Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

120 Ластоўскі, В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С. 760.
чатку земляробскае эпохі, калі пачаўузьнікаць антропоморфізм — увасабленьне сілаў прыроды ў вобразе чалавека — народная фантазія злучыла папярэдні зооморфічны вобраз з новым антропорфічным: на белага каня быў пасаджаны малады чалавек; гэтак зьявілася ўява маладога прыгожага ўдалага хлапца, які сядзіць на белым кані — уява вясеньняга сонца.
Уява сонца ў вобразе прыгожага юнака, які разьяжджае па сьвеце на белым кані, існуе таксама і ў іншых народаў: у індусаў — Вішна, у рымлян — Апалон, у персаў — Мітра.
Наш беларускі Ярыла як бог сонца яўляецца ня іначай, як у вобразе прыгожага юнака на белым кані.
„Аж да апошняга часу, — кажа П. Ефіменко, — беларусы ўяўляюць сабе Ярылу маладым, прыгожым чалавекам, які разьяжджае на белым кані“'2'.
Вобраз Ярылы ўяўляўся беларусам таксама і ў постаці дзяўчыны. Беларусы, кажа Ефіменко, у сьвята Ярылы прадстаўніком яго выбіраюць ня хлопца, але маладую прыгожую дзяўчыну, якую апранаюць так, як уяўляюць сабе Ярылу, і саджаюць яе на каня122. Аб гэтым сьведчыць таксама і Дрэўлянскі ў сваёй працы „Белорусскня предання“123.
Уява бога сонца ў вобразе жанчыны паходзіць, мабыць, з часоў матрыярхату, калі жанчына-матка ўважалася за прадстаўніка роду; не мужчына-бацька, але жанчына-матка стаяла на чале радавога суспольства.
Нельга не адзначыць пры гэтым, што ў старадаўнія часы была вельмі пашыранаўява прыраўнаньня сонца з чалавекам: узыходзячае сонца прыраўнівалася з прыгожым дзіцянём, паўдзённае сонца — з мужам поўналетнім, вячэрняе сонца — з старым дзедам. У выніку гэтага сонца ўвасаблялася ў розных вобразах: дзіцяці, юнака і старога дзеда. Узыходзячае сонца заўсёды ўяўлялася ў вобразе прыгожага дзіцяці на руках маткі-зямлі. Гэтак: у індусаў дзіця-сонца сядзіць на руках маткі-зямлі Лакшмы, у эгіпцян сонца сядзіць на руках маткі-зямлі
121 Ефнменко, П. О Ярыле, языческом божестве славян // Запнскн нмператорского русского географнческого обіцества по отделенню этнографнн. Т. 2. СПб, 1869. С. 83.
122 Ефнменко, П. О Ярыле, языческом божестве славян // Запнскн нмператорского русского географнческого обіцества по отделенню этнографян. Т. 2. СПб, 1869. С. 83.
123 Прнбавленне к Журналу Мянястерства Народнаго Просвеіцення. СПб, 1846. Кн. I. С. 20—21.
Ізыды, у фрыгійцаў і ў рымлян яно ўяўляецца з маткаю Цыбелаю; у славян сонца-дзіця сядзіць на галаве Жывы або Сівы, у фінаў — на руках Залатой Бабы. Аб гэтым сьведчыць, між іншым, і М. Кастамараў у сваей працы „Словянская мнфологня*1'24. На Беларусі, аднак, гэта ўява Ў яе першапачатковай форме не захавалася; поўнасьцю, можна сказаць, была выцесьнена ў народнай сьвядомасьці хрысьціянскім вобразам Маткі Боскай Вострабрамскай, што пэўна-ж па свайму паходжаньню і першапачатковым значаньню ёсьць адное і тое-ж самае — дзіця-сонца сядзіць на руках маткі-зямлі.
Ярыла як бог вясеньняга сонца ўяўляецца на Беларусі выключна ў вобразе прыгожага юнака, які сядзіць на белым кані: адзеты ў белую вопратку, на галаве ў яго вянок зь вясеньніх кветак, у правай руцэ трымае людзкі чэрап — сымбаль перамогі над сьмерцю, у левай руцэ трымае жменю жытных каласоў — сымбаль жыцьця і ўроду; ногі ў яго босыя.
Гэта ёсьць уява ўдалага і здатнага героя, які перамагае зло — зіму, як кажа I. Ружычка, і нясе людзям дабро — сьвет вясеньняга сонца125.
У вобразе Ярылы, як яго ўяўляюць беларусы, злучаецца, на думку I. Шыгірова, ідэя мужнасьці, здатнасьці і пажадлівасьці, якая праяўляецца ў цёплы і пладатворны час году — вясной, калі ўсё жывое, казаў той, бывае ў яры126.
Час панаваньня бога сонца Ярылы быў абмежаваны — прадаўжаўся да Купальля, калі сонца дасягала найбольшага ўзвышша; з гэтага часу пачыналася ўжо панаваньне бога Купалы.
Урачыстае сьвяткаваньне Ярылы пачыналася звычайна ў той дзень, калі цяпер прыпадае Юр’я. Вясковая моладзь — хлопцы і дзяўчаты ў лепшай сьвяточнай вопратцы зьбіраліся рана пры ўзыходзе сонца на вызначанае мейсца, прыбіралі Ярылу, пяялі пры гэтым песьні, у якіх праслаўлялі бога сонца і вясну, пасьля яны ўсёй грамадой у стройнай працэсыі на чале зь Ярылам адыходзілі на луг, дзе ладзілі гульні і розныя забавы.
Сьвяткаваньне бога сонца Ярылы адбывалася ў старадаўнія часы і ў іншых славянскіх народаў, але ў значна пазьмененай форме127.
124 Костомаров, Н. Славянская мнфологня. Кнев, 1847. С. 30—33.
125 Ruzlc^f, Jozef. Slovanska mythologie. Praha, 1907. S. 148.
126 Шнгнрев, H. Русскне простонародные праздннкн. Вып. IV. Москва, 1838. С. 53-54­
127 Machal. Nakres slovanskeho bajeslovi. Praha, 1923. S. 203.
Украінскае вясеньняе сьвята Каструбы128, як і рускае сьвята Кастрамы12’ — гэта ёсьць толькі водгук старадаўняга, мабыць, яшчэ праславянскага ўрачыстага сьвята вясны, сьвята адраджэньня прыроды і ўваскрашэньня да новага жыцьця. Гэта сьвята ў чыстай форме захавалася толькі на Беларусі, дзе, паводле праф. др. Lubora Niderle, яшчэ ў перадгістарычныя часы была калыска славянства і скуль у наступным часе пад уплывам розных чыньнікаў разыйшліся на захад, на ўсход і на паўдзённы захад усе славянскія народы; Беларусы, застаўшыся на адным і тым самым месцы, спрадвечныя тубыльцы краіны ў вадазборніку рэкаў Дняпра, Сожа, Прыпяці, Бярэзіны і Дзьвіны — ад Ловаці і аж да Буга! — захавалі ў чыстай форме ня толькі свой антрапалягічны славянскі тып, але і ўсе найбольш характэрныя асаблівасьці славянскае культуры130.
Уява бога сонца Ярыла ў вобразе прыгожага юнака на белым кані захавалася толькі на Беларусі — гэта быў беларускі народны бог!
„У іншых славян, — кажа Афанасьеў, — Ярыла ведамы быў пад назваю Яравіта, якога старынныя кронікі прыраўніваюць да Марса; Марс-жа першапачаткова — грамавік, спараджаючы дэманаў, а затым — бог вайны. Як нябесны ваяка (бог ярасны, гнеўны) Яравіт уяўляўся з баёным шчытом, алеразам з тым ён быў і тварцом усялякае пладароднасьці"'3'.
Уяўленьне Ярылы ў вобразе ваякі з баёўным шчытом у руцэ ня ёсьць чужое для беларусаў: удалы ваяка на белым кані — гэта ёсьць вобраз бога сонца Ярылы!
Калі і як адбылася ваенізацыя ўявы бога сонца Ярыла, які спачатку быў мірным богам пастухоў, а затым — земляробаў, аб гэтым нельга сказаць нічога пэўнага: настала, мабыць, у эпоху вялікіх войнаў, калі мірная праца земляроба заменяна была на востры меч і баёўны шчыт ваякі.
Эпоха, калі мірны бог Ярыла адзеў вайсковае ўбраньне, гэта ёсьць адна з найцікавейшых эпохаў у гісторыі беларускага народу; з усёй праўдападобнасьцю можна сьцьвердзіць, што гэта эпоха прыпадае на
128 Грушэўскі, М. Історня украннской лнтературы. Ч. 1. Кшв, 1923. С. 189—191.
129 Афанасьев, А. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. Т. 3. Москва, 1865. С. 725-729.
130 Niederle, Lubor. Slovanske starozitnosti. Od. I. Sv. IV. Puvod a pocatky slovanu vychodnich. Praha, 1924. S. 11—12,132—139, 203—213.
131 Афанасьев, A. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. Т. 1. Москва, 1865. С. 443-
XII і XIII стст. Беларусы ў той час вялі гераічнае змаганьне на два фронты: супраць нападаў нямецкіх крыжакоў — з захаду, і супраць татарскіх наездаў — з усходу. Гэта была вайна, як кажа М. Доўнар-Запольскі, у якой прыймала ўдзел усё вольнае насельніцтва — сьмерды і баяры; увесь беларускі народ ішоў у паспалітае рушэньне дзеля абароны свае бацькаўшчыны132.
Спосаб вядзеньня вайны спачатку быў чыста партызанскі. Беларусы вылаўлівалі чужацкіх наездаў, заганялі іх у лясы і балоты і там іх разьбівалі. Але вораг быў напорысты: наезды нямецкіх крыжакоў і татарскіх багдыханаў адбываліся звычайна на конях; яны лёгка маглі пераяжджаць зь мейсца на мейсца і ўхіляцца ад боя там і тагды, калі ім гэта было ня зручна; адыходзілі назад з тэрыторыі Беларусі, каб пасьля ізноў, выбраўшы адпаведны час, зьнянацку напасьці на мірнае земляробскае насельніцтва. Беларускае паспалітае рушэньне — пераважна пяхотнае сялянскае войска — павінна было рэарганізавацца ў адпаведнасьці з вымогамі часу і спосабам вядзеньня абароннае вайны: проці коньніцы чужацкіх наездаў трэ’ было паставіць сваю коньніцу і праганяць ворага аж у глыбядзь іх краінаў. Гэтак паложаны быў пачатак утварэньня сталага беларускага войска. Беларускія коньнікі ў неўзабаве воўкам лёталі ад берагоў Балтыйскага аж да Чорнага мора: разьбілі магутную сілу татараў і нанесьлі руйнуючы ўдар нямецкім крыжакам пад Грунвальдам у 1410 г. Беларусь была вольная і ні ад каго незалежная дзяржава!
Утварэньне сталага коннага войска мела ў той час далёкасягальныя вынікі. Узьнікла значная лікам група людзей, якія займаліся выключна толькі вайсковымі справамі; гэта былі ваякі-фахаўцы. У наступным часе, паскольку справа абароны краіны і бязупыннае вядзеньне вайны прадаўжала быць першай і галоўнай справай у жыцьці і дзейнасьці супольства, ваякі-фахаўцы паступенна набывалі ўсё болыпае і большае моцы, занялі, нарэшце, вызначанае становішча ў суспольстве і выдзяліліся ў асобны ўпрывілеяваны стан; у летапісах таго часу знаходзімо аб іх такія азначаньні, як seniors, majores, boni viri. Сярод гэтых „лепшых людзей" не мала было, пэўна-ж, і патомных тых радавых старэйшын і тых радавых князькоў, аб якіх з вялікай любасьцю апавядаюць нашы летапісы; большасьць, аднак, складалася з удалых ваякаў паспалітага рушэньня.
132 Довнар-Запольскнй, М. Государственное хозяйство Лнтовской Русн прн Ягеллонах. Кнев, 1901. С. 8—11.
3	ваякаў-коньнікаў, такім чынам, узьнікла новая радавітая шляхта; цікава, між тым, што слова шляхта паходзіць ад нямецкага слова schlagen — біць, а нямецкае слова Schlact азначае бітву; даслоўны пераклад на беларускую мову слова шляхта азначае: баёўныя людзі, ваякі.
3	узьнікам шляхты на Беларусі ўзьнікла новая зямельная арыстакратыя; за сваю службу ў войску ваякі-коньнікі атрымлівалі землі, на якіх працавалі ўжо з таго часу запрыгоняныя сяляне-земляробы.
Вярхі шляхты — магнаты — займалі вышэйшыя пасады ў дзяржаве і зьяўляліся раднікамі князя — ваходзілі ў склад дзяржаўнае рады; нізы былі звычайнымі sabienulites — ім дано было права самаўрадаваньня, што наяўна выяўлялася ў павятовых і земскіх соймах. У наступным часе ўсе правы і вольнасьці шляхты былі кодыфікаваны ў зборніку законаў, які мае назву „Літоўскі Статут“. Чаму так сталася і скуль паходзіць гэта назва„Літоўскі", „Літва“, існуюць розныя дамнеўкі; дакладна пагаворымо аб гэтым пры разборы „Літоўскага Статуту". Адно тут скажамо: хай нас ня блытаюць розныя назвы, справа ня ў назьве, а ў нечым іншым; шукайма канкрэтна-рэчаісты зьмест гістарычных падзеяў.