Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

2’ Магчыма, маецца на ўвазе Віктар Зелязей (1881— пасьля 1951), грамадзкі й палітычны дзеяч, публіцыст. Ад 1903 г. быў сябрам і адным з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады ў Менску. У студзені 1906 г. на яго кватэры адбыўся Другі зьезд БСГ. У пачатку 1908 г. арыштаваны разам з малодшым братам Сігізмундам і асуджаны Віленскай судовай палатай на высылку. У 1920-х гг. працаваў у Інбелкульце. Падрыхтаваў даклад „Утварэньне і праца БСГ“, зь якім выступіў на паседжаньні сэкцыі рэвалюцыйнага руху. У1951 г. жыў у Ратамцы пад Менскам. — Рэд.
30 Алесь Бурбіс (1885—1922), палітычны дзеяч, адзін з стваральнікаў БСГ. У1906—1909 гг. адбываўпакараньне за рэвалюцыйную дзейнасьць. — Рэд.
Скарападскім3', з царскімі гэнэраламі, з буржуазна-памешчыцкай Польшчай. Ад імя іх усіхрада прасіла сабе матарыяльнай дапамогі, усім прапаноўвала прадацца за сходнюю цану". „У восені 1919 году большая частка тэрыторыі БССР была ізноў акупавана, на гэты раз ужо белапалякамі“. „Героем дня нацдэмаў стаўмаршал Пілсудскі32 „Каб заслужыць давер’е, нацдэмы пачалі арганізоўваць беларускія вайсковыя часьці для барацьбы з Чырвонай арміяй і заклікалі ўсіх „шчырых беларусаў“ дапамагчы белапалякам. У гэты час нацдэмы знайшлі ісвайго „нацыянальнага гэнэрала“, вядомага Булак-Балаховіча33. Бравы гэнэрал пастараўся пакрыць беларускія палі вогнішчам пажараў, трупамізамучаныхрабочых і сялян. Узнак падзякі нацдэмы ўключылі Булак-Балаховіча ў сьпісак членаў „Беларускага ўраду“ ў якасьці ваеннага міністра* (С. іоб).
13
У зьбянтэжанай фантазыі Кірушына ўсё зблытана і перапутана, але тэндэнцыя ясная: зганьбіць і збэсьціць усё тое, што, казаў той, бальшавіцкаму духу варожа!
Але скуль ён чэрпае такія падзівугодныя весткі? На якіх гістарычных фактах ён абапірае свае цьверджаньні?
Скуль чэрпае, напрыклад, Кірушын весткі аб тым, што „бравы гэнэрал“ Булак-Балаховіч „быў уключаны ў сьпісак членаў беларускага ўраду“? Дзе і калі гэта было?
П. Кірушын, як і пераважная большасьць савецкіх гісторыкаў, паклікаеццаўсваіх цьверджаньнях на„бальшавіцка-правераныя дакумэнты“. Гэта яму робіць „гонар“ называцца„бальшавіцкім вучоным". Кірушын знайшоў, бачыце, у архівах АДПУ „бальшавіцка-вытрыманыя
31 Павал Скарападзкі (1873—1945), вайсковы й палітычны дзеяч, гетман Украіны ад 29 красавіка да 14 сьнежня 1918 г. — Рэд.
32 Юзаф Пілсудзкі (1867—1935), вайсковы й палітычны дзеяч, на той час прэзыдэнт Польскай Рэспублікі (1918—1922). Мажліва, маецца на ўвазе вітаньне першага польскага прэзыдэнта Алесем Гаруном і іншымі дзеячамі нацыянальнага адраджэньня, якія пэўны час спадзяваліся, што ліцьвін Пілсудзкі падтрымае незалежніцкія беларускія колы. — Рэд.
33 Станіслаў Булак-Балаховіч (1883—1940), вайсковы і палітычны дзеяч. У кастрьгчніку—лістападзе 1920 г. кантраляваў тэрыторыю Ўсходняга Палесься. — Рэд.
матарыялы“ — гэта... „паказаньні пры допыце"арыштаваныху 1930 г. у Менску „нацдэмаўскіх контррэвалюцыянэраў". Сярод іншых паказаньняў — а было іх, мабыць, нямала — ён знайшоў і такія, дзе гаворыцца, што„ў выпадку інтэрвэнцыі нацдэмы... ставыі сабемэтай зьвяржэньне савецкай улады і ўстанаўленьне Беларускай Народнай Рэспублікі пад пратэктаратам Полыйчы“. „Палітычным ідэалам нацдэмаў была неад’емнасьць прыватнай уласнасьці... Арганізацыя народнага ўраду, які шляхам нацыянальнага сходу выбірае прэзыдэнта рэспублікі і ўстанаўляе выбарчы закон“. „Для дасягненьня гэтых задач апорай павінны былі зьявіцца заможнае кулацкае сялянства і антысавецкая частка гарадзкога насельніцтва. Для ваеннага кіраўніцтва масамі ў гэты момант намячалася скарыстаньне кадраў афіцэрства“(С. 117). „Урад адноўленай БНР павінен быў мець прадстаўнікоў розных грамадзкіх колаў — капіталістаў, кулакоў, памешчыкаў, буржуазных інтэлігентаў, за выключэньнем, зразумела, працоўныхсялян ірабочых". „Прыразьмяркаваньніміністэрскіх партфэляў партфэль ваеннага міністра намячаўся нацдэмаўскаму „гэнэралу" Булак-Балаховічу“ (С. 118).
Дык вось тыя крыніцы, скуль чэрпае Кірушын свае весткі аб „ідэалах і мэтах" беларускіх „нацдэмаў", якія, як ён кажа, „яны адкрыта прызнавалі пры допыце“, — гэта ёсьць паказаньні вязьняў, запісаныя агэнтамі АДПУ.
Магчыма... усё магчыма „пры допыце“ ў падзямельных мурах АДГГУ. Арыштаваныя, застрашаныя і аж да сьмерці замучаныя няшчасныя ахвяры бальшавіцкага тэрору маглі падпісаць усё, што ім дыктавалі іх каты, маглі ўсё „прызнаць“ „пры допыце", каб зьменшыць і аблегчыць свае мучэньні, тым болып калі ім за гэта абяцалі „дараваць жыцьцё“. Ня выключана таксама і тая магчымасьць, што агэнты АДПУ напісалі ў „паказаньні" тое, што самі хацелі, маглі, нарэшце, і подпіс сфальшаваць. Усё магчыма за жалезнымі кратамі бальшавіцкіх вастрогаў... Хто-ж гэта можа праверыць?
Хто можа праверыць, напрыклад, праўдзівасьць тых „паказаньняў“ — „пакаянных лістоў з прызнаньнем сваіх памылак“(С. 118), „пакаянныхлістоў" прафэсараЎсевалада Ігнатоўскага, першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, калі ўжо няма яго сярод жывых — замучаны „пры допыце“ ў бальшавіцкім вастрозе...
Хіба можна верыць агэнтам АДПУ, тым агэнтам АДПУ, рукі якіх запэцканы ў бязьвінна пралітай крыві?
Хіба можна верыць забойцам прафэсара-акадэміка Ўсевалада Ігнатоўскага?
Ва ўсялякім прыпадку паказаньні „пры допыце" „выкрытых і разгромляных нацдэмаўскіх контррэвалюцыянэраў“ ёсьрь вельмі падобныя да„пратаколаў сіонскіх мудрацоў“. Гэта-ж таксама былі застаўляны з адзінай мэтай — „выкрыць і разграміць“1
„Ігнатоўскі — гэта адзін з галоўных кіраўнікоў беларускага контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму", — бянтэжыцца Кірушын. „Гэта ён зьбіраў па ўсяму СССР нацдэмаў і перавозіў іх у Беларусь, а потым шукаў ім пасады, найбольш цёплыя і карысныя для нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай справы“. „Ігнатоўскі быў тварцом буржуазнай, шкодніцкай схемы гісторыі Беларусі“. „Ён зьяўляецца адным з аўтараў тэорыі адзінства беларускай нацыі і абараняўяе да канца“(С. 118).
Каб аканчальна зганьбіць і збэсьціць імя прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага, забітага здрадна ў бальшавіцкім вастрозе, Кірушын, асьлеплены „бальшавіцкай пільнасьцю", кідае наступныя словы-абвінавачваньні: „Выкрыты партыяй, Ігнатоўскі круціцца вужакай, падае пакаянныя заявы з прызнаньнем сваіх „памылак“ толькі для таго, каб партыя не раскрыла галоўнага — яго работу ў дэфэнзіве, аднак партыя канчаткова выкінула са сваіхрадоў правакатара-ахраньніка і яго паплечнікаў" (С. 118).
I што-ж, хай дазволена будзе тут спытацца, партыя выкрыла яго „работу ў дэфэнзіве"? He, ня выкрыла! Кампартыя ня выкрыла і ніколі ня выкрые работу Ігнатоўскага ў польскай дэфэнзіве або ў рускай ахранцы, як гэтага хоча Кірушын, бо ўсё гэта ёсьць выплад яго зьбянтэжанай фантазыі.
Можа нехта спытае: чаму гэта бальшавікі ніяк ня могуць супакоіцца з трагічнай сьмерцю прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага? Можа таму, што яго забілі „пры допыце" агэнты АДПУ? А хіба мала беларусаў загінула ў бальшавіцкіх вастрогах пры допыце і бяз жадных допытаў? Чаму аб іх маўчаць?
Адказаць на гэта пытаньне — гэта наяўна выкрыць праўду: прафэсар Усевалад Ігнатоўскі па сьмерці больш небясьпечны для бальшавікоў, чым пры жыцьці. Таму яны так ганьбяць і бэсьцяць яго імя. Іх трывожыць здань помсты за бязьвінна пралітую кроў. Намагаюцца апраўдаць сваё злачынства, свае вялікае праступленьне. Гэта-ж падумаць толькі: бальшавіцкія агэнты АДПУ забілі першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, забілі за тое, што ён ствараў падваліны самастойнай беларускай навукі!
Ня сам факт забойства ім страшны — да гэтага яны ўжо прызвычайны; бальшавікоў пужае тое, як беларускі народ узіраецца на сьмерць прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага.
У сьвядомасьці беларускага народу Ігнатоўскі зьяўляецца мучанікам за народную справу!
In тетогіат прафэсараЎсевалада Ігнатоўскага.
Належаў ён да тэй часткі беларускай рэвалюцыйна-народніцкай інтэлігэнцыі, якая ў бураломныя дні рэвалюцыі 1917—1920 гг. высока ўзьняла сьцяг волі і незалежнасьці беларускага народу. Быў чынным сябрам Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў. Стаяў на чале Беларускага Вучыцельскага Інстытуту, які стараньнямі эсэраў заснованы быўу Менску ў 1918 г.; гэта быў першы Беларускі Вучыцельскі Інстытут. Прафэсар Усевалад Ігнатоўскі выкладаў у БВІ гісторыю Беларусі; чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі на беларускіх агульна-асьветніцкіх курсах у Менску. У1919 г. выдаў друкам свае лекцыі пад назвай „Гісторыя Беларусі". Гэта быў першы падручнік гісторыі Беларусі для школ і самаадукацыі.
Працуючы навукова, праф. Ус. Ігнатоўскі ня ўхіляўся таксама ад выкананьня баявых заданьняў Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў.
У пачатку 1920 г. быў чынным сябрам баёўнага штабу беларускай народнай рэвалюцыі — прыймаў непасрэдны ўдзел у працах Беларускага Цэнтральнага Паўстанчаскага Камітэту.
У ліпені 1920 г. Менск быў здабыты беларускімі рэвалюцыйнымі партызанамі. Была арганізавана беларуская народна-рэвалюцыйная ўлада — Беларускі Рэвалюцыйны Камітэт.
У гэты час камуністы-бальшавікі пачалі вясьці перагаворы зь беларускімі эсэрамі аб утварэньні супольнага фронту. „Наша партыя, — кажа В. Кнорын34, — прызнала магчымым пайсьці на перагаворы аб уваходжаньні ў савецкі ўрад БССР беларускіх эсэраў і бундаўцаў, не згаджаючыся ні на якія прынцыповыя ўступкі. Гэта пастанова была выклікана тым, што ва ўмовахрэвалюцыйнай хвалі, ва ўмовах нашага наступленьня на Варшаву, ва ўмовахростурэвалюцыйных сіл на захадзе можна было разьлічваць на далейшае палявеньне тых мас, якія ўсё яшчэ ішлі за гэтымі партыямі. Гэта пастанова была выклікана тым, што партыя лічыла неабходным выкарыстаць усерэва-
34 Вільгельм Кнорын (Кнорыньш, 1890—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, літаратурны крытык, журналіст. У 1932—1937 гг. ён быў дырэктарам Інстытуту чырвонай прафэсуры, галоўным рэдактарам часопісаў „Коммуннстнческнй Ннтернацнонал" і „Большевнк“. — Рэд.
люцыйныя сілы, асабліва зьвяртаючы ўвагу на беларускія сілы, якіх у той час у партыі было мала. У пасьледку, пры зьмене сытуацыі, пры новых труднасьцях — стала ясна, што дробна-буржуазны груз у выглядзе эсэраў моцна затпрымаў-бы манэўраваньне маладога беларускага ўраду і прынёс-бы шматп шкоды справе пралетарскай дыктатурыБССР"™.