Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
42 Аляксандар Цьвікевіч (1888—1937), палітык, навукоўца, публіцыст. У 1921—1923 гт. — міністар замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Л астоўскага, у 1923 г. узначаліў альтэрнатыўны ўрад БНР. На Другой усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрлінеў 1925 г. прызнаў дасягненьні культурнага будаўніцтва ў БССР і ліквідаваў урад БНР, неўзабаве пераехаў у Менск. У1930 г. быў арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі” й асуджаны на 5 гадоў высылкі. У1937 г. расстраляны. — Рэд.
барацьбы партыі за ленінскую нацыянальную палітыку АДПУБедарусі аканчальна сарвала маску з групы контррэвалюцыйнай нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі. У групе аказаліся добравядомыя працоўным масам Беларусі быўшыя міністры Беларускай Народнай Рэспублікі, эсэры і белагвардзейцы — Ластоўскі, Лёсік*3, Краскоўскі^, Некрашэвіч^, Смоліч^, Цьвікевіч, якія здаўна марылі аб
« Язэп Лёсік (1883—1940), грамадзкі й палітычны дзеяч, пісьменьнік, публіцыст, мовазнаўца, пэдагог. Адзін з ініцыятараў акту незалежнасьці БНР. У1919 г. — старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны застаўся ў БССР. Займаўся навуковай, культурна-асьветнай, літаратурнай працай, выкладаў у БДУ, на беларукіх лектарскіх курсах, у Белпэдтэхнікуме. Удзельнік, а ад 1930 г. — старшыня Тэрміналягічнай камісіі. Дырэктар Інстытуту навуковай мовы. У 1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й прыгавораны да высылкі. У1938 г. зноў арыштаваны й асуджаны на 5 гадоў лягераў. Памёр ад сухотаў у турме. — Рэд.
44 Іван Краскоўскі (1880—1955), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, пэдагог. Сябра БСГ, БСДП. У1918 уваходзіў у склад ураду Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, быў паслом УНР у Грузіі. У1920 г — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Ад лета 1925 г. жыў у Менску, працаваў у БДУ, Інбелкульце (потым БелАН). Арыштаваны ў 1930 г. па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й сасланы на 5 гадоў у Самару. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., вызвалены ў 1940 г. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Чэхаславаччыне. — Рэд.
45 Сьцяпан Некрашэвіч (1883—1937), беларускі навуковец і грамадзкі дзеяч. Пасьля абвяшчэньня БНР у 1918 г. — прадстаўнік яе ўраду на поўдні Ўкраіны. Ад 1920 г. жыў у Менску. Працаваў у Народным камісарыяце асьветы БССР. Удзельнічаў у арганізацыі Інстытуту беларускай культуры, у 1922— 1925 гг. — яго першы старшыня. Ад 1928 г. — акадэмік, віцэ-прэзыдэнт БелАН, ад 1929 г. — дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН. У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Паўторна арыштаваны ў 1937 г. і прыгавораны да расстрэлу. — Рэд.
46 Аркадзь Смоліч (1891—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, спэцыялісту галіне геаграфіі, эканомікі, картаграфіі. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У першым урадзе БНР займаў пасаду сакратара асьветы. У1919 г. — намесьнік старшыні ўраду А. Луцкевіча, адначасова міністар сельскай гаспадаркі БНР. Ад 1922 г. — у БССР. Працаваў у наркамаце земляробства, выкладаў у БДУ, сябра Інбелкульту. Першы беларускі прафэсар геаграфіі. У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі“ й высланы на 5 гадоў у Расею. У1937 г. паўторна арыштаваны й прысуджаны да расстрэлу. — Рэд.
стварэньні незалежнай Беларусі пад скіпатрам аўтара „цуда над Віслай"47.
Гэтую-ж самую хлусьню паўтарае і Б. Тарашкевіч4®, быўшы „правадыр“ Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Ён піша, а можа быць і так, што за яго толькі подпісам друкуецца ўся гэта блытаніна, бо ён зьяўляецца цяпер „знатным заложнікам" у Маскве, хаця можа і сам таго добра не ўсьведамляе; ва ўсялякім выпадку за яго подпісам чытаемо: „Шалёнае супраціўленьне буржуазных ідэёлягаў на культурным фроньце барацьбы — гэта адна з форм абароны матар’яльных інтарэсаў буржуазіі і кулацтва. За гэтыя інтарэсы, у першую чаргу, і вядуць барацьбу беларускія нацыянал-фашысты ўсіхмасьцей і груповак — адкрытыя саюзьнікі польскага фашызму: Луцкевіч^, Астроўскі50 і Ко ў Полыйчы; іх субраты — нацдэмы ў БССР. Беларускі
47 Гур, Г.Белорусская контрреволюцмя // Красная Газета. Вечерннй выпуск. Ленлнград. № 304. 25 декабря 1930.
48 Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнаўца, перакладчык, публіцыст. Адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асьветным аддзелам Пеграградзкага аддзяленьня Белнацкаму. Ад 1921 г. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаўТБШ. У1922— 1924 іт. узначальваў Беларускі пасольскі клюб. Ад 1926 г. — сябра КПЗБ. У 1925 г. заснаваў і ўзначаліў Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны да зьняволеньня на 12 гадоў, але вызвалены ў 1930 г. У1931 г. зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў. У1933 гУ выніку абмену зьняволенымі трапіў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзелу Польшчы й Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве. У1937 г. арыштаваны па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру" і прыгавораны да расстрэлу. — Рэд.
49 Антон Луцкевіч (1884—1942), палітычны й грамадзкі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Старшыня Рады Народных Міністраў і міністар замежных справаў БНР. У 1919—1920 гг. — Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Ад 1921 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. Пасьля ўтварэньня ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады працаваў у яе рэдакцыйным камітэце. Неаднойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1930-х гг. адышоў ад палітычнай дзейнасьці. У1939 г. арыштаваны савецкімі ўладамі й прысуджаны да 8 гадоўлягераў, памёр у зьняволеньні. — Рэд.
50 Радаслаў Астроўскі (1887—1976), палітык, грамадзкі дзеяч, пэдагог, публіцыст. У1924—1936 гг. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, =>
фашызм, праводзячы ў жыцьцё інтэрвэнцыянскія пляны імпэрыялістычныхдзяржаў, аб’яднае палітычную платформу, праводзіць арганізацыйную смычку зь беларускімі нацыянал-дэмакратамі ў БССР. Сваяцтва, калі не аналягічнасьць буржуазна-кулацкай ідэалёгіі нацыянал-фашысгпаў і нацдэмаў не прыходзіцца даказваць. Характар дзейнасьці адных і другіх указвае ня толькі на іх арганічную сувязь. Іх зьвязвае як контррэвалюцыйнае мінулае, так і контррэвалюцыйнае сучаснае: іх лёзунг аб незалежнай буржуазна-дэмакратычнай Беларускай Народнай Рэспубліцы — гэта актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да інтэрвэнцыі, у пашырэньні польскай акупацыі на Ўсход, у зруйнаваньні буйна ўзрастаючага сацыялістычнага будаўніцтва, у падняволеньні працоўных мас^.
Усё тут зблытана і перапугана, мабыць, з адзінай мэтаю — зьбянтэжыць чытача.
Як у рэчаістасьці выпадае беларуская „контррэвалюцыя", аб гэтым наяўна сьведчыць Беларуская Нацыянальна-Палітьічная Нарада ў Празе.
У гэтай Нарадзе прыймалі ўдзел усе тыя беларускія палітычныя партыі, якія стваралі БНР: беларускія эсэры, беларускія эсдэкі, беларускія эсэфы і беларускія нарсоцы. Усяго было 37 дэлегатаў. Паводле партыйнай прыналежнасьці ўсе дэлегаты разьмяркоўваліся ў наступным парадку: сяброў Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў было 18; Беларускай Партыі Сацыялістаў-Федэралістаў — 5; Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі — 4; Беларускай Партыі Народных Сацыялістаў — 2; рэшта былі беспартыйныя — іх было 8. У склад прэзыдыюму ўваходзілі: 2 эсэры і 1 эсэф.
Партыйны склад Нарады поўнасьцю адбіваў тагочасны ўплыў паасобных партый у краі.
=> адначасова ў 1930—1932 гг. — Беларускай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі імя Ф. Багушэвіча. У другой палове 1920-х гг. выконваў абавязкі старшыні Таварыства беларускай школы, быў віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Пасьля разгрому БСРГ — прыхільнік „паланафільскага кірунку" — супрацоўніцтва з польскімі ўладамі дзеля папулярызацыі беларускай кулыуры і школьніцтва. У1936 г. быў высланы ў Лодзь (Польшча) настаўнікам матэматыкі і фізыкі. У1939—1941 гг. — старшыня Беларускага камітэту самапомачы ў Лодзі. У1943—1976 гг. — прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Нямеччыне, Швайцарыі, Аргентыне, Вялікабрытаніі, ЗША. — Рэд.
51 Тарашкевіч, Б. Заходняя Беларусь — пляцдарм імпэрыялістычных інтэрвэнцый // Савецкая Беларусь. № 13.16 студзеня 1931.
Нарада адбывалася на вольнай зямлі братняга Чэхаславацкага народу; зусім вольна абмяркоўваліся ўсе пытаньні дзяржаўна-палітычнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва вольнай і незалежнай Беларусі. Усе пастановы гэтай Нарады маюць сілу аж па сяньняшні дзень; зьяўляюцца абавязковымі нормамі паступаваньня ня толькі для тых партый, якія прыймалі ўдзел у Нарадзе, але яны маральна абавязваюць таксама і ўсе беларускія нацыянальна-палітычныя арганізацыі, якія вядуць змаганьне за Беларускую Народную Рэспубліку.
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе пастанавіла:
І.АбРыжскім тпрактаце.
Стоячы на груньце граматы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 г., абвясьціўшай незалежнасьць Беларусі ў межахлічэбнай перавагі беларускага народу, Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, зложаная з прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і арганізацый з-пад усіх акупацый Беларусі, сабраўшыся ў Прагу, аднагалосна заяўляе:
1. Беларускі народ вёў, вядзе і будзе весьці барацьбу за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі;
2. усе ранейшыя пратэсты беларускіх палітычных і нацыянальных арганізацый, у свой час заяўляныя супраць Рыжскага трактату, дзелячага Беларусь паміж Расіяй і Полыйай, Нарадай аднагалосна пацьвярджаюцца;
3. Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе заклікае ўсе актыўныя беларускія сілы да самай ратучай рэвалюцыйнай барацьбы ўсякімі маючыміся ў іх распараджэньні спосабамі супроць падзелу Беларусі і заклікае лічыць ворагам беларускага народу кожнага таго, хто згадзіўся бы прызнаць Рыжскі мірны трактат.
II. Палажэньне беларускага народу пад акупацыяй.
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, разважыўшы палажэньне беларускага народу пад расійскай і польскай акупацыямі, сцьвярджае, што:
1. Падрасійскай акупацыяй у гэты момант знаходзіцца болый як 206.000 кв. клм беларускай тэрыторыі.