Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

20 Маецца на ўвазе Аляксандар Русак (1907—1957), грамадзкі дзеяч, інжынэр. У 1934 г. скончыў Познанскі ўнівэрсытэт, а ў 1939—1941 гг. быў
ведаяш, для мяне трагэдыя. Пасьля яшчэ адна рэч. Сядура патрабаваў ад мяне кніжку Ясеніна нейкага Гуцькі21, дык я ўжо Табе пісала, усе кнігі і мае фатагр. засталіся ў кума, ён іх павёз у Беласток. Ведаю, што ён ўжо на гэтай старане. Выяхаў з фабрыкай, дык можа захапіў. Сапраўды была мая віна, што я гэныя рэчы ўзяла, а апрача таго нейкая няшчасьця іх прасьледуя. Ну, аб гэтым годзя. Думаю, што ты ўжо вярнулася спакойная і адпачыўшая. Я на гэтым тыдні хачу паехаць да Яначкі, але ўсяго на пару дзён. Ага, што да пасылкі, то яна высланая на Цэнтральную Раду, на Franz KuscheL Чуюся няважна і без пардону ірву адносіны з большасьцю беларусаў, за адно надаела „мяшчанства“, за другое трэба публіку крыху вучыць. Праскі Русак22 чаўпе на мяне самыя дзікія рэчы, але ўрэшці дабяруся і да яго. Між іншым, выслалі Яначку, здаецца, дзякуючы такім-жа „дарагім“ земляком. Апошня мы разышліся і з Станкевічам23 ён усё-ж ліс. Ты недзя бярэшся за галаву, але глядзі, сколькі мне застаецца: думкі, успаміны, зіма, муж, сын, надзея, недзі бацькі і суродзічы, а ўрэшце ты, Тумаш24, Адамовіч25. Ці-ж мала. Цікавей, шмат цікавей вея вецер на вуліцах Прагі, чымсі нешта гавора Сядура ці нехта другі.
А пакуль што бывай
Цалую цябе моцна. Твая Ларыса.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Натальлі Гардзіенкі
^заснавалыпкам і старшынём Беларускага камітэту ў Познані. Улетку 1941 г. арганізаваў Беларускі нацыянальны камітэту Гародні. У1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу й стаў яе першым дырэктарам. Заснаваў Арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. У1943 г. — бурмістар Баранавічаў, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне быў арганізатарам Беларускага лягеру ў Рэгенсбургу.
21 Магчыма, маецца на ўвазе Уладзімер Дудзіцкі.
22 Маецца на ўвазе Васіль Русак.
23 Маецца на ўвазе Янка Станкевіч, які ў 1944 г. перабраўся да сям’і ў Прагу.
24 Зь Вітаўтам Тумашам, рэдактарам першай кнігі паэзіі Ларысы Геніюш, паэтка падтрымлівала кантакты амальусё жыцьцё.
25 Пра ліставаньне Антона Адамовіча з Ларысай Геніюш у той час можна даведацца зь ягоных лістоў да Натальлі Арсеньневай: Ддамовіч, Антон. Лісты да Натальлі Арсеньневай 1944—1945 // Запісы БІНіМ. №33. Нью-Ёрк— МеНСК, 2010. С. 121—216.
Рукапіс верша Натальлі Арсеньневай
Архіваліі
Алесь Карповіч
МАТЭРЫЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫКІ
Храналёгія'
Дагістарычная пара. Магічныя абрады з музыкай, песьнямі й танцамі ў чэсьць багоў пры першабытна-патрыярхальным ладзе старажытных славянаў.
IX—XII стагодзьдзі. Пэрыяд гераічна-эпічнага музычнага мастацтва пры княжых дварох у часе існаваньня самастойных княстваў2.
—	Паэмы й гістарычныя песьні (аб княгіні Рагнедзе, князю Ізяславу, Усяславу Чарадзею, „Слова аб палку Ігаравым“, песьня пра абарону горада Крычава ад татарскага нападу).
Манэра выкананьня — мэлядычная рэчытацыя з інструмэнтальным суправаджэньнем (гусьлі).
Дзейнасьць выканаўцаў паэмаў і гістарычных песьняў — баянаў.
—	Першае знаёмства з інструмэнтальнай музычнай культурай праз гандлёвыя зносіны з Поўначчу, Поўднем, Захадам і Усходам.
—	Дзейнасьць першых складальнікаў і выканаўцаў беларускага народнага фальклёру — вандроўных музыкаў (скамарохаў, валачобнікаў і дудароў).
Сатырычныя сцэны зь пяяньнем і музыкай, жартоўныя гульні й танцы, валачобныя дударскія песьні ў суправаджэньні дуды, дудкі, жалейкі й бубна — як рэпэртуар вандроўных музыкаў.
—	Першыя аўтары беларускай культавай музыкі (мэлёдыі да акафістаў, трапароў, кандакоў) — сьв. Прадслава-Афрасіня (+1173), сьвятары — Кірыла Тураўскі (tn82), Клімэнт Смаляціч (+1147), Аўрам Смаленскі.
1 Арыгінальны тэкст быў зроблены ў выглядзе табліцы й надрукаваны лацінкаю. Дата падпісаная ад рукі: „Верасень 1950 г.“
2 Тут і далей вылучана Алесем Карповічам.
Дзейнасьць старцаў-лірнікаў, выканаўцаў духоўных вершаў і псал ьмаў як рэакцыя царквы на мастацтва вандроўных музыкаў.
XIII—XVII стагодзьдзі. Шырокае разьвіцьцё і ўдасканаленьне музычнага майстэрства ў пару існаваньня Вялікага Княства Літоўскага.
—	Пранікненьне ў Беларусь заходнеэўрапейскай музыкі, яе прадстаўнікоў-выканаўцаў і музычнага інструмэнтарыю (трубадуры, майстарзынгеры зь лютнямі, скрыпкамі, флейтамі, арфамі).
1392. Кароль і вялікі князь Ягайла кліча да сябе ў Кракаў высокакваліфікаваных беларускіх музыкаў і сьпевакоў (паводле хронікі Яна Длугаша — „Historia Polonica", або „Opera omnia").
—	Пачатак прафэсіяналізацыі беларускага царкоўна-музычнага мастацтва. Рэгенты, харысты, вучыцелі сьпеву й музыкі на службе ў царквы.
Пачатак партэснага (шматгалосага) царкоўнага пяяньня па нотах і з удзелам дырыгента.
—	Пачатак музычнай адукацыі ў акадэміях, школах і манастырох.
—	Першыя зборнікі малітваў і рэлігійных песьняў на сюжэты з новага запавету й з жыцьця сьвятых (багаслоўнікі).
XV стагодзьдзе. Новыя формы мастацка-культавай практыкі: школьная (вэртэпная) драма ў каталіцкай царкве й — пазьней — містэрыя ў праваслаўнай. Пранікненьне ў іх народна-песеннага элемэнту ў выглядзе інтэрмэдыяў.
XVI стагодзьдзе. Імпарт італьянскай музыкі пад уплывам каралевы Боны й ейных прадстаўнікоў у часе княжаньня вялікага князя Жыгімонта II (1506—1548)3.
—	Разьвіцьцё хатняга музычнага выканаўства, часткова на беларускім народным песенным матэрыяле.
—	Пачатак знаёмства з клявішнымі музычнымі інструмэнтамі (клявэсін, сьпінэт, візьдзінал).
—	Пашырэньне дзейнасьці вандроўных музыкаў. Яны аб’ядноўваюцца ў карпарацыі-цэхі.
3 Маецца на ўвазе Жыгімонт I Стары, якога ў беларускай гістарыяграфіі першай паловы XX ст. часам называлі Жыгімонтам II. Далей таксама згадваюцца кіраўнікі ВКЛ у адпаведнасьці з гэтай традыцыяй.
1517.	Францішак Скарына ў прадмове да біблійнай кнігі Сыраха заклікае беларускую моладзь паважна вывучаць музыку побач з іншымі навукамі.
1526. Пачатак пашырэньня вайсковых песьняўу сувязі з увядзеньнем вайсковай павіннасьці ў Беларусі.
— Нараджэньне музычнай інтэлігенцыі ў часе княжаньня Жыгімонта III Аўгуста (1548—1572): кампазытар-сыіявак Сымон Пятка, сыіевакі Саўка, Табіяшак, Юры Вярбковіч, флейтысты — Андрэй Кулікоўскі, цымбалісты — Правінскі.
— Цэхі вандроўных музыкаў паступова губляюць сваё значэньне. Прычыны гэтага — перасьледаваньне царквы й канкурэнцыя музыкаўпрафэсіяналаў.
XVI—XVII стагодзьдзі. Паўстаньне й пашырэньне беларускага лялечнага тэатру батлейка. Рэпэртуар — п’есы біблійнага зьместу з інтэрмэдыямі на фальклёрным матэрыяле.
XVIII стагодзьдзе. Заняпад беларускай прафэсійнай музычнай культуры ў сувязі з запанаваньнем польскіх уплываў у Беларусі й пазьнейшага пераходу пад уладу Масквы. ІПырокае разьвіцьцё народнага мастацтва.
— Высакаякасныя ўзоры музычнага фальклёру таго часу й ягоны шырокі ідэёвы дыяпазон.
Удасканаленьне інструмэнтальнага выканаўства (барысаўскія дудары, віцебскія лірнікі, цымбалісты-віртуозы, як Іван Гузілаў з Магілёўшчыны).
— Разьвіцьцё народнай ансамблевай музыкі — скрыпка, цымбалы, бубен (т.зв. траістая музыка).
1788. Нарадзіўся выдатны этнограф і дасьледнік беларускага песеннага фальклёру Іван Насовіч ^1877).
XIX стагодзьдзе. Пэрыяд зьбіраньня, вывучэньня й гарманізацыі беларускіх народных песьняў.
1804. Нарадзіўся расейскі кампазытар беларускага паходжаньня Міхаіл Глінка (Смаленшчына).
1807. Выдатны зборнік гарманізацыяў беларускіх народных песьняў Марыі Чарноўскай.
—	Нарадзіўся пісьменьнік Вінцук Дунін-Марцінкевіч, аўтар тэксту першай беларускай опэры „Сялянка" Манюшкі, а таксама іншых опэраў-зынгшпіляў „Пінская шляхта", „Гапон“, „ЗалётьГ, „Вечарніцы“ (*1844).
1809.	Паэтам Янам Баршчэўскім напісаны верш „Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята“, які стаў тэкстам аднаго зь першых беларускіх рамансаў.
1818.	Выданы зборнік гарманізацыяў беларускіх народных песьняў Ігната Шыдлоўскага (Варшава).
1819.	Нарадзіўся польскі кампазытар беларускага паходжаньня Станіслаў Манюшка (Меншчына).
1837. Напісаны „Тарас на Парнасе", які стаў сюжэтам для беларускай камічнай опэры кампазытара Аладава (1925 г.).
1843.	Кампазытар-дылетант Антон Абрамовіч зьмяшчае ў часапісе „Rocznik Literacki" (Пецярбург) артыкул: „Некалькі мэлёдыяў беларускіх народных песьняў, запісаных з акампанэмэнтам п’яніна“ з далучэньнем 4 мэлёдыяў песьняў-рамансаў.
1844.	Нарадзіўся выдатны этнограф і зьбіральнік беларускіх народных песьняў Мікола Нікіфароўскі (*1910).
1846.	Кампазытар-дылетантАнтон Абрамовіч піша сымфанічную фантазію „Камарынская" на тэму беларускага народнага танцу, запісанага ім ў сяле Камарына (Смаленшчына).
1852. Пастаноўка першага беларускага твору вялікай формы — опэры-зынгшпіля „Сялянка“ на сцэне маленькага тэатру. Лібрэта — Дуніна-Марцінкевіча, музыка — Манюшкі й часткова Крыжаноўскага.
1855. Нарадзіўся выдатны этнограф Аўдакім Раманаў.
1857. Памёр у Бэрліне кампазытар Глінка.
1861. Нарадзіўся беларусазнавец, аўтар выдатнай працы аб Беларусі Яўхім Карскі.
1863. Пісьменьнік Сыракомля й кампазытар Лапатынскі пішуць п’есу са сьпевамі й музыкай.
1871.	Славіст Пётра Бяссонаў выдае ў Маскве зборнік тэкстаў беларускіх народных песьняў.
1872.	Памёр Іван Насовіч.
1881.	Нарадзіўся зьбіральнік беларускага песеннага фальклёру Ўсевалад Ігнатоўскі (+193O)4.
1882.	Нарадзіўся народны артыст, пісьменьнік і драматург Усевалад Галубок.
1884. Памёр Вінцук Дунін-Марцінкевіч.
5.12.1886. Нарадзіўся кампазытар Мікола Равенскі.
1887.	Этнограф Мікола Раманаў выдае першы том свайго „Беларускага зборніка"5.
1896. Нарадзіўся паэт Міхась Чарот, аўтар тэксту „На Купальле“ Тэраўскага (+1936).
XX стагодзьдзе. Стварэньне буйныхузораў беларускага прафэсійнага музычнага мастацтва.
? Польскі кампазытар беларускага паходжаньня Мечыслаў Карловіч (Вялейшчына) піша „Літоўскую рапсодыю" для сымфанічнага аркестру, пабудаваную на беларускім песенным матэрыяле.
2.7.1909. Нарадзіўся музыказнаўца Алесь Карповіч.
4 Памылка. Усевалад Інатоўскі памёр у 1931 г.
5 Памылка. Правільна — Еўдакім Раманаў.
1910.	Памёр зьбіральнік народных песьняў М. Нікіфароўскі.
— Адбываецца ў Вільні першы паказ музычна-драматычна-балетнай групы Ігната Буйніцкага.