, на думку многіх крытыкаў, не пайшло твору на карысьць.
21 сакавіка 1963 г.
Даражэнькі Міхасю!
Патрэбныя Табе радкі Дубоўкі (імі пачынаецца прысьвячэньне паэмы „Там, дзе кіпарысы"Кастусю Станкевічу, эмігранту з Заходняе Беларусі) чытаюцца гэтак:
Дзяўчыне прысьвяціць паэму?
Адразу скажуць: „нешта ёсьць!“
Правадыру якому — „Пэўна, падмазваецца, ягамосьць!“
Беспасярэдня за гэтымі йдуць яшчэ дварадкі, якія можа таксама падыйдуць для Твае мэты:
Сьмяешся, Костусь? Мне казалі
Аднойчы „добрыя сябры“...
Што да Твайго другога пытаньня пра зоркі — мышыныя норкі, дык наагул кажучы, тэрмін „плягіят"—„творакрадзтва“ — звычайна не прыкладаецца да запазычаньняў адзінкавых добрых элемэнтаў, як асобныя радкі, вобразы, нат матывы. У тэй расейскай паэзіі, зь якое Тыхочаш пазычыць гэты вобраз, прыкладаў на падобныярэчы процьма, і то пачынаючы ад самога Пушкіна, які, прыкладам, радок
Цветет отчйзны край златой
запазычыў з Бацюшкава
Москва, отчйзны край златой,
Цютчаў радок
Часов однообразный бой
цалком запазычыў у Дэльвіга й г. д. і да г. п.96
96 Гл. верш Аляксандра Пушкіна „Кольна (Подражанне Осснану)“, 1814): „Спокойны дебрй Каломоны,/ Цветет отчйзны край златой; / Но Кольна там не обшпает, / М ныне no стезе глухой / Пустыню с мйлым протекает, / Пленйвшйм сердце красотой".
Параўнай у Канстанціна Бацюшкава ў вершы „К Дашкову" (1813): „Нет, нет! талант погйбнй мой/ Н лйра, дружбе драгоценна, / Когда ты будешь мной забвенна, / Москва, отчйзны край златой!“
Таксама гл. верш Антона Дэльвіга „К Евгенню (Ты в Петербурге, ты co1*
Я ня памятаю, у якога гэта паэта НРС97 ёсьць той вобраз, што Цябе й цікавіць, але калі гэта паэта невялічкі (што баржджэй за ўсё), дык няма чаго й думаць.Акалі нат і большы паэта, дык толькі самому ня трэба казаць нікому, дык ніхто й не падумае навет. А каб падумаў і пачаў гаварыць, дык тады просты аргумэнт, што такія рэчы бываюць скрозь (можна падаць і гэтыя прыклады), прычым нельга ніяк цьвердзіць, што гэта запазычаньне, а ня просты супадак, самазараджэньне аднолькавыхматываў, вельмі частае ўлітаратуры, і толькі таго. Нарэшце, нехта (на жаль, ня памятаю хто, але было гэта, здаецца, у дыскусіі зь імажыністымі) добра сказаў, што „образы нйчыі — Божьй", собскасьці на іх ніякай няма, пазычаць сьмела можна.
Новага болый тым часам нічога. Якраз таго самага 19, калі Ты слаў сваю паштоўку, я выслаў Табе ліст зь некаторымі меркаваньнямі пра магчымыя ўдасканаленьні некаторых мясьцінаў у прысланых у „Конадні" вершах. Спадзяюся, што Ты ўжо атрымаў, абдумаеш і адпішаш неўзабаве.
А тым часам — вітаю, жадаю ўдачаў,
заўсёды Твой
Антон
Ф мной)“ (1821): „Друзьям пою любовь, похмелье / Н хлопотлйвое безделье / Удалыхрыцарей стола, / За койм шалость й веселье,/ Под звон блестяіцего стекла, / Поют, бокалы осушают/Нгромкйм смехомзаглушают/ Часов однообразный бой“.
Параўнай у Фёдара Цютчава ў вершы ,,Бессонннца“(і829): „ Часов однообразный бой, / Томйтельная ночй повесть! / Язык для всех равно чужой / Я внятный каждому, как совесть!".
Дыямэтральна супрацьлеглыя па тэматыцы вершы гэтыя сапраўды, як і адзначае Антон Адамовіч, ня могуць быць нават у нейкай ступені прылічаныя да плагіяту. Падобнасьць радкоў магла адбыцца й бяз простага пазычаньня. 97 Гаворка пра папулярную рускамоўную газэту „Новое русское слово” (НьюЁрк).
Будучыя кнігі
Тамаш Грыб
ДВААРТЫКУЛЫ
Тамаш Грыб
Калі пачынаеш пералічваць імёны-іконы дзеячаў 1920—1930-х гг. — Мітрафан Доўнар-Запольскі, Усевалад Ігнатоўскі, Уладзімер Пічэта, Вацлаў Ластоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Аляксандар Цьвікевіч, Аркадзь Смоліч, Язэп Лёсік, Сьцяпан Некрашэвіч, Адам Станкевіч, Антон Луцкевіч, — выразна ўсьведамляеш, што за кожным зь іх акрамя чыну ў гісторыі стаіць сабраная й выдадзеная спадчына: манаграфіі, артыкулы, пераклады.
У гэтым. сьпісе яскрава адчуваецца адсутнасьць імя — азьімі кнігі — Тамаша Грыба, палітычнага й культурнага дзеяча, аднаго з аўтараў Устаўных грамат БНР, міністра земляробства й міністра ўнутраных спраў у Радзе БНР, лідэра Беларускай партыі сацыялгстаў-рэвалюцыянэраў, рэдактара й выдаўца шэрагу часопісаў, філёзафа, публіцыста, загадчыка беларускага Замежнага архіву ў Празе, бібліятэкара, бібліёграфа, перакладчыка.
3 ініцыятывы Беларускага інстытуту навукі й мастацтеа ў 2011 г. распачалася праца па зборы, укладаньні й выданьні працаў гэтага выбітнага дзеяча, да якой выказалі жаданьне далучыцца як знаныя гісторыкі, так і маладыя навукоўцы, што дасьледуюць гісторыю беларускай эміграцыі ў былой Чэхаславаччыне; сярод іх— Валянціна Лебедзева, Уладзімер Ляхоўскі, Андрэй Буча.
Гэтая публікацыя ў рубрыцы „Будучыя кнігі“ пакліканая засьведчыць сур’ёзнасьць нашых намераў і
запрасіць усіх ахвотных да талакі.
Грыб, Тамаш (7(і9).оз.і8д^, в. Паляны Сьвянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл. — 25.01.1938, Прага, Чэхаславаччына).
Псэўданімы: 1) Глеба, Т.; 2) Н-ка, А.; з) Небарака, А.; 4) Небарака, Антон; 5) Т.; 6) Т. Г.; 7) Т-г; 8) Т-ш.; 9) A. N.; ю) G-be; 11) Ge, Tamasz; 12) N-ka, A.; 13) Niebaraka, Anton; 14) T. (лац.); 15) T. H. (лац.); 16) Tuma, B.'
Што такое нацыянал-дэмакратызм2
У бальшавіцкім друку за апошні час з дня ў дзень паўтараюцца баёўныя словы: „мы выкрылі й разграмілі“ — „партыя выкрыла й разграміла" — „органы аховы пралетарскае дыктатуры выкрылі й разграмілі“. I нібыўадказ нагэта: „ворагразьбіты, але недабіты“ — „засталіся яшчэ недабіткі“ — „мусімо завострыць нашу пільнасьць“ — „трэба максымальна ўзмацніць барацьбу“ — „бязьлітасная барацьба з рэшткамі недабіткаў“ — „выкрыць, выкарчаваць і аканчальнаразграміць!“.
Але што сталася, у чым справа?
Супраць каго намерана баёўнасьць гэтых словаў?
Вось нібы ў малітвах шпітальнае бабы: „згінь-прападзі, дух шатанскі“ — „цьфу-цьфу-цьфу" — гучаць тыя словы жорстка, настойліва, агідліва, драпежна і разам з тым — распачліва, трусьліва.
3 кім бальшавікі вядуць такую барацьбу, зь якімі нячыстымі сіламі, зь якімі духамі?
Відовішча ёсьць годнае ўвагі багоў! Бальшавікі вядуць змаганьне зь беларускім нацыянал-дэмакратызмам...
1
Што такое нацыянал-дэмакратызм?
А. Зюзькоў, адзін з выдатнейшых бальшавіцкіх гісторыкаў, шчыра і адкрыта прызнаецца, што ў бальшавіцкім друку няма выразнага азна-
1 Псэўданімы шчодра падказаныя Янкам Саламевічам.
2 Друкуецца паводле першапублікацыі: Іскры Скарыны. 1935. № 5. С. 4—48. Праца апублікаваная пад псэўданімам Т. Глеба. Моўныя асаблівасьці аўтарскага тэксту захаваныя. Камэнтары рэдактара адмыслова пазначаныя ў спасылках.
чэньня гэтага тэрміну; ужываецца — „умоўна"; наогул, „у нас гэту назву ўжываюць цяпер усюды"3.
Выходзіць так, што бальшавікі, ужываючы слова нацыянал-дэмакратызм, самі ня ведаюць, што трэба разумець пад гэтым словам, не разумеюць таго, што пішуць і гавораць!
Бальшавікі хваляцца на ўсе бакі сваей марксысцка-ленінскай навуковасьцю, а ў рэчаіснасьці — ня вызнаюцца нават іў слоўных выразах: для іх усё роўна, што дуб ці то вольха; якая, маўляў, розьніца, калі на дубе і на вольсе растуць зялёныя лісьця!
Бальшавіцкая навука — гэта ўсё роўна, што боты без падэшвы: адна толькі назва!
Спрабуемо ўсё-ж такі вызначыць канкрэтна-рэчаісты зьмест слова нацыянал-дэмакратызм. Прычым: наперад ухіляемо ўсялякія дамнеўкі і прыпушчэньні; дасьледжуемо гэта слова так, як яно ўжываецца ў бальшавіцкім друку.
Пачнем з устанаўленьня гістарычных фактаў.
Калі бальшавікі пачалі ўжываць слова нацыянал-дэмакратызм?
Слова нацыянал-дэмакратызм бальшавікі пачалі ўжываць вусна і ў друку ў 1930 г. Гэта быў час вялікага ўзлому: бальшавікі адмянілі НЭП і пачалі ўводзіць дзяржаўны капіталізм.
Узьнікла гэта слова, мабыць, раптоўна, як гнеўны выкрык роспачы, як лаянка. Бальшавікі былі ў той час у вялікай роспачы і вельмі гневаліся: адмянілі НЭП, а ўвядзеньне дзяржаўнага капіталізму не адбывалася так гладка, як гэта ім раней здавалася. Яны памыляліся, як звычайна, у сваіх разрахунках; шмат цярпелі ад розных няўвязак, гневаліся, а сваю злосьць зганялі на іншых. Асабліва моцна разгневаліся бальшавікі на беларускую інтэлігэнцыю; не на ўсю, праўда, а на тую частку беларускае інтэлігэнцыі, якую ў пэрыяд НЭПу вабілі і запрашалі да супрацоўніцтва ў розных савецкіх установах, з пашанаю сустрачалі, давалі высокія і адказныя пасады і, трэба прызнаць іх зручнасьць, дапялі свае мэты: стварылі масавае зьменатычніцтва4 ў асяродзьдзі бела-
3 Зюзькоў, А. Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі. Менск, 1931. С. 5.
4 Калька з рускага слова „сменовеховство" (ад зборніка артыкулаў „Смена вех“; Прага, 1921), назвы руху за супрацоўніцтва й прымірэньне рускай эміграцыі з савецкай уладай, які разгарнуўся ў 1920-я іт. у краінах Эўропы.^
рускай інтэлігэнцыі, прыдбалі сабе лояльных супрацоўнікаў ва ўсіх галінах гаспадарчага, культурнага і палітычнага жыцьця. У пэрыяд НЭПу гэта частка беларускай інтэлігэнцыі шчыра і аддана супрацоўнічала з бальшавікамі, але адыйшла ад бальшавікоў, адмовілася ад іх кіраўніцтва ў пэрыяд будаўніцтва дзяржаўнага капіталізму — павісла ў паветры. Бальшавікі ў роспачы закрычалі: „здраднікі“ — „шкоднікі“—„контррэвалюцыянэры" — „нацдэмы"'.
Гэтак узьнікла слова — беларускі контррэвалюцыйны нацыяналдэмакратызм.
3
Ведама, нельга ўважаць, што слова нацыянал-дэмакратызм ня мае ніякага зьместу. Бальшавікі гэта слова ўжываюць умоўна, але гэта не азначае, што не ўкладаюць у яго ніякага зьместу. Кожнае слова мае свой унутраны псыхічны зьмест5. Слова бязь зьместу — пусты гук. Мусімо шукаць, дзеля гэтага, унутраны псыхічны зьмест слова нацыянал-дэмакратызм, калі гэта слова ня ёсьць пусты гук.