Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Зьезд адбыўся 14.11.1920 у невялікай залі будынку Вайніловічаў. У ім прымала ўдзел 107 дэлегатаў ад г. Слуцка й 15 валасьцей. Было таксама некалькі прадстаўнікоў ад беларускіх аддзелаў Булак-Булаховіча, быў і Павал Жаўрыд, якому пашчасьціла выратавацца ад бальшавіцкіх кіпцюроў. Зьявіўся ён як прадстаўнік Найвышэйшай Рады й камісар на Слуцкую Акругу (уезд). На старшыню Зьезду быў абраны Васіль Русак7, на Віцэ-Старшыню — Пракулевіч8. Прамовы былі кароткія, але палкія й рашучыя — змагацца за незалежнасьць супроць чырвоных захопнікаў. Прамаўлялі Старшыня Зьезду Васіль Русак, Павал Жаўрыд, Іван Біруковіч, Аляксей Кабычкін, Юльян Сасноўскі, Грыгор Грынько, капітан Анцыповіч, Павал Бань, капітан Сокал-Кутылоўскі, Уладзімер Пракулевіч, настаўнік Наронскі (які сказаў надзвычай добрую прамову) і яшчэ 6 прамоўцаў.
3 прычын недахопу часу Зьезд працягваўся толькі адзін дзень. Была абрана рада Зьезду Случчыны ў ліку 17 асобаў. У Раду ўвайшлі
7 Васіль Русак (1896 — пасьля 1946), палітык, выдавец. Удзельнік Першага й Другога Ўсебеларускіх кангрэсаў. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, камісар Другога Грозаўскага палка. Ад 1922 г. жыўу Празе, адзін з кіраўнікоў беларускага руху ў Чэхіі, фундатар часопіса „Іскры СкарыньГ. У1945 г. арыштаваны савецкімі ўладамі й праз год асуджаны да 10 год лягераў. Далейшы лёс невядомы.
8 Уладзімер Пракулевіч (1887—1938), юрыст, грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Беларускай рады Случчыны, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. Працаваў сакратаром ураду БНР Аляксандра Цьвікевіча. У1926 г. пераехаў у БССР, працаваў у Дзяржбібліятэцы БССР, Інбелкульце, БелАН. Арыштаваны ў 1930 г. па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі“. У 1938 г. пасьля паўторнага суду расстраляны.
Васіль Русак, Іван Біруковіч, Аляксей Кабычкін, Юльян Сасноўскі, Грыгор Грынько, кап. Анцыповіч, Паваль Бань і інш.
(Штабс-капітан Анцыповіч, народжаны ў вёсцы Працавічы (8 км ад Слуцка на поўдзень), былы фэльдфэбэль старой рускай арміі, які за баявыя заслугі даслужыўся ахвіцэрскага чыну яшчэ пры царызьме (штабс-капітан), быў назначаны камандзірам усяе збройнае сілы Случчыны. Асноваю Слуцкага палка зьявіўся батальён Слуцкай міліцыі).
Па абедзе ўся плошча была запоўненая Случчакамі. Усе платы, дрэвы, нават дахі бліжэйшых дамоў былі аблепленыя моладзьдзю, старэйшыя ціснуліся на плошчы, стараючыся бліжэй стаць каля трыбуны. А зь вёсак усё прыбывалі й прыбывалі новыя барацьбіты, запаўняючы вуліцы й завулкі. Кожнаму хацелася хутчэй пачуць пастанову Рады Зьезду Случчыны. Нарэшце, плошча захвалявалася.
— Ідуць, ідуць... — неслася з усіх канцоў.
Праціснуўшыся цераз натоўп, на трыбуну хутка ўзьбегла некалькі радных. Адзін зь іх, трымаючы ў руках пастанову, голасна прачытаў:
„І-шы Беларускі Зьезд Случчыныў ліку 107 асобаў вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі й заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову бацькаўшчыны, катэгарычна пратэстуе супроць заняцьця нашай бацькаўшчыны чужацкімі й самазванча-савецкімі ўладамі. Хай жыве вольная незалежная Народная Беларуская Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах“.
— У-у-ра-а-а! — грымела з усіх канцоў.
Таго-ж вечара частка дэлегатаў выехала на вёскі і ў воласьці Грозаўскую, Грэскую, Цараўскую, Раманаўскую, Чапліцкую, Быстрыцкую, Старобінскую, Вызьненскую, Копыльскую, Цімкавіцкую і ў інш., заклікаючы да барацьбы за сваю самастойнасьць.
Чырвоныя-ж маскалі, апавяшчаючы лёзунгі „свабоды, равенства й брацтва", ліхаманкава рыхтаваліся да прыгнёту нязломных духам змагароў.
У адказ на гэта Рада Случчыны 21 лістапада выдае дэклярацыю.
На гэтым пакуль што канчаю. У наступным лісьце апішу лёс тых Случчакоў, камандзіраў, якія былі ў Слуцкай брыгадзе, а таксама тых паўстанцаў, якія вярнуліся назад у Слуцкія лясы й працягвалі барацьбу з чырвонымі захопнікамі, зьнішчаючы харч-камісараў і карныя аддзелы. Некаторыя зь іх дачакаліся нават прыходу немцаў. Сам СокалКутылоўскі ў астатнюю вайну змагаўся ў Францыі, адкуль яго разам з часткаю беларускіх ваякаў, якія называлі сябе беларусамі, выдалі чыр-
воным катам. Беларускія вайскавікі засталіся толькі тыя, хто пасьпеў перапісацца на паляка. Але аб гэтым потым.
3 пашанаю, А. Яцэвіч.
Vinantes par Juilly.
30-9-52
В. Паважаны Юрка Віцьбіч!
Прабачце за доўгае маўчаньне. Працую досыць цяжка й як толькі прыйду з работы й сяду, каб напісаць ліст, дык ад зморанасьці адразу засынаю. Аб Слуцкім Паўстаньні болып падрабязна напішу Вам на Новы год, калі буду пару дзён вольны ад работы.
Што датычыцца докт. Паўлюкевіча, дык у час Слуцкага Паўстаньня ён кіраваў палявым шпіталем, а Біруковіч стаяў на чале вайсковага суду, сарганізаванага ў Семежаве. Справа аб’еднаньня з Балаховічам дэтальна абмяркоўвалася на паседжаньні Слуцкай Рады ў Семежаве, зараз-жа пасьля адыходу із Слуцка. Паўлюкевіч горача выступаў за аб’еднаньне з Балаховічам, але Юрка Лістапад, Юльян Сасноўскі, Васіль Русак, Бусял і Дубіна рэзка выступілі супраць (Балаховіч хацеў адкінуць бальшавікоў за Бярэзіну, а не аслабаніць усю Беларусь). У гэты-ж час Ул. Пракулевіч і П. Жаўрыд запрапанавалі навязаць перамовы з бальшавікамі, але большасьць сяброў Рады і гэтую прапанову адкінула.
Пракулевіч і Жаўрыд пасьля таго, як яны на Бэрлінскай нарадзе прызналі бальшавікоў адзінаю законнаю ўладаю на Беларусі, выехалі ў Саветы, дзе й загінулі.
Аб баявых эпізодах, а таксама аб лёсе шмат каго із Случчакоў я напішу ў больш вольны час.
Аб тым, што Паўлюкевіч быў засуджаны палякамі, — гэта бясспрэчна, але зь якога часу ён пачаў працаваць на руку Саветам — ня ведаю. Што ў Слуцкай Радзе ён быў палянафіл, гэта таксама праўда, але што ў свой час, будучы ў Беларускім Камітэце, адыграў ролю ва ўздыме нацыянальнае справы Случчыны, таксама бясспрэчна. Толькі ён у часы працы Рады Случчыны больш пазіраў на захад, а Пракулевіч і Жаўрыд на ўсход. Што было ў Празе, аб гэтым я ня ведаю.
Я бяру нейкі адрэзак часу і разглядаю даданасьць або адмоўнасьць . дзеяньня й ролі, якую мог выконваць той ці іншы дзейнік. Бо мне здаецца, што зусім „сьвятых" сярод нашых дзеячоў вельмі трудна знайсьці. Чытаў я на днях „Бацькаўшчыну" 34, артыкул „Чарговая палітычная
авантура Астроўскага“9, у якім успаміналася аб ягонай дзейнасьці ў 1918 г. Нейкі Язэп Каранеўскі10 меў вялікую нахабнасьць напісаць аб яго бязыдэйнасьці ў той час, або што слуцкае грамадзянства апавясьціла яму байкот. Наадварот, за адчыненьне І-й Беларускай Гімназіі ўі Слуцку слуцкае грамадзянства назаўсёды застанецца яму ўдзячным. Ён ? у той час адыграў дадатную ролю ў Случчыне дзеля ўтварэньня нацы-1 янальна-сьведамай інтэлігенцыі. Ня ведаючы аб ягонай дзейнасьці ў Вільні, аж да 1925 г. я пражываў у Слуцку й нічога дрэннага аб ім ня чуў. Ведаю я й справу Лістапада. Ці былі Вы на працэсе Лістапада, які адбыўся ў Менску? Я хацеў-бы для ўдасканаленьня некаторых эпізодаў працэсу бачыць выпадковых сьведкаўтаго працэсу. Я некалькі дзён быў на гэтым працэсе, але дзеля асьвяжэньня памяці патрэбна было-б з кім падзяліцца ўспамінамі.
Чытаю Вашыя артыкулы ў „Бацькаўшчыне" й „Беларусе" й знаходжу, што яны ня толькі найбольш апавядаюць жаданьням нашай эміграцыі, але й найболып правільна адбіваюць нацыянальна-вызвольны рух беларускага народу.
Я вельмі задаволены, што маю магчымасьць навязаць з Вамі лучнасьць і дапамагчы Вам у Вашых працах. Аб Слуцкім Паўстаньні я пачаў працу яшчэ будучы ў Аўстрыі, але зараз-жа па пераезьдзе ў Францыю часова спыніў, ня маючы часу. Акрамя сваіх успамінаўя выкарыстоўваў успаміны Сокал-Кутылоўскага, Бочкі, Езавітава й Кабычкіна.
Вельмі шкода, што Сокал-Кутылоўскага разам зь іншымі вайскавікамі, якія да канца не зракліся імя Беларусі, выдалі Саветам. Шкода, што не знайшлося тут у Францыі ні аднаго беларуса, які адважыўся-б тым ці іншым спосабам іх выратаваць. Здаецца, што і ў лягер, дзе яны перабывалі, ніхто не адважыўся заглянуць, а ня то, каб іх ратаваць.
Аў „Беларускіх Навінах"11 пісалася, што ў гісторыі Францыі ня было такога выпадку, каб хоць аднаго палітычнага эмігранта Францыя выдала. Як я потым даведаўся, палітычнымі эмігрантамі лічыліся тут толькі чырвоныя. Тых-жа, хто ратаваўся ад чырвоных катаў, лічылі падпальшчыкамі вайны.
9 Каранеўскі, Язэп. Чарговая палітычная авантура Астроўскага. // Бацькаўшчына. №34 (113). 24жніўня 1952. С. 1—2.
ю Язэп Каранеўскі — псэўданім Станіслава Станкевіча.
“ „Беларускія навіны“ — беларуская газэта, якая выходзіла ў Францыі ў 1945—1947 гг. Выдавец — Лявон Рыдлеўскі. Пабачыла сьвет 8 нумароў.
Добра, што, ратуючыся ад выдачы чырвоным драпежнікам, нашыя ваякі, што знаходзіліся ў Аўстрыі, не пайшлі нелегальна ў Францыю. Такі лёс мог-бы спаткаць і іх.
Што датычыцца супрацоўніцтва ў „Шыпшыне", дык я пастараюся, можа, нават на днях, напісаць кароткае апавяданьне й пераслаць Вам. Добра было-б, каб „Шыпшына" й „Баявая Ўскалось“’2 адыгралі ролю „Ўзвышша", выкрысталізоўваючы ідэалёгію беларускай эміграцыі. Гэтыя 2 часапісы якраз адпавядалі-б гэтай ролі.
Шчыра дзякую за паштовую бандэролю „Шыпіпына", якую я атрымаў. He дастае яшчэ № 3,4, 8 і ю ды іншыя13, калі выйшлі. Калі Вас не абцяжыць, будзьце ласкавы, дашлеце мне! Мною атрыманы ў бандэролі № 6, 7 і 9. Чамусьці восьмага не было.
Пішэце, што ў Вас добрага? Як адносна супрацоўніцтва пісьменьнікаў і навукоўцаў? Напішэце, што наагул чутно й з нашага нутранага эміграцыйнага жыцьця і нашых суадносін у міжнародным становішчы. Якія Вашыя погляды на Рагулін подпіс і супрацоўніцтва з маскалямі14 ? Пішэце аб працы як БНР, гэтак і БЦР (што роблена дадатнае, а што адмоўнае). Напішэце, а калі можна болып падрабязна, як пачалася ў Нямеччыне грызьня, якая давяла да падзелу беларускай эміграцыі на БНР і БЦР-аўцаў. Якія ёсьць перашкоды для кансалідацыі розных беларускіх груповак, якія грунтуюцца на Акце 25 Сакавіка, а да гэтага часу яшчэ ня прыйшлі да згоды? Вашыя думкі на гэта? Я ў Нямеччыне ня быў, а ў Аўстрыі гэткіх лаянак ня было. Прыехаўшы ў Францыю, сустракаўся як з аднымі шэраговымі прыхільнікамі, гэтак і з другімі, але мне здаецца, яны й самі ня ведаюць прычыны распадзелу беларускай эміграцыі.
12 „Баявая Ўскалось“ — беларускі часопіс, орган Літаратурнай сустані „Баявая Ўскалось". Выходзіў спачатку ў Ольдэнбургу (Нямеччына) у 1948— 1949 гг., а пазьней быў адноўлены ў Таронта (Канада).