Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Зямля не арэндуецца, — кажа Бухарын. Гэта яго цьверджаньне не адпавядае рэчаістасьці: арэнда існуе — толькі ў замаскаванай форме.
Савецкая дзяржава як галоўны ўласьнік зямлі замацоўвае зямлю за калгасамі на пэўных умовах; наяўна аб гэтым сьведчыць новы прыкладны статут сельгасарцеляў, які сяляне-калгасьнікі павінны абгаварыць і прыняць. Гэта ёсьць аднабокія ўмовы, бо сяляне-калгасьнікі пазбаўлены магчымасьці іх зьмяняць, унасіць у іх свае папраўкі або зусім іх адхіляць; выстаўляць свае ўмовы; ня прыняцьцё ўмоваў, прадыктаваных компартыяй, азначае, паводле сучаснай бальшавіцкай тэрміналёгіі, „контррэвалюцыю“ і цягне за сабой жорсткае прасьледаваньне: выключэньне з калгасу, пазбаўленьне магчымасьці існаваньня. Сяляне-калгасьнікі мусяць прыняць і тыя абавязкі ў адношаньні да дзяржавы, якія на іх ускладае статут сельгасарцелі: у першую чаргу павінны выканаць хлебазагатоўкі і кантрактацыі, якія вымагае дзяржава.
Савецка-балыпавіцкая дзяржава, як і кожны капіталістычны прадпрыемец, дбае толькі аб сваіх інтарэсах; цягне жыцьцёвыя сокі зь сялян-калгасьнікаў так, што не зьвяртае нават ніякае ўвагі на тое, ці застанецца што-небудзь у сялян-калгасьнікаў на пражыцьцё, калі выканаюць усе свае павіннасьці адносна дзяржавы; у статуце, напрыклад, нічога не гаворыцца аб тым, якая мае быць норма аплаты за працадні; можа здарыцца нават так, што нічога не застанецца за працу пасьля выкананьня ўзложаных абавязкаў адносна дзяржавы. Нічога не сказана ў
статуце і аб тым, зь якіх гэта сродкаў селянін-калгасьнік будзе ўтрымліваць сваю жывёлу — можа з свайго ўласнага пражытачнага мінімуму? Але што найбольш важнае — як гэта сяляне-калгасьнікі могуць арганізоўваць сваю вытворчую працу ў арцелі-калгасе, калі яны пазбаўлены элемэнтарных магчымасьцяў вольнай самаарганізацыі? Ці мо гэта праца мае быць прымусовая; хто і каго прымушае? Затым, калі праца ў калгасе мае быць прымусовая, то гэтым самым вылучаецца дабравольнасьць аб’еднаньня сялян у калгасы, а бязь волі, як ведама, няма і ня можа быць парадку на зямлі.
Зямля і Воля — гэта ёсьць покліч сялянскіх рэвалюцыйна-вызвальных мэтаімкненьняў.
Зямля і Воля — гэта ёсьць покліч, які выставіла працоўнае сялянства ў змаганьні з царска-раманаўскай шляхтай; гэта ёсьць покліч, які выстаўляе працоўнае сялянства ў змаганьні з бальшавіцкаленінскай шляхтай; гэта ёсьць покліч змаганьня з гнётам, прымусам і зьдзірствам; гэта ёсьць покліч рэвалюцыйнага змаганьня з паншчынай!
„У Савецкім Саюзе, — кажа Молатаў, — пастаўлена цяпер пытаньне аб далейшай дэмакратызацыі выбарчай сыстэмы ў сэньсе замены ня зусім роўных выбараў — роўнымі, многаступенных — простымі, адкрытых — закрытымі". „Прыйшоў час, — ён кажа, — калі краіна Саветаў у мэтах далейшага ўмацаваньня савецкай сыстэмы можа перайсьці да поўнага ператварэньня ў жыцьцё ўсяго, што ёсьць лепшага ў агульным простым, роўным і тайным выбарчым праве — на аснове савецкага ладу“'п.
„Наша краіна сьмела падымае сьцяг сапраўднага дэмакратызму і савецкага парлямэнтарызму“. „Гэта ёсьць — новая эпоха савецкай дэмакратыі""^.
Што такое дэмакратыя?
Дэмакратыя ня ёсьць толькі форма арганізацыі палітычнае ўлады; дэмакратыя — гэта ёсьць вольная арганізацыя працы!
Сапраўдная савецкая дэмакратыя — гэта ёсьць дэмакратыя працы; гэта ёсьць працоўная дэмакратыя!
"° Ад „дйстанцйя огромного размера" — крылаты выраз з камэдыі А. Грыбаедава „Гора ад розуму". — Рэд.
111	Молатаў, В. Аб зьменах у савецкай канстытуцыі // Зьвязда. № 33. 8 лютага 1935.
112	Зьвязда. № 33. 9 лютага 1935 (перадрук з газэты ,,Правда“).
Калі бальшавікі адважыліся, нарэшце, падняць сьцяг сапраўднага дэмакратызму і савецкага парлямэнтарызму, калі яны і ўзапраўды — не на словах, але на справе! — зьменяць канстытуцыю ў сэньсе ператварэньня ў жыцьцё ўсяго, што ёсьць лепшага ў агульным, простым, роўным і тайным выбарчым праве, няхай нават і на аснове савецкага ладу, то гэта азначае, што дэмакратыя, працоўная дэмакратыя, павінна быць устаноўлена ў калгасах, на фабрыках і заводах, ва ўсіх дзяржаўных установах; гэта азначае канец дыктатуры. Дэмакратыя, сапраўдная дэмакратыя вылучае дыктатуру.
Дэмакратыя ўхіляе і вылучае дыктатуру ня толькі ў дзяржаўных установах і заводах, але і ў калгасах; і гэта ёсьць у першую чаргу: хочуць сяляне быць у калгасах — гэта іх воля, іх права; а ня хочуць — ніхто іх ня можа прымушаць на гэта!
Гэтак, на аснове дэмакратыі, вырашаецца сялянскае пытаньне.
Ня іначай вырашаецца, на аснове дэмакратыі, і нацыянальнае пытаньне: хочаць народ Усходняе Эўропы ўваходзіць у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — гэта іх воля, іх права, ня хочаць — ніхто іх ня можа прымушаць на гэта!
Калі дэмакратыя, то няхай будзе сапраўдная дэмакратыя!
Пасьлядоўна зьдзейсьненая савецкая дэмакратыя ператвараецца, такім чынам, у нацыянал-дэмакратыю; сов-дэмы абяртаюцца ў нацдэмаў.
Дык на што было праліта столькі сьлёз і крыві бязьвінных ахвяр бальшавіцкага тэрору?
24
„Нам прыходзіцца лічыцца з тым, — кажа В. Молатаў, — што непасрэдна небясьпека вайны для СССР узмацнілася. Аб вайне супраць Савецкага Саюзу даўно ўжо адкрыта гавораць некаторыя ўплывовыя колы ў Японіі. Нельга забываць і аб тым, што ў Эўропе цяпер ёсьць кіруючая партыя, якая адкрыта абвясьціла гістарычнай сваёй задачай захват тэрыторый у Савецкім Саюзе. Ня бачыць набліжэньня новай вайны — значыць закрываць вочы на галоўную небясьпеку. На ўсёгэта Савецкі Саюз адказаў перш за ўсё ўзмацненьнем актыўнасьці ў барацьбе за мір. Усім вядома шырокая ініцыятыва СССР у пытаньні аб пактах ненападу“. „Савецкі ўрад ня толькі праявіў ініцыятыву, але і падгпрымліваў крокі другіхурадаў, накіраваныя на ахову міру і міжнароднай безапаснасьці“. „Аснова нашай зьнешняй палі-
тыкі — падтрьіманьне міру іразьвіцьцё мірных адносін з усімі краінамі“"3.
Ясна, што пры такіх абставінах, калі ўрад СССР змушаны вясьці мірную вонкавую палітыку, з усей няўхільнасьцю павінен зьмяніць і сваю ўнутраную палітыку. „Мір дварцам — вайна хіжынам!" — гэта ёсьць небясьпечная гульня. Можа ўзьняцца вялікая бура. Урад СССР, калі ён узапраўды імкнецца да падтрыманьня міру і разьвіцьця мірных адносін з усімі краінамі, то ў першую чаргу ён павінен устанавіць мір з хіжынамі — з працоўным сялянствам і з народамі СССР. Сіла штыха і кулямёта павінна быць зьменена на сілу права і вольнага самаазначэньня!
Узапраўдная палітыка міру — гэта ёсьць палітыка пасьлядоўнага зьдзяйсьненьня дэмакратыі; у канкрэтнай рэчаістасьці гэта азначае: ухіленьне акупацыйных рэжымаў і ўсеагульнае разбраеньне.
Але бальшавікі інакш узіраюцца на справу: яны лавіруюць і манэўруюць.
Супярэчнасьці вайны і міру бальшавікі намерываюцца вырашыць у той спосаб, што ўзмоцнена вядуць прапаганду за мір, а яшчэ больш узмоцнена рыхтуюцца да вайны.
„Наша чырвоная армія, — яны кажуць, — да канца XVII гадавін прыходзіць з гіганскімі посьпехамі і ў колькасных і ў якасных адносінах. Несакрушальная магутнасьць чырвонай арміі. Савецкі Саюз цяпер можа вырабляць у масавым маштабе ўсе сучасныя сродкі абароны. Наша чырвоная армія цяпер узброена як ніколі, мацнейшымі паветранымі эскадрыліямі, цяжкой артылерыяй, быстраходнымі танкамі. Мы закавалі ў жалезабэтон нашу заходнюю граніцу адЛадажскага возера і да Чорнага мора, мы закавалі ў жалезабэтон нашы граніцы на Далёкім Усходзе. Наша чырвоная армія ўмее і нястомна вучыцца ў дасканаласьці ўладаць той магутнай тэхнікай, якою яе ўзброіла рабоча-сялянская краіна. Чырвоная армія нястомна вучыцца, гэта — дасканалая школа палітычнага, культурнага і тэхкічнага безупыннага росту камандзіраў і байцоў. Наша армія — плоць ад плоці працоўнага народу. Hi адна армія ў сьвеце не акружана такой любоўю, такімі клопатамі, такой безупыннай увагай і падтрыманьнем найшырэйшых працоўных мас, як наша чырвоная армія. Варта толькі ўспомніць, якой бурай энтузіазму былі спатканы выступ-
1,3 Молатаў, В. Справаздачны даклад аб рабоце ўраду VII зьезду Саветаў СССР // Зьвязда. № 25. 30 студзеня 1935.
166

леньні прадстаўнікоў чырвонай арміі на XIусебеларускім і VIIусесаюзным зьездах саветаў. Варта толькі ўспомніць, зь якой любасьцю сустрачаюць нашых чырвоных байцоў і камандзіраў на кожным заводзе, на кожнай фабрыцы, у кожным калгасе! Вялікі гонар — быць байцом чырвонай арміі! Няхай жыве нашая родная непераможная чырвоная армія!“"А.
Жалезабэтон, магутная паветраная эскадрылья, цяжкая артылерыя, быстраходныя танкі і дасканала выўчаны ўладаць наймагутнейшай тэхнікай сучаснае вайны баец-чырвонаармеец — вось іх аргумэнты міру!
Хіба можна сумневацца ў тым, што гэткае разуменьне міру ёсьць нішто іншае, як разьдзьмухваньне вайны? Хіба-ж не такія самыя аргумэнты міру выстаўляюцца ўсімі капіталістычнымі дзяржавамі, зь якімі бальшавіцкая ўлада вядзе спаборніцтва ў найбольшым удасканаленьні тэхнікі сучаснага ўзбраеньня?
Павялічэньне мілітарнае сілы СССР — удасканаляньне тэхнікі ўзбраеньня і ваенізацыя суспольнага жыцьця — моцным рэхам адзываецца ў суседніх капіталістычных краінах; тое-ж самае адбываецца і з другога боку „сьвяшчэнных і недатыкальных межаў савецкае радзімы“.
Крывавая рыжская мяжа, якой разарвана Беларусь на часьці, узмацоўваецца жалезам і бэтонам ня толькі з боку „савецкае радзімы", але і з боку „polskiej ojczyzny".
Спаборніцтва ўзбраеньняў, як бачымо, не ўхіляе супярэчнасьці вайны і міру, але яшчэ болып павялічвае і паглыбляе; небясьпека вайны з кожным днём узмацняецца; з кожным новым кулямётам і новым танкам набліжаецца час, калі яны самі пачнуць страляць!
Пакты аб ненападзе — гэта ёсьць толькі фармальнае прызнаньне таго, што напады магчымы і што трэба іх чакаць. Згэтуль яшчэ больш узмоцненая падрыхтоўка да вайны.
Адбываецца ўзмоцненая ваенізацыя ўсяго насельніцтва; у прыпадку вайны ўсё насельніцтва Савецкага Саюзу павінна ўзяць на сябе цяжкое бярэмя ваенных павіннасьцяў і без жадных нараканьняў складаць ахвяры на аўтар „савецкае радзімы". У адмену за гэта бальшавікі абяцаюць даць раскулачаным сялянам„зсшожнае жыцьцё ў калгасах“, a прыгнечаным і паняволеным народам — „балыйавіцка-ленінскае выхаваньне".
,“1 XVII гадоў Чырвонай Арміі // Зьвязда. № 45. 23 лютага 1935.
Тое-ж самае адбываецца і з другога боку межаў савецкае радзімы; уся розьніца палягае хіба толькі ў тым, што замест „заможнага жыцьця ў калгасах“ абяцаюць даць сялянам „заможнае жыцьцё ў небе“, a прыгнечаным і паняволеным народам — „эўрапэйскае выхаваньне“\