Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

13 Пабачылі сьветтолькі 9 нумароўчасопіса „Шыпшына“. Нумар ю рыхтаваўся, але так і не пабачыў сьвет.
'4 Маецца на ўвазе подпіс Барыса Рагулі як прадстаўніка Рады БНР пад Вісбадэнскім пагадненьнем 1951 г. аб супрацоўніцтве ў межах Саюзу вызваленьня народаў Расеі, якім замацоўваўся прынцып „непрадраіпэнства“, г. зн. нацыянальныя інтарэсы эмігрантаў мелі адысьці на другі плян перад супольнай барацьбой з камуністычным рэжыма.м у СССР. Гэтае пагадненьне выклікала сур’ёзныя спрэчкі ў шэрагах беларускай эміграцыі на Захадзе і ўнутры самой Рады БНР.
На маю думку, уся гэтая грызьня з вынікаючымі зь яе атрыбутамі вельмі шкодны беларускаму вызвольнаму руху й служаць як дапамаговы сродак у выкананьні тых ці іншых заданьняў агентамі НКВД-МВД.
На гэтым пакуль што канчаю.
Прыймеце найлепшыя пажаданьні.
Жыве Беларусь!
3 пашанаю да Вас, А. Змагар.
Глыбокапаважаны сп-ру Віцьбіч!
Стараюся адказаць Вам як найхутчэй на Ваш ліст. Пра ўспомненую Вамі чырвонаармейскую частку, што стаяла ў Грэску, прызнацца, я ня чуў. Мажліва такая й была, але я ня чуў ні ад каго з старэйшых аб ёй і зьвязаных зь ёю падзеяў. Сам я ў той час, як кажуць, пад стол пяшком хадзіў, а праўдзівей лазіў. У Грэску, што ад мае вёскі толькі 6 км, я пражываў 1942—1944 гг. і таксама аб гэтым ня чуў. Болей за ўсё будзе праўдзівей, што гэта не адпавядае сапраўднасьці. Довады: мястэчка Грэзак стаіць убаку ад цэнтральных дарог, дзе ў 1920 г. былі баі: дарога Слуцак — Грозаў — Капыль — Цімкавічы — Семежава; другая дарога Менск — в. Пакоршаў — г. Слуцак. Тут былі сутычкі чырвоных з палякамі (бой у Грозаве, наступна паўтарадзённыя баі з артылерыйскім абстрэлам у ляску Бор каля в. Катохі й в. Дубейкі (мая вёска); сутычкі чырвонаармейцаў і кавалерыйскіх атрадаў з Слуцкімі паўстанцамі каля м. Копыль, Цімкавічы (што ляжаць 25 км ад Грэску). Стары Копыль і др. мясцовасьці. Зрэштай, Грэзак у той час ня быў нават мястэчкам, a толькі вёскай і за савецкія часы раённым цэнтрам стаў штосьці ў 1935 ці 36 годах, а значыцца й павялічылася насельніцтва іпто да разьмераў маленькага мястэчка, якім я яго бачыў у 1943 г.
Усе гэтыя прычыны болей даюць шансаў за тое, што ў Грэску такой гісторыі не магло быць. Але, паўтараю, я магу памыліцца й напэўна ня ведаю.
Пра друтое пытаньне ведаю крыху болей. Пра падзеі ў Грэшчыне (лес за іо км ад Грэску), дзе былі партызаны антыбальшавіцкія аж да 1922 году, а таксама былі яны ў балоцістых мясцовасьцях з вялізнымі лясамі, што пераходзяць пад Магілёў і ў Бранскую пушчу: мясцовасьці Гала й Гусяў. Матка й мае дзядзькі Сакалоўскія мне многа расказвалі пра падзеі, напады й бойкі. Прызнацца, многа ўжо забыў. У гэтай групе партызан было 6о—8о асоб, жылі яны па хатах быўшых лясьнікоў, хутарах, прыходзілі нават дадому, а потым зноў ішлі ў лес.
Камандзір гэтага атраду быў быўшы царскі паручак, сын хутараніна-беларуса. Прозьвішча, на вялікі жаль, не памятаю, забыўся. Як што ўспомню — напішу. Як Вас цікавяць падрабязнасьці — напішэце, падам у другім лісьце.
Ведаю асабіста аднаго чалавека, што быў ці то толькі партызанам, ці то нават камандзірам маленькай групкі партызан. Дзейнічалі яны ў ляску Бор (каля в. Канюхоў і м. Грозаў), а таксама ў Грэшчыне. У1919— 1920 гг. біліся яны спачатку супроць палякаў (корпус Даўбер-Мусьніцкага15, што аставіў крывавую славу на Случчыне), а пасьля супроць бальшавікоў. Быў гэта сп-р Кудзёлка з в. Краснакі, 4 км ад Грэску, 2 км ад мяне. За бальшавікоў меў іо год. Пры немцах якась дастаўся дадому і біў зноў партызанаў, якія яго нарэшце злавілі і зьверскі замучылі: выкалалі мёртваму вочы, у жывот насыпалі зямлі.
Каб болей пакапаўся ў памяці, можа-б яшчэ што знайшоў, але на авось не хачу пісаць, падводзіць Вас.
Між іншым, быў тут у Таронта г-н Ю. Далін16, заступнік дырэктара фордаўскай інстытуцыіResearch Program on the USSR. Быў мне спачатку паручыў напісаць нешта пра дзейнасьць КП(б)Б або ЛКСМБ на Беларусі. Я падаў некалькі тэмаў. Але ці то адсутнасьць акадэмічнае адукацыі, ці прафэсарскіх тытулаў, ці, можа, тое, што некаторыя пункты зь дзейнасьці партыі й камсамолу не пагаджаліся з адзінанедзялімаўскімі паглядамі Даліна, — пакуль што затрымалася. Я ўжо й матэрыялы пачаў зьбіраць. Шкода, але за грошы я ня буду пісаць тое, што будзе насуперак маім перакананьням і справе вызвольнай ідэі (адсутнасьць расейскага шавінізму ў пасьляваенным выхаваньні беларускай моладзі, незалежная ад Масквы дзейнасьць КП(б)Б і г. д).
Ці ня ў той інстытут і Вы часам трапілі? Але гэта ня так важна. Сталася, хай так і будзе. Што з „Шыпшынай“?
Чакаю адказу.
3 пашанай В. Навіцкі.
Падрыхтоўка да друкуЛявона Юрэвіча, камэнтары Натальлі Гардзіенкі
15 Маецца на ўвазе Юзаф Доўбар-Мусьніцкі (1867—1937), расейскі і польскі вайсковы дзеяч, кіраўнік мецяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 г.
16 Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе Аляксандар Далін (Dallin, 1924—2000), які пазьней быў прэзыдэнтам Міжнароднай рады па вывучэньні СССР і Ўсходняй Эўропы, кансультантам ураду ЗША па пытаньнях замежнай палітыкі.
Архіваліі
3 СПАДЧЫНЫ ФРАНЦІШКА КУШАЛЯ, ВАЙСКОЎЦА Й МЭМУАРЫСТА
Бібліятэчная сэрыя „Беларускага ГістарычнагаАгляду“распачалася ў 1999 гзборнічкам артыкулаў і ўспамінаў Францішка Кушаля „Спробы стварэньня Беларускага войска“. Кніга вяртала ва ўжытак працы гэтага ваеннага й грамадзкага дзеяча, але, зразумела, немагла ахапіць усёй спадчыны Кушаля. Па-за зьместам застаўся шэраг публікацыяў у газэтах „Бацькаўшчына" й „Беларус“‘, часопісе „Беларуская Моладзь"*.
Недатаваны рукапіс успаміну, што публікуецца ніжэй, быў выяўлены сярод папераў НатальліАрсеньневай, перададзеных яе сынам Уладзімерам Кушалем у Беларускі інстытут навукі й мастацтва; друкуецца з захаваньнем моўных і стылістычных адметнасьцяў ісьніка.
Успаміны
1 верасьня 1939 г. Гітлер кінуўусю вайсковую маіутнасьць Нямеччыны на Польшчу. Польшча ня ўсьпела яшчэ правесьці мабілізацыю. Тым часам на працягу 2—з-х дзён усе камунікацыйныя лініі польскай дзяржавы былі разьбітыя нямецкім лятніцтвам. Рух быў паралізаваны, і мабілізацыя не была праведзеная. Такім чынам, польская армія, не папоўненая рэзэрвам, была кінутая супроць арміі нямецкай, у шмат разоў перавышаючай колькасна жаўнерамі й тэхнічным узбраеньнем. Пасьля кароткіх вельмі зацятых баёў польская армія пачала адступаць на ўсход. У працяіу больш-менш аднаго тыдня пачалі выкляроўвацца два абаронныя пункты, гэта Варшава й на поўдні Львоў.
1	Гл. бібліяграфію ў канцы публікацыі.
2	Напрыклад: Нязьдзейсьненыя спадзяваньні // Беларуская Моладзь. №21.
1964; Падрэзаныя крылы // Беларуская Моладзь. №22.1964.
Да
^раду Зелгру^кагя Інстьітуту Бавукі і Маста *тва .
Ht-< 4?рк, яЗ.Г.А.
L
Бавук:
длдэены я пра мом навукс-хж
/подп«/
Плме'р'' 1%?>г
Проэьвішчя і імя
Прашу эалічыць мяне ў лік с.-.б^./ Зепаоускага Інатытуту
1 йастацтва. Mae пэрсанальШ’-е г.алгел-н я ' /літаратурны , MacTaq^l / стах падаю ніяэм
■ якон галіло аягукі /літя^ату^ы
ыаеце нчнер п.мцявчць
\сьвэта 1 агзн»*;
'лг^уг^^л С'
2jтчрчтурпы / -астахкУ/ псг ўдояі
V Інзтытуцв
блхавчны я нчвуковы я /літаватуэныя, мас хрдкія/ твапы :
Лры гятаваны я да публікацы і творы _
Анкета-заява Франца Кушаля ў БІНіМ. 1952 г.
Я трапіўу Львоў. Тут адбывалася зацятая абарона Львова. Недабіткі польскай арміі на паўднёвым фронце канцэнтраваліся на абаронных пазыцыях Львова. Камандзір львоўскага корпусу й ён-жа камандзір абароны генэрал Лянгер выдаў загад бараніць Львоў да апошняга жаў-
нера. I сапраўды, нямецкая армія атрымоўвала вялізарныя страты й здабыць Львоў не магла.
Раптам 17 верасьня 1939 г., як гром зь яснага неба, пранеслася вестка, што савецкая армія перайшла польскую мяжу й пасьпяхова маршыруе ў кірунку Львова. Камандаваньне абаронай Львова было пастаўлена перад праблемай або змагацца на два фронты, што было немагчыма, або капітуляваць перад адной стараной. Генэрал Лянгер пастанавіў капітуляваць перад савецкай арміяй. Сваё вырашэньне ён матываваў тым, што зь Нямеччынай Полыпча знаходзіцца ў вайне, а савецкая Расія вайны Польшчы не аб’явіла, і няведама, зь якім намерам савецкая армія перайшла польскую граніцу.
Генэрал Лянгер выслаў парлямэнтараўу штаб савецкага камандаваньня дзеля дамаўленьня варункаў капітуляцыі. Савецкім корпусам, што машыраваў на Львоў, [камандаваў] генэрал Цімашэнка. Умовы капітуляцыі прадстаўляліся так, што савецкая армія абезаружыць усіх афіцэраў і жаўнераў, пасьля чаго ўсіх звольніць, і кожны будзе мець права вярнуцца да свайго дому.
Над вечар 17 верасьня савецкія танкі ўвайшлі ў Львоў. Па загадзе генэрала Лянгера афіцэры й жаўнеры здалі зброю савецкім жаўнерам. Пасьля гэтага афіцэры былі сабраныя ў адну групу, у другую былі сабраныя жаўнеры. Сярод жаўнераў зараз-жа зьявіліся савецкія прапагандзісты, якія пачалі падбураць жаўнераў, каб тыя помсьцілі афіцэрам за іхнія зьдзекі над імі. Но як-жа савецкія ўлады былі зьдзіўленыя, калі ні адзін жаўнер нават пальцам не крануў афіцэра.
Пасьля гэтага як жаўнеры, так і афіцэры маршам пешым машыравалі да першай болыпай чыгуначнай станцыі, дзе былі заладаваныя на транспарт і павезеныя наўсход. Капітуляцыйная ўмова не была датрыманая.
Нас прывезьлі ў Старабельск, невялікі гарадок паміж Харкавам і Варашылаўградам. Памясьцілі як афіцэраў, так і жаўнераў у будынках былога манастыра. Супольна як афіцэры, так і жаўнеры прабылі [тут] да вясны 1940 г.
Гэта быў лягер ваеннапалонных, які знаходзіўся пад надзорам НКВД. Савецкія прапагандзістыя некалькі раз прабавалі натравіць жаўнераў на афіцэраў безь ніякага скутку.
Пад вясну 1940 г. усіх жаўнераў вывезьлі ізь лягеру, як гаварылі, на работы. У сакавіку гэтага-ж году пачалі вывозіць і афіцэраў невялікімі групамі, па чалавек пяцьдзясят. Савецкія прапагандзісты гаварылі нам, што ўсіх афіцэраў звальняюць на свабоду, а дзеля таго, што ўсіх нараз
3	спадчыны Францішка Кушаля, вайскоўцы й мэмуарыста звольніць немагчыма, то звальняюць невялікімі групамі. Гэтая прапаганда падняла настрой сярод афіцэраў, але нікому не магла прыйсьці ў галаву думка, што іхныя групы вывозяць на расстрэл. Мейсца расстрэлу афіцэраў із Старабельска да гэтага часу не адкрытае. У Катыні былі расстраляныя афіцэры ізь лягеру Казельск, што было ўстаноўлена спэцыяльнай камісіяй за часы нямецкай акупацыі.