Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Далучаю пару балонак з таго-жразьдзелу.
1-30.1957
Даражэнькі Міхасю!
Твой ліст-палосіну з „Чалавекам“-сэкстынаю атрымаў. Мушу сказаць — Тымаладзец! „Гарэшак“разгрыз іхутка, іспрытна. Яшчэ адзін (пасьля ,,Вянку“) экзамэн на паэтычную тэхнічную сьпеласьць вытрымаў бліскуча. Хоць я яшчэ „зь мікраскопам" і ня ўзяўся (часу няма), але„на вока“ніякіх нявытрыманасьцяў у каноне ня бачу. Адно дзьве драбніцы, чыста-стылістычнага парадку:
і .„3а што, Тварэц, такі над сынам зьдзек“ — я паставіў-бы заміж „Тварэц“ — „Айцец“, бо, раз, што гэтага проста просіць наступны „сын“. А, два, што„Тварэц"пераклікаецца зь „Вянком“, ды ён нат у тым-жа злучэньні„3а што, Тварэц“...
2 . Усамым апошнімрадку „джвагнуць"неквыпадае з стылю, out of style. Хоць само па сабе й моцна, але нек паверхам ніжэй (асабліва пасьля такога „высокапаверхавага" — „О!“).
Мо яшчэ якія дробязі знойдуцца, перачытваючы, але тым часам няма.
Дзе друкаваць? У тым самым нумары, дзе „Вянок“ — было-б, як кажуцьМаскалі,„два грйба на одну ложку“ — і „грыб“„вянку"засталучыў-бы колькасна меншую сэкстыну. Трэ было-б „рассрочйть“. Як Твой пагляд?
86 Фрыдрых Шылер (1759—1805), нямецкі паэт-рамантык, драматург, філёзаф.
87 Анатоль Франс (1844—1924), францускі празаік, крытык.
„Сэкстына"—дакладнейшы назоў, „сыцыліянай"называюцьяшчэ (і, папраўдзе, часьцей) адзін зь відаў актавы (схема abababab, 5-стопны ямб).
Умяне зьявілася адна ідэя, але-ж — час, дзе яго ўзяць? Баюся нат і пісаць. Цібачыў Ты калізборнікБрусава „Опыты™ ? Там ён даў свае собскія ўзоры больш-менш усіхміжнародныхмэтраў, строфаў, кананічных формаў з адпаведнымі даведкамі на кожны выпадак. Во каб нам з Табою на нешта падобнае ўзяцца?Я-б падабраў даведкі, а Ты — узоры, і выйшаў-бы такі зборнік. Пры тым, што ў нас дасюль няма тэорыі верша — гэта быў-бы й свайго роду падручнік.Як Ты на гэта глядзіш? У мяне, з майго боку, адна была-б бяда, што бліжэйшымі месяцамі ніяк нельга было-б на гэта часу ўрваць.
Якя калісь пісаў Табе, Салавей яшчэ ў 1946 г. хваліўся, што напісаў ажз„вянкі санэтаў“, але баіцца яшчэ пушчаць іх. Калі Ты напісаў свой „Вянок“, язьім падражніўся, што вось ужо ён і ззаду. Ён маўчаў аж дасюль, а цяпер напісаў, што неўзабаве прышле адзін зь вянкоў, канчальна адшліфаваўшы. Яшчэ няма.Акалі прыйіле — дык папраўдзе будзе сьвята беларускага верша: аж 2„Вянкі“!
Вялікі дзякуй за інфармацыю пра „Прыйсьце“. Калі-б маглі выходзіць ня толькі 2,ай больш літ. часапісаў у нас — ці-ж гэта былоб блага? Нядобра было-б адно, каб пры нашых абмежаных фінансах яны, праз узаемную неасьведамленасьць, друкавалі-б адны й тыя-ж рэчы. А гэткі страх у мяне зьявіўся, калі Ты ўспомніў пра апавяданьне Рытарыхі. То-ж яна й нам дала гэты свой скарб — і што будзе, калі ён зьявіцца і тут, і там! А нам, папраўдзе — і толькіміж намі кажучы — і зусім не хацелася-б яго мець. Таму я прасіў-бы Цябе даведацца, ці ёсьць гэтая рэч у „Прыйсьці" на варштаце, ці хоць-бы сабе ў „партфэлі“. Яшчэ лепш было-б наагул ведаць, што мае быць у „Прыйсьці", бо могуць быць і яшчэ падобныя выпадкі падвойнай траты сродкаў (дарэчы, часта гэта робіць Віцьбіч, ірозныя свае „Немны спад сьвятой гары“ друкуе па 2 і болый разоў у розных часапісах^4. Аднойчы
88 Гаворка пра кнігу: Брюсов, В. Опыты по метрнке н рнтмнке, по евфоннн н созвучням, по строфнке н формам (стнхн 1912—1918). Co вступнтельной статьей автора. Москва: Кннгонздательство „Гелнкон", 1918. — 200 с.
89 Нарыс Юркі Віцьбіча „Плыве з-пад сьвятое гары Нёман“ сапраўды друкаваўся ў некалькіх выданьнях адначасна: Віцьбіч, Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман. Мастацкі нарыс. Ч. 1 // Бацькаўшчына. №39—40 (221—222).
31 кастрычніка 1954; №7 (237). 13 лютага 1955; №8 (238). 20 лютага 1955;^
рэдактпар „Беларуса"зьняў адзін такіягоны „опус“ужо набраны, бо ён якраз зьявіўся ў іншым месцы, і з свае кішэні заплаціў за набор). Калі-б Ты мог мне даць гэтыя весткі — быў-бы Табе вельмі ўдзячны, а далей мяне гэта не п.айшло-6.
А так — каб былі ня толькі „Конадні“, а яшчэ й якія „Злыдні“, ці „На-Тым-Тыдні-Два-Дні-Тры-Дні“, і ня толькі „Прыйсьце", але й „Выйсьце“ ці „На-Пшык-Зыйсьце“ — якая бяда? Адно Золак дзівак: яго калісьці запрашалі іў„Конадні", але-жу яго нейкія „ганары". Iцяпер, каб прыслаў вершы — напэўне надрукавалі-б. У „Конаднях“ могуць друкавацца ўсе абсалютна (як, думаю, і ў „Бацькаўшчыне“)> але-ж іх замала для ўсёй прадукцыі ўсіх, і іншыя часапісы ані не пашкодзілі-б.
Пішы!
Тым часам вітаю, ТвойАнтон
2.5.1957
Даражэнькі Міхасю!
Ліст атрымаў, дзякую, і адказваю гэтым разам, як бачыш, проста зьмесца.
I што гэта Табе прыйшло, што Салавей Цябе зь першага месца выпхне? Я-ж тое месца сам Табе адразу-ж забясьпечыў і напісаў. Што да даты, дык ня ведаю, якую Салавей паставіць — ён наагул прыслаў яшчэ толькі 4 санэты — №№4—8 — і мо й зусім не пасьпее. Думаю ўсё-ж, што ён, як ізаўсёды, акуратны ў датах, і калі і ўспамяне 1946, дык не адзін, айз 1957. Гэта будзе відаць, і ў кажнымразе, як толькі буду ведаць — паведамлю Табе, і абмяркуем, як датаваць Твой вянок — павер, што зробім усё бяз крыўды для нікога.Дык не бузі!
Рады, ійто ідэя тыпу „Опытов“ Табе падабаецца. Як і пісаў Табе, галоўная бяда mym для мяне — час. Але пастараюся вырваць зь яго
№9 (239). 27 лютага 1955; №іо (240). 6 сакавіка 1955; №11 (241). 13 сакавіка 1955; №12—13 (242—243). 25 сакавіка 1955; №14 (244). з красавіка 1955; N°20 (250). 15 траўня 1955; №21 (251), 22 траўня 1955; №22 (252). 29 траўня 1955; №23 (253). 5 чэрвеня 1955.
Віцьбіч, Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман (Урыўкі: 1. Малітваўпаруганай Белай царкве; 2. Пахавала Віцьба Езафатаў камень) // Божым Шляхам. №62. Верасень—кастрычнік 1954. С. 11—12.
Віцьбіч, Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман. (Урыўкі: 1. „Стаяць і паміраць!“; 2 Назоў Смаленску паходзіць ад смалы...“) // Віці. №1 (7). Студзень 1955. С. 11—12.
Асобным выданьнем пабачыў сьвет у Мюнхэне ў 1956 г.
нейкія „міжчасы", у якія апрацаваць праграму й пакрысе падкідаць Табе „гарэшкі". Справа гэтая паважная й некароткая — мо нат на гады, але мо як выжывем — выцягнем, не?
Вялікі дзякуй за інфармацыі пра „Прыйсьце". Хто гэтаможа на яго „гневацца" й за што, тым болей, што яшчэ няма й ягонага „выйсьця“?Яшчэраз паўтару — калі будзе больш часапісаў, дык толькі цешыцца можна. Але паўтару й тое, ійто і ў „Конаднях“ усе могуць друкавацца, хто захоча (і, зразумела, зможа).Ды бяда тут і зь „людйшкамй“ — вось і ў нас той-жа Клішэвіч, не дачакаўшыся, тое самае пальнуў у „Б-ну“, а цяпер дзьмецца — не дае нічога.АЗолак?Як проці аўтара — ані я, ані хто іншы ня меў і ня мае нічога проці яго. Хіба я блага адазваўся пра яго, як пра „слуцкага песьняра яшчэ ў „Шыпшыне"90 ?А пасьля таго — ці чапаў яго дзе? I запрашалі-ж яго. Калі хочаш — можаш сказаць яму ад мяне, што я тутака сказаў: як і інтыя, можа друкавацца і ў „Прыйсьці“, і ў „Конаднях", і яшчэ дзе хоча — пэўне-ж, толькі не адны й тыя рэчы — і ані яму, ані каму гэта не перашкодзіць, а толькі наадварот.
Што Рытарыха трапіла ў скарбніцу таго „васьмінога^' — туды ёй і дарога (нат вершам выйшла), няхай захоўваецца для гісторыі — мо зь вякамі й набярэ мацунку. Але бяда з гэтым Юхнаўцом, Юхневічам, Юхноўскім, Юхненко, Юхневам, Юхнезонам, Юхцешвілі й г. д. То-ж і ў нас стос апавяданьняў ляжыць — адно ад драмы ці трагікамэдыі Бог крыў. I шкода хлапца — трэ было-б цыркнуць, але што? Дык яшчэ адно пытаньне да Цябе — што іменна выбралі Вы для ДІрыйсьця", каб ня ўзяць і нам таго самага?А рэшта ўсё ў парадку. Зь вершамі, зрэшты, ужо не так страшна, калі й паўторыцца, але большыя рэчы — проста шкода марнаваньня сьціплых нашых капеек.
Гэтымразам, здаецца, усё. Папраўкі да вянку — О.К. Пійіы!
Вітаю, ТвойАнтон „Васьміног", здаецца, і на мяне „болт положйл“ — даўно штось і ня піша, і не адпісвае.
90 Маецца на ўвазе артыкул Антона Адамовіча: Альгердзіч, Г. Нашчадкі і спадкаемцы (Крыху думак каля „слуцкіх песьняроў" і нашае літаратурнае сучаснасьці) // Шыпшына. 1946. №2. С. 30—40.
91 Гутарка зноў жа ідзе пра Юрку Віцьбіча.
ДаражэнькіАнтосю.
„А ўсё той кот, вядзьмарны кот
Сяброўства сьцежку нам дратуе“...
Здаравенны той„кот“, але ногія яму калісь паперабіваю. Хай, да часу ўсё. А цяпер аб тым, што хацеў. Неяк зацягнулася справа з „Конаднямі". Прычыну я трохі ведаю, але чым дапамагчы, ня ведаю, а мо проста „на дадзеным этапе“ не магу. Ці ёсьць якіе пэрспэктывы (калі не сакрэт?) на будучыню, бо я ўжо закончыў другі вянок і ня ведаю, куды яго піхнуць. За першы баюся, што ён можа ўтраціць „злабаднеўнасьць". Чакаю на цёплае славечка.
3 прывітаньнем, Міхась.
20/І-58
23.01.58
Даражэнькі Міхасю!
Аніякіх катоў, ані кошак, ані кацянятак навет. Усё ў парадку, нат з „Конаднямі" да яго даходзіць — якраз цяпер маю на руках апошнюю карэкту ў зламаным выглядзе, „Цяжкія думы“ йдуць першыя (першыя 9 бал. нумару), за імі сэкстына „Чалавек"(яшчэ 2 бал.). Так што часапіс выйдзе, хоць некалі (ужо як набраны й зламаны — дык дзе-ж дзенецца?), а што пасьля будзе — Бог бацька... Другі вянок прышлі пачытаць, а друкавацьмо пакуль ня зьявіцца першы (а такіж зьявіцца!) — ня ведаю, ці было-б добра. А месца яму як ні ў „Конаднях“, наступны № яшчэ Бог ведае калі зьбярэцца, дык у якой „Бацькаўшчыне“ заўсёды знойдзецца. Усе цёплыя словы ў гэтую сыродзёную зіму —
Антон
[10.05.1958]’2
Даражэнькі Міхасю!
Паведамляю зьмену свайго адрысу!
147 East 97 St., apt. 1-Е
New York 29, N.Y.
Чуюся вельмі (сь)вінаватым, што дасюль на той вянок другі нічога не напісаў, як дакляраваў, але-ж ніяк рукі не даходзяць, ды настрой ня той — вянок той агулам ОК, але ёсьць некаторыя тэх-
92 Датуецца паводле паштовага штэмпэлю.
нічныя дэталі, азаіх брацца — трэ й час і настрой. Усё-ж, далібог, зьбяруся.Дык — не крыўдуй! Спадабаліся мне вельмі некаторыя вершыкі ў Чарняўскага „Siaubicie"43, хоць сам гэты ,,Siaubit“ — Божа мой!
Дык ня крыўдуй!
Заўсёды ТвойАнтон Выйшлі нарэшце „Конадні“, але прыйшоў тым часам толькі 1 экзэмпляр.
6.4-5894
Даражэнькі Міхасю!
Квітую атрыманьне новаерэдакцыі,Дёду“. Ня маешрацыі, што „або ўзяць на дуійу грэх, або пакрыўдзіць аўтара“—нітаго, ні другога, проста рукі не даходзяць, але та[к]і дойдуць неўзабаве. Трэбаж парушыць pad тэхнічныхрэчаў, а цяпер ужо й варыянтаў, усё гэта зойме прастору, а значыцца й час. Некаторыя радкі ў старой рэдакцыіякраз падабаюцца лепш (перарэдагоўваньне — працэсразумовы, і гэтым рацыяналізмам паэты псуюць часам спачатныя паэтычныя варыянты, што ёсьць, прыкладам, у Багдановіча)45 .Ашто хто гаворыць — плюй сьлінай, гаварыць заўсёды будуць. „Конадні“яшчэ плывуць звычайнай поштай, як толькі прыплывуць, адразу атрымаеш. Твой вянок вельмі спадабаўся Нат. Арсеньневай, кажа, лепш за Салаўёў, наагул, кажуць ранейшыя скептыкі да ўсяго нумару, што выйшаў вельмі добры.Ашто ўсюды Тваё прозьвішча — не бяды, гэта не кампрамэтацыя. Пішы!