Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

3 таго часу, калі беларускі народ, зварушаны грукатам гістарычнага поступу, сягнуў стварыць сабе лад новага жыцьця, пачаў зьдзяйсьняць сваё неад’ёмнае права на вольнае самаазначаньне, — перастаў быць аб’ектам розных сацыяльна-палітычных шахрайстваў, а стаў суб’ектам — самадзейнай асабістасьцю — у гістарычным разьвіцьці ўсяго чалавецтва, — з гэтага часу пачынаецца ўзапраўдная гісторыя беларускага народу навейшае эпохі. Разрываючы кайданы сацыяльна-нацыянальнага паняволеньня, беларускі народ імкнецца стварыць сваю вольную і незалежную дзяржаву як найвышэйшую і ў сучасных гістарычных абставінах няўхільную форму свае нацыянальнае самаарганізацыі. У гэтым вызвальным змаганьні беларускага народу заключаецца сутнасьць тых гістарычных падзеяў, якія адбываюцца на Беларусі пэрманэнтна, адбываецца беларуская народная рэвалюцыя.
Вось-жа, узапраўдны рэвалюцыянэр ёсьць той, хто змагаецца за волю й незалежнасьць беларускага народу; контррэвалюцыянэр ёсьць той, хто проці волі і незалежнасьці Беларусі!
6
Гістарычныя падзеі, якія адбываюцца на Беларусі ў апошнія дзесяцігодзьдзі, можамо характарызаваць паводле наступнае сацыялягічнае схэмы: рэвалюцыя на Беларусі, контррэвалюцыя на Беларусі і беларуская народная рэвалюцыя.
Рэвалюцыя на Беларусі — гэта ёсьць люты і кастрычнік 1917 г.
Люты і кастрычнік — гэта былі яскравыя праявы ўсерасейскае рэвалюцыі на Беларусі; адбыліся раптоўныя зьмены трох насьледуючых па сабе ўсерасейскіх дзяржаўна-палітычных ражымаў самадзяржаўна-раманаўскага, часова-дэмакратычнага і дыктатарска-ленінскага. У гістарычнае долі беларускага народу не настала ніякае зьмены: быў і заставаўся аб’ектам узьдзейнічаньня ўсерасейскага вялікадзяржаўніцтва. У выніку маемо: на мейсца раманаўскае дыктатуры прыйшла ленінская дыктатура, наяўна бачымо, што ленінская дыктатура ёсьць ня менш усерасейская і ня менш вялікадзяржаўніцкая, чымся раманаўская дыктатура.
Контррэвалюцыя на Беларусі — гэта ёсьць скрытныя і адкрытыя выступленьні ўсерасейска-вялікадзяржаўніцкіх элемэнтаў на Беларусі, якія намагаюцца вярнуць сваё страчанае становішча пад час раптоўных зьменаў усерасейскіх дзяржаўна-палітычных ражымаў. У гістарычнае долі беларускага народу ня прыносіць ніякае зьмены: Беларусь разглядаецца імі як неад’ёмная частка Расеі, як адна з правінцый усерасейскае дзяржаўнае тэрыторыі.
Рэвалюцыя і контррэвалюцыя на Беларусі — гэта нібы дзьве пасудзіны, якія маюць адно супольнае дно; гэтым дном зьяўляецца Расея. Гэта ёсьць змаганьне за форму дзяржаўна-палітычнага і сацыяльнагаспадарчага ладу ў Расеі. Беларускі народ як самастойны чыньнік гістарычнага працэсу, як маральна-праўны суб’ект не прыймаецца на ўвагу — нібыто і не існуе. Беларус разглядаецца як неад’ёмная частка ўсерасейскае дзяржаўнае тэрыторыі.
Беларуская народная рэвалюцыя — гэта ёсьць сьнежань 1917 г.
Ня люты і не кастрычнік, але сьнежань — Першы Ўсебеларускі Зьезд — зьяўляецца вялікім рубяжом у гісторыі беларускага народу. Гэта ёсьць выступленьне беларускага народу на гістарычную арэну. Гэта ёсьць будаўніцтва вольнай і незалежнай беларускай народнай рэспублікі. Гэта ёсьць рашучае змаганьне з расейскімі вялікадзяржаўнікамі на Беларусі ўсіх колераў і масьцяў.
Беларуская народная рэвалюцыя непакоіць і палохае расейскіх вялікадзяржаўнікаў: блытае іх пляны ў будаўніцтве адзінай і непадзельнай Расіі. I гэта зразумела: беларускі народ перастаў быць аб’ектам узьдзейнічаньня ўсерасейскага вялікадзяржаўніцтва, самастойна ўзяў сваю долю ў свае ўласныя рукі. Беларусь вырываецца з чэпкіх абняцьцяў усерасейскага вялікадзяржаўніцтва.
Вольная і незалежная беларуская народная рэспубліка — гэта ёсьць баёўны покліч беларускай рэвалюцыі!
7
Нацыянальны профіль беларускай народнай рэвалюцыі ёсьць ясны і выразны: вольная і незалежная беларуская народная рэспубліка ў этнаграфічных межах разьсяленьня беларускага народу — ад Ловаці і аж да Бута. Гэтым вырашаецца справа адносін Беларусі ня толькі да Расеі, але таксама да іншых суседзяў — Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Нямеччыны.
Ані аднэй пядзі беларускае зямлі чужынцам!
Ня менш ясны і выразны ёсьць сацыяльны профіль беларускай народнай рэвалюцыі: дэмакратыя; забясьпечаньне роўнасьці правоў і вольнасьцяў для ўсіх грамадзян рэспублікі; дзяржаўная ахова працы ўсіх наймітаў; сацыялізацыя зямлі — зямлёй можа карыстацца толькі той, хто ўласнымі сіламі яе абрабляе, прычым форма землякарыстаньня ўстанаўляецца дабравольна сялянамі-земляробамі пад кантроляй зямельных органаў дзяржаўна-рэспубліканскае ўлады Беларусі.
Вёска на Беларусі — гэта пераважная большасьць беларускага народу. Справа зямельная — гэта ёсьць беларуская нацыянальная справа!
Месты і мястэчкі на Беларусі, як і абшарніцкія двары на вёсцы, здэнацыяналізаваны; беларусы ў іх складаюць нязначную меншасьць і выконваюць функцыі працоўных наймітаў.
Сацыяльны профіль беларускай народнай рэвалюцыі — гэта ёсьць сацыяльны профіль беларускае вёскі: змаганьне беларускага сялянства з рэшткамі паншчыны на вёсцы за поўную ліквідацыю руска-польскага абшарніцкага земляўладаньня і за раўнамерны падзел зямлі паміж сялянамі. 3 другога боку, гэта ёсьць змаганьне беларускага сялянства за ўхіленьне залежнасьці вёскі ад руска-польска-жыдоўскіх местаў і мястэчак, за поўнае ўраўнапраўнаньне ўсіх грамадзян Беларусі. Гэта ёсьць змаганьне за дэмакратыю!
Дэмакратыя ёсьць арганізаваная ўлада большасьці; пераважная большасьць беларускага народу — працоўнае сялянства. Гэта ёсьць змаганьне за працоўную сялянскую дэмакратыю!
У гэтым ёсьць глыбокі сацыяльны зьмест і вялікае гістарычнае значаньне беларускай народнай рэвалюцыі. Сялянства зьяўляецца галоўным чыньнікам у будаўніцтве новага супольнага ладу ў незалежнай беларускай народнай рэспубліцы!
Паўзіраемся цяпер на сацыяльны профіль рэвалюцыі на Беларусі.
Сацыяльны профіль рэвалюцыі на Беларусі ёсьць вельмі падобны
да нацыянальнага профілю контррэвалюцыі на Беларусі. Маюць супольную сацыяльную базу ў каляніяльным становішчы Беларусі.
Здэнацыяналізаваныя месты і мястэчкі, як і панска-абшарніцкія двары, зьяўляюцца галоўнымі баштамі рускага і польскага вялікадзяржаўніцтва на Беларусі.
Сацыяльны профіль рэвалюцыі на Беларусі — гэта ёсьць імкненьне дробна-буржуазнага руска-польска-жыдоўскага мяшчанства да ўтрыманьня і замацаваньня ўпрывілеяванага іх становішча ў адносінах да беларускае вёскі. Згэтуль іх шуканьне апоры і падтрыманьне з боку Масквы і Варшавы, згэтуль іх намага да ўстанаўленьня і захаваньня дыктатуры як улады меншасьці над большасьцяй.
У гістарычнай пэрспэктыве гэта азначае — гэта ёсьць апошнія патугі рускага і польскага вялікадзяржаўніцтва на Беларусі.
8
Што такое бальшавізм?
Бальшавізм — гэта ёсьць адменная форма ўсерасейскага вялікадзяржаўніцтва. 3 усяе яскравасьцю аб гэтым сьведчыць VII усесаюзны зьезд саветаў14. На гэтым зьезьдзе шмат гаварылася аб савецкай радзіме, аб ахове межаў савецкай радзімы ад вонкавай небясьпекі. В. Молатаў15, старшыня савету народных камісараў Савецкага Саюзу, уважае, што савецкая радзіма — гэта ёсьць Расея, што межы Савецкага Саюзу супадаюць зь межамі Расеі. Даслоўна ён сказаў наступныя крылатыя словы: „Расея нэпаўская стала Расеяй сацыялістычнай"16. Савецкі Саюз, такім чынам, увесь Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — савецкая радзіма, а савецкая радзіма, паводле Молатава, — гэта і ёсьць Расея. СССР — гэта ёсьць толькі назва-мянушка Расеі.
Бальшавікі ўзіраюцца на Беларусь як на частку Расеі, як на рускую дзяржаўную тэрыторыю. Згэтуль іх напорыстае змаганьне зь беларускімі незалежнікамі; згэтуль іх покліч: „БССР — неадлучная частка
14 VII Усесаюзны зьезд саветаў праходзіў у студзені—лютым 1935 г. у Маскве. — Рэд.
15 Вячаслаў Молатаў (1890—1986), савецкі функцыянэр. — Рэд.
16 Справаздачны даклад тав. В. М. Молатава аб рабоце ўраду VII зьезду советаў СССР // Зьвязда. № 25. 30 студзеня 1935.
17 3 прывітаньня ХІ-га Усебеларускага зьезду саветаў ЦВК СССР — Калініну, СНК СССР — Молатаву // Зьвязда. № 13.13 студзеня 1935.
ўсяго СССР“'7. Згэтуль, нарэшце, іх клятва-прысяга ахоўваць і бараніць межы савецкай радзімы: „Мы клянёмся табе, тав. Сталін, што будзем граніцу трымаць на замку, будзем яе ахоўваць, як зяніцу вока. Усякая спроба ворага парушыць нашы сьвяшчэнныя, недатыкальныя савецкія граніцы будзеразгромлена'™. „Разграміць ушчэнт усіхтых, хто пасягне хоць на пядзь сьвяшчэннай і недатыкальнай савецкай зямлі^.
Інакш кажучы: бальшавікі ўсяляк намагаюцца ахоўваць і бараніць недатыкальнасьць сьвяшчэнных межаў савецкай радзімы ўсяго СССР — адзінай і непадзельнай Расеі.
Бальшавікі дамагаюцца таго, каб Беларусь і надалей заставалася калёніяй Расеі.
9
Яшчэ ў 1920 г. быў выданы зборнік матар’ялаў аб гаспадарчым і кулыурным становішчы БССР. Складзены кіраўніцтвам справамі раднаркому БССР, у гэным зборніку выразна гаворыцца, што 50% усіх прыбыткаў, якія зьбіраюцца на тэрыторыі БССР, непасрэдна паступаюць у агульна-саюзную казну і ні ў якой форме не вяртаюцца на Беларусь дзеля задавальненьня гаспадарчых і культурных патрэбнасьцяў беларускага народу20.
Мінае ўжо з таго часу дзевяць гадоў. Агульнае каляніяльнае становішча Беларусі ніўчым не зьмянілася. Хаця бальшавікі і замоўчваюць тое, сколькі грошы выплачывае Беларусь Расеі, але з пэўнасьцю можна цьвердзіць, што ня менш 56% усіх прыбыткаў, якія зьбіраюцца на тэрыторыі БССР, ня кажучы ўжо нават аб тэй частцы Беларусі, якая непасрэдна далучана да РСФСР, гэта ёсьць дань, какую плаціць беларус Расеі за сваё паняволяньне; гэта ёсьць жорсткі калёніяльны вызыск!
18 3 прывітаньня ХІ-га Усебеларускага зьезду саветаў Сталіну // Звязда. № 13. 13 студзеня 1935.
19 3 дакладу Д. Коніка, загадчыка аддзелу культуры і прапаганды ленінізму ЦК КП(б)Б на з-цім Усебеларускім зьезьдзе рабселькораў // Зьвязда. № 50. 1 сакавіка 1935.
20 Болып падробна аб гэтым у артыкуле: Гаспадарчае і культурнае адраджэньне Беларусі // Бюлетэнь Загранічнай Групы Беларускай Партьгі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў. № 6. Жнівень 1926. С. 3—16.
Калі яшчэ ў 1928 г. Алесь Адамовіч, старшыня раднаркому БССР21, адважыўся сказаць праўду аб калёніяльным становішчы Беларусі і зьвярнуўся да ўсесаюзнага цэнтральнага выканаўчага камітэту, каб хоць трошкі зьменшыць — ня ўхіліць, а толькі зьменшыць! — калёніяльную залежнасьць Беларусі ад Расеі, то, як ведама, у парадку партыйнай дысцыпліны ЎсеКП-ы зьняты быў з пасады, выключаны з кампартыі і высланы за межы БССР як нацыянал-апартуністы і эс-эраўскі агэнт у шэрагах кампартыі.