Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Спр. 89
Цьвіркі Кастуся. 26.05.1991.1 арк. 1 д.
Спр. 90
Цьвіркі Ўладзімера. 17.02—29.08.1948. 8 арк. 4 д.
Спр. 91
Чыквіна Яна. 05.02.1991—04.06.1992. 5 арк. 4 д.
Спр. 92
Шчарбака Міколы. 06.1992.1 арк. 1 д.
Спр. 93
Шчорса Міколы. 13.11.1947—01.01.1990.3 арк. 3 д.
Спр. 94
Юр’евай Зоі. 12.03.1946—13.09.1975. 21 арк. 13 д.
Спр. 95
Лісты з подпісамі „Аксана", „Аня“, „Валя“, „Ніна“ й інш. (у беларускай, польскай, рускай, ангельскай мовах). 29.08.1944—27.04.1986. 71 арк. 55 д.
Спр. 96
Лісты сваякоў: брата, сясьцёр, унука й інш. 28.01.1948—01.04.1990. 17 арк. 12 д.
Спр. 97
Ліст рэдакцыі часопіса „Наперад“ зь віншаваньнем са сьвятам. 24.12.1948 г. 1 арк. 1 д.
Спр.98.
Ліст ад Рады БНР за подпісам Ф. Кушаля з прапановай аказаць матэрыяльную дапамогу згуртаваньню беларускай эміграцыі. 20.06.1962.1 арк. 1 д.
Спр. 99
Лісты ўнівэрсытэту штата Мантана, Голінскага каледжу й інш. з прапановамі супрацоўніцтва. 21.02,24.03.1967—17.03.1989.7 арк. 7 д.
Спр. юо
Ліст сакратара БІНіМу Янкі Запрудніка з прапановай выступіць на юбілеі В. Тумаша. 03.12.1970. і арк. 1 д.
Спр. іоі
Ліст намесьніка старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Я. Цумарава з просьбай прыслаць копіі беларускіх эміграцыйных выданьняў. [1990—1991]. 1 арк. 1 д.
Спр. 122
Ліст Юркі Віцьбіча Смалянцу [б/д]. 2 арк. 1 д.
Спр. 123
Ліст В. П. Сяднёвай у дэпартамэнт з просьбай выдаць візу на прыезд родзічаў (на англ. мове) [б/д]. і арк. і д.
Вопіс №2
Лісты Масея Сяднёва
Спр. 8
Лісты да С. Сачанкі. 1992—1994. 35 арк. 23 д.
Спр. 9
Лісты да С. Сачанкі. 1995—2000. 40 арк. 27 д.
Спр. іо
Лісты да Г. Тычкі, I. [Чыгрынава]. 1990—19939 арк. 3 д.
Спр. іі
Лісты да рэдактара выдавецтва „Мастацкая літаратура" С. Андраюка, дырэктара БДАМЛМ Г. Запартыкі. [1991]—2000.19 арк. 17 д.
Лісты да Масея Сяднёва
Спр. 12
Лісты У. Арлова, Г. Багданавай, Я. Брыля, В. Каваленкі, А. Кудраўца, В. Куртаніч і інш. (да пісьма В. Куртаніч прыкладзеныя яе вершы). 1991-1996.33 арк. 20 д.
Спр. 13
Лісты Я. Лецкі, А. Мемуса, М. Міцкевіча, М. Мятліцкага, Л. Пранчака, У. Пучынскага, Г. Рымскага й інш. (да ліста У. Пучынскага прыкладзеныя яго вершы) 1990—1999.38 арк. 26 д.
Спр. 14
Лісты Б. Сачанкі, Т. Сачанкі. 1991—1996.12 арк. 11 д.
Спр. 15
Лісты С. Сачанкі (да ліста ад 29.11.1992 прыкладзеная праграма канфэрэнцыі „Праблемы беларускага правапісу", вершы С. Сачанкі). 1991-1993-39 арк. 17 д.
Спр. 16
Лісты С. Сачанкі. 1994—1998.23 арк. 16 д.
Спр. 17
Лісты Л. Савік, М. Скоблы, Г. Сурмач (да ліста Л. Савік ад 10.12.1992 прыкладзены яе артыкул, прысьвечаны М. Сяднёву). 1991—1998. 43 арк. 22 д.
Спр. 18
Лісты Г. Тварановіч (да лістоў прыкладзеныя яе вершы). 1994— 199544 арк. 36 д.
Спр. 19
Лісты Г. Тварановіч. 1996—1999. 51 арк. 34 д.
Спр. 20
Лісты Г. Тычкі, А. Федарэнкі, Г. Хваль. 1990—1999.37 арк. 30 д.
Спр. 21
Лісты Н. Рандаў (Нямеччына), С. Белай, В. Крэйда, М. Махнача (ЗША), А. Карлеці (Манака). 1985—1993. 23 арк. 18 д.
Спр. 22
Лісты А. Глагоўскай, Ю. Туронка, Я. Чыквіна. 1991—1999. 37 арк. 26 д.
Спр. 23
Лісты сына, В. М. Карнеенкі, і ўнукаў. 1990—1996.16 арк. 9 д.
Спр. 24
Лісты сястры, М. Сяднёвай, пляменьнікаў. 1990—1997.12 арк. 9 д.
Спр. 25
Лісты ад чытачоў і знаёмых (на адвароце ліста Я. Аляксейчанкі ад 14.01.1993 запіска М. Сяднёва да С. Сачанкі й яе адказ). 1991—199524 арк. 10 д.
Спр. 26
Лісты БДАМЛМ, Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры, Гродзенскага гісторыка-краязнаўчага музэя й інш. аб супрацоўніцтве. 1990—1998. нарк. нд.
Спр. 27
Лісты галоўнага рэдактара газэты „Ніва“ В. Лубы аб супрацоўніцтве. 1991—1997.4 арк. 4 д.
Спр. 37
Віншавальная паштоўка зь вершаванымі радкамі М. Сяднёва. 3 аўтографам нявызначанай асобы. 1949.1 арк. 1 д.
Перахлады
Мікалай Гогаль
РЭВІЗОР
(пераклад Антона Адамовіча)1
Дарма на люстэрак крывіцца, калі сам крывы.
Народная прыказка
ДЗЕННЫЯ АСОБЫ:
Антон Антонавіч Сквозьнік-Дмуханоўскі, гараднічы
Ганна Андрэеўна, ягоная жонка
Мар’я Антонаўна,ягонаядачка
Лукаш Лукашовіч Хлопаў, інспэктар школаў
Жонка ягоная
Амос Хведаравіч Ляпкін-Цяпкін, судзьдзя
Арцём Піліпавіч Земляніка, апякун богугодныхустановаў Іван Кузьмовіч Шпёкін, паштмайстар
Пётра Іванавіч Добчынскі Пётра Іванавіч Бобчынскі
гарадзкія дамаўласьнікі
Іван Аляксандравіч Хлестакоў, чыноўнік ізь Пецярбургу
Восіп, ягоны служка
Хрысьціян Іванавіч Гібнэр, паветавы лекар
Хведар Андрэевіч Люлюкоў Іван Лазаравіч Растакоўскі Сьцяпан Іванавіч Каробкін
адстаўныя чыноўнікі, паважаныя асобы ў горадзе
Сьцяпан Ільлёвіч Ухавёртаў, паліцыйны прыстаў
Сьвістуноў Пугаўкін Дзяржыморда
»паліцыянты
1 Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМу. У аўтографе ёсьць дата заканчэньня працы над перакладам — і ліпеня 1943 г.
Абдулін,купец
Хаўроньня Пётраўна Паплешына, сьлесарыха2
Жонка унтэр-афіцэра
Міхалка, служка гараднічага
Служка Заезду
Госьці, купцы, мяшчане, просьбіты
ХАРАКТАРЫ I КАСЬЦЮМЫ
Зацемкі спадаром акторам
Гараднічы, ужо пастарэлы на службе й дужа ня дурны, як па-свойму, чалавек. Хоць і хабарнік, аднак захоўваецца дужа салідна, даволі паважны, крыху нават рэзанэр; гаворыць ні заголасна, ні заціха, ні зашмат, ні замала. Ягонае кажнае слова важкае. Рысы твару ў яго грубыя й жорсткія, як у кажнага, хто пачаў цяжкую службу ад ніжэйшых чыноў. Пераход ад страху да радасьці, ад нізоты да хванабэрыі, даволі шпаркі, як у чалавека з груба-разьвітымі нахіламі душы. Ён апранены звычайна ў сваім мундзеры з зашплікамі і ў батфортах із шпорамі. Валасы ў яго стрыжаныя, зь сівізною.
Ганна Андрэеўна,ягоная жонка, правінцыяльная какетка, яшчэ не зусім паджылых год, узгадаваная напалавіну на раманах, альбомах, напалавіну на клопатах у сваёй каморы і дзявічнай. Дужа цікаўная й пры нагодзе выказвае пустахвальства. Бярэ часам уладу над мужам таму толькі, што той не знаходзіцца, што адказваць ёй; але ўлада гэтая пашыраецца толькі на драбніцы й палягае на вымовах і насьмешках. Яна чатыры разы пераапранаецца ў розныя сукні на працягу п’есы.
Хлестакоў, малады чалавек год дваццацёх трох, тоненькі, худзенькі, крыху прыдуркаваты і, як кажуць, без цара ў галаве, — адзін із тых людзей, якіх у канцылярыях называюць пусьцейшымі. Гаворыць і дзеіць без усялякага меркаваньня. Ён ня ў стане спыніць сталае ўвагі над якой-небудзь думкаю. Гаворка ягоная адрывістая, і словы вылётаюць із вуснаўягоных зусім неспадзявана. Чым больш выканавец гэтае ролі пакажа чыстасэрдзя й прасьціні, тым больш ён выйграе. Апранаецца паводле моды.
2 У Гогаля — „Февронья Петровна Пошлепкнна". У дзеі чацьвертай, зьяве 11 яе прозьвішча названае ў перакладзе як „Пашлёпкіна” [Тут і далей заўвагі публікатара].
Восіп, служка, такі, якімі зазвычай бываюць служкі крыху паджылых год. Гаворыць паважна, пазірае крыху ўніз, рэзанэр і любіць самому сабе чытаць маралы для свайго пана. Голас ягоны блізу заўсёды роўны, у гаворцы з панам набывае суворы, адрывісты й крыху навет грубы выраз. Ён разумнейшы за свайго пана і таму хутчэй здагадваецца, але ня любіць зашмат гаварыць, і таму моўчкі круцель. Касьцюм ягоны — шэры ці сіні падношаны сурдут.
Бобчынскі й Добчынскі, абодвы нізенькія, кароценькія, дужа цікаўныя; надзвычай падобныя адзін да аднаго: абодва зь невялічкімі пузікамі, абодва гавораць хуценька й надзвычай шмат памагаюць гэстамі й рукамі. Добчынскі крыху вышэйшы, паважнейшы за Бобчынскага, але Бобчынскі разьвязьнейшы й жвавейшы за Добчынскага.
Ляпкін-Цяпкін, судзьдзя, чалавек, які прачытаў пяць ці шэсьць кніжок і таму крыху вальнадумны. Вялікі ахвотнік да здагадкаў, таму кожнаму свайму слову надае вагу. Выканавец гэтай ролі павінен заўсёды захоўваць на сваім твары мнагазначную міну. Гаворыць басам із даўгаватым расьцягам, хрыпам і сапам, як старэтны гадзіньнік, які перш сіпіць, а тады ўжо б’е.
Земляніка, апякун богугодных установаў, дужа таўсты, непавароткі, нязграбны чалавек; але пры ўсім тым пройда й круцель. Дужа прыслужлівы й мітусьлівы.
Паштмайстар, прастадушны да наіўнасьці чалавек.
Рэшта роляў не патрабуець асаблівых тлумачэньняў; арыгіналы іхныя заўсёды бадай знаходзяцца перад вачыма.
Спадары акторы асабліва павінны ўзяць увагу на апошнюю сцэну. Апошняе праказанае слова павінна зрабіць электрычны ўскалот на ўсіх — адразу, раптам. Уся група павінна зьмяніць палажэньне за адно вокамгненьне. Гук зьдзіўленьня павінен вырвацца ўва ўсіх жанок разам, як быццам із адных грудзей. Ад незахаваньня гэтых заўвагаў можа зьнікнуць увесь эфэкт.
Дзея першая
Пакой у доме гараднічага.
Зьява I
Гараднічы, апякун богугодных установаў, інспэктар школаў, судзьдзя, паліцыйны прыстаў, лекар, два квартальныя.
Г араднічы. Я запрасіў вас, спадары, каб паведаміць вам вельмі паганую навіну: да нас едзе рэвізор.
Амос Хведаравіч. Як, рэвізор?
Арцём Піліпавіч. Як, рэвізор?
Гараднічы. Рэвізор ізь Пецярбургу, інкогніта. Іяшчэ з сакрэтнай інструкцыяй.
Амос Хведаравіч. Вось табе маеш!
Арцём Піліпавіч. Вось ня мелі клопату, дык давай!
Лукаш Лукашовіч. Божухна-Бацюхна! Яшчэ й з сакрэтнай інструкцыяй.
Гараднічы. Я быццам прачуваў: сяньня мне цалюткую ноч сьніліся нейкія два нязвычайныя пацукі. Праўда-ж, гэткіх я ніколі ня бачыў: чорныя, нясусьветнае велічыні! Прыйшлі, панюхалі — і пайшлі прэч. Вось я вам прачытаю ліст, што меў я ад Андрэя Іванавіча Чмыхава, якога самі, Арцёме Піліпавічу, знаеце. Вось што ён піша: Даражэнькі сябру, куме й дабрадзею (мармыча напаўголасу, прачытваючы хутка вачыма) — і паведаміць цябе... “Ага, вось: „Сьпяшаюся, між іншага, паведаміць цябе, што прыехаў чыноўнік з інструкцыяй агледзець усю губэрню й асабліва наш павет (мнагазначна ўздымае палец угару). Я даведаўся гэта ад самаверыгодных людзей, хоць ён удае зь сябе прыватную асобу. Ведаючы, што за табою, як за кажным, вядуцца грашкі, бо чалавек ты разумны й ня любіш цадзіць праз пальцы, што плыве само ў рукі...“ (спыніўшыся). Ну, тутака свае. — „...дык раю табе ўзяць перасьцярогу, бо ён можа наехаць кажнае гадзіны, калі толькі ўжо ня прыехаў і ня жыве дзе інкогніта... Учарайшага дня...“ Ну, гэттака ўжо пайшлі справы сямейныя: „Сястра Ганна Кірылаўна прыехаўшы да нас із сваім мужам; Іван Кірылавіч вельмі рассыцеў і ўсё грае на скрыпцы" і іншае, і іншае. Дык вось якая акалічнасьць.