Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

12.20.1955
Даражэнькі Міхасю!
Апошнія два Тваелісты атрымаў. На жаль, немагу адразу выканаць Тваю просьбу — якраз крыху прастудзіўся й мушу колькі дзён пасядзець у хаце. Але за пару дзён, максымум за тыдзень, думаю, што выбяруся й тады зраблю, а можа, калі за гэты час наведаемянехто адпаведны — дык таго папрашу. Таксама пастараюся й Табе й Масею „зарганізаваць" тую „Спадчыну", хоць яшчэ й не магу напэўна абяцаць выніку; мае-ж собскае цяпер сам нямаюна руках. (Зрэшты, могбы Ты й Стасю42 гэтак проста напісаць — ён хлопец свойскі: „Як я магу даць водгук на „Спадчыну", калі яе ня маю?“ — мо-б у таго сумленьне загаварыла, і загадаў-бы ён Даніловічу43, што недалёкі ад Цябе, адпусьціць экзэмпляр — але мо лепш не чакай, мо я зарганізую).
Бачу я, штозачапіўЦябезтым „Вянком", падражніў — аўрукі ня даў. Вінаваты, але зараз-жа папраўлю. Справа тут вельмі простая тэарэтычна, але вельмі цяжкая практычна, борэч ня толькіў „ідэёвым, тэматычным і настраёвым", як Ты пішаш, а якраз і галоўна — у тым „кананічным", у ім уся цяжкасьць (безь яго-ж 15 санэтаў будуць проста „нізкай", а не„вянком“).Дык вось: „вянок“мае 14 санэтаў плюс 15-ты — г. зв. „магістрал" (ён можа быць або першым, або апошнім у „вянку“ — усёроўна будзе й тым ітым, паколькі якраз„змыкае“-шчапляе ,,вянок“). 14 санэтаў будуюцца так, што кажны апошнірадок папярэдняга санэту робіцца першымрадком наступнага (г. зн. паўтараецца, як першырадок наступнага); „магістрал"(г. зн. 15-ты, найчасьцей ставіцца ўсё-ж апошнім) складаецца зь першых радкоў усіхсанэтаў па парадку. Бачыш, што за штука. Канкрэтная схема:
1.11 —141
2. 12 = 141 — 142
3.13 = 142 -143
42 Маецца на ўвазе Станіслаў Станкевіч (1907—1980), грамадзкі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец. У той час ён быў рэдактарам газэты „Бацькаўшчына" (Мюнхэн), у выдавецтве якой і выйшаў зборнік Янкі Купалы „Спадчына“.
43 Антон Даніловіч (псэўд. Янка Золак, 1912— 2000), пісьменьнік, журналіст, выдавец, грамадзкі дзеяч. Даніловіч, відавочна, займаўся распаўсюдам беларускіх кніг у ЗША.
4-14 = 143-144
5-15 = 144 ~ 145
6.16 = 145 —146
7.17 = 146-147
8.18 = 147 —148
9.19 = 148 —149
Ю. no = 149 —1410
11.111 = 1410 — 1411
12.112 = 1411 —1412
13.113 = 1412 -1413
14.114=1413—11
Магістрал н —114
Усе іншыя правілы канону звычайнага санэту датрымваюцца. „Карона санэтаў" прасьцей: кажны апошні радокпапярэдняга таксама робіцца першым радком наступнага, а апошні радок апошнім (сёмага) паўтарае першырадок самага першага, „магістралу" няма. Схема:
1.11	—141
2.12	= 141 —142
3.13	= 142-143
4.14	= 143 ~ 144
5-15 = 144 ~ 145
6.16	= 145 —146
7.17=146—11
У гэтых схемах цыфрачкі ўнізе зчачаць парадкавы нумар санэту, знак = —яку матэматыцы, знак — прамежак, у які ўваходзяць тыя радкі кажнага санэту, што ніколі больш не паўтараецца (г.зн. ад 2 па 13 радок кажнага санэту).
Брусава ўзор, калі не знайду ў кнізе, дык перапішу ў бібліятэцы, але, здаецца, што ўжо з гэтым, што я падаў — лёгка разабрацца. Як ійто няясна, пішы адразу-ж, „не стесняйся“, цяпер, седзячы ў хаце, адпішу адразу-ж.
Справа п’есы пра Слуцкае паўстаньне таксама мне падабаецца, добра, што кансультуешся ў Сэляха^, ён, як я пераканаўся яшчэ ў
“ Вячаслаў Сэлях (на эміграцыі Качанскі; 1885—1976), опэрны сыіявак, тэатральны й грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладэчанскую настаўніцкую сэмінарыю. У1910 г. пастуігіўу опэрны кляс Пецярбургскай кансэрваторыі.=>
Менску, калі пачыналася праца над Лебядовым „Загубленым жыцьцём“^ — вялікі спэцыялісты ў гэтай справе.Алераю Табе ўсё-ж даведацца ў „Бацькаўшчыне“ — я быў там і ведаю, што ўіхза балаган, ды баюся, што Тваю п’есу маглі дзесь затэхціць у паперах нат не чытаўшы, а пасьля могуць знайсьці, усьцешыцца й жарнуць у друк той тэкст, над пераапрацаваньнем якога Ты цяпер сядзіш і які Цябе не здавальняе.
3„Конаднямі“ — Табе пад вялікім сакрэтам (сакрэт за сакрэт): ледзь наскрэблі грошы, і толькі днямі пойдзе ў друкарню... Бачыш, з грашыма тут yea ўсіх дрэнь, нат калі й „кантралёра“ няма.
Ну, на гэтым тым часам і скончу. Жадаю Табе вясёлых Калядаў (адпаведная традыцыйная картка ўжо ў дарозе) і — галоўна — удачаў у задуманым і твораным!
Пішы, „не стесняйся“!
ТвойАнтон
1.18.1956
Даражэнькі Міхасю!
Усё ніяк не зьбяруся адпісаць Табе, але цяпер, здаецца, адпішу ткі, бо й набралося сякіх-такіх справаў.
& У1915 г. выбраны 3300 прэтэндэнтаў у Марыінскі імпэратарскі тэатар. Сьпяваўу „Князю Ігару“, „Рыгалета“, ,Дэмане“, „Барысу Гадуновым“, сумесна зь вядомым расейскім сьпеваком Фёдарам Шаляпіным — у „Хаваншчыне“ й „Кармэн“. У1925 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме й кіраваў музычнай сэкцыяй пры Інбелкульце. Паставіў першую опэру па-беларуску — „Русалка“. Ад 1927 г. быў дырэктарам БДТ1. У 1933 г. рэпрэсаваны. Па вызваленьні жыў у Ленінградзкай вобласьці. У1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва пры БНС, потым узначальваў аддзел культуры ва ўрадзе БЦР. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне стварыў тэатральна-мастацкую групу „Жыве Беларусь“, зь якой гастраляваў па беларускіх асяродках. У1950 г. выехаўу ЗША. Жыўу Саўт-Рывэры, браў удзел у жыцьці мясцовай беларускай грамады.
45 Драма „Загубленае жыцьцё“ — твор Тодара Лебяды (сапр. Пятро Шырокаў; 1914—1970), паэта, драматурга, журналіста. У 1930-я ён быў рэпрэсаваны. У1943 г. ягоная драма была пастаўлена на сцэне менскага гарадзкога тэатру й карысталася вялікім посьпехам. Ад лета 1944 г. аўтар — у Нямеччыне. У1945 г. вярнуўся ў Беларусь, быў арыштаваны й асуджаны на 25 гадоў лягераў.
Першае — Славутыч, ліст якога варочаю тут. На жаль, ня ведаю ягонага новага адрысу й прасіў-бы таму Цябе падаць мне гэты адрыс, а адначасна напісаць яму ад мяне, што я хочу выслаць яму асабіста Жылюр6 з падзякаю за ягоную анатацыю. А таксама выслаў-бы й таму амэрыканскаму прафэсару, што зацікавіўся ім — беспасярэдня (найлепш) ці праз Славутыча. Я маю яшчэ колькі аўтарскіх экзэмпляраў, а калі еыпісваць іх ізь „Веды“, дык як выявілася, яны пасылаюць дэфэктыўныя — Янка47 павыдзіраў адтуль „бязбожнага альбігойца“, за што язьім сварыўся, але-ж гэта бескарысна^. Дык каму трэба
Яр Славутыч
46 Маецца на ўвазе кніга: Жылка, Уладзімер. Творы. Нью-Ёрк, 1955. — 104 с.
47 Маецца на ўвазе Янка Станкевіч (1891—1976), грамадзкі дзеяч, мовазнаўца, журналіст.
48 У часопісе „Веда“ Янкі Станкевіча быў рэпублікаваны верш Уладзімера Жылкі „Альбігоец", што выклікала немалы скандал сярод рэлігійна арыентаванай часткі беларускай эміграцыі празь нібыта „блюзьнерскі" характар верша. Дзеля гэтага рэдактар кнігі Жылкавага выбранага (Антон Адамовіч) быў вымушаны падаць у камэнтарах да верша неабходныя тлумачэньні: „Асобы аўтара ў вершы няма; у канфлікце Альбігойца із „Раскрыжаваным“аўтар не далучае сябе ані да аднаго, ані да другога, ён — над гэтым канфлікгпам“. I ў заўвазе да камэнтару: „На магчымыя абвінавачаньні ў „блюзьнерсьцьве“ („кашчуйсьцьве", „баглайсьцьве") самога Жылкі добрае выясьненьне можа даць сказанае калісь ведамым францускім паэтам і крытыкам Тэофілем Гот’е з поваду падобных абвінавачаньняў, стаўляных Бодлеру (пэўны ўплыў якога, дарэчы, адчуваецца й наЖылкавым „Альбігойцу"): „Блюзьнерства не ў прыродзе Бодлера, які еерыць у вышэйшую матэматыку, устаноўленую Богам адвеку, найменшае ўзрушэньне якое караецца найсуравейшымі карамі ня толькі ў нашым, але і ў іншым сьвеце. Калі ён і адмаляваў закал ды паказаў шатана ва ўсім ягоным трыюмфе, дык напэўна без усякае ласкі. УБодлера грэх заўсёды злучаецца з дакорамі сумленьня, мукаю, агідаю, роспачай і караецца сам сабою, што бывае найгоршай караю“ (Цыт. паводле: Жылка, У. Творы... С. 74—75)-
Жылку — лепш зварочацца беспасярэдня да мяне. 3 тым-жа амэрыканцам, што зацікавіўся нашаю літаратураю, добра было-б навязаць і беспасярэднія дачыненьні — можна было-б гэтую ягоную цікавасьць больш задаволіць і падтрымаць.
„Спадчыну" Славутычу, кажуць, ужо выслалі, і кажуць, што на новы адрыс — цікава, ці пісаў ён Табе аб гэтым.
„Спадчына" Табе ўжо забраніравана й будзе, хоць яшчэ не атрыманая тут.
Пару цэнтаў (літаральна) кошту перасылкі кніжкі не вартыя ўспамінаньня навет.
А цяпер — галоўнае й строга канфідэнцыяльнае — нікому не кажы! На маю прапанову БІНІМ пастанавіў адзначыць сёлета Твой юбілей. Прытарнаваць я думаю да даты зьяўленьня тых вершаў Маёвагаў „Маладняку“, лічачы ад іх пачатак Твае паэтычнае дзейнасьці^. Як Ты на гэта?Мо ўважаеш нейкую іншую дату — ранейшую — за пачатак? I дакладна на які дзень думаў-бы найлепш вызначыць абход?Ён, па-нашаму, складаўся-б зь літаратурнага вечару, у якім — даклад (хіба, мой) і Тваё чытаньне вершаў (добра было-б, каб ужо быў„Вянок санэтаў"цімо слуцкая п'еса — словам, нешта й большае паміж драбнейшае лірыкі), a па вечары г. зв. „гарбатка", ці „банкет". Што Ты на ўсё гэта?Летасьмы хацелі зрабіць падобнае Сяднёву, але ён круціўся нек дзіўна, між намі кажучы — то адмаўляўся зусім ад юбілею на той аснове, што быццам-бы час ужо мінуў, то як-бы й згаджаўся — „іхочацца, і колецца". Таму й выйшла нейк куртата — а калі ўжо ўсякі часмінуў, ён дазволіў гаварыць пра юбілей і адзначаць яго іншым, не літаратурным, а палітпычным установам. Ну, ды Бог зьім — нам хочацца, каб з Табою выйшла гладка, і таму я прашу тут выказаць Тваю думку мне шчыра й дакладна — г. зн. адказаць на пытаньні — цірабіць і калірабіць, якрабіць — дый найбаржджэй. А тым часам прашу ўсё гэта мець у сакрэце, каб канчальны эфект быў большы —рэхт?
Вось гэта, здаецца, і галоўнае, і ўсё.
Як маецца „Вянок“? Цяпер хіба, калі брусаўскі ўзор перад вачыма5°, усё ясна Табе што да структуры, таму й не чапаю тых спра-
49 Антон Адамовіч, відавочна, адлічыў юбілейнае 25-годзьдзе творчай дзейнасьці Язэпа Л ешчанкі ад часу надрукаваньня ў часопісе „Маладняк" у 1931 г. верша „Расьцьвітуць сады“ (тады яшчэ Язэпа Маёвага, а не Міхася Кавыля).
5“ Відавочна, Антон Адамовіч пераслаў Кавылю вянок санэтаў Валерыя Брусава „Роковой ряд“ (1918).
ваў рыфмоўкі, якія Ты парушаў у лісьце, пакуль яшчэ таго Брусава ня меў перад вачыма. Наагул, Брусаў — найбольшы паэта для паэтаў, цілітаратараў, і думаю, будзе Табе ў прыгодзе ня толькі дзеля „Вянку“. Шкода адно, што саветы, „выбіраючы", ня выбралі некаторых добрых рэчаў зь яго (у тым ліку й другога ягонага „Вянку"), заміж таго, каб падаваць усякі тандэт „октябрьско-ленйнсюій“.