Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

тае піянэркі нацыянальнага адраджэньня — газэты „Наша Ніва“ А. Уласаў6, аўтар цяперашняга нацыянальнага гімну „Мы выйдзем шчыльнымі радамі“ паэта Краўцоў Макар7 і інш. А за імі пачаўся сыстэматычны разгон-развоз па тых самых Сыбірах і Казахстанах„атсталага заходня-беларускага народу".
Раптоўны сутык ізь Нямеччынай у чэрвені 1941 г. крыху прычыніў быў гэтую кампанію. Крывія пала першая разьменнай манэтай у крывавай грызьні двух фашызмаў — гітлераўскага й сталінаўскага. I на прыкладзе крывіцкага народу хутка выявілася, як абодва яны згодна б’юць у адну кропку — вынішчэньне меншых і слабейшых народаў. Сплываючы крывёй у змаганьні з дужэйшым напачатку ворагам, бальшавізм усяроўна ня кінуў свае неадчэпнае думкі аб разгоне крывіцкага народу. Носьбітамі-прваднікамі яе сталіся Сталінавыя агенты-дывэрсанты й бандыты, аблажна называючы сябе партызанамі. Старымі, аблюбаванымі бальшавікамі мэтадамі тэрору й правакацыі разганялі яны цэлыя сёлы па тых сваіх сховішчах-лясох або самі, або падстройваючы ўсё так, каб гэта рабілі за іх немды — ізноў-жа выпрабаваным сваім спосабам гнабіць і душыць нялюбых ці небясьпечных ды варожых сабе чужымі й ворагавымі рукамі. Хапіўшыся за ніколі не прызнаваную і ў такіх гарачных спрэчках засуджаную калісь марксістымі зброю індывідуальнага тэрору, яны ганяюцца цяпер за найлепшымі сёламі нацыянальнага актыву й зводзяць іх ізь сьвету. Гітлераўскае Гестапо моўчкі, але згодна дзьме зь імі ў адну дудку, то проста падстаўляючы крывіцкія галовы пад іхныя кулі, а то й інсцэнізуючы „ліківідацыю бальшавікамі“ непажаданых сабе нацыянальных актывістых. Гэтак гіне адзін із найстарэйшых нацыянальных дзеячоў праф. В. Іваноўскі, пісьменьнік Фр. Аляхновіч, які ў сваім багатым жыцьці пазнаў турмы ўсіх акупантаў Крывіі — і царскую расейскую, і польскую, і „літоўскую", і бальшавіцкую катаргу ў Салаўках, і, нарэшце, нямецкую ды закончыў гэтае жыцьцё ад бальшавіцкае, а мо й гестапаўскае кулі...
6 Аляксандар Уласаў (1874—1941), грамадзкі дзеяч, выдавец, мэмуарыст. Рэдактар газэты „Наша Ніва“ ў 1906—1914 гт. Браўудзел у працы Рады БНР, БСРГ, Таварыства беларускай школы. Арыштаваны ў 1939 г. неўзабаве пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР і асуджаны на 5 год лягераў. Памёр у зьняволеньні.
’ Макар Краўцоў (1891 — пасьля 1939), паэт, грамадзкі дзеяч, публіцыст. Дэлегат Першага Ўсебеларускага Кангрэсу (1917). Аўтар гімну БНР ,Мы выйдзем шчыльнымі радамі“. Арыштаваны ў 1939 г. неўзабаве пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР. Відавочна, памёр у зьняволеньні.
Гіне й шмат моладзі. Пад прыкладам „змаганьня з бальшавіцкай партызаншчынай" вьшальваюцца цэлыя паселішчы зь людзьмі.
Ды ўнадвечных крывіцкіх лясох нараджаецца й запраўдны партызанскі нацыянальны рух — рух на два фронты, і супраць гітлераўскіх крывяжэраў, і супроць сталінавых крывавых ганчакоў. Ён не спыняецца й дасюль, калі перад вачыма застаўся зноў толькі адзін, але стары й закажанелы вораг-разгоншчык, які займаецца й цяпер усё тым самым: адразае й перакідае за „лінію Керзона"8 кавалкі нацыянальнае крывіцкае тэрыторыі — Беласточчыну, сівы Горадзен, векавечную Белавежу, зганяе з адвеку наседжаных і ня выпаленых навет немцамі радзімых аселішчаў ды пераганяе туды-ж апанаваную ўжо тэрорам бальшавіцкае „дзяржаўнае бясыіекі" „дэмакратычную Польшчу" масы крывічоў-каталікоў, выпрабаваных яшчэ царскім спосабам „хрысьцячы" іх у „палякі“, і ўвесь час не забываецца вычэрпваць і вычэрпваць народныя крыніцы пад прыклёпам вылоўляньня „фашыстых", „нацыяналістых", „квісьлінгістых" і да г. пад. Ды чым далей, тым больш і больш разгон пачынае памячацца на самых-жа разгоншчыках: поўняцца, перапаўняюцца народнымі рыцарамі помсты лясы й пушчы, і рады няма, ці ты іх перакідай за „Керзоны", ці пакідай у сябе, й навет перад сьветам нельга змоўчаць аб шматтысячных „нацыяналістычных бандах" у гэных пушчах „паўночна-ўсходняе Польшчы“... Атым-жа часам ня толькі лесавыя дабрахоты, а і ўвесь народ усё бліжэй і бліжэй падаецца да таго, каб нарэіпце ўзяць ува ўсёй гэтай справе й свой голас, успамінаючы словы тае, сьпяванае ўпершыню на Ўсекрывіцкім Кангрэсе, а пасьля забароненае й выгнанае бальшавікамі нацыянальнае песьні:
Мы дружна паўстанем з касамі, зь сярпамі, Прагонім зь зямлі палачоў!4
8 Лінія Керзона (ад імя міністра замежных справаў Вялікабрытаніі ў 1919— 1924 гг. Джорджа Кёрзана, 1859—1925) — умоўная лінія мяжы з Польшчай, прапанаваная кіраўніцтвам Антанты ў 1919 г. У1945 г. на прапанову прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Ўінстана Чэрчыля лінія Кёрзана была ўзятая за аснову ўсходняй мяжы Польшчы зь невялікімі адхіленьнямі на карысьць Полыпчы.
5 Тут і пазьней — радкі зь верша Юльяна Сергіевіча (1910—1976), „Беларуская Марсэльеза". Трэба адзначыць, што менавіта за публікацыю гэтага верша ў „Беларускай газэце“ Антон Адамовіч трапіў у няміласьць да акупацыйных уладаў, у выніку чаго адбыліся вядомыя падзеі з падкладаньнем міны ў ягоны пісьмовы стол.
Прагнаць палачоў-катаў, правакатараў-разгоншчыкаў навек із нашае роднае зямлі — гэтакае сяньняшняе найбольшае й найпякучае жаданьне народнае сьведамасьці. I носьбіты гэтае сьведамасьці, змагары нацыянальнага актыву, поўныя вераю й пэўнасьцю, добра выказанай адным зь іх у сутучным да таго, калішняга:
Палямі, лугамі далучацца з намі Грамадна рады крывічоў!
I ня толькі крывічоў, а і ўсіх іншых, таксама разганяных і заганяных бальшавізмам народаў.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Ціхана Чарнякевіча
Архіваліі
Юрка Віцьбіч
ЦЬВІЛІКАЕ ШЭРАНЬКІ ВЕРАБЕЙЧЫК1
Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ падГПУ.
Тодар Кляшторны
Калісьці за даўнія часы, а менавіта ў канчатку 1920-х гг., у адным з бэсэсэраўскіх другарадных часапісаў зьявіліся даволі зухаватыя радкі:
Ухваробе крызысу корчацца лорды,
Чуецца вой і праклёны,
Крывяцца іхашалелыя морды, Трашчаць катталу калёны.
Гэтак урачыста, калі не пад гукі фэўдальных літаўраў, дык праз лямант капіталістычных акулаў, уваходзіў у літаратуру савецкі паэта Станіслаў Шушкевіч2.
Шмат вады сплыла за 40 год, і дарэшты аблысеў „товаршц“ Стах. Таму цяпер ён піша мэмуары, якія нічым не адрозьніваюцца ад ягонага пышнага дэбюту, і з тае прычыны трапляюць не ў літаратурны часапіс накшталт „Полымя“, а на сьметнік, ці, дакладней, — на старонкі завяртанскага бюлетэню „Голас РадзімьГ. У гэтых сваіх успамінах ён, падрабляючыся пад дружбака замардаваных расейскім бальшавізмам беларускіх паэтаў і празаікаў, перакручвае іхняе жыцьцё й замоўчвае аб
1 Тэкст быў упершыню апублікаваны ў: Віцьбіч, Юрка. Цьвілікае шэранькі верабей // Беларус. 1966. №116. С. 2. Тут фэльетон друкуецца паводле аўтарскага арыгіналу.
2 Станіслаў Шушкевіч (1908—1991), паэт, перакладнік. Сябра „Маладняку“ ад 1926 г., працаваў у Кніжнай палаце й Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, газэце „Літаратура й мастацтва". Арыштаваны ў 1936 г., асуджаны да 8 гадоў пазбаўленьня волі. У1937—1946 гг. знаходзіўся ў лягеры й высылцы ў Кемераўскай вобласьці, пасьля чаго вярнуўся ў Беларусь.
варунках іхняе сьмерці. I паважаю за свой абавязак узяць іхнюю сьвятую памяць пад абарону.
„Ён крочыць побач з намі“ — гэтак называецца артыкульчык („Голас Радзімы“. №931), прысьвечаны Шушкевічам выдатнаму беларускаму паэце васільковага россыпу, узвышэнцу Сяргею Дарожнаму3. Хібаж дагэтуль крочыць, а тым балей з вамі? Сяргей Дарожны загінуў у 1938 г. у бальшавіцкім засьценку4. ДПУ абвінаваціла яго ў падрыхтоўцы замаху на жыцьцё сакратара ЦК КП(б) Гікалы. Рэчавым доказам стаўся хатняга ўжытку нож, што пабачылі на ягоным стале чакістыя ў часе пошукаў. Дарэчы, сваю першую кніжку вершаў „Звон вясньГ (1926 г.) Сяргей Дарожны падзяліў з Ізраілем Плаўнікам5 — братам Зьмітрака Бядулі. Пазьней Ізраіль Плаўнік звяр’яцеў пасьля катаваньняўу сутарэньнях ДПУ. Няўжо-ж і ён крочыць побач з вамі?
Свой наступны артыкульчык пад назвай „Паэт залатой раніцы" („Голас Радзімы". №937) Станіслаў Шушкевіч прызначыў вядомаму паэце Міхасю Багуну6, згадваючы адначасна пра Алеся Дудара7, Валерыя Маракова8 (якога ён называе Маранавым), Тодара Кляшторнага9, Барыса Мікуліча10 і Эдуарда Самуйлёнка".
3 Сяргей Дарожны (сапр. Серада, 1909—1943), паэт, перакладнік. Друкаваўся ад 1925 г. Быў сябрам згуртаваньняў „Маладняк" і „Ўзвышша". У 1936 г. рэпрэсаваны. Аўтар кніг „Звон вясны“ (1926, у суаўт. 31. Плаўнікам), „Васільковы россып“ (1929), „Пракосы на памяць" (1932).
4 Памылковае сьцьверджаньне. Сяргей Дарожны памёр ад няшчаснага выпадку пры будаўніцтве Камсамольска-на-Амуры ў 1943 г. падчас адбываньня свайго 8-гадовага тэрміну.
5 Ізраіль Плаўнік, паэт, перакладнік, малодшы брат пісьменьніка-нашаніўца Зьмітрака Бядулі. Працаваў наборшчыкам у друкарні, карэктарам у выдавецтве. Памёр у псыхіятрычнай лякарні.
6 Міхась Багун (сапр. Блошкін, 1908—1938), паэт, празаік, перакладнік. Друкаваўся ад 1925 г. У1932—1936 гг. працаваўу Дзяржвыдавецтве БССР і ў рэдакцыі газэты „ЛіМ“. Рэпрэсаваны. Аўтар кніг „Рэха бур“ (1931), „Рэвалюцыі“ (1932).
7 Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч, 1904—1937), паэт, празаік, крытык, перакладнік. Друкаваўся ад 1921 г. Адзін з арганізатараў і заснавальнікаў літаб'яднаньня „Маладняк". Рэпрэсаваны. Аўтар кніг „Беларусь бунтарская" (1925), „Сонечнымі сьцежкамі" (1925), „I залацісьцей, і сталёвей" (1926), зборніка апавяданьняў „Марсэльеза" (1927), зборніка артыкулаў „Пра літаратурныя справы" (1928).
8 Валеры Маракоў (1909—1937), паэт. Друкаваўся ад 1925 г. Быў сябрам літаб’яднаньня „Маладняк". Рэпрэсаваны. Аўтар кніг „Пялёсткі" (1926), „На зала-
тым пакосе" (1927), „Вяршыні жаданьняў" (1930), „Права на зброю" (1932).=>
Група пісьменьнікаў „Маладняка". У першым шэрагу злева направа: Васіль Каваль, Ізраіль Плаўнік, Зіна Бандарына; у другім шэрагу: Алесь Дудар, Аркадзь Мардвілка, Ніна Віпінеўская, Мікола Нікановіч, Ілары Барашка. 1928 г.
Яшчэ маладым, 30-гадовым, сканаў Міхась Багун 23 лютага 1938 г. у Сыбіры — у перасыльнай турме гораду Марыінску Кемераўскае вобласьці. Ня вытрымала зьдзекаў змалку хворае сэрца. Ягоныя шчырыя сябры Мікуліч і Звонак12 зьвярнуліся да турэмнікаў з просьбай:
=> 9 Тодар Кляшторны (1903—1937), паэт, перакладнік. Сябра „Ўзвышпіа", пасьля ліквідацыі згуртаваньня — у БелАПП. Працаваў на радыё, у рэдакцыях газэт. Незаконна рэпрэсаваны.