Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Гісторыя Беларусі была выключана з праграмы школьнага навучаньня, бо гэта, маўляў, ёсьць „нацдэмаўскае шкодніцтва". „Нарком асьветы пайшоў па шляху найменшага адпору, — кажа Д. Вінік, асьпірант Інстытуту школьнай пэдагогіі, — цалком без усякіх зьмен перадрукаваў праграмы РСФСР, уякіхніякіх элемэнтаў з гісторыі Беларусі няма. А ня маючы ніякіх указаньняў наркома асьветы БССР, нашы настаўнікі баяцца праявіць хоць сколькі небудзь ініцыятыву, каб скарыстаць той матар’ял па гісторыі Беларусі, які ў апошнія часы зьявіўся ў выданьнях Беларускай Акадэміі Навук“. „Летам 1934 году адбыліся ў Менску настаўніцкія курсы. На запытаньне, якое мейсца
86 Аляксандар Шлюбскі (1897—1941?), этнограф, фальклярыст і бібліёграф. У1918—1923 гг. удзельнічаўу арганізацыі архіваўу Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку. Ад 1923 г. працаваў у Інбелкульце, у 1929—1930 гг. — у Інстьпуце гісторыі БелАН. Дасьледаваў старажытныя вераваньні, матэрыяльную культуру беларусаў. У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й прысуджаны да 5 гадоў высылкі. У 1935 г. паўторна арыштаваны й прысуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі. — Рэд.
87 Мікола Шчакаціхін (1896—1940), мастацтвазнаўца, гісторык і тэарэтык мастацтва, пэдагог. У1922—1924 гг. працаваў у БДУ. У1925—1928 гг. — у Інбелкульце (стварыў пры Інбелкульце Камісію па гісторыі мастацтва). У1929—1930 гг. — у БелАН. Адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Вывучаў старажытныя фрэскі, абразы, манумэнтальнае дойлідзтва, гравюры Ф. Скарыны, творчасьць беларускіх мастакоў. Упершыню ў беларускім мастацтвазнаўстве выпрацаваў навуковую канцэпцыю гісторьгі беларускага мастацтва, зрабіў яго пэрыядызацыю. У1928 г. выдаў першы том сваёй галоўнай працы „Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва". У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й прысуджаны да 5 гадоў высылкі. У1937 г. асуджаны паўторна. — Рэд.
88 Дзьмітры Даўгяла (1868—1942), археограф і гісторык. Ад 1921 г. — загадчык Магілёўскага губэрнскага архіву. Ад 1925 г. супрацоўнічаўу Інбелкульце. У1929 г. узначальваў бібліятэку БелАН, а ад 1937 г. — навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі. Найбольш вядомы дзякуючы археаграфічнай працы — падрыхтоўцы й выданьню зборнікаў дакумэнтаўпа беларускай гісторыі. Да таго ж зьяўляецца аўтарам працаў па гісторыі гарадоўі мястэчак Беларусі. У1937 г. арыштаваны й прысуджаны да 5 гадоў высылкі. — Рэд.
займае гісторыя Беларусі ў агульным выкладзе гісторыі ў школах, 104 настаўнікі з юупрызналі адкрыта: гісторыя Беларусі наогул не выкладаецца і ў агульнай распрацоўцы не скарыстоўваецца. Такое становішча, — кажа Д. Вінік, — далей не сьцярпіма!". „Трэба йіырока папулярызаваць сярод настаўніцтва цыкль лекцый па гісторыі Беларусі. Пры доме работнікаў асьветы ў Менску наладзіць кансультацыі, каблюбы настаўнік мог атрымаць указаньні па гісторыі Беларусі. Трэба дабіцца, каб урэшце ва ўсіх школах БССР быў уведзены курс гісторыі Беларусі!^.
Узварухнуліся беларускія гісторыкі.
8 студзеня 1935 г. адбывалася ў Менску ўсебеларуская канфэрэнцыя гісторыкаў; аднагалосна сьцьверджана і ўстаноўлена: „Уся віна за невыкладаньне гісторыі падае на камісарыят асьветы“; „Гэты недахоп тлумачыцца яшчэ й тым, што ня было падручніка"90.
„Асноўная работа нашых гісторыкаў, — кажа праф. В. Шчарбакоў91, — канцэнтруецца вакол падрыхтоўкі падручніка па гісторыі Беларусі. Мы правялі толькі першапачатковую работу ў гэтай галіне. Інстытутам гісторыі Акадэміі Навук выдана першая частка нарысу па гісторыі Беларусі'12. Але гэты нарыс яшчэ поўнасьцю ня можа задаволіць тых патрабаваньняў, якія ставяцца перад гістарычным падручнікам для нашых школ і вышэйшых навучальных установаў. Галоўны недахоп гэтай кніжкі — гэта адсутнасьць храналёгіі, недастатпковая насычанасьць адпаведным матар’ялам". „Мы падрыхтавалі першы том хрэстаматыі па гісторыі Беларусі43. Сабрана вялікая колькасьць каштоўных дакумэнтаў, якія даюць нам магчымасьць на канкрэтных гістарычных фактах складаць патрэб-
85 Вінік, Д. Калі пачнуць у школах выкладаць гісторыю Беларусі // Зьвязда.
№ 285. 21 сьнежня 1934.
90 Зьвязда. № 9. ю студзеня 1935.
91 Васіль Шчарбакоў (1898—1939), гісторык. Ад 1930 г. — загадчык сэкта-
ру навукі й асьветы пры ЦК КП(б)Б. У1931—1935 гг. — віцэ-прэзыдэнт Бе-
лАН, у 1935—1937 гг. — сакратар АН БССР. У1931—1937 гг. —намесьнік ды-
рэктара, дырэктар Інстытуту гісторыі БелАН. Першы дэкан гістарычнага факультэту БДУ. У1938 г. рэпрэсаваны. — Рэд.
92 Маецца на ўвазе выданьне Інстытуіу гісторыі БелАН: Шчарбакоў, Васіль. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Менск, 1934. — 238 с. — Рэд.
93 Маецца на ўвазе: Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах. Т. 1: IX— XVIII ст. / склад.: В. К. Шчарбакоў, К. I. Кернажыцкі і Д. I. Даўгяла. Менск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1936 — 678 с. — Рэд.
ны нам падручнік па гісторыі". „Тут вялікую ролю адыграе першы том дакумэнтаў пад назвай „Клясавая барацьба на Беларусі^. Вялікі каляктыў гісторыкаў-марксыстаў зараз працуе над складаньнем кароткай гісторыі КП(б)Б. Гэта зьяўляецца нашай баявой задачай. Адначасова намі вядзецца работа па складаньню поўнай гісторыі КП(б)Б^.
Нават больш таго: у жніўні 1934 г. заснаваны гістарычны факультэт пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску; дзеканам факультэту прызначаны праф. В. Шчарбакоў, які ўважае, што „адным з важнейшых пытаньняў у справе падняцьця гістарычнай адукацыі на адпаведны ўзровень зьяўляецца пытаньне аб кадрах гісторыкаў — патрэбны высокакваліфікаваныя кадры гісторыкаў“^.
Што гэта ўсё азначае?
А гэта вось што азначае: бальшавікі пачынаюць „лавіраваць і адступаць“!
Ня іначай адбываецца і на іншых вучастках культурнага будаўніцтва — у галіне літаратуры і мастацтва; трэба спадзявацца, іпто прыйдзе чарга і да зьмену новага рэфармаванага правапісу беларускай мовы.
Нельга не адзначыць пры гэтым, што знайшоўся і „казёл адпушчэньня" ва ўсіх памылках КП(б)Б у галіне культурнага будаўніцтва — гэта X. Дунец97, намесьнік наркомасьветы БССР, загадчык Галоўмастацтва БССР, бальшавіцкі вучоны і літаратурны крытык, рэдактар часопісі „Літаратура і Мастацтва“; ён нядаўна яшчэ „з усёй бальшавіцкай пільнасьцю" „выкрываў і граміў беларускі контррэволюцыйны нацыянал-дэмакратызм“у галіне мастацтва і навукі. Яго ўжо скінулі за палубу. ЦК КП(б)Б выкрыў яго „трацкісцка-зіноўеўскую кантрабанду". „Ідэалягічна разграміў“ і выкінуўз компартыі98.
94 Маецца на ўвазе выданьне: Шчарбакоў, В. Клясавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. Менск, 1934. —104 с. — Рэд.
95 Зьвязда. № 9. ю студзеня 1935.
96 Шчарбакоў, В. Да адкрыцьця гістарычнага факультэту БДУ // Зьвязда. № 172. 5 жніўня 1934.
97 Хайзэкіль Дунец (1899—1937), літаратурны крытык. У 1920-х іт. працаваў у Інстытуце габрэйскай культуры ў Менску. Ад 1935 г. — намесьнік наркама асьветы БССР. — Рэд.
98 Звязда. №48. 27 лютага 1935.
22
У сакавіку месяцы сёлетняга году адбылося ў Менску надзвычайнае паседжаньне пленуму ЦК КП(б)Б. Заслуханы быў даклад В. Валковіча, сакратара ЦК КП(б)Б ,Аб задачах партыйна-арганізацыйнай і палітыка-выхаваўчай работы ў КП(б)Б“. Па дакладу прынята рэзалюцыя, у якой чытаемо:
,Лб беларусізацыімарксісцка-ленінскага выхаваньня.
Пленум ЦККП(б)Б адзначае, што за апошні час у некаторых камуністаў наглядаюцца небальшавіцкія адносіны да пытаньняў правядзеньня бальшавіцкай беларусізацыі, калі паасобныя члены КП(б)Б, уладаючы мовай, перастаюць гаварыць па-беларуску, што яўным чынам ліе ваду на млын буржуазнага нацыяналізму.
Адзначаючы рост савецкіх беларускіх кадраў і вылучэньне іх на адказную работу ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і культуры, значнае павялічэньне праслойкі навуковых кадраў у нашых ВНУ, ВТНУ і тэхнікумах непасрэдна з рабочых і калгасьнікаў і стварэньне беларускай інтэлігенцыі, да канца адданай справе сацыялізму, справе камуністычнай партыі, — пленум ЦК КП(б)Б абавязвае ўсе партыйныя і савецкія арганізацыі яшчэ больш энэргічна й сьмела адбіраць, рыхтаваць і вылучаць на адказныя савецкія й паргпыйныя работы кадры з рабочых беларусаў, з перадавых людзей калгасаў, з беларускай савецкай інтэлігенцыі.
Асабліва важнае значаньне набывае пытаньне беларусізацыі марксысцка-ленінскага выхаваньня, бальшавіцкага правядзеньня беларусізацыі, выкладаньня на беларускай мове, вылучэньне беларускіх кадраў, павялічэньня беларусізаваных школ і гурткоў у сетцы партыйнай асьветы, а таксама ўкараненьне ў партыйную асьвету гісторыі, эканомікі й культуры Беларусі.
Пленум ЦК КП(б)Б патрабуе ад усіх партыйных арганізацый сур’ёзнай практычнай работы ў галіне сапраўднага бальшавіцкага правядзеньня беларусізацыі імарксысцка-ленінскага выхаваньня"^.
У БССР, як бачымо, узнаўляецца і ўзмацняецца беларусізацыя, і не здарма так робіцца — гэта бальшавікі выпраўляюць свае „памылкі“.
" Зьвязда. № 88.17 сакавіка 1935.
23
Шмат разоў мянялі ўжо бальшавікі сваю тактыку і стратэгію ў вырашэньні нацыянальнага пытаньня. To яны абвесьцілі неадойнае права народаў на вольнае самаазначэньне аж да аддзяленьня, то ўзмоцненае вялі змаганьне з усімі спробамі рэчаістага зьдзейсьненьня гэтага права; то яны лавіравалі і адступалі перад магутным уздоймам нацыянальна-вызвальных рухаў, то ізноў вялі раіпучы наступ і максымальна ўзмацнялі барацьбу з „сэпаратыстамі" — „выкрывалі і грамілі" беларускіх „нацдэмаў", украінскіх „петлюраўцаў-нацыяналістаў", грузінскіх „меншавікоў-ухілістаў", армянскіх „дашакоў-хвасьцістаў", узьбекістанскіх і таджыкскіх „басмачоў", татарскіх „султан-галіеўцаў", адным словам — выкрывалі і грамілі ўсіх „нацыяналаў", якія імкнуліся да зьдзяйсьненьня волі і самастойнасьці сваіх нацый, сваіх родных краін, а ў выніку — і гэта з усёй гістарычнай няўхільнасьцю! — бальшавікі ізноў пачынаюць лавіраваць і адступаць, пачынаюць „выпраўляць памылкі".
Ды, пэўна-ж, хто не памыляецца? Нават і папеж рымскі ня ёсьць непамыльны; таксама памыляецца: у булах і энцыкліках вунь стараецца направіць свае і чужыя грахі!
Можа і бальшавікі нарэшце возьмуцца за розум; нарабіўшы столькі асудных памылак, можа і сапраўды — не на словах, але на справе! — пачнуць„выкрываць, выкарчоўваць і бязьлітасна граміць“свае вялікія грахі, пачнуць выпраўляць памылкі, якія зробляны імі ў вырашэньні нацыянальнага пытаньня на Ўсходзе Эўропы.