Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Ня іначай паступаюць усерасійскія вялікадзяржаўнікі ў кампартыі і ў адносінах да іншых беларускіх камуністаў, якія маюць адвагу выступаць у абарону жыцьцёвых патрэбнасьцяў беларускага народу — выключаюць з кампартыі і высылаюць за межы БССР.
Гэтак: калі Зьмітро Прышчэпаў22, народны камісар земляробства БССР, набыўу сабе столькі адвагі, што пачаў зьдзяйсьняць на Беларусі такую зямельную палітыку, якая найбольш адпавядае жыцьцёвым патрэбнасьцям беларускага сялянства — хутарызацыя і вольная каапэрацыя, — то што-ж, быў абвінавачаны ўсерасейскімі вялікадзяржаўнікамі ў беларускім нацыяналізьме, зьнятьі з пасады, выключаны з кампартыі, адданы пад суд і высланы за межы БССР.
Яшчэ горшая доля спаткала прафэсара Ўсевалада Ігнатоўскага23, першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук, які меў адвагу высказаць навуковую праўду аб Беларусі і распачаць актыўнае будаўніцтва самастойнай беларускай культуры, — быў зьняты з пасады, выключаны з кампартыі, арыштаваны і ў вастрозе забіты24.
21 Відавочна, тут кантамінуюцца дзьве асобы з аднолькавымі прозьвішчамі: Язэп Адамовіч (1897—1937), старшыня Саўнаркому ў 1924—1927 гг., які пазьней працаваў у Расеі, і Алесь Адамовіч (1900—1937), партыйны дзеяч, нацыянал-камуніст, у 1928—1929 іт. намесьнік наркама земляробства БССР, выключаны з кампартыі, арыштаваны ў 1930 г. па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі" і асуджаны да 10 год лягераў; расстраляны пасьля паўторнага арышту. — Рэд.
22 Дзьмітрый Прышчэпаў (1896—1940), дзяржаўны дзеяч, наркам земляробства БССР (1924—1929). Арыштаваны ў 1929 г. па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі", асуджаны на ю гадоў лягераў. Памёр у турэмнай бальніцы. — Рэд.
23 Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931), дзяржаўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Наркам асьветы (1921—1926), стваральнік і старшыня Інбелкульту (1926— 1929), першы прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук (1929—1930). Падчас сьледзтва па справе „СВБ“ быў зьняты з пасады прэзыдэнта БелАН. — Рэд.
24 Фактычная памылка. Усевалад Ігнатоўскі скончыў жыцьцё самагубствам пасьля аднаго з допытаўуДПУ БССР па справе „СВБ“. — Рэд.
У той самы час — 1929—1930 гг. на Беларусі — арыштаваны былі і высланы ў розныя мейсцы Расеі выдатнейшыя працаўнікі на ніве гаспадарчага і культурнага адраджэньня беларускага народу, распачалася жорсткая расправа зь беларускай інтэлігэнцыяй.
Усерасейскія вялікадзяржаўнікі пад шыльдай кампартыі ўяўляюць сабе так, што Беларусь павінна быць ня толькі эканамічнай калёніяй Расеі, але што эканамічна, культурна і палітычна павінна зьліцца з Расеяй у адно цэлае, у адну савецкую радзіму, у адзіную й непадзельную Расею; беларускі народ, як і ўсе іншыя народы СССР — апрача рускага народу — павінны адмовіцца ад сваіх культурных і сацыяльна-гаспадарчых асаблівасьцяў, павінен разьвіваць толькі тыя асаблівасьці свае культуры, якія супольны з асаблівасьцямі рускае культуры і вядуць да поўнага зьліцьця з рускім народам25.
Гэтым высьвятляецца, між іншым, і той факт жывой рэчаістасьці, што балыцавікі адмянілі НЭП і пачалі ўводзіць дзяржаўны капіталізм; у сацыяльна-псыхічным разрэзе гэта азначае: павялі ўзмоцнены націск усерасейскага вялікадзяржаўніцтва і цэнтралізму; распачалася ліквідацыя ўсіх нацыянальных і сацыяльных вольнасьцяў, якія здабыты былі каляніяльнымі народамі СССР у папярэдні пэрыяд рэвалюцыі як змушаныя ўступкі з боку ўсерасейскага вялікадзяржаўніцтва.
ю
Г ані прыроду ў дзьверы, то яна ўлезе праз вакно!
Калі з адменай НЭПу і ўвядзеньнем дзяржаўнага капіталізму ўсерасейскія вялікадзяржаўнікі пад шыльдай кампартыі намерваліся зьнішчыць усе культурныя і сацыяльныя асаблівасьці прыгнечаных і паняволеных народаў СССР, то дасяглі зваротных вынікаў — яшчэ болып узмоцнілі нацыянальныя антаганізмы і сацыяльныя супярэчнасьці.
Рэвалюцыя прадаўжаецца!
„Наша партыя, — кажуць бальшавікі, — разгрсшіда беларускі контррэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм“. „Але вораг яшчэ не дабіты. Ёняшчэ супраціўляецца... Толькі формы, прыёмы і тактыка яго супраціўленьня цяпер новая, іншая. Вораг прыстасоўваецца да новай абстаноўкі, мяняе зброю ў сваім арсэнале, перафарбоўваецца,
25 Таболов, К. О нацнональной культуре // Под знаменем маркснзма. Москва, 1932. № 9—10. С. 113—136.
як хамелеон . „Ва ўмовах БССР кулацкія, эсэраўскія і іншыя элемэнты ў сваёй контррэвалюцыйнай барацьбе супраць сацыялістычнага будаўніцтва прыкрываліся і зараз часта прыкрываюцца фальшыванацыянальным сьцягам"27.
Бач, куды яны цяпер гнуць. Бальшавікі намагаюцца выступаць пад узапраўдным нацыянальным сьцягам вызваленьня і адраджэньня беларускага народу!
11
Па наказу ЦК УсеКП(б) ад 2 сакавіка 1933 г. у справе правядзеньня нацыянальнай палітыкі на Беларусі адбылося ў Менску надзвычайнае паседжаньне пленуму ЦК і Менгаркому КП(б). Прынята рэзалюцыя, у якой чытаемо: „Умэтах найбольш поўнага выкрыцьця мінулага і цяперашняга нацдэмаўшчыны, бундызму і г.д. у Беларусі і ў мэтпах узброеньня растучых кадраў бальшавіцка-распрацаваным матарыялам, пленум даручае Інстытуту гісторыі партыі, Інстытуту гісторыіБАН,ДВБ, наркомасьветы забясьпечыць выпускраду правераных, бальшавіцка-вытрыманыхматарыялаў, дакумэнтаў і кніг па гэтых пытаньнях, каб першыя дакумэнты іматарыялы пачалі выходзіць у сьвет у бліжэйшыя-ж два месяцы"2*.
I вось, распачалася пільная праца. Інстытут гісторыі кампартыі, Інстытут гісторыі Беларускай Акадэміі Навук, Народны камісарыят асьветы і Беларускае Дзяржаўнае выдавецтва мабілізуюць усе свае сілы, каб выкрыць і аканчальна разграміць беларускі нацыянал-дэмакратызм і беларускіх эсэраў; зьяўляюцца ў сьвет бальшавіцка-распрацаваныя матарыялы, дакумэнты, кнігі і паасобныя артыкулы; дасьціпныя асьпіранты і пачынаючыя журналісты робяць сабе на гэтым добрую кар’еру.
Ня будзем спыняцца на ўсіх выданьнях; аднастайныя і нудныя апавяданьні, як нудныя ёсьць песьні-літаньні шпітальных дзядоў пад час касьцёльнага фэсту.
Дзеля ўяўленьня таго, як бальшавікі змагаюцца ў сучаснасьці зь беларускай нацыянальнай небясьпекай, хопіць, калі мы разгледзімо найбольш ударныя артыкулы ў гэтай справе, якія нядаўна апублікаваны ў бальшавіцкім друку.
26 Зьвязда. № 205.16 верасьня 1933.
27 Зьвязда. № 212. 25 верасьня 1933.
28 Савецкая Беларусь. № 62. 20 сакавіка 1933.
12
П. Кірушын, выконваючы наказ партыі, напісаў ударны артыкул: „Контррэвалюцыйны беларускі нацыянал-дэмакратызм на службе інтэрвэнцыі“; надрукаваны гэны артыкул у часопісі „Бальшавік Беларусі“, орган ЦК КП(б)Б (Менск, 1935. №1—2. С. 99—122).
П. Кірушын, мабыць, добры бальшавік, але дрэнны гісторык, яшчэ горшы пісьменьнік — яго творчая фантазыя не сягае далей суседняга частаколу; для яго няма іншага сьвету, як толькі той, што абмежаваны калючым дротам.
Ведама, аб навуковасьці яго працы ня можа быць і гутаркі: спаўняе наказ, небарака! Усё ён зблытаў і перапутаў: гістарычныя факты і легэнды, рэчаістасьць і фантастычныя ўявы, таксама імёны беларускіх дзеячаў, іх партыйную прыналежнасьць, іх палітычную дзейнасьць.
Над усім зграмаджаным ім матарыялам пануе ня лёгіка фактаў, нават і не марксысцка-ленінская дыялектыка, а фантастычная ўява — нейкая агідная пачвара, якая стаіць сабе, раскірэчыўшыся, і ляскае зубамі на яго.
Гэтак уяўляецца Кірушыну страшэнны вобраз беларускай нацдэмаўшчыны; гэта ўява гняце яго, не дае супакою.
Нацыянал-дэмакратызм у зьбянтэжанай фантазіі Кірушына робіць вялікія дзівы: нават і немагчымае для яго ёсьць магчыма — яшчэ ў 1920 г. займаўся падрыхтоўкаю інтэрвэнцыі супраць савецкай улады!
Свзё „сыстэматычнае выкрыцьцё“і„асьвятленьне контррэвалюцыйнай дзейнасьці нацдэмаў“ён пачынае з 1902 г., калі, як ён кажа, „на беларускай тэрыторыі арганізуецца блізкая да эсэраў і пэпээсаў Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, якая на сваім першым зьезьдзе ў 1903 годзе... пераймяноўваецца ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду“. „Як кулацка-эсэраўская партыя, яна з самага пачатку адлюстроўвала інтарэсы растучага кулака". „Праграма БСГ, прынятая ў студзені 1906 году, высоўвае патрабаваньні буржуазнага і дэмакратычнага пераўтварэньняў надта ўмеранага толку іразьлічана на саюз зманархіяй". Паводле Леніна, маўляў, гэта ёсьць партыя дробнабуржуазных рэвалюцыянэраў. Ага, уяўляе сабе зьбянтэжаны Кірушын, гэта і ёсьць контррэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм, які намерываўся ўвайсьці ў саюз з рускай вялікадзяржаўнай манархіяй! (С. 104). I за гэта, мабыць, скажамо тут ад сябе, той самай рускай вялікадзяржаўнай манархіяй арыштаваны былі і кінуты ў вастрог ідэйныя правадары Беларускай Сацыялістычнай Грамады — Міхась Зялазей29
сасланы быў у Сыбір на вечнае пасяленьне, дзе й загінуў за арганізацыю Беларускага Сялянскага Саюзу, які дамагаўся канфіскацыі ўсей абшарніцкай зямлі, а ў тым ліку і зямлі ўсерасейскага абшарніка Раманава, каб раўнамерна падзяліць усю зямлю паміж сялянамі; Алесь Бурбіс30 засуджаны быў на тры гады ў вастрог за арганізацыю ўзброенага сялянскага паўстаньня з мэтаю зрынуцьця ўсерасейскае самадзяржаўнае ўлады на Беларусі. Гэта быў той самы Алесь Бурбіс, які ў 1920 г. быў дыплёматычным прадстаўніком ураду БССР у Маскве і ад імя ўраду БССР падпісваў дагоду з урадам РСФСР аб узаемных добрасуседзкіх адносінах незалежных савецкіх рэспублік — Беларусі і Расеі!
Што можна сказаць пасьля гэтага, якую праўду маемо шукаць у зьбянтэжанай фантазыі Кірушына?
Ня іначай, як выпладам фантазіі, зьяўляецца і наступнае яго„сыстэматычнае выкрыцьцё“ і „асьвятленьне контррэвалюцыйнай дзейнасьці нацдэмаў“. Ён кажа: Дб’яднаўшыся, чорная раць беларускай контррэвалюцыі склікае 15 сьнежня 1917 году так званы Першы беларускі кангрэс, дзе нацдэмы сваімі падтасавауымі дэпутатамі з эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, паалей-сіяністаў, кулакоў проціставілі окцябрскай рэвалюцыі волю беларускага народу“. „Што-ж гаварыў гэты буржуазна-памешчыцкі-кулацкі народ?Ён выказаўся супраць пралетарскай дыктатуры, за дэмакратыю, г.зн. за дыктатуру буржуазіі, за адрубна-хутарское землякарыстаньне, за зямельную ўласнасьць. Ён проціставіў сябе бальшавіцкаму выканкому Заходняй вобласьці, якіадзіны прадстаўнікагульна-нацыянальных (г.зн. буржуазна-памешчыцкіх) беларускіх інтарэсаў. Першы беларускі кангрэс стварыў сталы Савет зьезду, які потым ператварыўся ў нацыянальны белагвардзейскі ўрад“(С. 105). „Для больш пасьпяховай барацьбы з рэвалюцыяй рада БНР імкнулася зьвязацца з усімі контррэвалюцыйнымі ўрадамі, што заснаваліся на тэрыторыі былой Расіі, са