Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Ня будземо, аднак, лёгкадумныя; паўзіраемся глыбей — аж у самы корань справы.
„Нацыянальнае пытаньне, — кажа Сталін, — нельга ўтоесамліваць зь сялянскім пытаньнем, бо апрача пытаньняў сялянскіх, нацыянальнае пытаньне ўключае ў сябе яшчэ пытаньні нацыянальнай культуры, нацыянальнай дзяржаўнасьці ды інш. Але ня сумніўна таксама і тое, што аснову нацыянальнага пытаньня, яго ўнутраную сутнасьць усё-ж такі складае пытаньне сялянскае. Гэтым уласна і тлумачыцца, што сялянства прадстаўляе аснаўную армію нацыянальнага руху, што без сялянскай арміі не бывае і ня можа быць магутнага нацыянальнага руху. Гэта ўласна імаюць на ўвазе, калі кажуць, што нацыянальнае пытаньне ёсьць па сутнасьці справы — пытаньне сялянскае“'°°.
,0° Сталін, I. Нацпытаньні. Менск, 1932. С. 363.
„Сацыяльны сэнс нацыянальнага пытаньня ў пралетарскайрэвалюцыі, — кажа М. Поташ101, — складаецца з таго, што ён па сутнасьці справы ёсьць пытаньне сялянскае. Сялянства ўяўляе зь сябе аснаўную армію нацыянальна-вызваленчай барацьбы і ў сапраўднасьці сялянская барацьба самым цесным спосабам перапляталася з нацыянальна-вызваленчай барацьбой і разам з разгортываньнем першай разгортывалася й другая. I ўся гэта барацьба вялася й была завершана толькі пад кіраўніцтвам бальшавікоў. Толькі бальшавікі былі адзінымі кіраўнікамі барацьбы працоўных мас і ў першую чаргу сялянскіх рэвалюцыйных масіў нацыянальна-вызвальным руху на Беларусі супраць эксплоатацыі і нацыянальнага прыгнечаньня прыгнятаючых клас пануючай нацыі“Ю2.
Тое, што сялянства зьяўляецца галоўнай апорай нацыянальна-вызвальных рухаў, аб гэтым ня можа быць ніякага сумніву; але вось тое, што бальшавікі зьяўляюцца адзінымі кіраўнікамі рэвалюцыйна-вызвальнага змаганьня беларускага працоўнага сялянства супраць гнёту і вызыску капіталістычных клясаў пануючай нацыі — гэта ўжо выклікае супярэчнасьць з фактамі жывой рэчаістасьці.
„Наша партыя, — кажа Гарын, — ставіць так пытаньне: мы імкнёмся да бяскласавага грамадзтва, мы зьнішчаем класы, да канца другой пяцігодкімы пабудуем бяскласавае грамадзтва, але пабудуем яго праз жорсткую клясавую барацьбу. 3 уступленьнем у другую пяцігодку клясавая барацьба не аслабляецца і не зьнішчаецца, а, наадварот, абвастраецца, узмацняецца на паасобных вучастках, у паасобных пэрыядах". „Што адбываецца зь сялянствам? Перш чым перайсьці да аналізу, якія працэсы будуць адбывацца ў вёсцы, трэба паставіць пытаньне аб тым, што ўяўляе сабой аднаасобнае сялянства ў нашай краіне. Сялянства зьяўляецца апошняй капіталістычнай клясай таму, штояно вядзе дробную таварную гаспадарку, заснаваную на прыватнай уласнасьці, і таму зь сялянства штомінут-
Майсей Поташ (1892—пасьля 1955), гісторык. У1931—1936 гг. — намесьнік дырэктара Інстытугу гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Дасьледаваў гісторыю рэвалюцый 1905—1907 і 1917 гт., гісторыю Кампартыі. У 1937 г. арыштаваны й прысуджаны да 8 гадоў лягераў. У1946—1948 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. У1948 г. зноў арыштаваны і прысуджаны да 2 гадоўзьняволеньня. — Рэд.
102 Поташ, М. Супраць фальсыфікацыі гісторыі КП(б)Б і БССР // Бальшавік Беларусі. Менск, 1932. № 21—22. С. 107.
на, штогадзінна вырастаюць капіталістычныя элемэнты". „Зьнішчаючы капіталістычныя элемэнты, перарабляючы селяніна аднаасобніка, ліквідуючы дробна-таварную гаспадарку, заснаваную на прыватнай уласнасьці, мы тым самым ліквідуем прычыны, якія параджаюць капіталістычныя элемэнты ў вёсцы“. „Раз мы зьнішчаем дробна-таварную гаспадарку, дык тым самым зьнішчаем найглыбейшыя карэньні капіталізму, зьнікае крыніца і прычыны ўзьнікненьня капіталістаў у нашай краіне". „Якможна гаварыць аб зьмякчэньні класавай барацьбы, калімы ідзём да поўнага зьнішчаньня капіталістычных элемэнтаў, калі мы ставім гэта сваёй задачай да канца другой пяцігодкі. Штомы ставім перад сабой задачу зьнішчыць капіталістычныя элемэнты і клясы наогул, ведаюць цяпер ня толькі рабочыя, аднаасобнікі і калгасьнікі, аб гэтым ведаюць нашы класавыя ворагі“. „Што справа стаіць іменна так, можна пераканацца на нашай беларускай практыцы. Чаму нас павінна вучыць практыка апошніх тыдняў і месяцаў? Яна вучыць нас таму, што мы маем у сябе, на Беларусі, абвостраньне класавай барацьбы. Гэта даказваецца цэлымрадам фактаў, калі кулакі вядуць работу за выхад з калгасу, цэлым радам замахаў на актыўных вясковых работнікаў, гэта даказваецца падрыўной работай кулака ў калгасах. У такіхумовах, калімы самі наглядна можам бачыць і адчуваць абвастрэньне класавай барацьбы, калі кулак адказвае шалёным супраціўленьнем на нашы наступленьні, у такіх умовах гаварыць аб тым, што класавая барацьба патухае, ёсьць нішто іншае, як праваапартуністычныя гутаркі, якія маюць сваёй аб’ектыўнай мэтай дэмабілізаваць партыю і дапамагчы класаваму ворагу"103.
Гэтак у рэчаістасьці выпадае бальшавіцкае кіраўніцтва працоўным сялянствам у рэвалюцыйным змаганьні за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне — усе сяляне аднаасобнікі, якія вядуць працоўную гаспадарку і сваймі ўласнымі сіламі абрабляюць зямлю, абвешчаны капіталістамі, і з гэтымі капіталістамі бальшавікі вядуць напорыстае змаганьне аж да поўнага зьнішчэньня „класавага ворага".
Працоўнае сялянства ў балыпавіцкім уяўленьні — гэта ёсьць кулакі і падкулачнікі, гэта ёсьць класавы вораг, якога трэба зьнішчыць; вось яны і ўзяліся за яго зьнішчэньне з усёй балыпавіцкай пільнасьцю; выставілі баёўны покліч: „Зьнішчэньне сялянства як класы!“.
103 Гарын, М. У барацьбе з класавымі ворагамі і апартуністамі пабудуем грамадзтва// Зьвязда. № 64, 68. Сакавік 1932.
Цяпер бальшавікі падлічваюць свае здабычы: у 1931 г. было зьнішчана 15% усіх бяднацка-сярэдняцкіх гаспадарак на Беларусі, на 1 студзеня 1932 г. — 50,4%, на 1 студзеня 1935 г. — 72%104.
Нераўнамернасьць бальшавіцкіх перамогу барацьбе з працоўным сялянствам тлумачыцца тым, што сяляне ў шэрагу мясцовасьцей перахадзілі ад пасыўнае абароны да актыўнага наступу: насільна створаныя бальшавікамі калгасы распадаліся, нават і ў сучаснасьці ёсьць многа калгасаў, якія існуюць толькі на паперы, але бальшавікі іх жорстка прасьледуюць за гэта. Аб жыцьці раскулачаных сялян у бальшавіцкіх калгасах наяўна сьведчыць рэфрэн з народнае песьні: „У калгасах добра жыць — ваду есьці, сьлёзы піць, малаточкам вошы біцьГ.
Бальшавікі, зьнішчаючы сялянства як клясу, намерываліся разам з тым зьнішчыць сацыяльную базу нацыянальна-вызвальных рухаў. У гэтым палягаў галоўны сэнс бальшавіцкага раскулачваньня сялянства ў нацыянальных рэспубліках і абласьцях Савецкага Саюзу; у гэтым, а ня ў чым іншым, палягае галоўны сэнс іх напорыстага змаганьня з працоўна-хутарскімі гаспадаркамі на Беларусі.
Ці дасяглі свае мэты?
„Справа ў тым, — кажаЯкаўлеў105, — што парадку на зямлі ў нас да гэтага ўсёяшчэ недастаткова, у насяшчэ няма самага простага парадку на зямлі"'^.
Вось нібы той летапісны манах трудалюбівы сказ праўдзівы перадае для ўсеагульнага ўразумленьня: „Земля у нас веліка і обільна, но порядка в ней лішь нет“'°7.
Каб устанавіць парадак на зямлі, бальшавікі склікалі ў Маскву 2-гі ўсесаюзны зьезд калгасьнікаў-ударнікаў; апрацавалі прыкладны статут сельска-гаспадарчай арцелі.
104 Галадзед, М. Вынікі сацыялістычнага будаўніцтва БССР // Зьвязда. № 16.
18 студзеня 1935.
105 Якаў Якаўлеў (1896—1938), савецкі дзяржаўны й партыйны дзеяч, гісторык, публіцыст. У1929—1934 гт. — наркам земляробства СССР, старшьшя Ўсесаюзнага савету сельгаскалектываў СССР. Праводзіў палітыку прымусовай калектывізацыі. Рэпрэсаваны. — Рэд.
106 Якаўлеў, Я. Аб прыкладным статуце сельскагаспадарчай арцелі // Зьвязда. № 37-14 сіудзеня 1935.
107 Цытата з „Аповесьці мінулых гадоў” з запісу за 862 г., калі славянскія паслы запрашалі да сябе на княжаньне варагаў. — Рэд.
„Паглядзіце, — кажа Н. Бухарын108, — на новы cmamym сельскагаспадарчай арцелі, які ўнесен на 2-гі зьезд калгасьнікаў-ударнікаў. Зямля па гэтаму статуту — агульна-дзяржаўная ўласьнасьць. Але яна знаходзіцца ў бестэрміновым карыстаньні калгасьнікаў. Хто яе можа адабраць у калгасьнікаў? Ніхто. Яе ня можа адабраць памешчык, бо ён зьнішчаны. Яе ня можа адабраць кулак, бо разгромляны. Яе ня можа адабраць скупшчык, бо ён разьбіты. Яе ня можа атрымаць выскачка са сваіхрадоў, бо зямля не прадаецца і не арэндуецца. Яна добра замацавана за калгасамі“'°9.
I ўзапраўды: новы статут сельска-гаспадарчай арцелі-калгасу замацоўвае зямлю за арцелямі-калгасамі ў бестэрміновае карыстаньне — навечна; устанаўлівае норму прысядзібнай зямлі (ад чвэрці і да аднаго гэктару), якая знаходзіцца ў асабістым карыстаньні двара; кожны калгасны двор можа мець у асабістым карыстаньні 2-3 каровы і маладняк, 2-3 сьвінаматкі з прыплодам, 20-25 авечак і коз разам, неабмежаваную колькасьць птушак і трусоў і 20 вульляў пчол. Аплата працы ў арцелі-калгасе адбываецца натурай і паводле выкананых працаднёў; разьмер аплаты за працадні ўстанаўліваецца агульным сходам сялянкалгасьнікаў пасьля таго, як арцель-калгас выканае ўсе свае павіннасьці адносна дзяржавы як галоўнага ўласьніка зямлі.
Здаецца, на першы погляд, усё ёсьць чыста і гладка. Вось, маўляў, хіба-ж гэта ня будзе ўжо цяпер парадку на зямлі?
He, няма і ня будзе парадку на зямлі аж пакуль ня будзе волі!
Зямля добра замацавана за калгасамі, — кажа Бухарын; ніхто цяпер ня можа яе адабраць ад сялян-калгасьнікаў — ні абшарнікі, ні кулакі, ні выскачкі з свайго асяродзьдзя; зямля замацавана, маўляў, на вечныя часы за сялянамі-калгасьнікамі, або інакш кажучы: безтэрмінова; у рэчаістасьці гэта азначае, што дзяржава як галоўны ўласьнік зямлі можа адабраць ад сялян-калгасьнікаў зямлю, кал і ёй гэта ўздумаецца і калі гэта ёй захочацца, аўтым прыпадку, калі сяляне-калгасьнікі будуць супраціўляцца, то дзяржава, маючы ў сваім распараджэньні апарат прымусовае ўлады, прымусіць іх да гэтага — разгроміць і зьнішчыць як „клясавых ворагаў".
А што такое ўяўляе з сябе сучасная савецкая дзяржава?
108 Мікалай Бухарын (1888—1938), савецкі эканаміст, дзяржаўны й партыйны дзеяч. — Рэд.
Бухарын, Н. Калгасныя землі і калгасныя людзі // Зьвязда. № 41.18 лістапада 1935.

Сучасная савецкая дзяржава — гэта ёсьць компартыя плюс бюракратыя; інакш кажучы гэта ёсьць тая ўпрывілеяваная супольная група, якая займае ўладарна-кіруючае становішча ў суспольстве; гэта ёсьць новая савецкая шляхта. У сацыяльна-псыхічным разрэзе гэта азначае: бальшавіцка-ленінская шляхта ўзіраецца на дзяржаву, як на сваё прадпрыемства, як на сьвяшчэнную і недатыкальную ўласнасьць; у адношаньні да сялян-калгасьнікаў, як і да рабочых на фабрыках і заводах, выступае нібы той капіталіст-прадпрыемец: наймае працоўную сілу, эксплюатуе, гандлюе прадуктамі вырабу, устанаўляе цьвёрдыя цэны на ўнутраным рынку і канкуруе ў гандлі з замежнымі капіталістамі. 3 дабавачнай вартасьці, якую атрымлівае ў выніку ўсяго гаспадарчага працэсу, устанаўлівае адпаведную норму свайго дабрабыту; прычым, вышыня дабрабыту селяніна-калгасьніка і фабрычнага рабочага ў параўнаньні з вышынёй дабрабьпу сов-дзярж-капіталіста ёсьць ня менш адменная, чымся ў кожным іншым капіталістычным суспольстве: дыстанцыя, казаўтой, вагромністага разьмеру110!