Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Гэта было-б усё. За папраўкаміможаш ня вельмі сьпяшацца, іх можна паправіць і ў вапошняй карэкце, да якой яшчэ далёка, і перад якой я магу зрабіць яшчэ раз канчальнае запытаньне ў Цябе.
Цяпер — другое. Кажаш, што мае ўжо час на сэкстыну, якую я Табе колісь прапанаваў, дык падаю тут ейны канон. Гэта рэдкая штука, у нас яшчэ няма ніводнай. Яна складаецца з 6-х строфаў па 6 радкоў кажная ды заключная страфа з з-храдкоў. Уся музыка ў тым, шторыфмаў, сьцісла кажучы, няма, але шэсьць словаў, што на канцох шасьцёхрадкоў першае страфы, павінны прайсьці на канцох усіх іншыхрадкоў у гэткім пераліку:
Страфа
1 -ABCDEF (гэта словы, якімі канчаюцца гэтыя радкі) 2-FAEBDC
3-CFDABE
4-ECBFAD
5-DEACFB
6-BDFECA
Заключ. В DF(a6oA СЕабоРСА).
Ёсьць яшчэ і ўскладненьні — можна йрыфмаваць, але толькі на 23рыфмы (паводля схемаў: ababa*a*, або babab*b*, або abaab*b*, або baaba*a*, дзе a — мужчынская рыфма, b — жаноцкая, або дактылічная, цігіпэрдактылічная, а*Ь* — другія рыфмы — мужч. і ня мужч.). Узаключнай страфелюжна„хаваць“ііншыязпаўторныхсловаў, каб у ёй паўтараліся ўсе паўторныя словы (у першым радку ў сярэдзіне ўжыць — „схаваць“ яшчэ В або Е, у другім — D або С, у трэйцім — Fa6o А). Хітрая штука? Пашукай, мо ў тым Брусаве, што ёсьць у Цябе, ёсьць узор. Уся штука, каб знайсьці такія шэсьць словаў, якія далей можна было-б паўтарыць у канцох усіх іншых радкоў у тым парадку, што паказаны. Лепш спачатку паспрабаваць нерыфмаваць, а ня ўдасца — паспрабаваць другую й з рыфмамі.
Памер звычайна 5 або 6-стопны ямб.
Можаш яшчэ ў заключнай страфе „хаваць“у кажным радку В D F. Ёсьць і яшчэ розныя варыянты.
Дык, калі маеш час і ахвоту — паспрабуй патрэніравацца. Трэба будзе што паясьніць — пытайся. Можа, знайду дзе добры ўзор (урасейцаў таксама рэдкая штука) — прышлю.
У гэтым паўгодзе мо будзе больш часу. Украінцы прапануюць ладзіць супольныя аўтарскія вечары, дык тады стрывожыць давядзецца йВасзВашага благаславеннага Саўт-Рывэру — іЦябе, іМасея. Але пра гэта яшчэ будзе пісацца.
Пішы! I што там за часапіс„Выйсьце“ ці „Прыйсьце“, пра які сам пісаў — і калі выйдзе?
Тым часам. вітаю,
Антон
ДарагіАнтось!
Дзякую за ліст!Ніжэй падаю„Чалавека", напісанага згодна Barnau формы. У Брусава нічога ке знайшоў і пісаў без усялякага ўзору, а таму ня ведаю, ці адпавядацьме гэны „ Чалавек" канонам сэкстыны. Калі што ня так, хутчэй напішэце. Дык вось [...^
Праўда, што гэта „хітрая штука“, як Вы пісалі.
Я болей ламаў над ёй голаў, як над „Вянком".
74 Пропускулісьце. Відавочна, выразаны тэкст сэкстыны Міхася Кавыля „Чалавек“.
Што да „вянку“, дык, прызнацца, быў так захоплены сэкстынай (чаму Вы яе празвалі неяк сыцыліянай?), што ня меў часу паправіць. Зараз бяруся за „Вянок".
„Прыйсьце" паўстае (вельмі марудна), як адпаведная рэакцыя „шыпшынаўцаў" на сьмерць „Шыпшыны“. Няма чаго шаптаць у кулак, а трэба сказаць праўду ў вочы: ня ўсе паэты і пісьменьнікі на эміграцыі могуць друкавацца ў „Бацькаўшчыне“ і „Конаднях“, ды нават і тые, якія маюць гэтую магчымасьць, ня могуць ею карыстацца ва ўсёй поўні. А таму была спроба аднавіць „Шыпшыну“, але яе „бос"™ сказаў: „Пабачым..." „Бачыў“ і нюхаў, дзе пахне фондамі, аж да 1955 г. Запахла зь Нью-Ёрку. Кінуўся стрымгалоў туды, „вышменаванай Спадарыне“ (Н. А.)76 паляцелі лісты зы словам „Дарагая Наташа" і г.д. Але... асечка. Вяртае вецер на свае кругі. Аднойчы кажа мне:„Так, трэба выдаваць „Шыпшыну". 3 гэтымі абармотамі да нічога ня дойдзеш“.Ая кіўнуў галавой. I паляцелі лісты да Клішэвіча77 Ліманоўскага7*, Сядуры, Вярбы79,
75 Маецца на ўвазе Юрка Віцьбіч.
76 У ініцыялах угадваецца Натальля Арсеньнева.
77 Уладзімер Клішэвіч (1914—1978), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Па заканчэньні настаўніцкіх курсаў працаваў настаўііікам у Слуцку, ад 1933 — студэнт Менскага пэдагагічнага інстытуту. Друкаваў вершы ад 1931 г. Рэпрэсаваны ў 1936 г, высланы на Калыму. Падчас вайны жыў у Слуцку, рэдагаваў „Газэту Случчыны". У1944 г. выехаўу Нямеччыну. Ад 1948 г. жыў уЗША.
78 Янка Ліманоўскі (1896—1989), празаік, літаратуразнаўца. Пісьменьнікфункцыянэр, быў сябрам „Маладняку“ і БелАПП. У1929 г. стаў дырэктарам БДТ-2. Потым — намесьнікам кіраўніка Інстытуту літаратуры й мастацтва БелАН. Праз выкрыцьцё зьвестак аб шляхецкім паходжаньні быў выключаны з партыі й зьняты з пасады. Працаваў на катэдры замежных моваў у Політэхнічным інстытуце. Падчаснямецкай акупацыі — загадчык літаратурнай часткі менскага гарадзкога тэатру. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1949 г. пасяліўся ў ЗША. Жыў у Чыкага. У 1952—1954 гг. — дырэктар БІНіМу. У 1954 г. перабраўся ў Мюнхэн для працы ў беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне", аднак адпрацаваў там нядоўга. Вярнуўся ў Чыкага. Адышоў ад БІНіМу.
79 Мікола Сільвановіч (псэўданім Вярба; 1917—1975). грамадзкі дзеяч, літаратар, філятэліст. Адзін са стваральнікаўу 1946 г. у Заходняй Нямеччыне творчага аб’яднаньня ,Шыпшына“. Арганізаваў майстроўню беларускага мастацкага рамяства „Раніца". У 1949 г. выехаў у Канаду. Жыў у Вініпэгу.
Дудзіцкага8", Жамойды*' і інш. з просьбай аб дасылцы твораў, а я пайшоў як казмачэйным „босам" сакратар (Сяднёў у гэты час да В72 не заходзіў, пісаў „Каб ісьці й не сустракацца"...) з падпісным лістом. Назьбіраў каля сотні даляраў. В. атрымаў адРытарых?3 і, здаецца, Савёнка, ціякяго прозьвішча^, ня ведаю, пару апавяданьняў, ад Сядуры крытычны артыкул на мой зборнік верійаў і інш., Золак падахвоціўся друкаваць „Шыпшыну“. Усёбыло„окей“, але... УрэдактаpaSs ў галаве закруціў другі вецер і, напіўшыся да „потерй сознательностй“, ёнпрышкандымаў дамянеў хату, абклаў „культурнымі словамі"мяне імаюжонку, а я, доўга не думаючы, культурна папрасіў яго болей да мяне не зьяўляцца. За пару дзён па гэтым я пашоў даяго пагутарыць па справах „Шыпшыны“. Дома якраз была яго жонка, якой ён аб сеаіх паходжаньнях ніколі нічога ня кажа, і, баючыся майго разаблачэньня, В. прыняў мяне дыплёматычна — улыбаючыся. Наконт „Шыпшыны" сказаў:„Шыпшына згуляла сваю ролю і яе ня варта аднаўляць“. Яаб гэтым сказаў Золаку і Сяднёву. Грошы быліўмяне. Золаксказаў:„Раз так, абыйдземся і бяз В.“ Iўзяўшы ў мяне грошы, у суме 70 даляраў (Сядура сваю ахвяру ў суме 25 даляраў патрабаваў, кабяму вярнулі, што было зроблена, 5 даляраў В. расходуеаў на свае патрэбы...) пачаў друкаваць „Прыйсьце"...Друкуе і зараз.Дай, Божа, каб надрукаваў у 1958 годзе...
8° Уладзімер Дудзіцкі (сапр. Гуцька, на эміграцыі Гіцкі; 1911 — пасьля 1976), паэт, публіцыст, грамадзкі дзеяч. У1949—1956 гг. жыў у Вэнэсуэле. У 1956—1962 гт. — кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне" ў Мюнхэне. У1962 г. выехаў у ЗША. Некаторы час жыў у Нью-Ёрку, пазьней перабраўся ў Індыяну, дзе ў 1976 г. бясьсьледна зьнік.
81 Сымон Жамойда (1915—2008), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У1945 г. у Гармішы (Баварыя) удзельнічаў у выданьні газэты „Беларуская воля“. У пачатку 1950-х іт. выехаў у ЗША. Аўтар мэмуарнага тэксту „Убачанае й перажытае".
82 Маецца на ўвазе Юрка Віцьбіч.
83 Іна Каханоўская (дзяв. Рытар, у першым шлюбе Сеўрук, псэўданім Аляксандра Саковіч; 1906—1997), пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, другая жонка Аўгена Калубовіча (Каханоўскага). Ад 1955 г. жыла ў Кліўлэндзе. Выкладала ў беларускай суботняй школцы, займалася літаратурнай творчасьцю. У1986 г. выйшаў збор твораў „У пошуках праўды“.
84 Асоба ня высьветленая. Савёнкам быў на той час толькі Лявон (1897—1974), але ён у 1950-х іт. апавяданьняў, здаецца, не пісаў.
85 Маецца на ўвазе Юрка Віцьбіч.
Вось і ўсё кораценька аб „Прыйсьці“.
Што да вечароў з украінцамі, дык я магу толькі прывітаць такое пачынаньне. Можа і мне сягды-тагды ўдасься вырвацца з Саўтрывэрскай ямы на сьвет Божы.
Бывайце жывы і здаровы!
3 сардэчным прывітаньнем, Ваш Міхась Кавыль 14/1-57 г.
19-1.57
ДарагіАнтоні,
Адказваю адразу-ж, як Ты гэтага і пажадаў. I таксама, каб было лягчэй, па пунктах.
1. Назоў. Яшчэ раз — згода. Ён сапраўды „обіцепонятный", ня толькі з гледзішча мовы —заім нічога не стаіць, ён проста ў лоб, як з пляча секануты, нічога нехавае ў сабе, ардынарны і ў гэтым сэнсе антымастацкі. I яшчэ — ён спэцыфічны, у той час калі такой спэцыфікі ў мяне ня будзе. Дык перад друкам у „Конаднёх“я знайду іншы, сапраўдны назоў.
2. Папраўка з сакваяжыкам. Таксама згода — я зрабіў яе няўдала, адмахнуўся толькі тэхнічна, зьляпіў канцы фармальна, паясьніў тое, што і так (чытай далей сцэнуў„гаспадыні“)ясна.Дык ня трэба, памойму, ніякіх паправак — дзякую, што зьвярнуў на гэта ўвагу і падказаў выхад. А ці Генадзі Кандраценя забыў сакваяжык, ці пакінуў можа яго знарок (да гэтага яшчэ дойдзе, і я, магчыма, зайграю на гэтым) толькіможа ўзмацніць, а не аслабіць „любопытство". I наагул-жа, як вядома, „дагаварваць“ ня добра. Дык калі ласка, выкіні тое„ўзяў сакваяжык“ істолькіўсяго. Заразом у наступным сказе замяні слова „прытуліўшыся" на „прытаіўшыся" (бал. 8).
3. Валіна рэакцыя на замкнутыя дзьверы. Твая заўвага правільная і тут. Гэтага аклёпанага „ёкнула“я да зарэзу ня люблю і дзіўлюся сам, як я гэта сабе дараваў. Згаджаюся з Тваім уматываваньнем — папраў гэтак, як Ты прапанаваўмне, выкрэсьлі ўсё ад„пацягнула“да„дзьвярэй“.Аўнастутым сказе перад„спалохалася"пастаў Тваё„аж“і будзе добра.
4. Валін унутраны маналёг. Праўда, што я, гаворачы за Валю, „няўзнак перайшоў з з-й асобы на першую“, памыліўся проста, а потым (вычуў), што гэтак ня добра, і зноў паправіў на 3-ю. Чаму? Мне здаецца, што гэтак мусіць быць, што інакій нельга. Так я пішу
ня толькі ў гэтым месцы. Гэта, па-мойму, звычайны, усюды прыняты ход, прыём. Калі я памыляюся, калі гэта не звычайны ход (я не магу цяпер праверыць гэтага), дык гэта маё„вынаходніцтва“ — прынамся, я ня браў прыкладу ад некага, не насьледаваў, дальбог. (Я ўжо даўно наогул нічога, можна сказаць, не чытаю). Mae, напрыклад, рэмінісцэнцыі на Шылера36 і Франса*7 — стары капітал... Гэта-ж, як ты кажаш, унутраны маналёг, і як яго можна перадаць інакш? Я мог-бы перайсьці і на і-ю асобу, на „дакладныя" думкі гэтай асобы, але-ж трэба тады было-б браць іх у нейкія двукосьсі, чаго я ня вельмі люблю і што не заўсёды зручна. Што Ты хацеў напісаць, напішы, цікава.
Твой М. Кавыль Выбачай за неахайныліст — так выйшла.