Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Аб першапачатковым зьмесьце слова нацыянал-дэмакратызм можамо судзіць з гісторыі яго ўзьніку.
Беларуская інтэлігэнцыя, якая ў пэрыяд НЭПу лояльна супрацоўнічала з бальшавікамі, верыла ў магчымасьць паступеннага зжываньня бальшавіцкае дыктатуры, спадзяючыся на бальшавіцкі рэфармізм зьверху, на мірную эвалюцыю, верыла ў магчымасьць павольнага перараджэньня бальшавіцкае дыктатуры ў дэмакратыю, імкнулася да зьдзяйсьненьня дэмакратыі. Згэтуль і назва — дэмакраты, а іх мэтаімкненьні — дэмакратызм. Іншае паходжаньне мае слова „нацыянал"; у
Прыхільнікі гэтай ідэі лічылі, што камуністычны рэжым разьвіваецца ў дэмакратычным кірунку й пачынае кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі Расеі. — Рэд.
5 Магчыма, намёк на мовазнаўчыя ідэі Вільгельма фон Гумбальта (1767—1835), у тым ліку аб унутранай форме слова. Параўнай: „Вялікая колькасьць прадметаў створаная словамі, якія іх азначаюць, і толькі ў іх знаходзіць сваё быцьцё (гэта можна распаўсюдзіць на ўсе прадметы ў тым сэнсе, што яны мысьляцца ў словах і ў думцы ўзьдзейнічаюць праз слова на дух)" (О влняннн разлнчного характера языков на лнтературу н духовное развнтне // Гумбольдт, Віільгельм фон. Нзбранные труды по языкознанню. Москва, 1984. С. 324). — Рэд.
бальшавіцкай тэрміналёгіі азначаетое-ж самае, што слова „інородец" — нешта адменнае, ня рускае, зь іншага роду, зусім іншы народ. Беларусы — інародцы; так было пры царскім ражыме. Беларусы — нацыяналы; гэтак ёсьць пры бальшавіцкім ражыме. Беларусы — ня ёсьць рускія. Беларусь — ня ёсьць Расея. Беларусь там, дзе жыве беларускі народ, дзе жыве беларуская мова — ад Ловаці аж да Буга. Гэта ведае кожны сьведамы беларус; тым больш гэта ведае нацыянальна-сьвядомая інтэлігэнцыя. Згэтуль беларускі нацыяналізм: на сваей зямлі — свая праўда і воля!
Нацыянал-дэмакратызм, такім чынам, ёсьць імкненьне беларускае інтэлігэнцыі да захаваньня адменных асаблівасьцяў беларускага народу і ўстанаўленьня на Беларусі народна-рэспубліканскага ладу.
Гэткі, відавочна, быў першапачатковы зьмест слова — беларускі нацыянал-дэмакратызм.
4
Шукаючы і выкрываючы канкрэтна-рэчаісты зьмест слова беларускі нацыянал-дэмакратызм, трэба мець на ўвазе пры гэтым і тую прыкрасу, якую прыдаюць яму бальшавікі, ужываючы тэрмін контррэвалюцыйны, што мае сьведчыць аб яго асаблівым значаньні — гэта, маўляў, ня ёсьць рэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм, але контррэвалюцыйны.
Тое, што беларускі нацыянал-дэмакратызм ня ёсьць рэвалюцыйны, аб гэтым няма і ня можа быць ніякага сумніву. Тая частка нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігэнцыі, якая ў пэрыяд ейнага камунізму і грамадзкай вайны (1917—1921) уваходзіла ў розныя беларускія палітычныя партыі — спачаткуўБеларускую Сацыялістычную Грамаду, а пасьля яе расколу ў красавіку 1918 г. — у Беларускую Партыю Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў, у Беларускую Сацыял-Дэмакратычную Партыю і ў Беларускую Партыю Сацыялістаў-Федэралістаў, — прымала актыўны ўдзел у рэвалюцыйна-вызвольным змаганьні беларускага народу супраць маскоўска-бальшавіцкае навалы на Беларусі, супраць нямецкіх і супраць польскіх акупантаў на Беларусі, але ў пэрыяд НЭПу, 1921—1930, калі беларускія рэвалюцыйныя арганізацыі былі разгромляны акупантамі, перайшла ў значным ліку ў стан пераможцаў, пайшла на супрацоўніцтва з бальшавікамі, гэтым самым адмовілася ад рэвалюцыйнага спосабу змаганьня за волю й незалежнасьць Беларусі. „Спадзявалася, — як кажа А. Гаруновіч. — на паступовае перараджэньне 108
савецкае ўлады пад уплывам свабоднага таваразвароту... што НЭП зломіць шыю савецкай уладзе, што будзе ўстаноўлена Беларуская Народная Рэспубліка^. I гэта ў той час, калі другая частка нацыянальна-сьвядомай беларускай інтэлігенцыі, значна меншая, як сьведчыць А. Гаруновіч,„стая/іа на пункце погляду ўзбройнага аднаўленьня беларускай незалежнай нацыянальнай рэспублікі^. „Гэта была — вядомая ў свой час лістападаўшчына, — як сьведчыць Л. Бэндэ, — якая ўжо тады, у адрозьненьне ад некаторых іншых буржуазных інтэлігэнтаў, якія спадзяваліся на наша мірнае перараджэньне, ставілі стаўку на безадкладнае адкрытае зьвяржэньне савецкае ўлады“я.
Беларускі нацыянал-дэмакратызм ня ёсьць рэвалюцыйны, але ня ёсьць таксама і контррэвалюцыйны. Што можа сьведчыць аб яго контррэвалюцыйнасьці?
„Цяпер, — кажа А. Гаруновіч, — у сувязі з нашым рашучым сацыялістычным наступленьнем гэтыя зьменавехаўскія нацыянал-дэмакратычныя элемэнты пераканаліся ўтым, што няма ніякіх надзей на буржуазнае перараджэньне савецкай улады. Таму яны пачалі супраціўляцца гэтаму сацыялістычнаму наступленьню, актыўна выступаючы супроць палітыкі нашае партыі ва ўсіх галінах эканамічнага, палітычнага і кулыпурнага жыцьця^. „Чаго дабіваецца нацыянал-дэмакратызм? Нацыянал-дэмакратызм марыць аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі“1°. „Чым зьяўляецца нацыянал-дэмакратызм? Нацыянал-дэмакратызм зьяўляецца контррэвалюцыйнай антысавецкай плыняй нашай сучаснасьці“".
3 гэтага бачымо, што беларускі нацыянал-дэмакратызм ёсьць актыўнае высіупленьне беларускае буржуазнае інтэлігэнцыі, якая ў час
6	Гаруновіч, А. Супроць нацыянал-дэмакратызму і шовінізму розных колераў. Менск, 1930. С. 30.
7	Гаруновіч, А. Супроць нацыянал-дэмакратызму і шовінізму розных колераў... С. 31.
8	Бэндэ, Л. Беларуская нацдэмаўская контррэвалюцыя ўчора і сёньня // Супроць беларускага контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму. Менск, 1931. С. 20.
9	Гаруновіч, А. Супроць нацыянал-дэмакратызму і шовінізму розных колераў... С. 32.
Гаруновіч, А. Супроць нацыянал-дэмакратызму і шовінізму розных колераў... С. 28.
11	Гаруновіч, А. Супроць нацыянал-дэмакратызму і шовінізму розных колераў... С. 27.
НЭПу лояльна супрацоўнічала з бальшавікамі, спадзяючыся на буржуазнае перараджэньне савецкае ўлады, на што бальшавікі ў той час, як ведама, моўчкі пагаджаліся, выстаўляючы баёўны покліч — „узбагачайцеся”12! Гэта ёсьць актыўнае выступленьне зьменавехаўскае, але зьняверанае ўжо ў бальшавізм беларускае інтэлігенцыі, зьняверанае ў балыпавізм таму, што бальшавікі яе ачмуцілі і ашукалі — адмянілі НЭП13 і зьнявечылі яе надзеі на мірнае перараджэньне савецкае ўлады. Гэта актыўнае выступленьне беларускае інтэлігэнцыі намерана ёсьць проці хлусьлівае палітыкі камуністычнае партыі, якая рашуча зьдзяйсьняе цяпер дзяржаўны капіталізм, а ўсім і кожнаму апавядае, што будуе сацыялізм, што гэта, маўляў, і ёсьць ўзапраўдны сацыялізм.
У краіне саветаў няма цяпер ні буржуазнага капіталізму, ні сацыялізму; ёсьць нешта новае — будуецца дзяржаўны капіталізм.
У краіне саветаў няма цяпер ні буржуазнай, ні савецкай дэмакратыі; была і ёсьць дыктатура кампартыі і савецкай бюракратыі.
У краіне саветаў няма вольнага самаазначаньня нацыі, бо няма і вольнае і самастойнае дзяржаўнае самаарганізацыі — была і ёсьць гегемонія (над-улада) Расіі; СССР і БССР — гэта ёсьць толькі назвы-мянушкі, умоўныя тэрміны, канкрэтна-рэчаісты зьмест якіх запаўняецца ўзмоцняным цэнтралізмам усесаюзнай кампартыі, спадкаберніцы гістарычнае традыцыі ўсерасейскага вялікадзяржаўніцтва.
Вось-жа: актыўнае выступленьне беларускай інтэлігэнцыі проці хлусьлівае палітыкі камуністычнае партыі можа ўважацца, дзеля гэтага, за антыпартыйнае, за проці-бальшавіцкае, нават і проці-савецкае, паскольку саветы зьяўляюцца органамі дыктатуры кампартыі, — але ні
12 Заклік упершыню быў агучаны Мікалаем Бухарыным на сходзе актыву Маскоўскай партыйнай арганізацыі 17 красавіка 1925 г. у дакладзе „О новой экономнческой полнтнке н нашнх задачах": „В обіуем й целом всему крестьянстпву, всем его слоям нужно сказать: обогаіцайтесь, накаплйвайте, развйвайте свое хозяйство. Только йдйоты могут говорйть, что у нас всегда должна быть беднота; мы должны теперь вестй такую полйтйку, в результате которой у нас беднота йсчезла бы“ (Цыт. паводле электроннай вэрсіі дакладу: http: //www.magister.msk.ru/library/Dolitica/ buharin/buhanoo8 .htm). Пазьней лёзунг быў падхоплены афіцыйным друкам, у тым ліку і ў БССР. — Рэд.
13 НЭП згарнулі з пачаткам выкананьня першага пяцігадовага пляну, прынятагаў 1928 г. Афіцыйная &зх&„пмерці НЭПу“ — 11 кастрычніка 1931 г., калі была апублікаваная пастанова аб поўнай забароне прыватнага гандлю. — Рэд.
ў якім разе ня можа ўважацца за контррэвалюцыйнае. У аб’ектыўных абставінах сучаснае рэчаіснасьці гэта ёсьць рэвалюцыйнае выступленьне: зрывае маску з аблічча хлусьлівага балыпавізму!
Вокладка і тытульны ліст дысэртацыі Тамаша Грыба. Прага, 1926 г.
5
Словы рэвалюцыя й контррэвалюцыя ўжываюцца ў балыпавіцкім друку, мабыць, таксама ўмоўна, як і слова нацыянал-дэмакратызм. Беларуская інтэлігэнцыя, напрыклад, была рэвалюцыйная, калі ішла пад сьцягам кампартыі; беларуская інтэлігэнцыя стала контррэвалюцыйная, калі адмовілася ад бальшавіцкага кіраўніцтва. Гэта мерка, як бачымо, ёсьць ня толькі ўмоўная, але і сумніўная; нават болып таго: фальшывая.
Што такое рэвалюцыя і што такое контррэвалюцыя?
Разгледзімо гэтыя паняцьці ў аб’ектыўных абставінах гістарычнае рэчаіснасьці.
Слова рэвалюцыя процістаўляецца звычайна слову эвалюцыя; рэвалюцыя, маўляў, азначае раптоўны скок у цягу гістарычнага разьвіцьця, а эвалюцыя — павольны поступ, крок за крокам. У рэчаістасьці, аднак, рэвалюцыя не выключае эвалюцыю, як і эвалюцыя не выключае рэвалюцыі. Усё цячэ, мінае; усё знаходзіцца ў бязупынным цягу разьвіцьця. Рэвалюцыя адбываецца там і тагды, дзе існуюць перашкоды на шляху эвалюцыі.
А што азначае слова контррэвалюцыя?
Слова контррэвалюцыя процістаўляецца слову рэвалюцыя: азначае запярэчаньне гістарычнага разьвіцьця: усё тое, што проці рэвалюцыі і эвалюцыі, што проці разьвіцьця й поступу, што проці руху наперад, а цягне ўсё назад — гэта і ёсьць контррэвалюцыя, або інакш кажучы — рэакцыя.
У гістарычным разьвіцьці чалавецтва адбываюцца два праці-
лежныя працэсы — поступ і рэакцыя; ёсьць дзьве галоўныя сілы, якія вызначаюць цяг гістарычнага разьвіцьця — сілы поступу і сілы рэакцыі. Агульны вынік уплыву гэтых дзьвюх сіл характарызуе тую ці іншую эпоху, пэўны пэрыяд, кожны адцінак у цягу гістарычнага разьвіцьця.
У канкрэтна-рэчаістых абставінах гістарычнага разьвіцьця беларускага народу гэта азначае: сілы рэакцыі — гэта ёсьць намага ўтрыманьня й замацаваньня існуючага ладу нацыянальнага паняволеньня і калёніяльнага вызыску, ладу зьдзірства і прымусу ў імя рускага ці то польскага вялікадзяржаўніцтва на Беларусі; сілы поступу — гэта ёсьць руйнуючыя існуючагаладу нацыянальна-каляніяльнага паняволеньня ў імя волі й незалежнасьці Беларусі. Згэтуль вынікаюць непрымірымыя супярэчнасьці, вострае й напружанае змаганьне. Так будзе прадаўжацца з усёй гістарычнай няўхільнасьцю аж да таго часу, пакуль хоць адзін узбройны рускі ці то польскі жаўнер будзе знаходзіцца на беларускай зямлі паміма волі беларускага народу.