• Часопісы
  • Запісы 35

    Запісы 35

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 539с.
    Мінск, Нью Йорк 2012
    97.92 МБ
    старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

    1	Геніюш, Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) / Укладаньне, прадмова, камэнтар М. Скоблы. Менск: Лімарыюс, 2005. — 447 с.; Геніюш, Ларыса. Збор твораў: у 2 т. / Укладаньне, прадмова і камэнтар М. Скоблы. Менск: Лімарыюс, 2010. Т. 1. Паэзія. — 439 с.; Т. 2. Проза. Лісты. — 469 с.; Геніюш, Ларыса. Лісты з Зэльвы: з эпісталярнай спадчыны (1964—1983) / Укладаньне, прадмова і камэнтар М. Скоблы. Гародня — Wroclaw, 2012. — 449 с.
    Старонка аднаго зь лістоў Ларысы Геніюш. 22.11.1944
    Прага, 03.ІХ.44 г. Даражэнькая!
    Шчыра дзякую табе за лісты. Толькі ўчора ад’ехалі Лапіцкія2 ў Francisbad3, да гэтага часу ня было мне вольнай хвілінкі, каб табе напісаць, асабліва апошнія дні, бо ж ведаеш, як яно перад ад’ездам. Шкада мне іх крыху, але запасьліся мукою і інш., дык неяк будуць працаваць і жыць. Пакінуць тут іх ніяк не хацелі. У мінулы панядзелак паслала я табе нейкія драбніцы, але на Forst4. Ці ты пакінула хоць там адрыс? Даруй, але пішаш дурніцы аб грашох, выглядала б гэта, што за рэчы, якія маю ў дома недзе даўно купляныя, буду ад Цябе браць грошы, а чаравікі, што я табе паслала, яны не асабліва важныя. Вось калі твой муж ня курыць, дык прышлі мне за іх пачку папяросаў, бо іначай, бачу, ад Цябе не адчэпісься. У аднэй бутэлечцы ляк на чаравікі (пашмаруй два разы), у другой гліцэрына табе на рукі. Калі дастану болей нітак, дык прышлю табе яшчэ. Ага, напішы ці чаравікі добрыя, a то тут мая сьнягоўцы наш шовец блізо такой вялічыны, дык вазьму табе, каб ня мерзла зімою. Калі туфлі малыя, дык памяняй іх, альбо прадай, a мне хутчэй абвядзі на памер сваю ножку і прышлі ў Праіу. 3 рукой мне крыху лягчэй, толькі яшчэ пагана ўначы. Ты мяне нічым не затрудняеш, нешта старацца для Цябе — гэта мне радасьць, ды ўрэшце я табе нічога і не стараюся. У нас тут мусіць ніхто з беларусаў не застанецца акрамя пару асоб. Сядуры5 тваю просьбу і з дадаткам да яе ад сябе перадам. Між іншым, жыве ён у Русака6 і зь яго незадаволены, ня ладзіць з Малевічыхай і г. д. У нас ён быў толькі раз.
    2 Маецца на ўвазе сям’я праваслаўнага сьвятара Мікалая Лапіцкага (1907— 1976), якую складалі, акрамя самога айца, матушка Валянціна ды дзеці Лёля й Жорж. Пра прыезд Лапіцкіх у Прагу Ларыса Геніюш згадвае ў сваёй „Споведзі". Гл.: Геніюш, Ларыса. Выбраныя творы. Менск: Беларускі кнігазбор, 2ООО. С. 310.
    3 Маецца на ўвазе Franzensbad — чэскія Францішковы Лазьні — курортны горад у Рудных гарах у сучаснай Чэхй, недалёка ад гораду Хеб (раней — Эгер) ды сёньняшняй мяжы зь Нямеччынай.
    4 Форст — горад у Нямеччыне ў зямлі Брандэнбург, дзе ў лягеры пасьля эвакуацыі зь Беларусі й кароткага побыту ў Кёнігсбэргу Натальля Арсеньнева з сынам правяла каля месяца.
    5 Пісьменьнік Уладзімер Сядура-Глыбінны ў згаданы час знаходзіўся ў lipa­se, адкуль пазьней перабраўся ў Нямеччыну.
    6 Маецца на ўвазе Васіль Русак, які ад 1922 г. жыў у Чэхаславаччыне. Ад 1931 г. — кіраўнік Беларускага нацыянальнага камітэту ў Празе.
    Група беларускіх пісьменьнікаў і дзеячаў у Менску ўлетку 1944 г., у дні Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Зьлева направа: Юрка Віцьбіч, Ларыса Геніюш, Кастусь Езавітаў, Натальля Арсеньнева, Андрэй Чэмер
    Так што жывеш у Бэрліне7, паміма тваіх запэўненьняў, што нічога супраць ночных атракцыяў8 ня маяш, зусім мне не падабаяцца. Перад атрыманьнем апошняга ліста сьнілася мне, ну але не напішу лепш, a то можа яшчэ будзеш думаць і баяцца. Я вельмі цешуся, што твой муж разом, толькі як успомню гэты кажух... Даражэнькая, там запытайся ў Езавітава9, ён табе раскажа, як гэта было, усяму вінават гэты „пыжон“ Сяднёў10. Адно што меў, гэта партфэль і кажух уцякаючы з вагону, і то не дагледзяў. Урэшце, было гэта цяжка, бо груба выгналі нас перад са-
    7 Натальля Арсеньнева з сынам Уладкам перабралася ў Бэрлін для працы ў газэце „Раніца" недзе ў жніўні 1944 г.
    8 Тут маюцца на ўвазе, відавочна, начныя налёты авіяцыі на Бэрлін.
    9 Ваенны й грамадзка-палітычны дзеяч Кастусь Езавітаў (1893—1946) на Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад БЦР і ўвосень 1944 г. знаходзіўся ў Бэрліне разам з усёй арганізацыяй.
    10 Маецца на ўвазе Масей Сяднёў, які ў 1943 г. разам з бацькамі выехаў на Захад. Жыўу Беластоку, працаваў карэктарам у „Новай дарозе", у Беларускім камітэце.
    мым адыходам цягніка11, дык сапраўды чалавек толькі думаў, каб сам не застаўся на пацеху партызанам.
    Урэшце, як я пісала, ёсьць у нас два пальты, пішы, ці прыслаць? Крыху часу я прабыла ў атмасфэры матушкі Лапіцкай і інш. беспасярэдня з апалонікам у руццэ, дык цяпер цешуся, што буду ізноў сама.
    Касмовіч12 прывёз мне мой мэдальён. Зараз ня было мяне ў хаце, тым лепш. Бачыш, я ўсё думала, як недзе пад Барысавам ляжыць забіты малады ахвіцэр, засыпаны зямлёй і абрызганы кроўю і як зь ім на роднай зямлі застанецца і нешта ад мяне, бачыш, бачыш, а ён, гэты „герой“, быў першы, які сюды ўцёк... Ці ж сапраўды беларускі герой — гэта яшчэ толькі фантазыя? — He, урэшці я мяркую куды лепш, што Касмовіч жыве...
    Скуль у „РаніцьГ13 столькі работы? — Дык жа там нехта ёсьць з старых і новых? Пытаюся таму, што хачу, каб ты прыехала сюды. Праўда „атракцыяў" Тваіх „любімых“ тут, дзякаваць Богу, няма, але і плакаць табе тут ня дам.
    Я таксама ня пішу, найгорай тое, што мусялі б старацца, бо „канкурэнцыя" ўжо, брат, паважная...
    11 Пра гісторыю з кажухом Кушаля Ларыса Геніюш згадвае ў сваёй „Споведзі“: „Назаўтра ранічкай мы былі ўжо на вакзале. Посьвядкі аб дэзінфэкцыі мы зь Езавітавым проста купілі. Занялімы цэлае купэ. Яшчэ да нас прыселі землякі, і цягнік на адыходзе. Тут я замерла, убачыла Сьцяпанава, а з ім нямецкія салдаты, якія напалі на нашае купэ, з крыкам „раўсрусішэ швайн“(ням. heraus russischesSchwein — вон,руская сьвіньня) усіх нас выкінулііА цягнік адыходзіць! Даў мне з сабою Кушаль, каб перавезла яму, даўгі кажух, аўмяне яшчэ рэчы. Дала я кажух Сяднёву, паэту, бо ён нічога з сабою ня меў. Усе кінуліся да другіх вагонаў, хто куды. Цягнік рушыў. На дручку вісеў Кушалеў кажух, а ледзь жывы Сяднёў ехаў на буфэрах. Ну й ну...“(Геніюш, Ларыса. Выбраныя творы... С. 304—305).
    12 Маецца на ўвазе Дзьмітры Касмовіч (1909—1991), вайсковы й грамадзкі дзеяч. 3 пачаткам нямецкай акупацыі ён кіраваў аддзелам забясьпечаньня менскай управы й менскай паліцыяй. У 1941—1943 гг. выконваў абавязкі інспэктара дапаможнай паліцыі прыфронтавай зоны групы армій „Цэнтар“. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху, удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. Быў адным зь лідэраў Беларускай незалежніцкай партыі.
    13 Газэта „Раніца“ выдавалася ў Бэрліне у 1939—1945 гг. У розны час яе рэдагавалі Фабіян Акінчыц, ВітаўтТумаш, Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч-малодшы. Пэрыядычнасьць — звычайна раз на тыдзень. Наклад — да 12 тыс. асобнікаў, выйшла 233 нумары, распаўсюджвалася пераважна на тэрыторыі Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Прыбалтыкі.
    А покуль горача цалуто Цябе і здараўлю Тваіх
    Ларыса
    P.S. Вітай ад мяне мужа і сыночка і пішы, што патрабуеш і як наогул жывецца?
    Твая Г.
    IIpara28.IX.44 г. Мілая і даражэнькая!
    Цешуся, што можаш пісаць і што пішаш, мяне нешта здушыла за грудзі і не магу даць... Затым маю прыкрасьць, мой злосны, эгаістычны і дарагі „сужэнець" мусіць ехаць недзе ў фабрыку з Прагі'4. Мы, як ужо разумеяш, сумныя і маўчымо... Пакуль што стараямся быць усё разам — часамі трымаямся доўга за рукі і цалуямся, як калісьці даўно. Гэтыя апошнія сумныя дні для нас нейкія дарагія і прыгожыя, нешта як восень, ведаеш, што зараз прыйдзя немінуча марозная і нямілая, даўгая зіма. Бачыш, цяпер то думаю напэўна мяне адведаеш, вугля маю даволі і ў хаце будзя ў нас цёпла. Сьпімо пакуль што як суслы і хлеба ў нас хапае. Толькі апошняя „хмара“ крыху нас зьбіла градам, але нічога, Яначка15 будзя ў Пратэктараце16, і я буду да яго часта езьдзіць.
    Я рада, што прыйшла пасылачка. Табе шчыра дзякую за папяросы, крыху мне Цябе жаль, што Ты іх паслала. У нядзелю я пачаставала імі Прэзыдэнта17, а Яначка дзівіўся, скуль у мяне папяросы. Цяпер падзогваюся зь ім і даю яму на 5 ці па аднэй. Даражэнькая, не пранімайся вельмі Ільляшэвічам18, ён і маіх вершаў ня друкуе, і сваіх не, гэта ары-
    14 У гэты час Янка Геніюш выехаў на працу на фабрыцы. Ларыса Геніюш згадвае ў „СповедзГ: „Перад гэтым яшчэ за паўгода прыйшоў да нас опа (бацька фраў Піпэр). Муж быў на працы. Ён пачаў мне даводзіць, што цяпер такі час, што лекары працуюць і з лапатамі й што яго зяць бясьсільны ў гэтым выпадку нам памагчы, што мужа маяго загадалі паслацьулягер працоўных на Мараву, у Куціны, куды перанесьлі нейкую авіяфабрыку з Аўстрыі“ (Цыт. паводле: Геніюш, Ларыса. Выбраныя творы... С. 314).
    15 Маецца на ўвазе муж Ларысы Геніюш Янка (1902—1979).
    16 Маецца на ўвазе Пратэктарат Багеміі й Маравіі — дзяржаўнае ўтварэньне, заснаванае Трэцім Рэйхам на акупаваных этнічных чэскіх тэрыторыях.
    17 Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе Прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі (1997—1976).
    18 Хведар Ільляшэвіч (1910—1948), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Падчас нямецкай акупацыі ў Беластоку кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік „Новая дарога". У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты „Раніца", у 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі „Народная бібліятэчка".
    Натальля Арсеньнева з бацькоўскай сям’ёй
    гінал. Аднак апошні твой верш вельмі мілы. Ці была ты ўжо ў братавай19 ? Напішы мне, што яшчэ патрабуяш, ну, бязумоўна, калі дастану, дык прышлю. Я чула, што „Раніца“ ўпіваяцца. Ты, дарагая, бязумоўна, не, але іншыя, ей якоя гора народнае. Ільляшэвіча вітай, а места сумаваць раз аж яго добра накрылі.
    Пішы, няхай хоць ведаю, што жывая і здаровая.
    Цалую цябе шчыра і моцна. Ларыса
    Прага, 2О.ХІ 44 г. Даражэнькая!
    Мяне так знэрвавала справа Твае пасылкі, што я не магла Табе адразу і адказаць. Будзь так ласкава, прышлі мне ліста, у якім я аб пасылцэ пісала, можа, хоць дачытаюся зь яго, каторага я магла выслаць. Я прасіла ўжо свайго сваяка ў Бэрліне, каб даведаўся на пошце, ці не прыйшоў пераказ, які № пасылкі і на сколькі яна застрахована, бо я як на злосьць згубіла квіта (можа, яго яшчэ мая пазнанскі Русак20). Гэта,
    19 Маецца на ўвазе жонка памерлага ў 1942 г. брата Натальлі Арсеньневай, які жыў у Ляйпцыгу.