Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

На тэрыторыі Савецкай Беларусірасійскі савецкі ўрад устанавіў уладу, зложаную з чужых беларускаму народу элемэнтаў, каторымі кіруе цэнтральны савецкі ўрад з Масквы. Шырока рэклямаваная толерантнасьць савецкай улады да беларускага адраджэнскага руху ў
Савецкай Беларусі дагэтуль ня выйшла з чыста дэклярацыйных рамак і для нацыянальна-культурнага адраджэнскага руху ў Савецкай Беларусі дагэтуль нічога ня зроблена.
На беларускай тэрыторыі, далучанай беспасрэдна да Расіі, беларускае насяленьне падлегае самай натужакай русыфікацыі і пазбаўлена ўсіх, як палітычных, гэтак і нацыянальна-культурных правоў; урадоваймовай зьяўляеццамоварасійская, беларускія газэты забароняны, беларуская адраджэнская праца тлуміцца турмой і разстрэламі.
2.	Пад польскай акупацыяй большякіоо.ооо кв. клм беларускай зямлі.
На захопляных польскім імпэрыялізмам беларускіх землях бушуе цяпер нічым не абмежаваны польскі шовінізм і нячуваны нацыянальны і сацыяльны ўціск і зьдзек над беларускім народам. 3 мэтай задушыць беларускую культуру і інтэлігенцыю, кіруючыся да поўнага зьнішчэньня на гэтых землях беларускага племяні, землі беларускіх уцекачоў польскіўрадраздае салдатпам, ураджэнцам Польшчы. Сьвядомае беларускае сялянства польскі ўрад гноіць па турмах і канцэнтрацыйньіх лягерох, ён зачыняе культурныя, нацыянальныя і эканамічныя арганізацыі, забараняе друк, беларускую школу і мову.
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада, у імя справядлівасьці й захаваньня беларускай нацыі і культуры, вымагае адЛігі Нацый іўсіх народаў сьвету адкінуць агідны польскі шовінізм і імпэрыялізм у яго этнаграфічнай межы — за Буг і Нарэў.
III.	Аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі.
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе, абмеркаваўшы пытаньне аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, у поўнай сьвядомасьці надзвычайнай вагі гэтага пытаньня, зазначае:
1.	Беларусь зьяўляецца краем працоўнага беларускага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, — дзеля чаго Беларусь павінна быць дзяржавай працоўнага народу;
2.	Беларусь павінна быць дзяржавай непадзельнай і ні ад каго незалежнай. Нарада зазначае, што ніякія, гэтак званыя, арыентацыі ня могуць быць падставай дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.. Адзінай асновай дзяржавы, адзінай сілай, якая збудуе Беларусь і забясьпечыць ёй нармальнае разьвіцьцё, зьяўляецца сам працоўны беларускі народ;
3.	Пасьля зьдзяйсьненьня беларускай дзяржаўнасьці, пасьля таго, як на беларускай зямлі запануе ўласная ні ад каго не залежная
ўлада, Беларусь працягнеруку згоды, дзеля вольнага саюзу усім народам, зь якімі яна жыве побач і якіх яна лічыць за роўных братоў сваіх. Першай мэтай гэтага саюзу павінна быць узаемная абарона народных вольнасьцяў, якія здабудуць народы сваёй барацьбой.
IV.	На шляху вызваленьня.
Сялянская Беларусь, прачнуўшыся ад летаргічнага сну векавой няволі, распачала змаганьне за сваё вольнае і роўнае жыцьцё сярод іншых вольных народаў.
Чацьвёрты ўжо год змагаецца Беларусь з насільствам розных акупантаў. У гэтым змаганьні беларускі народ добра сабе ўсьвядоміў, што справа вызваленьня і адраджэньня яго Бацькаўшчыны ёсьць справа яго ўласныхрук. Беларускі народ пераканаўся, што ні адМасквы, ні ад Варшавы яму няма чаго чакаць для палятйэньня сваёй долі.
Цэлым радам паўстаньняў, у працягу гэтых чатырох гадоў, беларускі народ ясна паказаў, куды ён імкнецца і на каго пакладае ўсе свае надзеі.
Найяскраўшым момантам у гэтым змаганьні гераічным, апрача паўстаньняў у Віленшчыне, Віцебшчыне,Ашмяншчыне і г.д., зьяўляецца паўстаньне ў Случчыне, калі сам сярмяжны народ, стыхійна паўстаўшы з аружжам у руках за незалежнасьць сваёй бацькаўшчыны, напісаў на сваім штандары: „Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камісараў!". Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе канстатуе, што гэтае паўстаньне было задушана пераважаючымі сіламі з абодвух бакоў.
Слава паўшым змагарам!
Беларуская Нацыянальна-Палітычная Нарада ў Празе перасьцерагае беларускі народ, каб ня было непатрэбнага праліцьця крыві, устрымацца ад неарганізаваных выступленьняў, але моцна аб’еднаць свае сілы к таму моманту, калі праб’е час усенароднага рэвалюцыйнага змаганьня за права кожнага народу быць гаспадаром у сваім краі^.
Гэткія ёсьць ідэалы і мэты ўзапраўдных беларускіх рэвалюцыянэраў. Гэта ёсьць ідэалы і мэты беларускай народнай рэвалюцыі!
Хто іначай уяўляе сабе вызвальную справу беларускага народу, той вандруе па блудных сьцежках-дарожках — рашуча той разыходзіцца з праўдай жывой рэчаістасьці!
52 Рэзалюцыя, прынятая на Беларускай Нацыянальна-Палітычнай Нарадзе ў Празе // Сялянская Доля. 1921. № 4. С. 6—16.
Франук Грышкевіч, Васіль Русак, інж. Лаўскі, Адольф Клімовіч, Тамаш Грыб. Прага, 1927(?) г.
16
Кірушын, аднак, ёсьць кепскі гісторык; ён ухіляецца ад фактаў гістарычнай рэчаістасьці; стварае фантастычныя ўявы і ўявамі замяняе факты.
Яго зьбянтэжаная фантазыя рысуе ў чорных барвах дзейнасьць „наццэмаўскіх контррэвалюцыянэраў". Ён уяўляе сабе так цяг гістарычных падзей: „Узброеная барацьба супраць саветаў закончылася правалам, нацдэмам прышлося мяняць сваю тактыку. Частка нацдэмаў паехала за мяжу, дзе ў якасьцірозных самазваных„урадаў“ прапанавала ўсім і кожнаму прадаць беларускія лясы, торф, чыгунку, хлеб, пяньку і т.д. Другая частка нацдэмаў застпалася ў Менску, каб працаваць тут у якасьці разнастайных „спэцыялістаў“ — у галіне навукі, народнай асьветы, зямельнай справы і т.д. Прыкідваючыся лаяльнай да савецкай улады, гэта група на справе вядзе падпольную разлагаючую работу, каб стварыць глебу для імпэрыялістычнай інтэрвэнцыі ў СССР і адарваць Беларусь ад Савецкага Саюзу. Адначасова вядзецца разьведка па заданьні гэнэральных штабаў і ахранак заходніх дзяржаў. Нарэшце, трэцяя частка нацдэмаў шляхам двурушніцтва прабіраецца нават у КП(б)Б, займае (у асобе Ігнатоўска-
га, Прышчэпава, Алеся Адамовіча, Баліцкага53 і іншых) адказныя мейсцы ў нашым савецкім і партыйньш апараце і, прыкрываючыся партбілетам, праводзіць сваю контррэвалюцыйную работу" (С. 106—107). „Беларускі контррэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм выражае буржуазна-рэстаўратарскія інтарэсы ўсіх зьнішчаемых пераможным ходам сацыялізму капіталістычных элемэнтаў, галоўным чынам кулацтва. Пад чорным сьцягам ваяўнічай рэакцыі, пад сьцягам нацыянал-дэмакратызму зьбіраюцца ўсе тыя, хто прагнерэстаўраваць капіталізм, вярнуць фабрыкі й заводы капіталістам, зямлю памешчыкам, насадзіць на вёсцы кулацка-хутарскія гаспадаркі, увекавечыць галечу і кулацкую эксплоатацыю". „Каб зьдзейсьніць заданьніміжнароднай буржуазіі, контррэволюцыйны нацыянал-дэмакратызм за апошнія гады асабліва ўзмоцнена праводзіць сваю контррэволюцыйную работу на розных вучастках, падрыхтоўваючы адрыў БССРад Савецкага Саюзу“ (С. 102).„Інтэрвэнцыя — галоўны сьцяг нацдэмаўскай контррэволюцыі. У гэты бок былі накіраваны ўсе дырэктывы замежных ахранак". „У гэтым напрамку разьвівалася контррэволюцыйная дзейнасьць Прышчэпава, Баліцкага, Ігнатоўскага, Мятлы^, Дварчаніна55, Рака-Міхайлоўс-
53 Антон Баліцкі (1891—1937), беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст. У 1926—1929 гг. — наркам асьветы БССР. Адзін з праваднікоў палітыкі беларусізацыі. У1929—1930 гг. сябра ЦВК БССР. У1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" й прысуджаны да ю гадоў лягераў. У 1937 гпры паўторным разглядзе справы прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. — Рэд.
« Пётра Мятла (1890—1938), грамадзка-палітычны дзеяч. У1922 г. абраны паслом польскага сойму. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі й асуджаны на 12 гадоў зьняволеньня. У1930 г. дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі апынуўся ў БССР. У1932-1933 гг. — старшыня Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі БелАН. У 1933 г. арыштаваны па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру“ і прысуджаны да расстрэлу, які быў заменены ю гадамі лягераў, дзе і памёр. — Рэд.
55 Ігнат Дварчанін (1895—1937), грамадзкі дзеяч, навуковец, паэт, празаік, літаратуразнаўца. У 1921—1925 гг. вучыўся ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе. Быў старшынём Аб’яднаньня прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, сябрам Беларускай рады. У1926 г. вярнуўся ў Вільню, дзе быў удзельнікам нацыянальнага руху. Сябра БСРГ, сакратар Беларускага выдавецкага таварыства. У1928 г. абраны ў польскі сойм. Сябра Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу „Змаганьне" і Галоўнай управы ТБШ.=>
кага^ і іншых“ (С. 109). „Нават і тая зьменавехаўская нарада часткі беларускіх эмігрантаў, якая адбылася ў канцы 1925 году ў Бэрліне, на якой пастаноўлена аб ліквідацыі ўраду БНР і поўнае прызнаньне ўлады саветаў, — адбылася тая нарада паводле ўявы Кірушына, — па загаду чужых органаў“(С. 107).
Так, па загаду чужых органаў — гэта былі органы савецкае ўлады!
„У новых абставінах, — уяўляе сабе Кірушын, — нацдэмы павялі лінію вельмі тонка. Яны пачалі актыўна змагацца з нацыянал-дэмакратызмам. 3 гэтай мэтай яны трымалі прамовы, давалі ў газэты інтэрвію, пісалі артыкулы (Мятла, Рак-Міхайлоўскі, Янель, Бабровіч57 і інш.), дыхалі паказной ненавісьцю да польскага імпэрыялізму, да фашызму і ў гэты-ж час самі ядналіся з усімі фашыстамі, шпіёнамі і правакатарамі, працаваўшымі за мяжой (Луцкевіч, Астроўскі,
^У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі й прысуджаны да 8 гадоў зьняволеньня. У1932 г. у выніку абмену вязьнямі трапіў у БССР. Працаваў у БелАН у камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства. У1933 г. арыштаваны па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру“ й прысуджаны да 10 гадоў зьняволеньня. У1937 г. паводле новага прысуду расстраляны. — Рэд.
56 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1895—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар, паэт. У1922 г. абраны дэпутатам польскага сойму. Ад 1925 г. — намесьнік старшыні ЦК БСРГ. Ад 1926 г. — сябра КПЗБ. У1927 г. арыштаваны польскіміўладамі й прысуджаны да 12 гадоўзьняволеньня. Вызвалены ў 1930 г., пасьля чаго перабраўся ў Менск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. У 1931—1932 гг. быў сябрам ЦВК БССР. У 1933 г. арыштаваны па справе „Беларускага нацыянальнага цэнтру“, прысуджаны да расстрэлу, але прысуд быў заменены на ю гадоў лягераў. У1938 г. пасьля перагляду справы расстраляны. — Рэд.