Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
57 Былі два дзеячы з прозьвішчам Бабровіч, арыштаваныя ў 1933 г. па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру. Ян Станіслававіч Бабровіч (1902—1943), грамадзкі дзеяч, публіцыст. У 1922—1925 гг. вучыўся ў Праскім унівэрсытэце. Ад 1926 г. сябра КПЗБ. У 1928 г. арыштаваны польскімі ўладамі й прысуджаны да 15 гадоў зьняволеньня. У1932 г. у выніку абмену вязьнямі апынуўся ў БССР. Узначальваў Камісію па вывучэньні Заходняй Беларусі пры БелАН. У1933 г. арыштаваны й прысуджаны да іо гадоў зьняволеньня. У1939 г. да тэрміну дададзеныя яшчэ 10 гадоў. Лявон Бабровіч (19О4—1934). гісторык і публіцыст. Ад 1923 г. сябра КПЗБ. У1932 г. скончыў асьпірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі. У 1933 г. арыштаваны й прысуджаны да расстрэлу. — Рэд.
Езавітаў5*, Пігулеўскі54, Варонка60, Якавюк6'). Дзеячы „Беларускага нацыянальнага цэнтру"аб’ядналіся з польскімі й германскіміфашыстамі і зьвязаліся непасрэдна з Розэнбергам62, з рускімі і ўкраінскімі белагвардзейцамі, з астаткаміранейшых буржуазных партый, што захаваліся яшчэ на Беларусі — эсэрамі, бундаўцам, трацкістамі, членамі БСГ і інш. — і на грошы замежных контрразьведак выконвалі шпіёнскую работу“ (С. 119—120).
Гэтак выконвае П. Кірушын наказ партыі — „найбольш поўнага выкрыцьця мінулага й цяперашняга нацдэмаўшчыны, прышчэпаўйічыны, эсэраўшчыны, бундызму і г.д. у Беларусі.. у мэтах узброеньня растучых кадраў бальшавіцка-распрацаваным матарыялам!“
58 Канстанцін Езавітаў (1893—1946), ваенны й грамадзка-палітычны дзеяч. Народны сакратар па вайсковых справах, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У1919—1920 гт. быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі. У1921—1944 гг. узначальваў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. У часе Другой сусьветнай вайны займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. У1945 г. займаў пасаду кіраўніка вайсковага аддзелу БЦР. Затрыманы СМЕРШ у 1945 г. — Рэд.
59 Уладзімер Пігулеўскі (1889—1958), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, драматург. У1924—1925 гг. — дырэктар Люцынскай беларускай гімназіі. У1926— 1934 гг. працаваў загадчыкам Беларускага аддзелу пры Міністэрстве асьветы Латвіі ў Рызе. У 1934 г. арыштаваны й сасланы ў Ліепайскі лягер. Па вызваленьні займаўся журналістыкай. У1940—1941 іт. працаваў інспэктарам Міністэрства асьветы Латвійскай ССР. Пасьля вайны жыў у Рызе. Публікаваў у латыскім друку артыкулы пра беларускую культуру й літаратуру. — Рэд.
60 Язэп Варонка (1891—1952), палітычны дзеяч, журналіст, выдавец. Першы старшьшя Народнага сакратарыяту БНР. Ад канца 1918 г. жыўу Каўнасе. Да красавіка 1920 г. — міністар беларускіх справаў ва ўрадзе Літвы. Ад 1923 г. жыў у Чыкага (ЗША), дзе спрычыніўся да заснаваньня беларускіх арганізацый: стварыў Беларускі нацыянальны саюз, ад 1926 па 1932 г. выдаваў газэту „Белорусская трнбуна“, вёў беларускія й рускія перадачы на радыё. — Рэд.
61 Сымон Якавюк (1881—1973), грамадзка-палітычны дзеяч. У1919 г. уваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Гродзеншчыны. У 1922 г. абраны паслом польскага сойму. Уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. У 1924 г. перабраўся ў Коўна. Уваходзіў у Беларускае культурна-асьветнае таварыства, абіраўся яго старшынём. Пасьля Другой сусьветнай вайны — на гаспадарчай працы ў Літве. Да пачатку 1960-х г. перабраўся ў Горадню. — Рэд.
62 Альфрэд Розэнбэрг (Rosenberg, 1893—1946), нямецкі палітык, у 1934— 1945 гг. — кіраўнік замежнапалітычнага упраўленьня НСДАП. — Рэд.
Ігнат Дварчанін, Ян Грэцкі, Язэп Гаўрылік, Флягонт Валынец
I не ў аднаго, мабыць, з „растучых кадраў" узьнікне пытаньне: a што-ж органы савецкай юстыцыі на гэта? Чаму яны маўчаць, чаму ня судзяць „нацдэмаўскіх шпіёнаў і правакатараў“?
Ня судзяць, бо ня маюць за што іх судзіць. Усё гэта ёсьць толькі выплад зьбянтэжанай фантазіі бальшавіцкіх пісакаў!
17
П. Корчык63 намагаецца выкрыць і разграміць беларускіх эсэраў. Напісаў „ударны артыкул" „Нацыянал-опортунізм у КПЗБ і ідэалогічная спадчына Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі", гэны яго артыкул надрукаваныўчасопісі „Бальшавік Беларусі“ (Менск, 1934. № 7. С. 35—43).
У канцы 1933 г., апавядае П. Корчык, органамі ГПУ ўБеларусі была выкрыта і разгромлена беларуская контррэволюцыйная нацыяналі-
63 Павал Корчык (сапр. Язэп Лагіновіч, 1891—1940), палітычны дзеяч. Адзін з стваральнікаў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1922 г., у ліпені 1923 г. кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. 3 восені 1925 г. да лютага 1936 г. — палітычны сакратар ЦК КПЗБ. У1936 г. арыштаваны НКУС і прысуджаны да 5 гадоў зьняволеньня. У1939 г. прысуджаны да расстрэлу. — Рэд.
стычная арганізацыя, на чале якой стаялі былыя дзеячы „ГрамадьГ і „Змаганьня" — Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Дварчанін, Гаўрылік64 і інш. Дэмаскаваны былі таксама агенты польскай дэфэнзівы і беларускага нацыяналізму ў верхавіне ТБШ (Таварыства Беларускай Школы). Гэта нанесла жорсткі ўдар махінацыям беларускага нацыянал-фашызму і польскага імпэрыялізму. 3 гэтага пункту гледжаньня — паскольку аснаўным заданьнем гэтых агентур было нанесьці рэвалюцыйнаму руху ў Заходняй Беларусі ўдар у самы рашучы момант — дэмаскаваньне іх павінна расцэньвацца як перамога рэвалюцыйнага руху. Але разам з тым ён азначае, што гэтым агентурам — беларускага нацыянал-фашызму і польскага імпэрыялізму — удалося пранікнуць у рэвалюцыйны pyx, а іх дзейнасьць на працягу доўгага часу заставалася ня выяўленай; гэта сьведчыць аб нявыстарчальнай балыпавіцкай пільнасьці КПЗБ.
Чаму так сталася?
Прычына ясная, кажа дасьціпны Корчык: у першую чаргу ня зжытая да канца нацыяналістычная спадчына ўвайшоўшых у партыю груп, слабасьць пралетарскага ядра ў партыі, ціск на яе„дробна-буржуазнай сялянскай стыхіі“. Усё гэта не магло не адбіцца на замаражэньні тэмпаў бальшавізацыі КПЗБ.
I бальшавікі цяпер, маўляў, павінны ўдарным тэмпам „бальшавізавацца"!
I Корчык жаліцца, Корчык наракае: „Нацыяналістычныя элемэнты тармазілі і тармозяць да гэтага часу працэс бальшавізацыі нашай партыі. Нацыянал-опортунізм у КПЗБ — гэта ў першую чаргу спадчына не пераможанай да канца нацыяналістычнай ідэалёгіі беларускай так званай... рэвалюцыйнай арганізацыі, якая ўлілася ў партыю ў канцы 1923 году“.
Што гэта за арганізацыя такая, скуль яна ўзялася?
64 Язэп Гаўрылік (1893—1937), грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог. У 1922—1928 гг. выкладаў у Радашкавіцкай беларускай гімназіі беларускую мову й сьпевы. 31928 па 1930 г. — пасол польскага сойму, старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу „Змаганьне". У1931 г. пазбаўлены пасольскага імунітэту й асуджаны на 9,5 гадоў зьняволеньня. У1932 г. у выніку абмену вязьнямі апынуўся ў БССР. Працаваў у Народным камісарыяце асьветы БССР. У1933 г. арыштаваны па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру“ й прысуджаны да расстрэлу, які быў заменены на 10 гадоў зьняволеньня. У1937 г. пасьля перагляду справы прысуджаны да расстрэлу. — Рэд.
„Аснаўныя кіруючыя кадры БРА, апавядае Корчак, выйшлі з партыі беларускіх эсэраў, якая ўзьнікла ў выніку расколу Беларускай Сацыялістычнай Грамады — на беларускіх эсдэкаў (меншавікоў) і эсэраў. Ідэалёгія і контррэвалюцыйнаяроля беларускіхэсэраў у барацьбе супраць кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі, у арганізацыі контррэвалюцыйных паўстаньняў супраць савецкай улады (напрыклад, арганізацыя кулацкага слуцкага паўстаныія), у дапамозе інтэрвэнтам, асабліва імпэрыялістычным плянам Пілсудскага — добра ўсім вядомы“.
Выкрыў, можна сказаць, і аканчальна разграміў. „Беларускія эсэры дапамагаюць польскім імпэрыялістам"!
Але як вось дасьціпны Корчык высьвятліць беластоцкі працэс, які быў арганізаваны ў 1923 г. польскімі імпэрыялістамі над беларускімі эсэрамі? На колькі гадоў цяжкага вастрогу былі засуджаны беларускія эсэры, за што, за якія ўчынкі — можа за дапамогу імпэрыялістычным плянам Пілсудзкага?
Жалюгодны Корчык, ён аб гэтым чамусьці маўчыць: нічога ня кажа. Ён ня маеўсабе столькі грамадзкае адвагі, каб выкрыць праўду!
Пасьля беластоцкага працэсу, калі Беларуская Партыя Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў была разгромлена польскімі імпэрыялістамі, частка сяброў БПС-Р адкалолася ад партыі і заснавала так званую Беларускую Рэвалюцыйную Арганізацыю. Гэта арганізацыя пачала шукаць кантакту і супрацоўніцтва з бальшавікамі; пасьля зусім зьлілася з Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі. Выявіла шмат рупнасьці і актыўнасьці. Гэта была так-званая арыентацыя на савецкую Беларусь, на бальшавіцкі Менск, была ружовая надзея, што ўлада саветаў дапаможа ў вызвальным змаганьні супраць польскіх акупантаў за аб’еднаньне Заходняй Беларусі з БССР. Як у рэчаістасьці была зьдзейсьнена гэта ружовая надзея — аб гэтым наяўна сьведчыць артыкул Корчыка. Ён кажа: „БРА ўлілася ў партыю са сваім нязжытым эсэраўскім нацьіяналістычным багажом". „Стоячы фармальна на пазыцыі саветаўрабочых, сялянскіх і салдацкіхдэпутатаў, БРА па сутнасьці займала негатыўную пазыцыю адносна дыктатуры і гегемоніі пралетарыяту, зразумела рабоча-сялянскі ўрад як коаліцыю рэвалюцыйныхрабочых і сялянскіх партый, а тактыку адзінага фронту, як блёк усіх так-званых сацыялістычных партый. Нацыянальнае пытаньне расцэньвалася БРА ня як састаўная падпарадкавальная агульным задачам пралетарыяту частка рэвалюцыйнай стратэгіі, а як самамэта. Глыбока караніліся таксама эсэраўскія пагляды аб бяскласавасьці беларускага народу, адмаўленьне існаваньня беларускай бур-
жуазіі і расслаеньня ў беларускай вёсцы, тэорыя аб самабытных шляхох разьвіцьця беларускага народу, як, напрыклад, дамарошчаная тэорыя аб тым, што нацыянальнае вызваленьне Беларусі тым самым вырашае і пытаньне клясавага вызваленьня пралетарыяту і сялянства". „У такой пастаноўцы пытаньня, прама супярэчлівай бальшавіцкай пастаноўцы, рабіўся вывад, што шлях да вызваленьня вядзе праз адзіны нацыянальны фронт барацьбы супраць акупацыі".
Аднзк„устаноўкіБРА, яеэсэраўскаемінулае... ня быліраскрытыкаваны і рэвізаваны“, „ня была праведзена ацэнка й крытыка гэтай арганізацыі".
Гэну задачу выконывае цяпер, як бачымо, Корчык. Ён выкрывае памылкі КПЗБ. „Не пераможаная да канца нацыяналістычная спадчына БРА была ў тым ці іншым выглядзе крыніцай адраджаючыгся нацыянал-опортуністычных канцэпцый КПЗБ і ў першую чаргу тэорыйкі аб безбуржуазнасьці беларускага народу. Гэтыя пагляды глыбока праніклі ў нашую партыю.Адсюль выцекала няправільная ацэнка ролі беларускай інтэлігэнцыі, выйшаўшай пераважна з асяродзьдзя беларускай буржуазіі й кулацтва, прыпісываньне ей рэвалюцыйнай ролі ў барацьбе супроць польскай акупацыі, разгляданьне яе як авангарда нацыянальна-вызвальнага руху. Яркім прыкладам гэтага зьяўляюцца нашы адносіны да складу кіруючай верхавіны „Грамады“ і„Змаганьня“. У выніку ідэалогічнай іарганізацыйнайрасхлябанасьці і недастатковай пільнасьці з боку кіраўніцтва КПЗБ, беларускай буржуазіі і польскай дэфэнзыве лёгка ўдаецца праціснуць сваіх агентаў у ЦКГрамады і ў пасольскі клюб „Змаганьне““.