Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Што-ж да вершаў, дык, калі маеш ахвоту — маю для Цябе яшчэ адзін „фокус", мо й не цяжэйшы за „вянок“, але ў нас яшчэ таксама нябывалы „сыцыліяну". Калі будзе цікава — напішу, ійто гэта за штука, як яна робіцца.
А тым часам вітаю,
Пішы!
ТвойАнтон
[U/VI-56]
ДаражэнькіАнтось!
Дзякую за ліст і ўсе тое, што ты зрабіў для мяне! Хоць ты і ня хочаш, каб я прысьвячаў табе „вянок“, але гэта, якты казаў, не твая cnpaea, а мая. Ня было-б цябе, не зьявіўся-б на сьвет і „вянок“, а таму я табеяго і прысьвяціў.
„Цяжкія думы“ дасылаю з гэтым лістом. Калі заўважыш яшчэ якіясь недаробкі, пішы. Буду ўдзячны. Здаецца, прыдрацца ўжо няма да чаго. А можа? 3 боку відней.
Да восені яшчэ далёка, маем час дагаварыцца. А лепей нічога мне не гавары, бо я тады губляю спакой, а напішы за якіх пару дзён да вечару: „Прыяжджай на вечар...“ і ўсё. Iбудзе ўсё„окей“.
64 Вянок санэтаў Кавыля „Цяжкія думы“ сапраўды адкрываў нумар „Конадняў“, аднак адбылося гэта толькі праз два гады. Гл.: Кавыль, Міхась. Цяжкія думы (вянок санэтаў) // Конадні. №5-6.1958. С. 3—9.
65 Маецца на ўвазе Інстытут вывучэньня СССР (Мюнхэн).
„Цыцыліяна" мяне саб’е з панталыкі, ія не закончу пачатае: пераробку драмы „Недасьпяваная песьня“.Як ні цяжка ўсё амаль занава перарабляць, алехочацца давесьці да канца тое, што нам патрэбна і чаго ў нас няма. Праўда, я не драматург [і] бачу гэта сам, але, можа, штосьці вылупіцца зь вераб’інага яйка... Дык з „сыцыліянай" трошкі пачакай, не дасылай, бо калі дашлеш і мне спадабаецца, — „Недасьпяваная песьня“так і не дасьпяваецца.
Вельмі быў быpad, каб„Цяжкія думы“(хоцьраз) вылезьлі наперад. Дзякую! 3 „Конаднямі“ сапраўды трэба штось рабіць. А ці не жадаеце пагаварыць на гэтую тэму зьЯнкам Золакам? Уяго ёсьць друкарня, нядрэнна выглядае „Палесьсе^, якое ён друкуе. Калі што, я магу зь ім пагутарыць. Напалову будзе дзешавей, я думаю.
Яшчэ адно. Успомніў пра „Палесьсе" і прыгадаў сваю крыўду на Крушыну67. Вось-жа, на вокладцы „Палесься" красуюцца такія словы „Оіі, ты край мой залаты, край мой васільковы...“Падпісана — Крушына. У першым нумары таго-ж „Палесься" быў зьмешчаны ўвесь верш, зь якога ўзяты гэтыя радкі. Таксама верш падпісаны Крушынам. Але Крушына яго не пісаў. Верш гэты пісаў я, друкаваўся ён, здаецца, у „Новым шляху“Сядуры, ці ў „Раніцы", добра ўжо ня памятую. Дык вось, буду прасіць цябе, каб ты, як паедзеш у Нямеччыну, пры спатканьні з Крушынам назваў яго плягіятам. Больш нічога.
Жадаю ўсяго найлепшага!
3 прывітаньнем, М. Кавыль
Галоў у хату!
У панядзелак паслаў „вянок“.Думаў, што ўжо сьпіхнуў цяжар з плеч, аж ізноў давялося садзіцца за машынку: надумаўся сёе-тое зьмяніць. Вось-жа адразу і да справы. У другім санэце першыя два радкі другога катрэну выкінь і замяні наступнымі:
„Сумленьне мераць на стальны аршын?
Валей Сыбір, Галгота катаваных"68.
66 Літаратурна-мастацкі часопіс „Палесьсе" выдаваўся ў Канадзе (ТаронтаМанрэаль), выйшла ўсяго два нумары: №1—2 за 1955 год.
67 Рыгор Крушына (сапр. Казак; 1907—1979), паэт, празаік, крытык, грамадзкі дзеяч. У той час працаваў у Мюнхэне на радыё „Вызваленьне".
68 Папраўкаўдрукаваным варыянцеўлічаная.У першай рэдакцыі гучала як: „Сумленьне мераў на стальны аршын / Глушыў частушкай енкі катаваных“ (тут і далей цытуецца паводле машынапісу з аўтарскай і рэдактарскай праўкай, што захоўваецца ў архіве БІНіМу).
Гэта болей будзе адпавядаць праўдзе, бо я і такшмат узьвёў на сябе напрасьліны.
Каб не паўтаралася слова „валей“, у чацьвертым санэце першую палову першагарадку апошняга тэрцэту зьмяніць так: „Асілка роздых
У пятым санэце ў апошнім радку першага катрэну слова „няўдачаў“ замяніць на „заломаў".
Утрэцім санэце ў першым радку апошняй тэрцэты слова „сквіляць“ замяніць на „скугляць".
I апошняя замена. Каб не паўтаралася слова „крыльле", у дзясятым санэце ў другімрадку першай тэрцэты словы пасьля працяжніку „мацуе крыльлі" замяніць на „сьцінае хмары“. Вось, здаецца, і ўсё.
Як спадабаліся мае ўсе папраўкі? Што новага? Ці піша да Вас Славутыч?
Чакаю на хуткі адказ!
3 прывітаньнем, ВашМ. Кавыль 13/VI-56.
Р. С. Атрымаў толькі што „Бацькаўшчыну". Расхіліў бачыны і... „Урачыста панясём цымбалы многазвонныя"70...Аз кім панясе?Зь Сядурам іЦеляшам7' хіба... Усе разьбегліся.
Хацеў я па ём стукнуць, але баюся чапаць: чаго добрага засіліцца... He хачу грэх на душу браць.
Iякое трэба мець сумленьне, кабзалічаць сябе ў „узвышэнцы"ды яшчэ пры кожнай нагодзе выхваляцца гэтым, калі сам ён добраразумее, што такіе, як ён, паганілі сваімі творамі сьвятыя ідэалы сапраўдных узвышэнцаў.
69 Папраўкаўлічаная. Гл. першую рэдакцыю:„Латвей бальзаму хвораму парада“ папраўлена на „Валей бальзаму хвораму парада“. У друкаваным варыянце: „Асілкароздых — хвораму парада".
70 Віцьбіч, Юрка. „Урачыста панясем цымбалы мнагазвонныя" (Да іо-годзьдзя „Шыпшыны") // Бацькаўшчына. №21 (303). 20 траўня 1956.
71 Мікола Цэлеш (1900 — пасьля 1976 г.), літаратар, перакладнік. Вучыўся ў Бялыніцкай народнай вучэльні. Ад 1916 г. жыў на поўдні Расеі. У1919 г. уступіў у Чырвоную Армію, адкуль дэмабілізаваўся ў 1924 г. Ад 1929 г. пачаў друкавацца. Перад вайной працаваўу часопісе „Паляўнічы Беларусі“, выдаў чатыры кнігі прозы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У1949 г. выехаўу ЗША. Жыўу Нью-Ёрку. Зарабляўфізычнай працай. У1976 г. зыгік бязь вестак.
Мярзотнік, пагромшчык — вось ёнхто!72
М.К.
Дарагі Адамовіч!
He дачакаўшыся адказу на апошні, з хвораю галавою пісаны, ліст, — пішу ізноў. Вось-жа, каліяшчэ ня позна, дыку „Вянку“ зрабеце наступнае: апошнія папраўкі ў санэтпах№№ 2І4 нерабеце, пакіньце, як было, а ў санэце № 7слова „лічаць“ (кубаны) замянеце словам „лудзяць“. Вось і ўсё, што я яшчэ дагледзеў.
Як справы з „Конаднямі"? Калі думаеце выдаць? Прысьвяту, калі яна Вам шкодзіць, можаце ануляваць. У нас тут друкуецца часапіс „Прыйсьце^'. Калі цікавіцеся ім, я вам тое-сёе напішу аб яго паяўленьні на сьвет.
Драму я амаль завяршаю, а таму змагу, бадай, узяцца за сыцыліяну. Каліможаце, дашлеце форму.
Ня злуйце на мяне, бо няма за што!
На паседжаньне Інстытуту я не магу зьяўляцца выключна па сямейных прычынах.
Уплыньце на БАЗА-ўцаў у напрамку стварэньня адной рэпрэзэнтацыйнайАрганізацыі.
3 прывітаньнем, Ваш Міхась Кавыль 26/Х-56 г.
01.11.1956
Даражэнькі Міхасю!
Усё зьбіраўся-зьбіраўся напісаць Табе ліст, аж дачакаўся Твае паштоўкі. Калі злаваць на каго, дык гэта Ты на мяне меў-бы, аніяк ня я на Цябе. Але прыехаўшы з Эўропы, паваліла ўсякая трасца, як з рукава — усякія драбніцы, а за імі й ліста не напішаш (павер, ня толькі Табе, але нікому ніяк не зьбяруся напісаць). Iгэта — бачыш — паштоўку шкрэбаю, але ўжо ў цьвярдым намеры ў цягу якога тыдня здабыцца й на ліст, у якім і пра сыцыліяну будзе, і пра канчальныя ўдак-
72 Усе гэтыя закіды Кавыль, відавочна, робіць таму, што надзеі на Юрку Віцьбіча ў справе шырокага разгортваньня літаб’яднаньня „Шыпшына“ ўрэшце ня спраўдзіліся.
73 „Прыйсьце“ — літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў Саўт-Рывэры, рэдактары: Янка Золак і Міхась Кавыль. Выйшаў адзін друкаваны нумар (№і. 1958). №2 — кантрольны асобнік: часткова — друкам, часткова — у рукапісе.
ладненьні ў „Вянку". Выхад для „Конадняў"нарэшце здабылі і пачынаем майстраваць аж падвойны нумар, які будзе адчыняцца Тваім „Вянком". Пра „Прыйсьце" першы раз чую — пісані, што за яно (праўда, апошнім часам наагул мала што чую).Дык тым часам да ліста!
ТвойАнтон
3-11957
Даражэнькі Міхасю!
Так і ня ўправіўся ў старым годзе напісаць Табе таго, колькіразоў дакляраванага, ліста.Ну, дыліхазь ім, ізстарым'. Другаяягоная палавіна, а самы канец найбольш, выпалімне вельмі-ж „перагружанымі“, дык ня толькі Табе, а й нікому наагул ніводнага людзкага ліста не напісалася. Ня дай Божа, каб і Новы год гэтак пакруціўся, таму адразу-ж (добрае адразу: толькі на з-ці дзень Новага году!) бяруся за ліст — Табе — найперш.
„Конадні" нашыя рухаюцца вельмі памалу — ня было йнаіх часу за ўсім-усякім — але-ткі рухаюцца й нарэшце вырухаюцца. Нумар маебыць падвойны й адчыняцца Тваім вянком. То-ж-бо, як зірнуў я на яго сягоньня — яму ўжо год набягае (напісаны ці бо датаваны 20 студзеня 1956 г.!). Ну, але з другога боку, прынамсі відаці, што не барздасьпейка.
У ім ужо блізу ўсё ОК, толькі, перачытаўшы цяпер, бачу нейкую пару драбніцаў, якія яшчэ можна было б дашліфаваць. Ад іх і пачну.
1.	У санэце №1 — „пазбавілі шатаны“ — слова „пазбавілі" гучыць неяк запразаічна. Ці нельга было-б знайсьці чагось больш экспрэсіўнага — выразьлівага? Але гэта дробязь, можа быць і так, як ёсьць.
2.	У санэце №3 крумкачы „скугляць" (было „сквіляць"). Ці падходзіць гэты гук даіх — „скугляць", або й „сквіляць"? Крумкачы звычайна крумкаюць, крумцяць можна было-б, крычаць нарэшце (але апошняе ўжо ёсьць дзесь у іншым месцы, дзе груганы крычаць). Тутака і алітэрацыя „кр“ добрая. Але можна было й так, як ёсьць, ізноўжа — не бяда.
Усанэце№5„пагост“крыху зарасейскі (тутпякраз груганы крычаць, аказваецца). Мо якая „трупярня" — хоць яна ўжо гучыць „запольска". Можа „бы над трупоўем"?Але, зноў-жа, магло-бізастацца, як ёсьць, не бяда.
У санэце №7: і) бяда з гэтым „драмсам" — па-ангельску „drums" множны лік, у Цябе выходзіць адзіночны — усёроўна як паводля на-
шых тутэйшых старых эмігрантаў „брыксіна“=„цэгліна“, ад „брыкс“ — множны лік — „цэглы“, а не ад адзіночнага — „брык“. Ня зусім і„танец шчакаўны", танец у нас да больш плаўнага ўжываецца, а ўсё„шчакаўное" ўжо больш выклікае „скок“. Можа неяк так — „вітаюць гойкам, скокам шчакаўным“?І2)„Парыж гукае шалам кабарэту“ — таксама нек ня вяжацца. Мо „шугае“ — яно-б і сваім „ш“увязвалася добра з гукавога боку.
У санэце №8 „бесканцовасьць" лепш замяніць на „бесканцоўе" — ну, гэта вельмілёгка.
У санэце №іо „парочных" — яўны русіцызм. Дакладны пераклад „спагудных“ (паводля Ластоўскага). Але можна было-б і нек іначай тых„блазнаў“пакрыць.Думаю,гэталёгкаможазнайсьціся.
У санэце №11. Ранейшы тэкст „тралюе сьвет бязбожны ў процьму трасу“быўлепшы, чымся новы — „цярэбіць“. Апошняе слоеа ёсьць у санэце 14; дый „тралюе“ тут гукава добра вяжацца з „трасу“. Мо аднавіць стары тэкст?
Усанэце №12 „ды пахкасьць, смак адзін у спарышу" — нек цяжка гучыць, цінялепш было-б —,,ды пах а смак адзін у спарышу“? („а“ўсэнсе„і“ўжывае і народная мова, і паэтычная, прыкл. Дубоўка:„Думкі а пачуцьці, любыя атожылкі“; праўда,Янка Станкевіч злоўжывае тут, замяняючы кажнае „і“ на „а“, што немагчыма, і тым як-бы кампрамэтуе гэтае ўжываньне, якшмат што, за што возьмецца; але тут яно было-б зусім на месцы).